Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members prapeler Прапелер № 10, кастрычнік
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

№ 10, кастрычнік

Ствараюць музэй пэрыяду Лукашэнкі

Першага лістапада – кантрольны тэрмін здачы матэрыялаў канцэпцыі аб зьмене статусу Нацыянальнага музэя гісторыі і культуры Беларусі.

Напачатку 2008 году на калегіі Міністэрства культуры кіраўнік ведамства Ўладзімер Матвяйчук абвясьціў, што Аляксандар Лукашэнка даў даручэньне пераўтварыць Нацыянальны музэй гісторыі і культуры ў Нацыянальны гістарычны музэй. Тады ж міністар папярэдзіў музэйшчыкаў: давядзецца зьмяніць ня толькі шыльду, а й канцэпцыю. Над новай канцэпцыяй, як удакладніў дзяржчыноўнік, непасрэдна ў музэі і ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук будуць працаваць ажно шэсьць сумесных груп.

– Адзіны матэрыял мусіць быць падрыхтаваны да першага лістапада і агучаны на калегіі Міністэрства культуры, – запатрабаваў Уладзімер Матвяйчук.

Чым менш дзён застаецца да калегіі, тым цяжэй што-небудзь выведаць ў распрацоўшчыкаў канцэпцыі. Нават заўжды кантактны для журналістаў дырэктар Нацыянальнага музэя гісторыі і культуры Сяргей Вечар абмяжоўваецца агульнымі пастулятамі. Маўляў, у большасьці сувэрэнных краінаў існуюць менавіта нацыянальныя гістарычныя музэі ці музэі гісторыі.

– А дзе ў Беларусі наглядная магчымасьць даведацца, да прыкладу, пра летапіс краіны ў апошнія 15 гадоў? – запытвае Сяргей Вечар і сам жа адказвае: такі асобны экспазыцыйны праект несумнеўна будзе цікавы як жыхарам Беларусі, так і гасьцям краіны.

Ці назапашваюць у музэі матэрыялы пра асабістую дзейнасьць і жыцьцё Аляксандра Лукашэнкі?

– Дачакайцеся навасельля ў будынку па вуліцы Фрунзе, 19, – кажа Сяргей Вечар. – Мы зможам выставіць амаль 15% сваіх фондаў, у тым ліку і найноўшага пэрыяду. Пакуль жа дэманструем толькі 3% ад усёй калекцыі ў 350 тысяч адзінак.

Беларускі гісторык Алег Трусаў лічыць памылковым трымаць у сакрэце канцэпцыю разьвіцьця музэя:

– Трэба надрукаваць матэрыялы, разьмясьціць іх у Інтэрнэце, атрымаць водгукі і прапановы. Гэта папярэдзіць магчымыя пралікі. А ў выніку засьцеражэ ад дадатковых матэрыяльных затратаў. Ёсьць жа папярэдні досьвед Нацыянальнага мастацкага музэя. Менавіта грамадзкае абмеркаваньне канцэпцыі адбылося праз газэту "Культура". Тады ж былі выкрасьленыя недальнабачныя праекты.

Алег Трусаў амаль упэўнены, што новая экспазыцыя "не абыдзецца без Лукашэнкі", затое праігнаруе дакумэнты пра зьбіцьцё яго баевікамі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ХII скліканьня, альбо зьдзек над бел-чырвона-белым сьцягам.

Нагадаем – у свой час музэй, які месьціцца ў Менску на вуліцы Карла Маркса (яго яшчэ называюць "будынак з гарматамі"), раней існаваў як краязнаўчы. Толькі ў 1990-х гадох ён зьмяніў назву –  на "гісторыі і культуры".

У будучым годзе да музэя далучаць будынкі былога вайсковага шпіталю на вуліцы Фрунзэ, 19. Паводле кіраўніка праекту рэстаўрацыі Глеба Наседкіна, цяпер тут ствараецца прасторнае фондасховішча, рэстаўрацыйная майстэрня, лекцыйная і канфэрэнц-залі. Плянуецца, што навасельле музэя адбудзецца ў 2009 годзе – ужо менш як праз 300 дзён ад сёньня.

Галіна Баравая

30.10.2008

Ура: вярнулася халява для гульбішчаў у Маскве!

Менскія чыноўнікі аднавілі там павільён "Беларусь" на былой ВДНГ. За дзяржаўны кошт можна ня проста добра "пагудзець", але і нажыцца.

На пратаптаны яшчэ савецкай беларускай элітай маршрут зь Менску ў Маску і наадварот вярнуліся сёньняшнія вэртыкальнікі. За дзяржаўны кошт зноў можна наведваць белакаменную, перапраўляючы бясплатна лепшыя гатункі прадуктаў і моцных напояў на банкеты ды фуршэты з "патрэбнымі" расейцамі. Зноў працуе адноўлены павільён-перавалка "Беларусь" на тэрыторыі былога выставачнага комплексу ВДНГ, які перайменаваны ва Ўсерасійскі выставачны цэнтар.

– Мы адгрузілі 15 дываноў-прыгажуноў, – паведамілі ў аддзеле маркетынгу Берасьцейскага дывановага камбінату, – акрамя таго, выткалі нацыянальныя сьцягі, партрэты Аляксандра Лукашэнкі і сылюэты беларускай архітэктуры для раздачы на прэзэнты.

У сваю чаргу "берасьцейская лікёрка", як паважліва называюць тутэйшы лікёра-гарэлачны завод, прыгатаваў знакамітую "Белавескую", "Зуброўку", "Палярную", "Маскоўскую" ды іншыя 40-градусныя брэнды.

Адмысловую вяндліну справадзілі кухары з радзімы старажытных прысмакаў мястэчка Моталь. У Камянцы распатрашылі белавескага зубра. У чыстых сажалках ля Бярозы вылавілі асятроў. Ля Пінску ўручную сабралі сакавітыя журавіны. Ласуйся, Масква беларускімі гасьцінцамі!

Ужо віцэ-мэр белакаменнай Валеры Вінаградаў публічна падзякаваў урад Беларусі, адзначыў, што "нашы менскія сябры прыклалі агромністыя намаганьні для таго, каб аднавіць свой павільён на ЎВЦ".

На банкеце пры адкрыцьці Валеры Вінаградаў паспадзяваўся: "Упэўнены, тут пасяліцца традыцыйны дух шчодрасьці і гасьціннасьці, які жыве ў душах браткоў-беларусаў".

Намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Бура ў даўгу не застаўся: ён заявіў, што "былы павільён БССР будзе пераўтвораны ў беларускі цэнтар гандлю і маркетынгу". Гэта значыць – для сьвінарак і пастухоў сюды дарога адрэзаная: фэстываліць стануць багатыя менчукі.

Беларусь пачне дэманстраваць ня толькі харчовыя тавары, але й лепшыя ўзоры лёгкай і тэкстыльнай прамысловасьці, тэхніку для загарадных дамоў і лецішчаў, аддзелачныя матэрыялы, сувэніры. Ад прапановаў дэманстрацыі кар’ерных БелАзаў, гноераськідвальнікаў зь Бабруйска альбо магілёўскіх скрэпэраў масквічы далікатна адмовіліся. Спаслаліся на дэфіцыт квадратных мэтраў у цэнтры свайго залатога гораду.

Дарэчы, першы павільён Беларусі на Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выставе быў збудаваны з драўніны ў 1939 годзе. У 1954-м ужо на ВДНГ Менск узьвёў арыгінальны будынак з каменю і шкла. Падлогу ў ім пакрылі пліткай мышынага колеру, вітражы выразалі з дубу, калёны ўпрыгожылі каляровым арнамэнтам, для сьвятла стварылі шыкоўныя люстры ў тры ярусы. У 1990-я маскоўскае багацьце беларусаў было разрабавана.

Рашэньне аднавіць першасны выгляд павільёну ўрад Беларусі прыняў у 2005 годзе. Колькі з таго часу сьцякло ў Маскву грошаў, матэрыялаў і тэхнікі, дакладна не вядома. Масква ж аддзячыла за шчодрасьць дазволам арэндаваць будынак павільёну ў найбліжэйшыя гады.

Галіна Баравая

28.10.2008

Цімафей Дранчук: "Каму выгодная хлусня?"

Каментар Цімафея Дранчука на вінавачанні ў ягоны адрас з боку Эніры Браніцкай.

Я пішу гэта зусім не для таго, каб падняць чарговую інфармацыйную хвалю альбо даць яшчэ адну нагоду наладзіць буйное абмеркаванне маёй асобы ў асяроддзі інтэрнэт-карыстальнікаў. Проста для мяне важна меркаванне паважаных мною людзей. І менавіта ім я хачу патлумачыць некаторыя рэчы, паставіўшы кропкі на "ё".

Вельмі шкада, што прэцэдэнт гэтага абмеркавання наогул мае месца быць.  

Вельмі непрыемна, што, адседзеўшы 10 месяцаў ні за што, прымусіўшы жонку на 8-м месяцы цяжарнасці пабачыць мяне у кайданках і ў суправаджэньні шматлікіх людзей у масках, змусіўшы перажыць яе ператрус на працягу некалькіх гадзінаў, страціўшы магчымасць быць з ёю апошнія месяцы перад нараджэннем сына, не маючы магчымасці сустрэць яе з роддому, – вельмі непрыемна, што пасля ўсяго гэтага мяне вінавацяць ва ўсіх магчымых злачынствах, уключна са здрадай і паклёпам.

Спачатку я не бачыў сэнсу рэагаваць. Тым больш, абвінавачанні наўпрост былі знітаваныя з лёсам Маладога Фронту. Я вырашыў, што мэтазгодна будзе не адказваць ударам на удар – адпавядаючы хрысціянскім прынцыпам, запісаным у Статуце гэтай арганізацыі.  

Адкажу па пунктах вінавачання.

Вельмі алагічным выглядае, што прапагандуючы дэмакратычныя і хрысціянскія прынцыпы, перажываючы за лёс МФ, аўтар прэтэнзіяў да мяне палічыла магчымым вырыванне з кантэксту справы асобных сказаў і абзацаў.  

Малазразумелым для мяне з’яўляецца заклік пазбавіцца ад маёй асобы ў МФ. Як пазбавіцца? Фізычна? Інакшага тлумачэння знайсці цяжка. Мяне ж выключылі. Урачыста. За месяц да сфармаваньня фармулёвак прэтэнзіяў да маёй амаральнасці.

Аўтар прэтэнзіяў да мяне ня горш за мяне ведае, што ўсё было зусім ня так, як яна апісала гэта цяпер.  

Хацелася б зразумець, што можа рухаць чалавекам цудоўна адукаваным, чалавекам высокага інтэлекту, калі ён піша лухту, якая нікому, апроч тых, хто фабрыкаваў справу на нас у 2006-м, цікавай і выгоднай быць не можа. Што рухае чалавекам, калі ён робіць гэта? Адказу на гэтае пытанне я не знайшоў.

Шмат хто бачыў кадры майго допыту, які запісвалі на відэёкамеру, а потым транслявалі па тэлебачанні. Знаходзячыся ў КДБ, абставіны склаліся так, што я вымушаны быць пагадзіцца на запіс. Зараз, на свабодзе, побач з роднымі, я таксама магу разважаць, ці трэба было згаджацца на гэта. Але тады ў мяне фактычна не было іншага выйсця.

Эніра абвінаціла мяне ў страшным: "Дранчук уласнаручна падпісаў заяву-данос за дзень да арышту!"

Ніжэйпрыведзеныя факты сведчаць пра тое, што гэтае абвіначванне не мае пад сабою аніякіх падстаў. І няхай застанецца на сумленні яго аўтара.  

Ніжэй – сухі юрыдычны  пераказ, канстатацыя фактаў.  

Нагодай для ўзбуджэння крымінальнай справы з’яўляюцца ў тым ліку заявы грамадзян, непасрэднае выяўленне органам крымінальнага пераследу звестак, якія ўказваюць на прыкметы злачынства. (арт. 166 КПК).

Пры наяўнасьці прычын і падстаў, прадугледжаных у тым ліку арт.166 КПК, орган дазнання, следчы, пракурор выносяць пастанову пра ўзбуджэнне крымінальнай справы. У пастанове, апроч іншага, пазначаюцца прычына і падстава для ўзбуджэння справы, артыкул крымінальнага закона, паводле якога яно ўзбуджаецца (арт. 175 КПК).

