Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Брэст Прыбужжа № 2, люты
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыбужжа № 2, люты

У Мінску адбудзецца выстава брэсцкага мастака Мікалая Чурабы

Некаторыя называюць яго лепшым беларускім майстрам жывапісу ХХ стагоддзя. Геніем, якога праваронілі. Выстава будзе з нагоды 95-х угодкаў з дня нараджэння.

Пра Майстра – Юрый Несцер….

Брэстаўчанін Юрый Несцер асабіста ведаў мастака, бываў у гасцях у сям’і Чурабаў да смерці мастака. Што помніцца?

Аўтапартрэт Чурабы на фоне Брэсцкай крэпасці– Люблю яго нацюрморты, люблю партрэты. Цудоўны шматсэнсавы аўтапартрэт 1986 года на фоне руін Берасцейскай крэпасці,  – у час супрацьстаяння дзвюх сістэмаў.  Ён трымае пэндзаль трохперсцем, як бы перахрышчвае некага альбо нешта і сябе. Бо ня мог узяць крыж – гэта было забаронена. Любую справу ён пачынаў з малітвы, з малітваю і заканчваў.

Са сваёй жонкай, расказвае спадар Несцер, трыццацігадовы Чураба пазнаёміўся ў Пружанах у 1943 годзе. Дзевяцідзённая жалоба фашыстаў пасля Сталінграда затрымала там гастрольную группу, якая рабіла спеўныя аб’езды Беласточчыны. Партрэт жонкі ТаццяныВось, дарэчы, тэма для гісторыкаў. Убачыў трыццацігадовы Мікалай дзевятнаццацігадовую Таню – і стала яна яму на ўсё жыццё Танюленькай.

Да гэтага Мікалай Чураба паспеў паездзіць болей на ўсход ад роднага Мінска: вучыўся ў слынным сваімі мастакамі Віцебску, потым перад самай вайной закончыў Маскоўскі мастацкі інстытут. Там вучыўся ў Фаворскага, Бруні.

У вайну і апасля неяк абмінула ліха. Чураба жыў з сям’ёй у Брэсце, выкладаў графіку і пісаў карціны. Тут ён стварыў у 1959 годзе ілюстрацыі да паэмы Коласа "Новая Зямля".

…і Канстанцін Калодзіч

Ягоны вучань, а потым калега па працы ў будаўнічым інстытуце Канстанцін Калодзіч сведчыць:

– Мікалай Дзмітрыевіч жыў сваімі тэмамі. Калі выпала маляваць тэму Брэсцкай крэпасці, стаў шукаць фактуру сярод студэнтаў. Выбраў мяне, першакурсніка. Сказаў, каб не галіўся дзён пару, валасы адпусціў. А ў нас якраз сесія была. Пайшоў я на экзамен па філасофіі, а выкладчык як гаркне на мяне: "Вон! Чаму аброслы на экзамен? " Дык стараста потым пайшоў растлумачыў, і экзаменатар у мяне замест білета распытваў пра карціну Чурабы, куды я меў быць натуршчыкам. За гэта і адзнаку атрымаў.

М. Чураба. Гук– Ён і сапраўды хадзіў спяваць у царкоўным хоры, – працягвае спадар Калодзіч. –  Меў вельмі добры голас, тэнар, разбіраўся ў музыцы. А маглі ж на планёрцы сказаць: што такое, дацэнт ходзіць спяваць на клірас, маглі на той час унізіць, прынізіць, выгнаць з працы.

Спадар Калодзіч член Саюза мастакоў Беларусі. Так ён дацаняе  наробак майстра:

– Пейзаж, нацюрморт, партрэт, сюжэтны жывапіс… Узяць матэрыялы – алей, акварэль, гуаш, тэмпера – усё гэта ён мог рабіць. Малюнак алоўкам, сангіна, вугаль, туш…  Працаўнік, вялікі каласальны працаўнік… . Мы можам дазволіць сабе хваробу, лень, а ён толькі ішоў наперад, наперад… Бывала пазвоняць на перапынак, "фортачка" ёсць дзве гадзіны, можна пакурыць, адпачыць – а ён вось ужо прыладкаваўся ды малюе з вакна. Едзе ў тралейбусе – дастае раптам блакноцік і робіць эскіз нейкі. Ён не мог жыць без алоўка.

Аўтапартрэт з дачкойМастак Калодзіч падкрэслівае рэдкае (Рэмбранд, Гойя, Урубель) спалучэнне ў Чурабе малявальшчыка і жывапісца.

– Ён грунтаваўся менавіта на пленэрнасці, – кажа далей спадар Калодзіч. –  Яго вытокі гэта барбізонцы. Ён уміляўся Каро, казаў, які Каро выбітны мастак, і плюс імпрэсіяністы. Але ён не сыйшоў у чысты імпрэсіянізм, растворанасць, быў чалавекам формы, матэрыяльнасці. Рушчыц, Бялыніцкі-Біруля і Чураба гэта адзін план, роўныя па сіле мастакі.

Партрэт дзяўчыныМікалай Чураба не быў прыдворны мастак, браў толькі працай, кажа спадар Калодзіч. Хто жыў у сталіцы, каму спрыялі партыйныя бонзы – усялякія машэравы ды слюньковы,  – сталі народнымі мастакамі. А Чурабу беларусы праваронілі. Дык няхай бы цяпер, праз дзесяць гадоў пасля смерці, школу мастацкую назвалі яго іменем альбо залу Чурабы адчынілі ў музеі, кажа спадар Калодзіч.

На Менск!

Ужо шмат гадоў карціны брэсцкага генія не выстаўляліся. Летась у снежні на выставу да ўгодкаў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза мастакоў не выставілі аніводнай карціны Мікалая Чурабы. Эскіз партрэта ХрыстаЦяпер вось збольшага сіламі дзяцей, з падтрымкай уладаў была персанальная выстава ў Брэсце. Кажуць, дзясяткі карцін Чурабы пыляцца ў запасніках Нацыянальнага музея мастацтваў. Не выстаўленая ні адна.

Як мне заявілі ў Выставачнай залі, персанальная выстава пераедзе ў Мінск, у Палац мастацтваў. Не прамінеце наведаць!

Пётра Васілеўскі  

16.02.2009

Как демократы из-за безденежья ссорятся

Брестская областная организация Партии БНФ не может оплатить шесть квадратных метров – юридический адрес, который она снимает в редакции газеты  "Брестский куръер".

Эта информация предоставлена Дмитрием Шиманским, который уже давно в качестве председателя областной структуры партии ведает бумажными делами. И цифры выглядят вполне внушительно: согласно предоставленной информации, нужно единовременно погасить 700 тысяч белорусских рублей за три месяца.

"Так это меньше среднемесячной зарплаты по стране!" – так и хочется подать ерническую реплику.

Особенно после просмотра Белорусского телевидения. Выходит. на одну зарплату можно три месяца формально содержать целую областную организацию партии.

Очевидно, не все разделят такой энтузиазм.  И господин Шиманский тоже не согласен: пусть стоимость аренды юридического адреса и сбили на 250 тысяч в месяц с 300, но требуют "задним числом" – с 11 ноября. Кроме того, его не устраивает якобы существующая дискриминация: другие политические партии, те же социал-демократы  (Грамады), по его словам, платят в пересчете на квадратный метр в разы меньше, хоть снимают в этом же здании офисы в десятки метров.

– Конечно, я не хочу ссориться с Александровым, но и платить деньги просто так не хочется, – подытожил он.

Редактор "Брестского куръера" Николай Александров тоже не имеет ни малейшего желания с кем-либо ссориться. Он объяснил, что у них денежные решения принимаются коллегиально: голосованием десяти соучредителей Общества с Ограниченной Ответственностью, коим является газета. Кроме того, по его словам, Партия БНФ платит меньше всех общественных организаций, которые арендуют здесь площадь,  а их много на этих метрах прописалось.

То, что мало метров, но много денег, объяснилось легко. Кстати, несколько арендодателей сказали мне, что чем больше снимаемая площадь, тем меньше, как правило, стоит квадратный метр.

Арендная плата поползла вверх в связи с девальвацией национальных денег, поскольку аренда привязана к евро. Максимальная стоимость достигает в центре города 15 евро, при большой площади может упасть до 6 за метр. Фактически, эти шесть квадратных метров обходятся Партии БНФ чуть выше усредненки.

Насчет оплаты "задним числом" – уже посеръезнее. Спросил у Дмитрия Шиманского: может быть, у людей на уровне подсознания что-либо срабатывает на основе ролика прошлого года, показанного по Белорусскому телевидению, где Дмитрия задерживают около американского посольства в Минске и отбирают у него 900 долларов? Логика такова: у него много денег, любую сумму потянет. Неудобный вопрос, но знать мотивы в политике не лишне. Дима не уверен: может быть...

Господин Александров тоже сомневается: вряд ли кто-то этим руководствовался при голосовании.

Не спрашивал вот только, есть ли у партийцев выбор: платить аренду или помочь, скажем, члену Партии БНФ из Кобрина Александру Меху, который был уволен за участие в выборах еще в июне прошлого года и с тех пор без работы и, надо думать, без зарплаты.

Петр Василевский  

12.02.2009

Паэты Акулін і Дранько-Майсюк у 401-ы раз сустрэліся з народам

І адбылося гэта ў Брэсцкай абласной бібліятэцы. Народу прыйшло дзесяткаў шэсць. І ўсе затым выстраіліся ў чаргу падпісаць набытыя дыск Акуліна ды кніжку Дранько-Майсюка.

"По-белорусски, но мне понравилось", – сказала адна непасрэдная бібліятэкарка з аддзела краязнаўства, здаецца.

Такіх забавак  гэты дуэт альбо трыо, як часам жартуюць, назбіраў багата, бо на іх рахубе было да сёння  400 супольных сустрэч. Пасля перанесенага грыпу Эдуард быў у гуморы, аж што напрыканцы амаль "раскалоў" Леаніда паспяваць. Дранько-Майсюк вагаўся, але ўсё ж не рызыкнуў і адкупіўся байкай пра беларускага касманаўта Гарыныча. Хто хадзіў на іхнія сустрэчы, ведае. Альбо сходзіце. А я перакажу больш цікавую.

Аднойчы дуэт гэты выступаў у палескай школе. Вучняў небагата, сядзяць разам усе ўзросты. Напрыканцы правялі віктарыну з прызамі. Пытанне: хто напісаў "Новую зямлю"? Цягне руку з першага рада малы. "Колькі табе гадоў?" – пытаецца Акулін. "Сем". "Дык ты ў першым класе? " "Ну". "Вунь з дзявятага сядзяць ня ведаюць, хоць у іх праграма, а ты ведаеш? " "Ведаю". "Ну і хто? " "Якуб Колас".

Прамое пападанне! Даведаўся імя героя: Антон Мазуркевіч. Далі малому прыз. Наступнае пытанне: "Хто першы беларускі касманаўт? " Баяцца адказваць. "Помнік яму яшчэ ў Брэсце стаіць... " Антон Мазуркевіч цягне руку. "Хто?  Якуб Колас". Пахвалілі малога за смеласць. Дырэктар зноў пляскае ў ладкі, задаволены.  Апошняе пытанне: "Хто лепшы ў свеце футбаліст? "  Зноў нікога на адказе. Але Мазуркевіч за ўсіх, падымае руку. "Хто? Якуб Колас".

Я задаў абодвум без сумніву таленавітым творцам аднолькавае пытанне: як яны ставяцца да меркавання, што і Эдуард Акулін, і Леанід Дранько-Майсюк найперш жаночыя аўтары?

– Не ведаю, адкуль гэта. Можа гэта вашае маркаванне, – адказаў Эдуард Акулін. – Хіба вось Леанід Васільевіч мае крыху гэтага, такога стаўлення да жанчын у сваёй творчасці. А я…  На гэтым дыску ёсць і патрыятычныя песні. Самыя розныя тэмы, не толькі для жанчын.  І для хлопцаў, для моладзі нашай, і для рыцараў нашых пішу свае вершы. І песні таксама.

Леанід Дранько-Майсюк сам нядаўна прызнаўся ва ўзроставай ломцы. Маўляў, "ува мне Дон Жуана забіў Дон Кіхот". На маё пытанне адказаў крыху ў другой танальнасці:

– Гэта хіба журналісты выдумалі рамантычную легенду такую. Найлепш адказала б на гэтае пытанне мая жонка, каб была поруч. Не ставіў перад сабой творчай задачы пісаць так ці гэтак. Гэта само склалася, вынікае з маіх вершаў…

Зусім прыватным чынам спытаў Леаніда пра верш "Ружа белая ў імгле…" Пачуў раз песню і не мог знайсці тэкст. Пераствараў сам, так спадабаўся.

– Дык верш існуе толькі ў версіі песні Паплаўскай\Ціхановіча, а так пакуль не надрукаваны, – сказаў Майсюк і паабяцаў выслаць мылам.

Пётра Васілеўскі

09.02.2009

Не ад холаду гінуць лебедзі

Сквапнасьць і абыякавасьць зьнішчаюць найпрыгажэйшых птушак у Беларусі. Нелюдзі страляюць іх, ловяць у сілкі і душаць.

Чарговую памерлую птушку знайшоў на лёдзе галоўны спэцыяліст Баранавіцкай горрайінспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Анатоль Пляшко.

– Я паклапаціўся, каб вэтэрынары вызначылі прычыну гібелі гэтага лебедзя, – кажа спадар Анатоль,– і ўскрыцьцё засьведчыла, што птушка загінула не ад голаду. Яе напаткала раптоўная сьмерць ад кровазьліцьця ў сэрца пасьля разрыву сасудаў.

Эколяг Анатоля Пляшко лічыць, што спалохаць лебедзя да сьмерці мог чалавек альбо сабака. Прычым, у начны час. Калі птушка трапіла пад нечаканы напад. Ад палонкі ў возеры Сьвяцілаўскае па лёдзе цягнуліся сьляды імклівага ўцекача. Урэшце ахвяра адскочыла на небясьпечную адлегласьць, але гэта каштавала ёй страты жыцьця...

Жыхарка мікрараёну "Паўночны" ў Баранавічах Любоў Стабулевіч расказвае наступную гісторыю:

– На Сьвяцілаўскім возеры я заўважыла на шыі аднаго зь лебедзяў кавалак дроту. Яна замінала птушцы зьдзёўбваць з вады кавалачкі хлеба і іншага корму, што падкідалі чулыя дзеці і дарослыя. Вой, колькі я нацярпелася, каб выратаваць гэтага пакутніка! Колькі сьлёз выплакала!

Любоў Сьцяпанаўна абабіла парогі кабінэтаў паляўніча-рыбалоўнай гаспадаркі, інспэкцыі міністэрства па надзвычайных сытуацыях, гарадзкой вэтэрынарнай станцыі...

– Дапамаглі так званыя "жывадзёры" са спэцаўтабазы, якія адлоўліваюць бадзяжных сабак. У іх ёсьць спэцыяльная лоўчая сетка. Яе можна закінуць выстралам на 10 мэтраў. Калі ж прамахнуцца зь першага разу, то паўдня давядзецца зьбіраць гэтую канструкцыя для паўторнага закіду. Але, дзякуй Богу, спэцыялісты з участка санітарнай ачысткі апынуліся трапныя. Я нават папрасіла газэтчыкаў, каб іх сфатаграфавалі.

Як высьветлілася, прычынай пакуты лебедзя была мэталічная рыбацкая "загагуліна". Відавочна, нейкі сквапны рыбалоў спрабаваў злавіць птушку за шыю, але  ў той раз не ўдалося...

А вось быў выпадак у Гарадзенскай вобласьці, калі сябра Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў расстраляў зімой сям’ю лебедзяў.

Як сьведчыць жыхар вёскі Тракелі Мікалай Коўш, незнаёмы яму раней мужчына пад’ехаў да берага мясцовага возера на аўтамашыне, выняў ружжо і чатыры разы выстраліў. Адной птушцы ўдалося выратавацца, а дзьве загінулі.

– Я кінуўся тэлефанаваць у міліцыю, – нагадвае Мікалай Коўш, – прымчаўся "бобік", супрацоўнікі апэратыўна затрымалі браканьера. Ім апынуўся жыхар Астраўца, які яшчэ раней адстрэльваў лебедзяў. На жаль, цяпер ніводная з гэтых птушак не спыняецца ў нас на зімоўку.

Я адшукала статыстыку, паводле якой, да прыкладу, у 1982 годзе ў Беларусі заставаліся на зіму 45 пар і 300 лебедзяў асобна. У 1984 годзе агульная колькасьць лебедзяў, якія засталіся зімаваць, перавысіла 700.

Беларускі арнітоляг Сяргей Кузьняцоў пераконвае, што беларускія вадаёмы зьяўляюцца надзейнымі прыстанкамі для лебедзяў. Спэцыяліст кажа, што 90 працэнтаў харчаваньня гэтых птушак – падводныя расьліны.

– У Беларусі існуе ўжо вялікая сетка вадаёмаў, дзе палонкі не замярзаюць нават у моцныя маразы. Лебедзі спыняюцца тут і кормяцца расьліннасьцю, а таксама падкормкай ад людзей.

Аднак людзі вельмі розныя… Паводле апошніх зьвестак зь Белаазёрску, Мухаўца і Баранавічаў на Берасьцейшчыне, санаторыя "Крыніца" ля Менску, тут затрыманыя чарговыя браканьеры з забітымі лебедзямі-шыпунамі. У міліцэйскіх пратаколах "паляўнічыя" прызнаюцца, што спакусіліся на дармавыя 10 кіляграмаў "гусінага мяса".

Галіна Баравая

09.02.2009

Выселение Абрамовых: пришла временная победа

Брестский областной суд признал решение коллег из Ленинского района Бреста неправомерным, а дело направил на новое рассмотрение.

Рассмотрение, в сравнении с обычной практикой прохождения дел оппозиционеров, затянулось на два часа. Председатель коллегии госпожа Хотько выспрашивала: а сколько метров дом в деревне (туда десять лет тому назад выписалась мать семейства Инга Владимировна), а сколько километров от Бреста до деревни, а в каких больницах лежала бабушка, а как вы жили, ведь столько много вас в двухкомнатной квартире?...

Податели иска – мать троих дочерей Инга Владимировна и одна из дочерей Жанна Абрамовы – объясняли, что живут в этой квартире с 1989 года, что вселились в нее по обмену, что Жанна была прописана как внучка и что с бабушкой на самом деле были проблемы, ведь ее болезнь со временем усугублялась и фактически привела старушку к недееспособности.

"А почему вы не писали в органы заявление, чтобы ее признали таковой? " – спрашивала г-жа Хотько. "Так мы фактически ухаживали за ней, разве это настолько имеет значение в этой ситуации?" – возмущались почти плача старшая и младшая Абрамовы.

Адвокат Беспаленкова повернула фокус рассмотрения в ином направлении: главное, что КУП ЖРЭУ, обратившееся в суд с иском об освобождении квартиры, мотивирует необходимость выселения отсутствием  договора найма. Но они должны были заключить таковой с Жанной Абрамовой как внучкой сразу после смерти бабушки три года тому назад. А раз не заключили, а договора поднайма нет в природе, значит, КУП ЖРЭУ автоматически признавало за Жанной статус члена семъи и допустили промах сами.

На самом деле эти три года затишья и буря выселения после задержаний оппозиционерок  сестер Абрамовых, их отсидок и статей в СМИ – это обстоятельство буквально раздевает представительницу брестской Фемиды. Прокурор госпожа Василевич заявила: суд первой инстанции плохо исследовал обстоятельства дела, а оценку материального права вообще завалил. На новое рассмотрение!

Коллегия до запятых повторила это мнение.

Политический контекст дела в вопиющей форме проступил только раз. Доказывая свое фактическое проживание в Бресте, Абрамовы предоставили сведения, что их приглашали на выборы по месту жительства. КУП ЖРЭУ предоставило в суд … сведения о том, что Абрамовы не ходили голосовать(!!!). Очевидно, что значение этого свидетельства в деле о выселении ничтожно. Но велико оно в другом, потому как: а откуда они их взяли?

Несмотря на вялые сборы, на суд пришло много тутэйших демократов – ОГП была представлена региональным руководящим звеном, были БНФэовцы. От "Руха за Свабоду" приехал руководитель Милинкевич, не говоря о внушительном числе рядовых, кто рискнул засветиться. Не видно было только левых. Ну, и внушительный отряд журналистов.

Думается, это не то чтобы повлияло на решение суда, но заставило его не заголиться хотя бы в решении.

Петр Василевский  

06.02.2009

Разгарэліся жарсці вакол помніка 1000-годдзю Брэста

Ініцыятыўная група жыхароў Брэста праз інтэрнэт і кола актывістаў распачала кампанію па прыпыненні пабудовы помніка ў гонар 1000-годдзя Брэста.

Ён мае быць адкрыты летам бягучага 2009 года. Хоць сам юбілей мусіць адбыцца яшчэ праз дзесяцігоддзе. Куды і чаму спяшаюцца?

За што?

Доктар архітэктуры і ўрбаністыкі (абараняла дысэртацыю ў Польшчы) Ірына Лаўроўская тлумачыць:

– Мы за публічны характар прыняцця канцэпцыі. Яна была ўхвалена толькі  адным чалавекам, таму выклікае такія спрэчкі. Гэта наш помнік, ставіцца для ўсяго горада, таму натуральна, што павінны быць выкананыя пэўныя працэдуры.  

У мясцовыя органы ўлады, міністэрства культуры накіраваны звароты. Ініцыятары  патрабуюць, каб канцэпцыя помніка прайшла праз новы, пажадана міжнародны ў сувязі з памежным статусам Брэста конкурс. Пішуць, што прынятая канцэпцыя "вярэдзіць шматвекавыя раны нашага народа".

У чым слабасць?

Праўда, пішуць з памылкамі: "З гораччу канстатуем, што прымус і запалохванне жыхароў прывялі да канфрантацыі і сацыяльнага напружвання ў Берасьці" – памылкі тут і ў іншых месцах, змяшанне "наркамаўкі" і "тарашкевіцы" сьведчаць, найхутчэй, пра стомленасць шматгадовых актывістаў і\альбо нядбайнасць\недасведчанасць маладзейшых.

Што маем

Нагадаем, канцэпцыя помніка была ўхвалена  камісіяй па культуры пры аблвыканкаме ў снежні мінулага года, а рашэнне будаваць помнік аблвыканкам прыняў 12 студзеня.

На скрыжаванні бульвара Гогаля і вуліцы Савецкай ужо выстаўлена фанерная прасторавая копія помніка. На мануменце маюць быць шэсць статуй і дванаццаць барэльефаў на цокалі.

У поўны рост хочуць мемарыялізаваць князя Уладзіміра-Валынскага Уладзіміра Васількавіча, Вялікага князя Вітаўта, берасцейскага старасту Мікалая Радзівіла Чорнага,  загінулага ў баях з нямецкімі фашыстамі памежніка Андрэя Кіжаватага і дзве асобы навейшага часу: лётчыка з Баранавічаў Уладзіміра Карвата, які загінуў нібыта пры спробе адвесці падаючы самалёт ад паселішча,  і літаратара, стваральніка пісменніцкай суполкі "Берасьцейскае вогнішча" Уладзіміра Калесніка.

Аспрэчаную праваслаўнымі постаць Ягайлы, які надаў гораду Магдэбургскае права, панізілі да барэльефа на цокалі.

Выдавец газеты "Царква" (выданне грэка-каталікоў Беларусі) Ігар Бараноўскі выказаў такія аргументы:

– Калі постаць Вітаўта не выклікае пярэчання – быў жа ён гаспадаром Берасця, тут дамаўляўся пра ўдзел у Грунвальдскай бітве, якая праславіла яго, – дык Ягайла можа больш зрабіў для Польшчы, чым для Вялікага Княства Літоўскага. Быў супраціўнікам Вітаўта.

Разам з тым ён зазначыў, што многія хрысціяне ахвяравалі грошы дзеля Маці Божай, якая наверсе першапачатковага праекту дабраслаўляла гіпатэтычнага купца-заснавальніка горада. Цяпер яе прыбралі, а грошы што – назад аддаваць?

Нялішнія прыкіды

Сам помнік будзе каштаваць нямала. Нібыта маюць вырабіць яго з граніту і бронзы. Паводле звестак з упраўлення па архітэктуры і горадабудаўніцтву Брэсцкага гарвыканкама, лік будзе ісці на мільярды беларускіх рублёў.

Берасце згаданае ў Іпацьеўскім летапісе ў 1019 годзе. Значыць, тысячагоддзе горада наступіць праз дзесяць гадоў, у 2019 годзе. Чаму ж помнік ставяць заўчасна? Што, улады спяшаюцца сябе пазначыць у часе? Няпэўныя, што дабудуць?

Акрамя таго, не былі разгледжаны публічна і даволі рацыянальныя прапановы ад грамадзянаў. Прыкладам, пабудаваць Мост у новае тысячагоддзе горада. Брэст пакутуе з-за недахопу развязак чыгуначнага і аўтамабільнага руху.

Пётра Васілеўскі

04.02.2009

Абрамавым дэманстратыўна вырубілі святло

У Брэсце чарговая подласць у дачыненні да сямейства Абрамавых. Чатыром жанчынам пад вечар  абрэзалі электрычную лінію.

Нібыта за вялікую запазычанасць. Нагадаем: сям’ю паводле судовага рашэння высяляюць з кватэры без прадастаўлення жылля. Гэта пачалося летась увесну пасля  шэрагу разбіральніцтваў з апазыцыйна настроенымі прадстаўніцамі маладога пакалення Абрамавых. Інга Ўладзіміраўна, маці сямейства, кажа:

– Калі мы прыйшлі з Марыяннай з садка, ля электрашчытка ў калідоры калупаліся электрыкі. Нібыта мы запазычыліся тысячу кілават, і нас адключаюць.  Але ж мы 18 лістапада аплацілі, нагарэла пяцьсот кілават з сакавіка. Прасіла, каб на ноч не адключалі, дык не. І як верыць цяперашнім паказанням лічыльніка...

Я спытаў, ці верагодная  заяўленая тысяча кілават?

– У сярэднім у нас нагарала сто кілават за месяц, – адказала Інга Абрамава. – Малая кватэра, ні электразваркі тут, ніякіх іншых аб’ёмных выдаткаў энергіі. Лямпкі ў нас энергазберагальныя стаяць.

Абрамава-старэйшая сказала, што зробіць заяву ў міліцыю.

Цераз ноч адбыліся змены. Як паведаміла Жанна Абрамава, настойлівасць яе маці дала плён, і да дванаццаці святло ў кватэру Абрамавых падключылі. Прычына адключэння ўцямна абазначаная не была. Будзем спрабаваць даведацца цягам панядзелка.

Ці не свайго роду гэта падрыхтоўка камунальных службаў да перасуду справы аб высяленні Абрамавых? Стварэнне іміджу нядбайных бамжоў?

Дарэчы, разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне суда першай інстанцыі аб высяленні прызначаны ў абласным судзе на 5 лютага. Пачатак разгляду ў 9.30

Пётра Васілеўскі   

01.02.2009

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: