Прыбужжа № 7, ліпень
|
У Пінску ўжо дзьве сынагогі
Сынагога мае тры назвы: Дом малітваў, Дом сходаў, Дом навучаньня. У гэтых мэтах яна выкарыстоўваецца і да гэтага часу. Новы ўладальнік былой сынагогі, а гэта два будынкі на вуліцы Кірава 10 і 10а – габрэйская абшчына горада. У аднапавярховых дамках замененыя вокны. Завезеныя матэрыялы для аднаўленьня столі і даху. Для захаванасьці іх нанятыя вартаўнікі. Старшыня Пінскай габрэйскай абшчыны Іосіф Ліберман задаволены маёмаснымі набыткамі. Па яго словах, сёлета ў лютым адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы ў гонар 500-годзьдзя мясцовай габрэйскай абшчыны. – Вяртаньне яшчэ адной сынагогі – годны падарунак. Нам ужо цеснавата ў раней адрамантаванай сынагозе. Мы толькі сёлета адсьвяткавалі некалькі вясельляў, праведзеных з захаваньнем усіх габрэйскіх традыцыяў. На кожнай прысутнічалі больш як 250 гасьцей зь Беларусі і Ўкраіны. Шлюбную дамову пад хупай афармляў украінскі равін, а сьвяточную цырымонію – равін з Пінска Машэ Фіма. Са словаў Іосіфа Лібермана, у Беларусі цяпер дзейнічаюць чатыры сынагогі: у Менску, Пінску, Горадні і Бабруйску. У Пінску, як удакладняе суразмоўца, першыя габрэі атрымалі сваю зямлю звыш 500 гадоў таму. Сваё жыцьцё ладавалі, як і ў іншых краінах. – Са сваіх сямейных надзелаў перадавалі частку зямлі для агульных могілкаў, сынагогі і некаторых будынкаў агульнага карыстаньня. Сынагога – гэта месца, дзе ў Сьвяшчэннай Шафе захоўваецца Сьвітак Торы. Сынагога мае тры назвы: Дом малітваў, Дом сходаў, Дом навучаньня. У гэтых мэтах сынагога і цяпер выкарыстоўваецца, – расказвае Іосіф Ліберман. Дарэчы, у раней адноўленай у Пінску сынагозе галоўная сьцяна храма, дзе знаходзіцца Сьвяшчэнная Шафа, выходзіць на ўсход, да Іерусаліму. Каля бімы, дзе чытаецца Сьвітак Торы, сядзяць найбольш шаноўныя габрэі, якія больш за іншых унесьлі грашовых сродкаў ў аднаўленьне храма. У мінулым кастрычніку сынагогу ў Пінску наведаў прэзыдэнт і генэральны дырэктар кампаніі Mikrosoft Steve Ballmer. Пра гэта паведамілі інфармацыйныя агенцтвы ўсяго сьвету. У сынагозе госьць пагутарыў з прысутнымі. Запаліў сьвечку ў памяць аб сваяках, якія загінулі ў Пінску. – Неафіцыйны візыт Балмера выклікаў у ЗША і Эўропе вялікую цікавасьць да Пінска і яго гісторыі. Мы цяпер прымаем шмат турыстаў, – кажа Іосіф Ліберман. Дарэчы, у адным з адноўленых будынкаў былой сынагогі ў Пінску плянуецца стварыць музэйную экспазыцыю. Да 500-годзьдзя габрэйскай абшчыны было сабрана шмат рэчаў даўніны. Пасьля таго, як яны дэманстраваліся на часовай выставе ў Музэі беларускага Палесься, жыхары Пінска падарылі абшчыне яшчэ шмат цікавых экспанатаў. Галіна Баравая 29.07.2008
Ударили велопробегом по войне и фашизму
На Беларусь в третий раз "накатили" сторонники мира из Западной Европы. Заодно они пропагандисты возобновляемых видов энергии. В 2006 и 2007 годах пробег начинался в Париже и заканчивался в Москве, в этом он растянулся от Эйфелевой башни до Пекина В конце прошлой недели по Бресту поползли подозрительные слухи. Мол, ГАИ сопровождала по центру колонну геев на велосипедах, с радужным флажком на первом и последнем ровере и с австрийским посередине. Якобы это благодарность нашего "верховного командования" за свободную деятельность "Райффайзенбанк". Сегодня случайно наткнулся на первоисточник и узнал: нет. Мужчина спортивного вида на приличном байке вдруг остановил нас, показал несколько фото и буклет и стал агитировать ехать с ними в Пекин. Назвался он Виктором Викторовичем И-ским и очень удивился демоверсии: – Да вы что! Никакие мы не педерасты – это ответственные за оформление колонны немного перестарались. У нас иной принцип комплектации – едут те, кто поддерживает идею разоружения, ликвидации ядерного оружия до 2020 года с тем, чтобы вложить эти деньги – 1.3 триллиона долларов ежегодно – в развитие возобновляемой энергетики, в преодоление безработицы и голода. Виктор Викторович оказался занятным собеседником, но еще больше мы узнали из буклета. Присоединяться к велопробегу можно хоть себе на день. Но велосипед должен быть трековым, приспособленным для езды по сложным трассам, иметь не менее 7 скоростей и быть проверенным профессионалами. Участники могут также передвигаться на солнцемобилях, инвалидных колясках с приводом от возобновляемой энергии или велоприводом. За день нужно вносить 25 евро, но организаторы могут при необходимости (безработица, бедность, студентам, учащимся или пенсионерам) скостить до 18 евриков. Организаторы и спонсоры солидные. Здесь и депутаты немецкого бундестага, и доктора наук, изобретатели и рационализаторы. Назову некоторых: доктор Герман Шеер, лауреат Альтернативной Нобелевской премии 1999 г., Ангелина Галитева, Председатель Всемирного совета по возобновляемой энергии (WCRE), Пребен Маэгард, Президент Всемирного ветроэнергетического института, Ханне Мэй, главный редактор журнала "Neue Energie". По словам г-на И-ского, который работает на заводе по сборке велосипедов "Евробайк" в Свободной Экономической Зоне "Брест", самому старому участнику велопробега 75 лет, самый молодой, берестеец (не путать с брестчанами из Франции!) Саша Балдзянко, школьник – он едет с папой. Теперь колонна вкатывает в Минск, где проведет вместе с белорусской организацией "Экодом" семинар. 20 июля после "традиционной теплой встречи в городке Барань" велосипедисты-неформалы покинут нашу страну и покатят по России. Конечный пункт там Иркутск, 6 августа – Пекин, участие в открытии Олимпиады. 16 августа планируется возвращение в родные места. Интересно, удастся ли столь авторитетной, сколь и пестрой команде пусть не убедить сильных мира сего разоружиться – хотя бы "пераканаць" белорусов не строить атомную электростанцию. Про такую цель участников велопробега с опаской сказал мой собеседник, а я его с пониманием обозначил криптонимом. Узнать это и многое другое можно на сайте www.bikeforpeace-and-new-energies.net Петр Василевский 17.07.2008
У Берасьці пачалі адзначаць угодкі Грунвальда
Адбыўся мініфутбольны матч. Валявую вікторыю ў ім атрымала каманда "Пагоні". Задаволенымі засатліся партнёры па сумеснаму футболу і гледачы. – Такі футбольны матч – гэта нагода таксама для людзей ўзгадаць памятныя даты сваёй гісторыі, – кажа капітан "Пагоні" Віталь Коўш. Ён у Берасьці шосты год – пяць вучыўся ў мясцовым унівэры і пасьля службы ў войску вырашыў вярнуцца. Гісторыяй ён цікавіўся заўсёды і ведае, што пад Грунвальдам 698 гадоў таму назад у спалучаным войску Польскай Кароны і Вялікага Княства Літоўскага была ня толькі Берасьцейская харугва, але і адзьдзел зь яго роднага Ваўкавыска. Школьнікі, якія збольшага былі балельшчыкамі, дату Грунвальдзкай бітвы – 15 ліпеня – назваць цьвёрда не змаглі. Але бітва на футбольным полі іх захапіла. Першыя паўгадзіны гульні склаліся для "Пагоні" драматычна: выйграючы 3:1, каманда памалу саступіла ініцыятыву тэхнічна добра падрыхтаванаму саперніку, дала сябе дагнаць і к перапынку ўжо прайгравала 3:5. Але перастаноўкі і зьмена тактыкі далі плён. Канцоўка дык і наогул была цалкам за "Пагоняй" – дамінацыя ў пярэдняй лініі ды больш шчытная абарона прынеслі тры галы запар без мячоў у адказ і заслужаную перамогу. – Трэніруемся кожны дзень, – кажа Андрэй, студэнт тэхнікума бізнэса і права і наракае на дрэнны стан стадыёна ў сваім "спальным" мікрараёне. Выступаць хлапцоў падахвоціў добры вынік каманды ў чэрвеньскім турніры, прысьвечаным Дню дзіцяці, і асабліва нялёгкая, але пераканаўчая перамога над адвечным сапернікам – камандай Партыі камуністаў беларускай "Новые Возможности". Прайграўшая каманда зусім не выглядае на пабітых крыжакоў. Маладыя людзі задаволеныя: упершыню згулялі на сваім стадыёне афіцыйны матч з незнаёмым сапернікам, і ня толькі гэта. Сёе-тое даведаліся, атрымалі кніжкі як сувэнір на памяць. Зноў-такі, гульня была карэктная, ды й самы прыгожы гол, без сумніву, на іх рахунку. Апладысменты прагучалі над пляцоўкай ня толькі ад сваіх, але і ад сапернікаў. І зразумела, ад балельшчыкаў. Пётра Васілеўскі 14.07.2008
За неляяльнасьць пазбавілі працы былога кандыдата ў касманаўты
Алесь Мех з Кобрына скончыў Полацкі дзяржунівэрсытэт, а яшчэ раней Маскоўскі авіяцыйны. Адукаванага спэцыяліста звольнілі за жаданьне стаць дэпутатам. 30 чэрвеня не працягнуты кантракт з Алесем Мехам, cупрацоўнікам Кобрыньскай управы магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз". Спадар Мех зьяўляецца актывістам Партыі БНФ. Сваё звальненьне ён наўпрост зьвязвае з палітычнай дзейнасьцю – 6 чэрвеня я быў выкліканы да кіраўніка прадпрыемства і ў прысутнасьці супрацоўніка КГБ папярэджаны, што калі ня выйду са сьпісу 110 кандыдатаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл на восеньскіх выбарах у Палату прадстаўнікоў, то праз тры тыдні кантракт са мной ня будзе працягнуты. Так яно і здарылася – 30 чэрвеня зь 17.00 я беспрацоўны. – Што можна зрабіць у такой сытуацыі? – Саступіць мне было нялатва, – адказвае спадар Мех. – Спэцыяліст я няйначай нядрэнны. І супрацоўнікі нашага калектыву зьбіралі подпісы ў маю абарону, і мой непасрэдны начальнік напісаў ліст у Менск кіраўнікам галаўнога прадпрыемства з просьбай працягнуць са мной кантракт, але выніку, як бачым, няма. – Алесь Мех мае дзьве вышэйшыя адукацыі. Ён скончыў Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, а яшчэ раней Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт грамадзянскай авіяцыі. Быў кандыдатам у атрад касманаўтаў, і чым благі быў бы кандыдат у "палатку", – кажа зямляк звольненага Юрась Жыдовіч. – Кантрактная сыстэма – гэта ў дадзеным выпадку інструмэнт для расправы з іншадумцамі, – камэнтуе юрыст прафсаюза РЭП Уладзімір Малей. – Судовага рашэньня такія справы ў Беларусі ня маюць, таму што адміністрацыя можа не працягваць кантракт з уласнага хаценьня і не тлумачыць прычынаў. Паводле ўнутранай статыстыкі, колькасьць беспрацоўных сярод сябраў апазыцыйных партый адпаведнага ўзросту ў Берасьцейскай вобласьці сягае за 50 адсоткаў. Праваабаронцамі зафіксаваныя дзясяткі выпадкаў прымусу да ляяльнасьці на працоўных месцах і забароны на прафэсію для неляяльных прафэсыяналаў. Пётра Васілеўскі 01.07.2008 |