Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members prapeler Прапелер № 6, чэрвень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

№ 6, чэрвень

Менск атакавала гарнастаевая моль

Эколягі папярэджваюць пра незвычайную колькасьць шкоднай тлі.

Учора ў 20.40, калі ўся наша сям’я была ў зборы, неспадзявана загучаў званок над дзьвярыма. За парогам стаялі дзьве жанчыны ў белых халатах. Першае ўражаньне, што мэдыкі памыліліся адрасам. Але ня так. Яны загаварылі пра небясьпечную экалёгію ў нашым новым сталічным мікрараёне Лошыца. Даводзілі, што зь Менскага камвольнага камбінату, які знаходзіцца на вуліцы Маякоўскага, разьлятаюцца хмары молі.

– Хіба вы яшчэ не заўважылі іх у сваёй кватэры? – запытвала цётачка, зазіраючы ў вочы мужу і дзіцяці, якія падышлі на наш гоман.

– Моль лётае! – канстатаваў наш гаспадар.

Дачушка таксама заківала галавой. Яна сапраўды пішчыць ад страху, калі я ці муж ганяемся за туманнага выгляду мізэрным і надакучлівым матыльком. Ад пляску далонямі ён распаўзаецца агіднай плямай. Іншы раз брыдка нават мыць рукі.

– То ці набываеце ў нас антымоль? – запыталі госьці.

Адна зь іх зашчабятала пра грызуноў і тараканаў. Маўляў, усе сродкі пры сабе і каштуюць зусім ня дорага.

Муж расплаціўся грашыма. Цётачкі ў туфлях на каблуках зацокалі імі па прыступках лесьвіцы на паверх вышэй.

Мы ж разглядалі пляскатыя, нібыта жвачка, таблеткі ад молі і плястыкавыя фляконы з атрутай для тараканаў. Спахапіліся, што не запыталі, куды зьвяртацца, калі не будзе эфэкту ад гэтых ядаў на хатніх лётаючых і поўзаючых падсяленцаў. Пасьля разважаньняў муж канстатаваў:

– Махляры яны, бо сродкі пратэрмінаваныя. Нагрэлі нас на чацьвяртак. Лепш бы ты пацікавілася ў спэцыялістаў, чаму сапраўды павялічваецца колькасьць молі?

Паведамляю для ўсіх: Менск патрапіў пад акупацыю ня толькі молі, але і тлі. Вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Сярожкін патлумачыў, што пасьля цёплай зімы ў Менску павялічылася колькасьць гарнастаевай молі. Са словаў спэцыяліста, моль не ўяўляе пагрозу для чалавека, яна корміцца лісьцем. Калі дрэва знаходзіцца непадалёку ад адкрытай у кватэры форткі, то моль перабіраецца і ў кватэру.

На нэгатыўныя вынікі цёплай зімы скардзіцца і аграном УП "Мінскзелянбуд" Святлана Аляксандрава.

– Дрэвы атакуе тля, – гаворыць аграном. – Найбольш ад іх церпяць клёны. Каб спыніць размнажэньне насякомых, даводзіцца працаваць нават ноччу. Апырскваем кроны спэцыяльнымі растворамі.

Яшчэ адна бяда для дрэваў у Менску –  хвароба цытаспароз. Гэта вынікі таго, што ўздоўж гарадзкіх магістраляў – праспэкт Незалежнасьці, вуліцы Якуба Коласа, Маякоўскага і іншых карані дрэваў не разьвіваюцца ў аблозе хіміі, якая назапашваецца пасьля кожнай антылёдавай апрацоўкі асфальту.

– Каштаны, ліпы, клёны і іншыя дрэвы хварэюць ва ўсім Менску, – кажа аграном Сьвятлана Аляксандрава, – калі тэрмінова не лячыць дрэвы, то сытуацыя можна выліцца ў катастрафічную.

Днём у чэрвені ў Менску працягваецца абрэзка дрэваў, а ноччу праводзіцца хімічная апрацоўка. Працягваецца пэрманэнтная акцыя дапамогі так званаму зялёнаму сябру сталіцы.

Галіна Баравая

27.06.2008

Раскапалі ўсе пахаваньні 1915-га

Марадэры шукаюць зброю, узнагароды, гадзіньнікі й іншыя рэчы ахвяраў Першай усясьветнай вайны.

–У Беларусь вярнуліся марадэры! – заяўляе навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Чарняўскі. – Сёлета зноў раскапалі вайсковыя пахаваньні ў Баранавіцкім і Смаргонскім раёнах. Пра ранейшае барбарства ў Дзяржынскім, Стаўбцоўскім, Мядзельскім і Вілейскім раёнах я склаў запіску і прадставіў здымкі ў праваахоўныя органы.

Не атрымаў афіцыйнага адказу на свой зварот археоляг Чарняўскі. Затое за мінулы час "чорныя капальнікі" разбурылі яшчэ прыкладна 15 пахаваньняў. Так, на вялікіх нямецка-рускіх могілках ля вёскі Слайкаўшчына Валожынскага раёну зь зямлі на паверхню вывернутыя косьці. Побач зьяўляюцца новыя раскопы.

18 чэрвеня ў Менску загадчыца сэктара ў ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Беларусі Натальля Хвір паведаміла журналістам, што выкрытыя факты барбарскай працы на ваенных могілках у раёне Старавіленскага тракту. Уласьнік гэтага аб’екту Менгарвыканкам. Са словаў спадарыні Хвір, чыноўнікі парушылі заканадаўства: дазволілі будаўнічую працу без папярэдніх раскопак, якія абавязаны быў зрабіць 52-гі асобны пошукавы батальён Мінабароны.

– Бульдозэры і экскаватары зруйнавалі магілы, – паведаміла Натальля Хвір, – спыніць іх удалося дзякуючы ўмяшаньню грамадзкасьці: гісторыкаў, краязнаўцаў і журналістаў.

90 гадоў таму Беларусь была заходняй ваколіцай Расеі. Вайна сюды прыйшла ў 1915 і спынілася на два гады. Пад лінію фронту патрапілі цяперашняя Віцебская, Гарадзенская, Менская і Берасьцейская вобласьці. У вайне гінулі салдаты трох дзяржаваў: Расеі, Нямеччыны, Аўстра-Венгрыі. Ахвяраў было сотні тысяч. На сёньня маюцца зьвесткі пра 53 масавыя пахаваньні расейцаў. Яшчэ 90 абазначаныя як нямецкія і аўстрыйскія. Зьмешаных пахаваньняў – больш за 30. І яшчэ на 30 ня вызначана – чые менавіта тут салдаты пахаваныя.

– СССР вінаваты, што не ўвекавечана памяць пра забітых. На дзяржаўным узроўні замоўчвалася, што на могілках будавалі дарогі, пашыралі гарады, аралі калгасныя трактары, – гаворыць Міхаіл Чарняўскі.

Журналіст Уладзімер Багданаў, які аб’езьдзіў і абышоў усю Беларусі і падрыхтаваў фотавыставу "Празь 90 гадоў і лінію фронту" заяўляе:

– Практычна ўсе закінутыя могілкі Першай усясьветнай вайны раскапаныя!

Дасьледчык Уладзімер Багданаў спадзяецца, што праблема абароны пахаваньнях ад бяспамяцтва і "чорных капальнікаў" будзе вырашацца. Урэшце, ёсьць прыклад Нямеччыны. Гэта краіна фінансуе Народны саюз па догляду за вайсковымі могілкамі. У Беларусі ён аднавіў і добраўпарадкаваў пахаваньні 1915-га ля вёскі Кісялі Баранавіцкага раёну, ля Ружанаў на Берасьцейшчыне, у вёсцы Буйкі Мядзельскага раёну, Нідзяны і Тартак на Гарадзеншчыне.

Галіна Баравая

20.06. 2008

По делу "МультКлуба" виновных не установлено

В прокуратуре Минска пообещали вернуть журналистам всю оргтехнику, изъятую во время обысков 27 марта. Ровно через неделю.

В беседе с корреспондентом Bulletinonline.org следователь по важнейшим делам прокуратуры Минска В.Шабан, который ведёт уголовное дело "МультКлуба", сообщил, что в течение следующей недели оно будет закрыто.  

К тому же  младший советник юстиции сочувственно отметил, что он "лично отдал бы все системные блоки прямо сейчас, если бы только они поместились у меня в кабинете, т.к. виновных в этом деле нет".

Фёдор Агафьев

11.06.2008

Прадстаўнік АБСЕ не падзяляе ідэю байкоту

Кіраўнік Мінскага офіса АБСЕ Ханс-Йохан Шмідт упершыню адказаў на некаторыя пытанні, якія тычацца выбараў у Палату прадстаўнікоў.

– Спадар Шмідт, ці  Ваш офіс будзе назіраць за тым, як праходзяць выбары ў Беларусі?

– Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, у тым ліку наш офіс, будзе цікавіцца тым, як праходзіць рэгістрацыя кандыдатаў, які ў іх доступ да сродкаў масавай інфармацыі, якія ў іх магчымасці для агітацыі і гэтак далей. Мы спадзяемся, што прадстаўнікоў БДІПЧ у Беларусі сустрэнуць станоўча (БДІПЧ – Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, структура АБСЕ, якая займаецца міжнародным назіраннем на выбарах – кар).

– Некаторыя з палітычных партый і палітыкаў Беларусі аб’явілі, што адмаўляюцца ад удзелу ў выбарах, таму што выбары не будуць справядлівымі. Якое Вашае меркаванне аб такой пазіцыі?

– Удзельнічаць у беларускіх выбарах ці не – гэта справа беларускіх партый і палітыкаў. Увогуле, на маю думку, для палітычных партый у любой краіне ў выбарах лепш удзельнічаць – такі падыход больш прагматычны. Гісторыя паказвае, што байкот можа прынесці даволі адмоўныя наступствы. У Германіі мне даводзілася мець гутаркі з людзьмі, якія памятаюць 1932-33 гады. Той байкот атрымаўся на карысць нацыстаў.

– Дэмакратычныя партыі абвесцілі, што яны ў кожнай выбарчай акрузе вылучаць толькі па адным кандыдаце, які будзе канкурыраваць з афіцыйным кандыдатам ад уладаў. Атрымліваецца, выбаршчыкі не змогуць выбіраць паміж рознымі ідэямі – напрыклад, паміж БНФ і камуністамі. На Вашую думку, ці правільнае такое рашэнне?

– Канешне, лепш, калі выбаршчыкі маюць альтэрнатыву ў выбары паміж прадстаўнікамі розных партый. Аднак у кожнай краіне свая канкрэтная сітуацыя. Калі ў Беларусі партыі вырашылі падзяліць паміж сабой акругі – значыць, у цяперашняй беларускай сітуацыі гэта найбольш аптымальнае рашэнне.

Тэльман Маслюкоў

04.06.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: