Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members prapeler Прапелер № 4, красавік
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

№ 4, красавік

Колькі мы плацім за праезд?

Сярэдні масквіч  у сярэднім выдаткоўвае на праезд 10 адсоткаў  сярэдняга заробку, у Менску  – 7,6 адсоткаў, у Кіеве – 2,7.  Дык што: дагонім "златоглавую"?

Улада пастаянна падвышае кошт праезду ў грамадзкім транспарце. Пасьля апошняга падвышэньня тарыфаў насельніцтва нібыта пакрывае 42 адсотка выдаткаў, у той час як бюджэтам Менску прадугледжана выйсьці на паказчык 60 адсоткаў. Падтэкст статыстыкі відавочны: давядзецца, грамадзяне, раскашэльвацца яшчэ.

Аднак давайце параўнуем кошты на транспарт у Менску, Маскве і Кіеве.

Як вядома, 17 сьнежня 2007 году адмененыя ўсе льготы на карыстаньне грамадзкім транспартам. Зараз квіток на адну паездку каштуе 600 рублёў і 900 рублёў на экспресс-маршрутах. Маршруткі – ад 800 да 1 700. Паводле падлікаў мянчук у сярэднім выдаткоўвае ў месяц на праезд 73 тысячы рублёў ці 34 даляры. А сярэдняя зарплата за сакавік па Менску склала 450 даляраў.

Праезд у мэтро ў Кіеве каштуе 0,5 грн – гэта 213 беларускіх рублёў. На маршрутцы можна праехаць ад 0,5 грн да 1,75 грн – то бок ад 213 да 746 беларускіх рублёў. Такім чынам кіеўчук на месяц на праезд выдаткоўвае ў сярэднім 12 даляраў. А сярэдні заробак за сакавік у Кіеве склаў 440 даляраў.

У Маскве праезд у мэтро каштуе нятанна – 19 расейскіх рублёў ці 1730 беларускіх рублёў. У аўтобусе, трамвае, тралейбусе вы праедзеце за 15 рублёў – гэта 1 368. У маршрутцы вас правязуць за 20-25 – 1824-2280 беларускіх рублёў. У выніку гаманец жыхара Масквы худзее дзякуючы праезду прыкладна на 100 даляраў у месяц. Аднак жа сярэдні заробак за сакавік 2008 году па Маскве склаў крыху больш за 1000 даляраў.

Для асабліва прыдзірлівых патлумачу сваю сыстэму разьліку. Ён просты: штодня чалавек як мінімум ездзіць на працу і назад, а ў выходныя – на базар, краму, у госьці і вяртаецца зноў жа назад.

Як бачым, самы дарагі праезд у Маскве: там сярэдні масквіч  у сярэднім выдаткоўвае на праезд 10 адсоткаў  сярэдняга заробку, у Менску  – 7,6, у Кіеве – 2,7.

Карацей кажучы, плоцім мы амаль столькі ж, колькі і ў расейскай сталіцы. Пры гэтым там не адмяняюць ільготаў (існуе так званая "карта масквіча", якая дае права на бясплатны праезд пэўным катэгорыям жыхароў) і ня тыцкаюць пальцам, што грамадзяне мала плоцяць і нешта камусьці вінныя.

Трэба зразумець: на гэтым тле насамрэч плоцім мы, як кажуць, напоўніцу. А можам менш, пра што якраз і сьведчыць досьвед Кіева. А да яго дарога ўсё ж бліжэйшая, чым да Масквы.

Віктар Яўмененка

10.04.2008

За "алімпійку" заплацяць вадзіцелі

Чыноўнікі прыдумляюць схемы прыцягненьня грошай на рамонт галоўнай аўтамагістралі.

Начальнік упраўленьня дарожнай сеткі дэпартамэнту "Белаўтадар" Васіль Якаўлеў зноў нагадаў насельніцтву праз СМІ, што пытаньне аб спагнаньні з уладальнікаў легкавых аўтамабіляў аплаты за праезд па аўтадарозе М1/Е30 "Брэст-Мінск-мяжа Расеі" з парадку дня не зьнімаецца.

–У 2007-2008 гадах неабходна адрамантаваць 975 кілямэтраў "алімпійкі". Для гэтага патрабуецца амаль 500 мільярдаў рублёў, – удакладняе Васіль Якаўлеў і тлумачыць, што аплата за праезд зьяўляецца найбольш гарантаванай крыніцай фінансавых паступленьняў.

Чыноўнік асабліва напірае, што "плаціць будуць усе". І хаця правілы аплаты яшчэ не вызначаныя, Васіль Якаўлеў ад імя "Белаўтадара" катэгарычна заяўляе: "Калі ў вадзіцеля, які пад’ехаў да пункту спагнаньня дарожнага збору, ня будзе грошай ці жаданьня заплаціць за праезд, ён мусіць разьвярнуцца і шукаць іншую дарогу".

Працягласьць аўтамагістралі М1/Е30 "Брэст-Мінск-мяжа Расеі" на тэрыторыі Беларусі – 610 кілямэтраў. Цяпер тут працуюць чатыры пункты спагнаньня дарожных збораў – "Федзькавічы", "Коласава", "Крупкі" і "Рэдзькі". Закон "Аб дарожных фондах у РБ" прадугледжвае, што ўладальнік транспарту муціць плаціць на кожным зь іх незалежна ад накірунку руху.

Упершыню аплата была ўведзеная ў 1996 годзе. У 1998 годзе сталі плаціць уладальнікі аўтамабіляў з трыма і больш восяў. Сярэдняя інтэнсыўнасьць руху транспартных сродкаў – 6090 адзінак у суткі. Абавязкова плацяць усе, акрамя беларучскіх кіроўцаў, калі вышыня іхняга транспарту не перавышае 2 мэтры 10 сантымэтраў. Плата за праезд складае ў сярэднім 0,1 далляра за 10 кілямэтраў шляху для легкавых аўтамабіляў і 0,33 далляра – для грузавых. Разьлік зь беларускімі ўладальнікамі аўтобусаў, фургонаў, бэнзавозаў і т.п. вядзецца таксама па безнаяўнаму разьліку. Грошы за праезд зьбіраюцца немалыя. Але чыноўнікі дбаюць пра большае.

Напрыклад, цяпер штодзённа на трасе ад Брэста фарміруецца амаль 30 платных канвояў пад міліцэйскай аховай.

Хутка за дадатковыя сродкі вадзіцеляў запрацуе яшчэ і так званы калідор бясьпекі. Як высьвятляецца, на дарозе збудуюць новы дыспэтчарскі цэнтар. Яго абсталяваньне будзе прымаць сыгналы радыёмаякоў, якія ўсталююць на кожную грузавую фуру. У выпадку небясьпекі вадзіцелю дастаткова націснуць "трывожную кнопку", каб гэты знак радыёмаяку зафіксавалі дыспэтчары і тэрмінова накіравалі бліжэйшы да аўтамабіля патруль міліцыі.

У гэты час на "алімпійцы" распачынаецца пашырэньне пунктаў спагнаньня грашовых збораў. Для павелічэньня іх прапускной здольнасьці патрабуецца 3,7 мільярда беларускіх рублёў.

Наша даведка: Платныя дарогі існуюць каля 50 гадоў больш чым у 30 краінах сьвету. 17 краінаў аб’ядналіся ў Эўрапейскую асацыяцыю. Тут працуюць больш як 100 кампаній, у кіраваньні якімі знаходзіцца больш як 23 тысячы кілямэтраў платных дарог. У Беларусі былі намеры далучыцца да гэтай асацыяцыі. Дзеля чаго ў 1994 годзе быў атрыманы крэдыт Эўрапейскага банка рэканструкцыі і разьвіцьця ў памеры 50 мільёнаў даляраў для мадэрнізацыі аўтадарогі М1/Е30. Пляны, аднак, былі парушаныя з боку Беларусі. І цяпер краіна мусіць саматужна выкарасківацца на вялікую дарогу ды на плячах грамадзянаў.

Галіна Баравая

09.04.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: