Прысуд міліцыянту-забойцы
Выязная калегія Вярхоўнага суду вырашыла: маньяка расстраляць
22 траўня ў Горадні быў зачытаны прысуд сэрыйнаму забойцу-міліцыянту. Старшы лейтэнант Сяргейчык камандаваў ротай у Ленінскім райаддзеле дэпартамэнту аховы. Было даказана, што ён забіў дванаццаць чалавек. Ягонымі ахвярамі сталі дзяўчыны, якіх ён гвалціў, затым душыў і спальваў або тапіў у рацэ Нёман. Экспэртыза прызнала, што ён знаходзіцца пры нармальнай сьвядомасьці. Прысуд абскарджаньню не падлягае.
У Гарадзенскім абласным судзе на вул. Карбышава былі падвышаныя меры бясьпекі. Трапіць унутр было вельмі складана. Судовую залю ахоўвалі міліцыянты ў шлемах з аўтаматамі і сабакамі-аўчаркамі. Аляксандар Сяргейчык праслужыў у міліцыі чатырнаццаць гадоў, за гэты час ён забіваў і ажыцьцяўляў іншыя цяжкія злачынствы — крадзяжы, захоўваў наркотыкі і зброю, а таксама папутна паступіў і бяз цяжкасьцяў закончыў Акадэмію МУС, адкрыўшы сабе тым самым дарогу да кар’еры...
Алесь Кавалёў
22.05.2007