Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members prynyamonne Гродна Прынямоньне № 14, травень Кася Камоцкая — супраць разбурэньняў у Горадні
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Кася Камоцкая — супраць разбурэньняў у Горадні

НаташаПоследнее изменение: 2007-05-31 14:45

Кася КамоцкаяКася Камоцкая выступіла ў рамках акцыі "Музыкі супраць разбурэньня Горадні".

Сьпявачка выконвала песьні пад гітару перад гарадзенскай моладзьдзю.

Наступным мае быць канцэрт Лявона Вольскага, а распачаў справу Віктар Шалкевіч, які сьпяваў са сваім гуртом на мінулым тыдні.

Перад тым, як узяць у рукі гітару, Кася камоцкая зьвярнулася да публікі:

– Дзякуй, што вы прыйшлі, што вас так шмат. Вы робіце справу вельмі важную для ўсіх беларусаў. Ня вельмі шмат у нас засталося нашай даўніны, і калі яна руйнуецца ўладамі, гэта я лічу дзяржаўным злачынствам. Я бачу тут шмат моладзі, значыцца гэта баліць маладым людзям. Таму застаецца ўсё ж-такі надзея, што моладзь нас уратуе. І я ў гэтым сьвята ўпэўнена. Гэта паказалі падзеі на Плошчы. Гэта паказалі апошнія акцыі ў Менску. Адным словам, дзякуй вам.

Гарадзенскія актывісты паказалі Касі Камоцкай тыя камяніцы, якія зьбіраюцца руйнаваць улады. Бадай ня ўсе з іх выглядаюць на каштоўныя помнікі архітэктуры. Мы пацікавіліся ў сьпявачкі, што яна думае наконт падзеяў у Горадні? Яна адказала:

– Разумееце, якая рэч: напрыклад, кніга становіцца букіністычнай, калі яна выдадзена да пэўнага году. Гэтая дата мяняецца. Па-мойму, тут тое ж самае: архітэктурная вартасьць будынку, безумоўна, мае значэньне, але ў прынцыпе трэба захоўваць усё, што старое хаця б для таго, каб чалавек адчуваў сябе ў сапраўдным горадзе. Вядома ж, адбудаваць можна наноў усё. Так было зроблена, прычым вымушана, напрыклад, у Варшаве, цэнтар якой быў зьнішчаны у вайну. Але самі варшавякі, яны цалкам разумеюць штучнасьць гэтай забудовы і не адчуваюць там, на "старувцы" ніякіх эмоцый, яны мне казалі пра гэта. А такія эмоцыі палякі адчуваюць у Кракаве, адчуваюць у Познані — там, дзе гістарычная забудова захавалася. А у Варшаве "старувка" — проста месца для турыстаў.

І ў Горадні тое ж самае: мусяць захавацца тыя будынкі, якія засталіся цэлымі пасьля столькіх войнаў. Яны сёньня ёсьць, і руйнаваць іх проста злачынства. Я разумею, што ў грамадзтве ёсьць розныя меркаваньні, ёсьць розныя густы, але калі беларусы шукаюць сваіх каранёў, сваю сутнасьць, сваё месца ў гэтым сусьвеце, то руйнаваць гэтыя дамы, паўтараю, мэтанакіраванае злачынства.

Алесь Кавалёў

31.05.2007

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: