№ 1, студзень
|
Русский театр получил худрука
В понедельник 4 февраля режиссер Сергей Ковальчик займет кабинет худрука Национального академического драматического театра имени М.Горького. Тот самый знаменитый кабинет Бориса Луценко – с картинами, кубками, дипломами, академической шапочкой, медалью и мантией действительного члена Международной Академии Театра. Переговоры с известным режиссером Николаем Пинигиным закончились ничем. По непроверенным данным, опять во всем виноват квартирный вопрос. Жалко, ведь труппа театра надеялась на то, что талантливый мастер поднимет театр, хотя бы до современного уровня сценического искусства. Что касается Сергея Николаевича Ковальчика, то этот тридцативосьмилетний режиссер, работавший в Театре белорусской драматургии, поставил десятки хорошего уровня спектаклей, среди которых наиболее известным стала "Адвечная песня" по Янке Купале. Хорошего уровня мюзикл, который стал визитной карточкой РТБД, с которым коллектив объездил всю республику. Известности Пинигина, и уж конечно Луценко, у этого мастера сцены нет, хотя ряд фестивальных наград международных и республиканских театральных конкурсов у него имеются. Что касается прежнего худрука, Бориса Ивановича Луценко, то с ним заключен двухлетний договор, как с очередным режиссером. Уже в марте зрители увидят новую работу метра, спектакль "Уходил старик от старухи" по пьесе драматурга Злотникова. В главных ролях заняты народная артистка Беларуси Бела Масумян и заслуженный артист России Олег Корчиков. Сам Борис Иванович считает правильным свой уход с поста худрука. Знаменитый режиссер почувствовал прилив творческих сил и надеется, что еще послужит белорусскому сценическому искусству. Смена худрука Русского театра не обошлась без скандала. На прошлой неделе Министерство культуры получило анонимку, в котором неизвестный автор хаял творческие возможности как Пинигина, так и Ковальчика, подозревая в коррупции бывшего худрука, и особенно нынешнего директора театра. Евгений Крестовский 02.02.2008
Кому мешает ПКБ?
В Верховном суде прошла предварительная встреча сторон по делу о ликвидации Партии коммунистов Белорусской (ПКБ). Минюст подал иск о ликвидации партии. Верховный суд 2 августа 2007 года принял решение о приостановлении деятельности ПКБ сроком на шесть месяцев. В этот период ПКБ запрещалось осуществлять любую деятельность, за исключением той, которая направлена на устранение нарушений, послуживших основанием для приостановления деятельности партии. По сути, никакая действующая партия выполнить такие условия не может. Любая общественная структура имеет долгосрочные договора, не до конца реализованные проекты, подписанные соглашения, которые невозможно остановить вдруг, даже по распоряжению Верховного суда. Настаивая на закрытии партии, Минюст выдвинул новые обвинения: "после 2 августа 2007 года ПКБ совершала действия, которые ей запрещены законодательством в этот период. В частности, установлена деятельность ПКБ, направленная на осуществление сбора подписей, пикетирования, а также проведение ряда иных мероприятий. Так, по сообщениям интернет-источников 30 августа 2007 года наряду с другими субъектами политической деятельности ПКБ подписала "соглашение о принципах участия в политической кампании по выборам в Палату представителей Национального собрания, которые запланированы на осень 2008 года". Сообщалось также, что субъекты, подписавшие соглашение, в том числе ПКБ, уже выдвинули своих претендентов в кандидаты на парламентские выборы". Можно предположить, что Александр Лукашенко еще не решил, на каких принципах пройдут очередные выборы в ПП НС. Однако, активно создаваемая партия "Белая Русь", которая по форме напоминает "Справедливую Россию", наталкивает на мысль, что и выборы в РБ раньше либо позже могут походить на российские, то есть пройти по партийным спискам. Тогда в Беларуси и явятся мощная "Белая Русь", левый фланг займут "правильные" коммунисты из КПБ, а в центре обоснуется удобная режиму Либерально-демократическая партия Беларуси. Понятное дело, все оппозиционные партии должны либо исчезнуть по решению Верховного суда, как ПКБ, либо расколоться, как БНФ, на несколько частей, дабы не иметь единства в своих рядах, а значит и силы. Евгений Крестовский 29.01.2008
Лічыльнікі вады спустошваюць гаспадароў
У Беларусі адмененая трохгадовая 20-працэнтная скідка на ваду для ўладальнікаў лічыльніка. Тым часам служба водазабесьпячэньня прапаноўвае новыя варыянты ў падвышэньні коштаў. Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімер Белахвостаў не выконвае сваё абяцаньне перад кліентамі ЖКГ. Удакладняю: 19 сьнежня 2007 года на сумесным паседжаньні двух палат Нацыянальнага сходу міністар Белахвостаў адказваў на пытаньні дэпутатаў. Некаторыя са слугаў народу горача цікавіліся: "Калі асобам, якія ўсталявалі ў сваіх кватэрах і дамах індывідуальныя лічыльнікі вады, будуць вернутыя льготы на ваду?" Мелася на ўвазе, што яшчэ 9 ліпеня 1997 году ўрад Беларусі прыняў пастанову, якая прадугледжвала трохгадовую 20-працэнтную скідку тарыфаў на ваду для ўладальнікаў лічыльнікаў. Але 30 кастрычніка 2007 году ўрад адмяніў гэтую льготу. – Мы зараз прыкладаем намаганьні, каб аднавіць гэтую льготу, – заявіў 19 сьнежня Ўладзімер Белахвостаў. – Мяркуем, пытаньне вырашыцца цягам двух тыдняў. Мінулі ўжо тры тыдні, завяршаецца чацьверты... Маўчыць Уладзімер Белахвостаў. Тым часам больш як 300 тысяч уладальнікаў лічыльнікаў вады ў Менску ўжо атрымалі рахункі і мусяць заплаціць за кожны кубамэтар спажытай вады 379,3 рубля. Падлічана: агулам уладальнікі лічыльнікаў вады ў беларускай сталіцы пераплацілі ў сьнежні амаль 20 мільёнаў рублёў. Эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць, што гэты доўг дзяржава не верне ніколі. – Ніхто ва ўрадзе ня возьме на сябе ролю заступніка шараговых спажыўцоў. Улада назаве яго правакатарам, бо варта саступіць патрабаваньням у аднаўленьні гэтай льготы, як сацыяльныя пратэсты захліснуць Беларусь. Інваліды, студэнты, чарнобыльцы і ўсе іншыя катэгорыі пакрыўджаных таксама запатрабуюць вярнуць адабранае. Самотна чуць і меркаваньне другога боку. Генэральны дырэктар УП "Менскводаканал" Іосіф Герасімёнак паведаміў – на сёньня сабекошт кубамэтра вады складае 2200 рублёў, а спажыўцы плацяць толькі 379,3 рубля. Суразмоўца лічыць: калі да 2009 году будзе спраўджана праграма на ўсталяваньне лічыльнікаў вады ў кожнай гарадзкой кватэры, то адбудзецца банкруцтва "Менскводаканалу" і падобных яму арганізацыяў у рэгіёнах. Прапановы чыноўнікаў Менскводаканалу: 1. Лічыльнікі вады беларускай вытворчасьці – не зусім дасканалыя, дапускаюць хібы ва ўліку. Для кампэнсацыі страты паказьнік індывідуальнага лічыльніка трэба павялічваць як мінімум на 10 працэнтаў; 2. Рэсурсы падземнай вады дазваляюць забясьпечыць цяперашнюю і пэрспэктыўную патрэбу Менска і іншых гарадоў толькі ёю. Але пры ўмове, што насельніцтва будзе плаціць не толькі за тэхніка-эканамічныя паказчыкі але й сацыяльную значнасьць, бо чыстая вада зьяўляецца асновай здароўя чалавека. У вытворчым аб’яднаньні "Менскводаканал" – пяць упраўленьняў. Агульная колькасьць працуючых – 2.500 чалавек. На гаспадарчыя патрэбы насельніцтва і камунальна-бытавыя мэты расходуецца 92,6 працэнта спажываемай вады. Знарок называю гэтыя лічбы, бо пасьля аснашчэньня ўсіх кватэраў лічыльнікамі вады гаспадарам давядзецца цалкам фінансаваць эканоміку раздутай службы водазабесьпячэньня. Наша даведка: сутачны расход вады на аднаго жыхара ў Менску даведзены да 300 літраў, а ў Нямеччыне на сёньня – 180 літраў, у Францыі – 160, у Англіі, дзе ўменьне эканоміць ваду таксама лічыцца прыкметай культуры насельніцтва, – 170. Галіна Баравая 18.01.2008
Мясцовыя ўлады выпраўляюць хібы антысэмітызму
Сёлета ў Беларусі ўсталююць найбольшую колькасьць помнікаў габрэям за апошнія гады – гэтак "замольваецца" рэпліка прэзыдэнта пра "бабруйскі сьвінушнік". Бабруйская габрэйская абшчына рыхтуецца адзначыць сваё 500-годзьдзе. Тэлефаную старшыні грамадзкай рады абшчыны Леаніду Рубінштэйну. Гэта наша першая зь ім гутарка пасьля гучнага пратэсту карэнных жыхароў на камэнтары Аляксандра Лукашэнкі, якія ён выказаў на сустрэчы з расейскімі журналістамі 12 кастрычніка мінулага году. Тады, нагадаю, Лукашэнка заявіў пра колішні "сьвінушнік" у Бабруйску: "Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было ўвайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта быў у асноўным габрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як габрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць". За свае словы Лукашэнка зазнаў шквал крытыкі. З адпаведнымі заявамі выступілі ўрад Ізраілю, Кангрэс ЗША, Эўрапарлямэнт і Рада Эўропы. Рэзанансам таго стала ліхаманкавая прапаганда ў дзяржаўных СМІ, асабліва на БТ, станоўчага ўкладу габрэяў у беларускім жыцьці. Схамянуліся і мясцовыя ўлады. – Адразу пасьля першага звароту Бабруйскі гарвыканкам выдаў нам дазвол на ўсталяваньне мэмарыяльнага знаку "Вязьням бабруйскага гета" . Гэта фрагмэнт сьцяны з мармуру два на тры мэтры, які абвіты калючым дротам, – паведаміў Леанід Рубінштэйн. Праект памятнага знаку ў Бабруйску распрацаваў вядомы архітэктар Леанід Левін. Аўтар кажа, што месца былога гета будзе абазначана жоўтай пліткай для вулічных ходнікаў. Тут жа ўвесну закладуць сквэр з плакучай вярбы. – Жоўты колер мелі зоркі Давіда. Фашысты прымушалі нашываць іх на адзеньне вязьняў гета, – кажа Леанід Левін, – дрэва вярбы таксама сымбалічна: як маці ня можа падняць з зямлі сваіх дзяцей, так і вярба ня можа ўзьняць уверх свае галінкі. Леанід Левін – старшыня Зьвязу беларускіх габрэйскіх грамадзкіх аб'яднаньняў і абшчынаў. Ён нагадвае, што на тэрыторыі Беларусі на сёньня налічваецца каля 500 месцаў пахаваньня габрэяў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. – Памятныя знакі ўсталяваныя толькі ў 270 трагічных месцах, – удакладняе Леанід Левін, – у 2007 годзе, напрыклад, ўшанавана 10 зь іх. У прыватнасьці, у гарадзкім пасёлку Азярышча на Віцебшчыне, у вёсцы Мсціжа (Барысаўскі раён), у вёсцы Бабінавічы (Лепельскі раён). У вёсцы Гарадзец на Берасьцейшчыне добраўпарадкаваны стары габрэйскі пагост. Са словаў Леаніда Левіна, сёлета павялічваецца колькасьць помнікаў беларускім габрэям. Менгарвыканам прыняў рашэньне ўсталяваць мэмарыяльны знак на вуліцы Берута, дзе расстраляныя 14 тысяч вязьняў гета. Яшчэ адзін памятны знак зьявіцца на вуліцы Сухой – там у 1941-1943 гадох немцы зьнішчылі больш як пяць тысяч чалавек на былых габрэйскіх могілках. Цяпер акцыі па збору сродкаў на збудаваньне памятных знакаў распачаліся ў Віцебску, Берасьці, Гародні, Навагрудку. Пошук мясьцінаў габрэйскіх пахаваньняў і ўкладаньне каталёгу помнікаў Галакосту вядзе грамадзкае аб'яднаньне "Рэспубліканскі фонд "Галакост". Яго старшыня Іна Герасімава паведаміла журналістам: новыя помнікі зьявіліся ў апошні час у Мазырскім, Слаўгарадзкім, Сьветлагорскім, Калінкавіцкім раёнах. Галіна Баравая 17.01.2008
Cёньня ў Беларусі праходзяць мітынгі прадпрымальнікаў
10 студзеня ў Менску, паведамляе Радыё Свабода, а 12-й гадзіне індывідуальныя прадпрымальнікі і найманыя асобы зьбіраюцца выйсьці на Кастрычніцкую плошчу. Гэта рашэньне шэрагу прадпрымальніцкіх структураў. Яны патрабуюць адмены пункту 1.1 прэзыдэнцкага ўказу №760, які ад 1 студзеня дазваляе наймаць на працу толькі блізкіх сваякоў. Таксама прадпрымальнікі патрабуюць выкананьня 12 прапаноў Эўразьвязу для Беларусі і спыненьня перасьледу прадпрымальніцкіх лідэраў. Мы хранікальна паведамляем пра тое, як разгортваюцца падзеі. 10.20, Менск. У раёне Самахвалавічаў супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі спынілі мікрааўтобус, на якім ехалі ў Менск прадпрымальнікі Віктар Крываль і Аляксандар Цацура з сям’ёй. Супрацоўнікі ДАІ спачатку прапусьцілі машыну, а потым пачалі яе даганяць. Яны сказалі, нібыта кіроўца ехаў па левым баку, а трэба па правым. Міліцыянты настойвалі, каб прадпрымальнікі паехалі у аддзел, аднак яны адмовіліся. Пасьля падпалкоўнік Карповіч і яшчэ каля сямі міліцыянтаў пасадзілі спадароў Крываля і Цацуру, а таксама яго жонку і сына ў міліцэйскую машыну і павезьлі ў міліцыю. Яны кажуць, што нібыта кіроўца белага мікрааўтобуса зьбіў чалавека на трасе Слуцак-Менск. Машына, на якой ехалі прадпрымальнікі, засталася на трасе. 11.05, Менск. Стала вядома, што каля 11 гадзіны ў мікрараёне Сухарава на прыпынку грамадзкага транспарту затрыманы адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў. Яго затрымалі разам з маленькім сынам, калі актывіст зьбіраўся ехаць на мітынг на Кастрычніцкую плошчу. 10.10. У Магілёве сёньня адбудзецца акцыя пратэсту прадпрымальнікаў. У гэты час на плошчы Леніна перад будынкам аблвыканкама сабраліся больш як 250 чалавек. – Падпалкоўнік міліцыі, які не пажадаў назваць сваё імя, праз мэгафон папярэджвае людзей аб нібыта незаконным іх знаходжаньні на плошчы, пагражае затрыманьнямі і штрафамі, – удакладняе карэспандэнт "Свабоды". У інфармацыі зь месца таксама ўдакладняецца, што за прадпрымальнікамі назіраюць людзі ў цывільным і група міліцыянтаў. Пакуль тут няма лідэраў рэгіянальных суполак аб’яднаньня прадпрымальнікаў "Пэрспэктыва" і кампаніі "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва". Стыхійныя мітынгі прадпрымальнікаў на плошчы Леніна ў Магілёве адбываліся 4 і 5 студзеня. Людзі патрабуюць адмены пункта1.1 прэзыдэнцкага ўказу №760, які забараніў індывідуальным прадпрымальнікам выкарыстоўваць наёмных працаўнікоў, акрамя як блізкіх сваякоў. 10.30, Магілёў Пачаўся мітынг прадпрымальнікаў. Ініцыятыву ў яго правядзеньні узяў на сябе беспрацоўны Валадар Цурбанаў. Міліцыянты і супрацоўнікі КДБ у цывільным спрабуюць затрымаць выступоўцу, але прысутныя ўтварылі шчыльнае кола і такім чынам забясьпечваюць пакуль бясьпеку для Валадара Цурбанава. Празь мэгафон міліцыянты папярэджваюць спадара Цурбанава пра адказнасьць за спробу арганізаваць незаконны мітынг. Стыхійныя мітынгі прадпрымальнікаў на плошчы Леніна ў Магілёве адбываліся 4 і 5 студзеня. Людзі патрабуюць адмены пункта1.1 прэзыдэнцкага ўказу №760, які забараніў індывідуальным прадпрымальнікам выкарыстоўваць наёмных працаўнікоў, акрамя блізкіх сваіх сваякоў. 11.30, Магілёў групе прадпрымальнікаў дазволілі сустрэцца з начальнікам ўправы прадпрымальніцтва камітэту эканомікі Магілёўскага аблвыканкаму Віктарам Красоўскім. Мітынгоўцы застаюцца на плошчы. Тут ужо больш як 300 чалавек. Павялічваецца таксама колькасьць міліцыянтаў і супрацоўнікаў спэцслужбаў у цывільнымі У Магілёўскім аблвыканкаме паведамілі, што на гэты момант старшыня Барыс Батура нібыта "знаходзіцца па-за межамі вобласьці". 12.00, Менск. Мы зьвязаліся з сябрам аргкамітэту кампаніі "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва" Віктарам Крывалем. Ён паведаміў, што разам з Аляксандрам Цацурам у гэты момант утрымліваецца ў будынку Менскай абласной міліцыі. Намесьнік начальніка маёр Міхаіл Грыб вылучыў супраць іх абвінавачваньне, што нібыта яны брыдкасловілі і аказалі супраціўленьне работнікам міліцыі. "Я катэгарычна адмовіўся падпісваць пратакол і патрабую выкліку свайго адвакату", – заявіў нам Віктар Крываль. 12.10, Менск. Паводле ацэнкі лідэра грамадзкага аб’яднаньня "Пэрспэктыва" Анатоля Шумчанкі, на Кастрычніцкай плошчы сабралася каля двух тысяч чалавек. Прыйшлі і апазыцыйныя лідэры – старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, першы сакратар Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін. Ён ацэньве колькасьць удзельнікаў у тры тысячы чалавек. Зараз яны абмяркоўваюць, дзе і як праводзіць мітынг, бо на катку Кастрычніцкай плошчы праходзіць забаўляльнае мерапрыемства для дзяцей. 12.10, Магілёў. На плошчы знаходзіцца ўжо больш як 500 прадпрымальнікаў. Гучыць патрабаваньне: "Жадаем пачуць прадстаўніка ўлады. Няхай ён выйдзе на плошчу і патлумачыць, як нам карміць свае сем’і". Паводле Радыё Свабода міліцыянты і супрацоўнікі спэцслужбаў ня робяць больш спробаў уварвацца праз кола абароны да арганізатараў акцыі. група прадпрымальнікаў, якіх запрасіў на сустрэчу старшыня ўправы прадпрымальніцтва Камітэту эканомікі Магілёўскага аблвыканкаму Віктар Красоўскі, вярнулася на плошчу. Ініцыятар акцыі беспрацоўны Валадар Цурпанаў паінфармаваў, што чыноўнікі аблвыканкаму просяць вылучыць сем прадстаўнікоў ад мітынгоўцаў. - Нашы вылучэнцы мусяць падрыхтавацца і прадставіць пісьмовы дакумэнт, – удакладніў Валадар Цурпанаў. 12.20, Менск. На Кастрычніцкай плошчы зьявіўся лідэр незарэгістраванага "Руху "За Свабоду" Аляксандар Мілінкевіч. Прадпрымальнікі скандуюць: "Работу!" 12.35, Менск. Група прадпрымальнікаў на чале з лідэрам грамадзкага аб'яднаньня "Пэрспэктыва" Анатолем Шумчанкам вырашыла ісьці да адміністрацыі прэзыдэнта і запрасіць прадстаўнікоў адміністрацыі на Кастрычніцкую плошчы для размовы з прадпрымальнікамі. У выпадку, калі ніхто ня выйдзе, усе, хто сабраўся на Кастрычніцкай плошчы, маюць намер пайсьці да будынку адміністрацыі. 12.48, Менск. Група прадпрымальнікаў на чале з лідэрам грамадзкага аб'яднаньня "Пэрспэктыва" Анатолем Шумчанкам дайшла да Дому афіцэраў. Да прадпрымальнікаў выйшаў прадстаўнік службы аховы адміністрацыі прэзыдэнта і паабяцаў, што хутка выйдзе супрацоўнік аддзелу па прыёму грамадзянаў. У сквэры знаходзяцца некалькі аўтазакаў, каля будынку адміністрацыі – узмоцненая ахова. За падзеямі назіраюць шмат прадстаўнікоў дыпмісіяў краінаў Эўразьвязу і Злучаных Штататаў Амэрыкі. Пасьля папярэджаньня па дынаміку пра недапушчальнасьць удзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, шмат хто зь іх перайшоў на другі бок праспэкту. Сярод прысутных ёсьць адзін вялізны бел-чырвоа-белы сьцяг. 12.50, Магілёў. Групу прадпрымальнікаў у складзе 10 чалавек, разам зь ім і журналістаў розных выданьняў, міліцэйская ахова прапусьціла ў будынак Магілёўскага аблвыканкаму. У гэты час больш як 500 чалавек застаюцца на плошчы імя Леніна. Яны аднагалосна прагаласавалі за вылучаныя патрабаваньні: 1. Накласьці мараторый на ўказ прэзыдэнта нумар 760, які забараніў індывідуальным прадпрымальнікам наймаць іншых працаўнікоў, акрамя як зь ліку сваіх блізкіх сваякоў; 2. Паскорыць прыняцьце парлямэнтам закону аб малым і сярэднім бізнэсе ў Беларусі. 13.04, Менск. На Кастрычніцкай плошчы зьявіліся бел-чырвона-белыя сьцягі і сьцягі руху "За Свабоду". Перад удзельнікамі мітынгу выступілі лідэр АГП Анатоль Лябедзька, прадпрымальнікі, людзі, якія назваліся наёмнымі работнікамі. Супрацоўнікі міліцыі ў мэгафоны папярэджваюць людзей аб забароне выходзіць на праезную частку і ладзіць шэсьце. На самой плошчы ў гэты час БРСМ праводзіць моладзевыя конкурсы У 13.05, Магілёў, намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Мікалай Снапкоў загадаў журналістам пакінуць залю, дзе адбываецца яго сустрэча з прадстаўнікамі ад удзельнікаў мітынгу на плошчы імя Леніна. Міліцыянты і супрацоўнікі спэцслужбаў застаюцца на сваіх месцах. Удзельнікі мітынгу, якіх на гэты час амаль 500 чалавек, намераны чакаць вынікаў перамоваў сваіх прадстаўнікоў з чыноўнікамі аблвыканкаму 13.30, Віцебск. Плянуемая на сёньня акцыя пратэсту прадпрымальнікаў ля будынку цэнтра занятасьці насельніцтва не адбылася. Са словаў грамадзкай актывісткі Ірыны Яскевіч, лідэры прадпрымальцкага руху зьехалі ў Менск на мітынг. –Не спрацавала таксама інфармацыйная падрыхтоўка ў Віцебску, – адзначае суразмоўца, – няма ўлётак і недзяржаўных газэт. 13.40, Салігорск. Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Леанід Невар паведаміў, што на цэнтральным рынку "Славянскі" зачыненымі застаюцца больш як 60 ралетаў, гэта прыкладна 20 працэнтаў ад іх агульнай колькасьці. – Відавочнага пратэсту няма, – цьвердзіць суразмоўца, – гандляры пераважна запалоханыя, мусяць чакаць і спадзявацца, што нехта іншы вырашыць за іх далейшы лёс іхнага бізнэсу. 13.50, Гародня. Крыху менш як звычайна запоўненыя рынкі прадаўцамі і наведнікамі ня толькі ў абласным цэнтры, а таксама ў Слоніме, Лідзе і іншых райцэнтрах. – Аб’яўлены да 15 студзеня страйк спраўджвае сябе, – паведамляе наш карэспандэнт. Між тым, ён адзначае, што зацішша на рынках Гарадзеншчыны ў калядныя дні ў традыцыі. Па яго словах, людзі загадзя стварылі харчовыя запасы, таксама патрацілі грошы на падарункі і таму спажывецкі попыт абсалютна зьніжаны. 13.22, Менск. Раз-пораз дэманстранты спрабуюць перакрыць праспэкт "Незалежнасьці", скандуючы "Жыве Беларусь!" Супрацоўнікі ДАІ і амапу зганяюць іх з праезджай часткі, у справу ідуць дубінкі. Удзельнікі мітынгу адкатваюцца назад і зноў спрабуюць перакрыць дарогу транспарту, прыцягваючы ўвагу грамадзкасьці і ўладаў да сваіх патрабаваньняў. Сёй-той кажа пра ўжыты сьлёзатачывы газ, аднак афіцыйна такія зьвесткі ніхто не пацьвярджае. 13.55, Менск. Прадпрымальнікі прагаласавалі за тое, каб ісьці да адміністрацыі прэзыдэнта. Людзі пачалі рухаць у бок гэтага будынку. 14.00, Менск. Удзельнікі мітынгу прадпрымальнікаў накіраваліся праз праспэкт Незалежнасьці да будынку адміністрацыі прэзыдэнта. Яны рушаць не праз падземны пераход, а па версе. Міліцыя папярэджвае ў мэгафоны пра парушэньне парадку. 14.08, Менск. Прадпрымальнікі перакрылі праспэкт Скарыны і скандуюць "Разам!" і "Жыве Беларусь!" Супраць дэманстрантаў ужытыя дубінкі, і выкліканы спэцназ. 14.30, Maгілёў. У Магілевё на плошчы Леніна супраць будынку аблвыканкаму застаецца крыху больш за сто ўдзельнікаў стыхійнага мітынгу. Людзі пачалі разыходзяцца пасьля таго, як дэлегацыя прадпрымальнікаў вярнулася з сустрэчы з чыноўнікамі Магілёўскага аблвыканкаму. Лідэр сёньняшняй акцыі пратэсту Валадар Цурпанаў заявіў: – Цяжка спадзявацца на канкрэтныя рашэньні аблвыканкама, хаця чыноўнікі абяцаюць накіраваць свае прапановы па ўдасканальваньню працы індывідуальных прадпрымальнікаў у адміністрацыю прэзыдэнта. Са словаў Валадара Цурпанава, прадпрымальнікам тэрмінова неабходна на кожным рынку аргкамітэты страйку, замацоўваць і разьвіваць рашучасьць людзей у адкрытую змагацца за свае правы. 14.31, Менск. Людзі ідуць дружна, занялі ўвесь праспэкт Незалежнасьці. Гучаць лёзунгі "Свабоду!", "Работу!". Калёна мінула ўжо Цэнтральную кніжную краму і будынак КДБ. Міліцыянты пакуль перасталі перашкаджаць ім. 14.45 Менск. Калёна дэманстрантаў дайшла да гатэлю "Менск" і рушыць да плошчы Незалежнасьці. Людзі занялі ўсе чатыры паласы праезднай часткі да разьдзяляльнай лініі, да калёны прадпрымальнікаў далучаюцца іншыя людзі. Яны выкрыкваюць ня толькі лёзунгі "Работу" ды эканамічныя патрабаваньні, але і палітычныя лёзунгі. 14.46, Менск. Прадпрымальнікі занялі цалкам плошчу Незалежнасьці. Зьявіліся супрацоўнікі спэцназу.
14.30, Магілёў. У Магілевё на плошчы Леніна супраць будынку аблвыканкаму застаецца крыху больш за сто ўдзельнікаў стыхійнага мітынгу. Людзі пачалі разыходзяцца пасьля таго, як дэлегацыя прадпрымальнікаў вярнулася з сустрэчы з чыноўнікамі Магілёўскага аблвыканкаму. Лідэр сёньняшняй акцыі пратэсту Валадар Цурпанаў заявіў: – Цяжка спадзявацца на канкрэтныя рашэньні аблвыканкама, хаця чыноўнікі абяцаюць накіраваць свае прапановы па ўдасканальваньню працы індывідуальных прадпрымальнікаў у адміністрацыю прэзыдэнта. Са словаў Валадара Цурпанава, прадпрымальнікам тэрмінова неабходна на кожным рынку аргкамітэты страйку, замацоўваць і разьвіваць рашучасьць людзей у адкрытую змагацца за свае правы. 14.30, Барысаў. Лідэр кампаніі "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў да гэтага часу заблякаваны ў адным з дамоў Барысава. – Ад раніцы былі адключаныя мабільныя тэлефоны. Ля парога кватэры – міліцыянты, у двары таксама пільнуюць міліцыянты і супрацоўнікі КДБ, – паведаміў спадар Гарбачоў. Суразмоўца ганарыцца рашучасьцю сваіх паплечнікаў на акцыі пратэсту ў Менску, выказвае цьвёрдыя намеры на працяг супраціву прадпрымальнікаў. 14.40, Барысаў. У Барысаве сёньня больш як 200 прадпрымальнікаў з рынкаў гораду вышлі на акцыю пратэсту на цэнтральнай плошчы гораду. Удзельнікі гэтага мітынку прынялі рэзалюцыю. Арыгінал яе накіраваны ў адміністрацыю прэзыдэнта. Са словаў барысаўскага актывіста Алега Лыско, прадпрымальнікі патрабуюць: 1. Аб’явіць мараторый на выкананьне ўказу №760; 15.25, Менск. Загадчыца галоўнага эканамічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта спадарыня Мядзьведзева, якая размаўляла з групай прадпрымальнікаў, паведаміла, што іх патрабаваньні будуць перададзеныя кіраўніку адміністрацыі Генадзю Нявыгласу, які праінфармуе пра гэта прэзыдэнта. Таксама яна заявіла, што адмяняць указ № 760 ніхто не зьбіраецца. 15.15, Менск. Прадпрымальнікі па-ранейшаму на плошчы Незалежнасьці. Яны вырашаюць, што рабіць далей. Яны дамаўляюцца пра сустрэчу са старшынём камісіі па прадпрымальніцтву Палаты прадстаўнікоў Анатолем Паўловічам. 15.28, Менск. Удзельнікі акцыі перакрылі парспэкт каля станцыі мэтро "Плошча Незалежнасьці". Вырашылі стаяць тут, пакуль да іх ня выйдзе нехта з прадстаўнікоў уладаў для перамоваў. 15.45, Менск. Міліцыя "ўзяла" Уладзімера Шылу. салігорскага прадпрымальніка, калі ён кіраваўся ў бок Чыгуначнага вакзалу. Цяпер яго вязуць у Маскоўскі РУУС. Машыны сталі аб'яжджаць Плошчу незалежнасьці, але на ёй шмат аўтобусаў: №100, №1. 15:48, Менск. Выступіўадзін з арганізатараў акцыі Алесь Таўстыка: заклікаў людзей заставацца. 16.25, Менск. На гэты момант на Плошчы засталося ўсяго каля ТЫСЯЧЫ ЧАЛАВЕК, ЯКІЯ БЛЯКУЮЦЬ ТРАНСПАРТ. "Соткі" паспрабавалі прарвацца, але не ўдалося. Міліцыя назірае за тым, што адбываецца, здалёк. 10.01.2008 |