21 лютага 2006 года ў 21.30 дазнавацелем КДБ Рэспублікі Беларусь маёрам Я.Малевічам вынесена пастанова аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні М. Астрэйкі, Ц. Дранчука, Э. Браніцкай, А. Шалайкі. Падставы для гэтага пазначаны ў прэамбуле пастановы: "…разгледзеўшы заявы Малахоўскага Р.Ю., Балтоўскай Л.В., Небійка Д.В., Шахаравай Р.Н., Мандрыкіна Р.А., Галкоўскага С.В. і матэрыялы праверкі, а таксама матэрыялы затрымання М.Астрэйкі, Ц.Дранчука, Э.Браніцкай, А.Шалайкі". Паколькі, на думку органа, які вёў крымінальны працэс, "ёсьць дастатковыя дадзеныя аб здзяйсненні імі злачынства", пастаноўлена: узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні М. Астрэйкі, Ц. Дранчука, Э. Браніцкай, А. Шалайкі. Дзеянні падазраваных органам крымінальнага пераследу кваліфікаваныя паводле ч.2 арт.193 КК: арганізацыя альбо кіраўніцтва палітычнай партыяй, іншым грамадзкім аб’яднаннем, рэлігійнай арганізацыяй, дзейнасьць якіх звязана з гвалтам над грамадзянамі, ці з нанясеннем ім фізычнай шкоды, ці з іншымі пасягальніцтвамі на правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, ці са стварэннем перашкод выкананню грамадзянамі іх дзяржаўных, грамадзкіх, сямейных абавязкаў, звязаныя з арганізацыяй альбо кіраўніцтвам палітычнай партыяй, іншым грамадзкім аб’яднаннем, рэлігійнай арганізацыяй, згаданымі ў частцы першай сапраўднага артыкула, не прайшоўшымі ва ўсталяваным парадку дзяржаўную рэгістрацыю.

Як бачна з пастановы, згаданай вышэй, ні заява, ні пратакол допыта Дранчука падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы не сталі. Найбольш  важкай падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы сталі заявы Малахоўскага Р.Ю., Балтоўскай Л.В., Небійка Д.В. ад 17.02.2006 года,  Шахаравай Р.Н., Мандрыкіна Р.А. і Галкоўскага С.В. ад 21.02.2006 года, у адказ на якія згаданым асобам-заявіцелям дазнавацелем КДБ 21.02.2006 было накіравана адпаведна з ч.3 арт.175 КПК паведамленьне пра ўзбуджэнне крымінальнай справы.

Заява Дранчука, датаваная 22.02.2006, утрымлівала інфармацыю пра існаванне Грамадзянскай ініцыятывы "Партнэрства", уласным сяброўстве, уласнай ролі ў ГІ і меркаванай ролі сябраў і прыхільнікаў ГІ, якія адначасова былі і сябрамі іншых, зарэгістраваных грамадзкіх аб’яднанняў. У заяве ёсць відавочнае выпраўленне даты – з 22 на 21, але і з улікам выпраўлення яе нельга лічыць падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы, бо напісана яна ўжо пасля затрымання, і на яе нават не высылаўся на адрас заявіцеля адказ аб прынятых мерах, як у выпадку з заяўнікамі, згаданымі вышэй.

Быўшы дапытанымі 02.03.2006 у якасці абвінавачаных, як Дранчук, так і Браніцкая віну прызналі часткова. У часе судовага паседжання – Браніцкая  "часткова", Дранчук "віну не прызнаў".

І, нарэшце, найбольш істотнае. Пазіцыя Дранчука фармавалася з улікам таго, што ўдзел падазраваных, а пазней – абвінавачаных у дзейнасці грамадзкага аб’яднання, не прайшоўшага паводле ўсталяванага парадку дзяржаўную рэгістрацыю, магло быць даказана абвінавачаннем з улікам наяўнасці шматлікіх сведчанняў так званых сведкаў, запужаных КДБ і пракуратурай, іншых доказаў, пра якія не варта згадваць у звязку з некаторымі іх асаблівасцямі. Таму адной з галоўных задач боку абароны – абвінавачанага стаў збор доказаў і аргументаў на карысць таго, што дзейнасць як абвінавачаных, гэтак і іншых асобаў не была звязана з гвалтам над грамадзянамі, ці з нанясеннем ім фізычнай шкоды, ці з іншымі пасягальніцтвамі на правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, ці са стварэннем перашкод выкананню грамадзянамі іх дзяржаўных, грамадзкіх, сямейных абавязкаў.

Уласна абвінавачанне ў дзейнасці грамадскага аб’яднання, якое не прайшло паводле ўсталяванага парадку дзяржаўную рэгістрацыю, відавочна незаконнае, бо дзейная норма Крымінальнага кодэксу – арт.193-1 – супярэчыць  агульнапрызнаным нормам міжнароднага права. Такім чынам, вынікам высілкаў абароны стала, прынамсі, гэткая кваліфікацыя дзеянняў абвінавачаных, якая б дазволіла ім патрапіць пад абарону наднацыянальных інстытутаў – права толькі на мірныя асацыяцыі падпадае пад абарону арт.22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах 1966 года.  І ў тым ліку сведчанні Дранчука аб мірным характары дзейнасці сталі падставай для перакваліфікацыі дзеянняў абвінавачаных паводле арт.193-1 КК. Што, магчыма, дазволіла некаторым абвінавачаным выйсці на волю праз два тыдні пасля вынясення прысуду.

27.10.2008

Сацыял-дэмакраты пералічваюць "баявыя штыхі"

Перарэгістрацыя – адзін з этапаў умацаваньня партыі пасьля парлямэнцкай кампаніі.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) завяршае падлік сапраўднай колькасьці сваіх прыхільнікаў. Як паведаміў намесьнік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі, пасьля нядаўніх выбараў насьпела неабходнасьць рэвізіі сьпісаў, асабліва ў рэгіёнах:

– У агітацыйную кампанію наша партыя атрымала падмацаваньне, далучыліся новыя актывісты, моладзь, і яны жадаюць мець юрыдычную рэгістрацыю. Па-другое, Міністэрства юстыцыі цяпер патрабуе больш дакладных зьвестак пра ўлік сяброў партыі. Таму даводзіцца ўдакладняць адрасы, тэлефоны і пашпартныя зьвесткі. Мы нават зацьвердзілі спэцыяльную картку ўліку і запаўняем яе як у пісьмовым, так і ў электронным варыянце.

Суразмоўца нагадвае, што на пазачарговым зьезьдзе БСДП (Грамада), які адбыўся сёлета ў чэрвені, было вырашана прывесьці партыю ў "адэкватны часу" стан:

– У 2005 годзе старшыню партыі Мікалая Статкевіча зьмяніў Анатоль Ляўковіч. Менавіта ён з таго часу займаўся ўсімі арганізацыйнымі і апэратыўнымі пытаньнямі. Калі да кіраўніцтва партыі прыйшоў Аляксандар Казулін, адразу пачалася прэзыдэнцкая кампанія, і ў яго проста не было часу займацца партыяй. А пасьля Казуліна пасадзілі ў турму. Таму зьезд рэальна ацаніў сытуацыю і ролю людзей у партыі. Цяпер настаў час удасканальваць арганізацыйныя структуры.

Са словаў суразмоўца, першай агульнай справай партыі пасьля парлямэнцкай кампаніі стануць звароты да выбарцаў з выказваньнем падзякі за прыхільнасьць да вылучэнцаў БСДП (Грамада). Таксама ў лістападзе адбудзецца партыйная канфэрэнцыя ў Менску. Плянуецца прааналізаваць вынікі мінулых выбараў і новую палітычную сытуацыю.

Ігар Маслоўскі, які таксама старшынюе ў Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада), удакладніў, што рэвізія ў шэрагах партыйцаў рэгіёну зафіксавала 308 "баявых штыхоў".

Галіна Баравая

24.10.2008

Гарачы сьнежань абяцаюць прадпрымальнікі

Найбуйнейшыя грамадзкія аб’яднаньні пачалі падрыхтоўку да акцыяў пратэсту ў Менску і ў рэгіёнах.

10 сьнежня – першая гадавіна акцыі пратэсту прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Паводле хронікі той падзеі, у 12.48 закончыўся мітынг і больш як паўтысячы чалавек рушылі на плошчу Незалежнасьці, каб перадаць уладным чыноўнікам рэзалюцыю з патрабаваньнем адмяніць прэзыдэнцкі ўказ №760. Гэты дакумэнт забараняў прадпрымальнікам выкарыстоўваць працу наёмных працаўнікоў. Беспрацоўе ў Беларусі пагражала некалькім сотням тысяч чалавек.

Адзін зь лідэраў мінулагодняй акцыі пратэсту Віктар Гарбачоў лічыць, што зноў выйсьці на вуліцы ў Менску і ў рэгіёнах прадпрымальнікаў змушае яшчэ большае ўзмацненьне ціску з боку ўлады.

– Малы і сярэдні бізнэс цалкам залежаць ад свавольства чыноўнікаў, – перакананы суразмоўца, – чарговы ўказ, дэкрэт, пастанова ці распараджэньне могуць раптоўна разбурыць дабрабыт сям’і. А ў Беларусі на сёньня больш як 220 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Зь сем’ямі – каля аднаго мільёна чалавек, гэта значыць дзясятая частка насельніцтва краіны.

Са словаў Віктара Гарбачова, ініцыятыву ўсебеларускага страйку прадпрымальнікаў падтрымліваюць гандляры на рынках у Менску, Віцебску, Барысаве,Салігорску, Сьветлагорску, Калінкавічах і іншых рэгіёнах. Каардынуе арганізацыйную працу грамадзкае аб’яднаньне "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва", якое сёлета афіцыйна зарэгістравана ва Ўкраіне і мае права дзейнічаць легальна.

Пра намеры вывесьці людзей на вуліцы ў Менску 15 сьнежня заявіў старшыня рэспубліканскага аб’яднаньня ў "Пэрспэктыва" Анатоль Шумчанка. Па яго словах, акцыя пратэсту атрымала назоў "Марш прадпрымальнікаў" і мае некаторыя асаблівасьці.

– Мы робім стаўку на афіцыйна вызначаны Менгарвыканкамам маршрут для публічных акцыяў: Акадэмія навук – праспэкт Незалежнасьці – вуліца Сурганава – плошча Бангалор. Тым самым падкрэсьліваем, што ня маем намеру справакаваць вулічны канфлікту з уладай. Нам не патрэбная карцінка. Мы прапануем рашэньне праблемы. Прадэманструем, наколькі масавы характар маюць наступ ўлады на прыватны бізнэс. Папярэдзім, што ўлада мусіць захоўваць і ў 2009 годзе ранейшы парадак выплаты НДС і фіксаванага каэфіцыенту пры ўвозе з Расеі на тэрыторыю Беларусі тавараў з трэціх краінаў.

Анатоль Шумчанка запэўнівае, што ГА "Пэрспэктыва" ад 2004 году набыла трывалы досьвед мітынгаў і страйкаў. Таму лідэр упэўнены, што ў "Маршы прадпрымальнікаў" возьмуць удзел больш як тры тысячы чалавек.

Галіна Баравая

22.10.2008

Витражи сняли – морг утеплили

Начальники позаботились о покойниках, но не заметили потребностей живых рядовых сотрудников и  больных.

В республиканском центре научно-практической онкологии и медицинской радиологии им. Н.Н.Александрова, похоже, не обращают никакого внимания на мировой финансовый кризис, продолжая тратить бюджетные деньги по своему усмотрению.

Нет, наверное, морг действительно нужно было давно утеплить, ведь там не только мертвые, но и живые сотрудники имеются, и создавать комфортные условия им нужно, тем более, текучка кадров в учреждении куда как высокая, а зарплаты довольно низкие.

Потому-то в главном онкологическом центре и недостает более сотни специалистов с высшим образованием: врачей практиков, ученых и инженеров. Очевидно, в первую очередь следует озаботиться именно этой проблемой, ведь кадры, особенно научные, по обыкновению решают все.

Ан, нет, утеплив снаружи здание морга, причем, почему-то не все, руководители Центра принялись за административный корпус. Здесь кому-то помешали цветные витражи, которые по ценам 1990-го года стоили 280 миллионов рублей. Так вот, их уже изъяли, причем, по рассказам очевидцев, не очень-то церемонились с этими материальными ценностями. Куда дальше пойдут цветные стекла и аллюминевые крепления бывших витражей – неизвестно. Однако, есть информация, что стоимость новых окон составляет порядка 90 миллионов рублей.

И это все происходит в то время, когда есть еще целый ряд отделений, где находятся больные, и где ремонт крайне необходим.

Влад Мирский

21.10.2008

Броницкая: " За свои слова надо учиться отвечать"

Предоставлением выдержек из приговора суда по делу о "Партнёрстве", Энира Броницкая хочет поставить точку в дальнейшей дискуссии о своём заявлении касательно " Молодого фронта".

Из приговора суда от 4 августа 2006 года очевидно, что суд проигнорировал показания, данные обвиняемыми в процессе суда. В нём однозначно говорится, что суд критически оценил показания обвиняемых Астрейко, Шалайко, Дранчука и Броницкой "в части того, что 2006 году они никакого участия в деятельности общественного объединения "Гражданская инициатива "Партнёрство" не принимали".

В приговоре эти показания "судом признаются недостоверными и опровергаются показаниями обвиняемого Дранчука Т.В данными в ходе ПРЕДВАРИТЕЛЬНОГО расследования".  Броницкая и Шалайко на предварительном следствии отказались от дачи показаний. Между Астрейко и Дранчуком была организована очная ставка. Таким образом, весь приговор основывался исключительно на показаниях Тимофея. Некоторые выдержки, которые говорят сами за себя, приводятся ниже:

– … Дранчук Т.В. указывал, что по предложению руководителя данной организации Астрейко Н.Н он исполнял функции дизайнера информационного бюллетеня "Партнёрство", издаваемого от лица данной организации. Ежемесячно получал за осуществление данной работы денежное вознаграждение от руководителя РОО  "Гражданская инициатива "Партнёрство" Астрейко Н.Н. в размере 100 долларов США. Распространением печатной продукции организации стал заниматься по предложению Астрейко Н.Н. с октября 2005 года…  

… Из организаторов и руководителей  РОО  "Гражданская инициатива "Партнёрство" ему известны: Астрейко Н.Н., который выполнял функции республиканского координатора независимого наблюдения и Броницкая Э.В. С Шалайко А.В.  неоднократно сталкивался при проведении независимого наблюдения, однако его роль в деятельности организации ему точно не известна. Шалайко А.В. неоднократно присутствовал при проведении различных семинаров…  

… В связи с тем, что РОО  "Гражданская инициатива "Партнёрство" не была в установленном порядке зарегистрирована, по указанию Астрейко Н.Н. поиск долгосрочных наблюдателей за выборами Президента Республики Беларусь осуществлялся от имени РОО "Альтернатива 21" и "Союз христианской молодёжи", руководителем которых также являлся Астрейко Н.Н…

… По его (Дранчука) сведениям численность организации в республике составляет порядка 300 человек. Из них в Минске – около 100.Проведение независимого наблюдения за проведением выборов Президента Республики Беларусь должно было осуществляться долгосрочными наблюдателями в четыре этапа. Среди долгосрочных наблюдателей ему известны: (перечислены четыре фамилии) и иные…

Примечательно, что в конце перечисления свидетельств Дранчука в Приговоре сделано следующее резюме:

– Вышеуказанные показания логичны, последовательны, не противоречат собранным по делу доказательствам, в связи с чем, не доверять им у суда оснований не имеется.

Слово, как говорится, не воробей: вылетит – не поймаешь. И из приговора его топором не вырубишь. Факты – вещь упрямая.

– Я понимаю, что есть люди сильные, а есть слабые, малодушные, – говорит Энира Броницкая. – Все они в равной степени имеют право на существование. Я никого ни в чём не обвиняю. Обвинения – дела прокурора. Мне больно делать эти факты публичными. Но я просто обязана предостеречь своих друзей. Трудно смириться с тем, чтобы из-за слабостей одного человека развалилась ещё одна организация. И за свои слова, в конце концов, когда-то надо учиться отвечать.

А вот что думает по поводу возникшей ситуации Олег Пашкевич, бывший координатор "Партнёрства":

– Мне сложно судить человека, который находился в ситуации, в которой я сам непосредственно не был. Но, если Дранчук действительно сделал свои заявления за день до арестов – это недопустимо и непростительно. Считаю, что Энира приняла решение сделать свое заявление потому, что не хочет чтобы Молодой Фронт исчез, как исчезло некогда  “Партнерство”. Я, признаться, удивлен, что Тимофей Дранчук, после 2006-го, снова вернулся в политику и что нашлись люди, которые ему доверяют. Как быстро ему удалось оказаться связанным с развалом еще одной динамично развивающейся организации.

17.10.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: