Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members prapeler Прапелер № 5, травень Над Беларуссю павіслі хмары "прыхватызацыі"
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Над Беларуссю павіслі хмары "прыхватызацыі"

НаташаПоследнее изменение: 2008-05-26 09:31

Эканаміст Яраслаў Раманчук: Лукашэнка хоча размеркаваць актывы, пусціць на рынак тых, хто яму забяспечыць падмуркі на расейскім палітычным алімпе.

– На каго ў першую чаргу паклалі вока замежныя пакупнікі?

– Гэта прыблізна 20 прадпрыемстваў, у першую чаргу нафтаперапрацоўчыя, МАЗ, трактарны завод, хімічныя, "Беларуськалій", "Белтэлекам", энергетычныя, алкагольныя. Да іх можа далучыцца гарадзенскі "Азот". Іншыя замежнікаў не цікавяць, яны варожаць толькі вакол гэтага спісу, які забяспечвае 80 адсоткаў экспарту.

– Ці ёсць у нас прыстойная працэдура продажу, як у любой цывілізаванай краіне?

– У 2003 годзе  мы прадаставілі ўладзе праект закона аб прыватызацыі. Такі, які павінен быць з пункту гледжання празрыстасці, забеспячэння інтарэсаў беларускага бізнэсу і інтарэсаў людзей, што працавалі і працуюць на гэтых прадпрымствах. Каб усе ведалі, як фарміруецца цана, куды ідуць грошы.

– І куды яны павінны ісці?

– На нашу думку, 20 працэнтаў ад продажу маёмасці мусіць трапіць у Пенсійны фонд. Мы дбалі і пра інтарэсы айчыннага бізнэсу, вырашылі, што ўсе прадпрымствы да 200 працуючых павінны прадавацца толькі сваім бізнэсоўцам. Што тычыцца буйных, то 10-15% трэба зноў жа прадаваць беларусам, а кантрольны пакет – стратэгічнаму інвестару, які не можа быць дзяржаўным. А ў адных руках павінна заставацца 20-25 працэнтаў актываў. Гэта прынцып антыманапольнага ўрэгулявання эканомікі, якога прытрымліваецца і Еўразвяз. Гэта прынцып здаровай канкурэнцыі, які і закладзены ў нашым праекце закона. Ён вядомы кожнаму дэпутату, але яны ніяк паўплываць на "прыхватызацыю" не могуць. Як і чыноўнікі, яны баяцца каментаваць "прыхватызацыю", бо ведаюць: толькі зачапі тэму падзелу маёмасці – адразу зляціш са сваёй пасады.

– Гэты актыўны гандлёвы працэс сведчанне чаго – калапса эканомікі, або ціску з нейкага боку?

– Безумоўна, ціску. Той часткі наменклатуры, якая хоча легалізаваць свае грошы. Мультыміліянераў. Яны не хочуць, каб нехта працаваў на беларускім рынку, і не хочуць быць "хлопчыкамі на пабягушках". Да таго ж ёсць кланы сілавых структураў, эканомікі, сельскай гаспадаркі, банкаўскія, якія хочуць паўдзельнічаць у гэтым працэсе. Яны бачаць, што іх расейскія, польскія ці ўкраінскія калегі і зарабляюць больш, і жывуць лепей. Яны з’яўляюцца штуршком "прыхватызацыі".

А як усё пойдзе не па іх сцэнарыю, то ў 2011 годзе, калі спатрэбіцца наменклатурная падтрымка выбараў, яны могуць сказаць "не". Тады цалкам рэальная іншая кандыдатура, якая будзе больш прыдатная для Крамля. Небяспека таго, што з’явіцца беларускі Януковіч, Лукашэнку хвалюе, і ён робіць усё, каб забяспечыць лаяльнасць беларускай наменклатуры.

З другога боку, ён хацеў бы купіць лаяльнасць і Захаду, і Расеі, каб заставацца гняздом аўтарытарызму. Таму і наязджалі расейскія бізнесмэны, таму і замежныя банкі прыходзяць у Беларусь. Лукашэнка праводзіць палітыку аддзялення мух ад катлетаў, толькі ў выкананні Лукашэнкі мухі – гэта палітыка, а катлеты – эканоміка. Таму ён так актыўна ідзе на продаж, ён мае план на 2011 год і не хоча, каб розныя гульцы псавалі настрой.

– Дык чаго чакаць, якія будуць вынікі гэтага гандлю?

– Некаторыя прадпрыемствы прададуць не ў гэтым, а ў наступным годзе, калі стане ясна, які патэнцыял маюць словы пакупнікоў. Напрыклад, ад вагі Дзерыпаскі ў нафтава-газавым пытанні. Ці якія стасункі ёсць у Лукашэнкі з Пуціным, ці чым скончацца перамовы Лукашэнкі з Юшчанкам.

Але, хутчэй, масавая "прыхватызацыя" не пачнецца, будуць прададзены каля 10 прадпрыемстваў, яшчэ ўбытковыя таксама, каб паказаць свету, што мы нібыта рэфармуемся. Ці прадэманстраваць гэта, напрыклад, Міжнароднаму валютнаму фонду. Лукашэнка пастараецца зацягнуць працэс, стварыць ілюзію працэсу вось гэтым паступовым продажам. Але калі цана на газ будзе вышэйшая, калі ў банкаў не будзе хапаць грошай (а гэта чакаецца ў наступным годзе), тады Лукашэнка будзе вымушаны пачаць радыкальныя рэформы ці адмовіцца ад кантролю за краінай.

Алесь Васількоў

26.05.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: