Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members prynyamonne Гродна Прынямоньне № 14, травень Мінула 70 гадоў: іншадумства зноў пад прыцэлам
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Мінула 70 гадоў: іншадумства зноў пад прыцэлам

НаташаПоследнее изменение: 2007-05-30 10:00

Затрыманне 29 траўня ў Горадні закончыліся Дні ахвяраў палітычных рэпрэсій. Сымбалічным фінальным акордам сталася затрыманьне аднаго з удзельнікаў.

У праваслаўным і каталіцкім храмах актывісты незарэгістраванага "Руху за Свабоду" учора замовілі набажэнства па тых, хто загінуў ад рук НКВД, дэфэнзівы ці гестапа. Адбылася таксама сустрэча за "круглым сталом". Як сказаў гісторык Эдуард Дмухоўскі, такія спатканьні актывісты руху мяркуюць цяпер праводзіць штомесяц. У іх ёсьць патрэба, паколькі, напрыклад, застаюцца нявывучанымі месцы і абставіны расстрэлаў, якія адбываліся ў Горадні ў 1939-40-х гадох.

Зь іншага боку – наколькі істотна тое, што гісторыяй перасьледу па палітычных матывах сёньня зацікавіліся дваццаць-трыццаць студэнтаў, маладых актывістаў? Па праўдзе, у шарагоўцаў цікавасьць да гэтай тэмы даўно астыла, калі не сказаць – зусім зьнікла.

Сэнс ёсьць. Хаця б таму, што палітычныя рэпрэсіі вярнуліся. Пра гэта гаварыў, у прыватнасьці, прафэсар Іван Лепешаў, якога студэнтам засудзілі на дзесяць гадоў зьняволеньня ў 1949-м. У ГУЛАГу ён прабыў пяць з паловай гадоў, пазьней рэабілітавалі.

Пра суд над маладафронтаўцамі на гарадзенскай сустрэчы разважаў Яўген Скрабутан, які толькі вярнуўся зь Менску, куды езьдзіў на Кангрэс дэмакратычных сілаў. Сам Яўген таксама пацярпеў: яго двойчы выключалі з Гарадзенскага унівэрсытэту. Першым разам удалося аднавіцца, але за ўдзел у кампаніі Аляксандра Мілінкевіча падчас прэзыдэнцкіх выбараў выключылі канчаткова. Цяпер вучыцца ў Варшаве.

Пасьля "круглага стала" па гісторыі рэпрэсій Яўген купіў квіток на цягнік у Польшчу. Але на гарадзенскім вакзале яго спынілі і забралі паперы, што тычыліся Кангрэсу. Мытнікам яны здаліся крамольнымі, хаця форум праходзіў, як вядома, легальна.

Студэнта-каліноўца прымусілі чакаць вырашэньня ягонага лёсу, але празь некаторы час зьявіўся супрацоўнік КДБ і пачаў дапытваць Я.Скрабутана. Допыт і ператрус працягваліся пад тры гадзіны. Усе дакумэнты, якія вёз з сабой студэнт, канфіскаваныя. На праверку – ці не ўяўляюць яны сабой палітычную небясьпеку беларускай дзяржаве.

Цяпер Яўген чакае ў Варшаве, ці знойдуць у тых паперах нейкую крамолу.

Алесь Кавалёў

30.05.2007

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: