Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members prynyamonne Гродна Прынямоньне № 21, сьнежань
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прынямоньне № 21, сьнежань

Завочна аштрафавалі за вулічны сход

Сёньня актывіст з Мастоў азнаёміўся з матэрыяламі справы, паводле якой ён мусіць сплаціць паўмільёну рублёў.

Некалькі дзён таму Алесь Зарэмбюк зь непрыемным пачуцьцём даведаўся пра штраф – мусіць сплаціць 525 тысяч рублёў. Тлумачэньне такое: правёў "несанкцыянаваны"  вулічны сход.

Добра, што ня мітынг – гэтак хацелася спачатку прадставіць падзею міліцыянтам. Абскардзіць рашэньне дазвалялася, як зазначала судзьдзя А.Боцька, і спадар Зарэмбюк вырашыў гэта абавязкова зрабіць пасьля сьвятаў.

Восьмага студзеня ён пайшоў знаёміцца з матэрыяламі справы. Так, на сходзе ён быў, але не зьбіраў на яго людзей, не даваў нікому слова –карацей, не праводзіў яго, патлумачыў ён нам.

Такім чынам, пакаралі яго за тое, што 4 лістапада 2007 году лідэр Руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч прыехаў у Масты, каб сустрэцца з сацыяльна неабароненымі людзьмі. Сустрэчы плянаваліся пад адкрытым небам у некалькіх месцах гораду, і прыехаў ён, як паведамлялася, па запрашэньні жыхароў. Аднак уладам такі візыт вельмі не спадабаўся.
А.Мілінкевіча спачатку спынілі байцы амапу, каб спраўдзіць дакумэнты. Яны былі ўзброены аўтаматамі.

Пасьля вулічнай сустрэчы з жыхарамі  ў Мастах госьцю давялося наведаць разам зь міліцыянтамі пастарунак. Яны высьвятлялі: ці не была сустрэча несанкцыянаваным мерапрыемствам? Тады вырашылі – нібыта не, вось спадара Мілінкевіча й адпусьцілі.

Аднак вымушаны лібэралізм не падабаўся людзям у пагонах, яны пачалі думаць: што б зрабіць, каб ім зьверху ня далі прачуханца? І прыдумалі: склалі пратакол на мясцовага актывіста, начальнік РАУС тав.Алесюк пераслаў яго ў суд.

Вынікі былі прадказальнымі: "віна грамадзяніна Зарэмбюка цалкам пацьверджана на падставе паказаньняў сьведкаў" – міліцыянтаў Трубянка, Салошкіна і Данільчыка. Сам Зарэмбюк, маўляў, у суд не зьявіўся, таму абышліся безь яго. Але ён пярэчыць: дзе позва? Няма! Каб была позва, ён бы ніколі не праігнараваў судовы разбор.

Алесь Зарэмбюк удакладніў нам, што абскардзіць рашэньне можна да 15 студзеня. Ён напіша скаргу адносна самога прысуду і наконт таго, што не было паведамлена пра разгляд ягонай справы.

Алесь Кавалёў

08.01.2008

Гарадзенышчына б’е ў літаўры

Па выніках году начальства вельмі задаволенае сабой, а таксама простымі працаўнікамі. І саапраўды – посьпехі меліся. Аднак жа і мінусаў хапала напоўніцу!

Старшыня аблвыканкаму Уладзімір Саўчанка  настроены рашуча і надалей, ён кажа: "Я стаўлю задачу ў наступным годзе актывізаваць будаўніцтва новых цэхаў і прадпрыемстваў, ствараць больш новых гатункаў запатрабаванай на ўнутраным і сусьветным рынку прадукцыі".

Усё ў ажуры ў цяперашняй улады: жыльля набудавалі – ажно самі зьдзівіліся –584 тысячы квадратных мэтраў, збожжа сабралі – на цэлых восем адсоткаў болей, чымсьці летась. А гэта –1 мільярд 240 тысяч тонаў. Унушальная статыстыка, але што значаць лічбы для звычайнага абываталя? Шмат гэта, ці ня вельмі? Напрыклад, ў 1991 годзе сабрана было на Гарадзеншчыне 1 мільярд і 368 тысяч тонаў. Гэта – дзеля параўнаньня.

Зрэшты, факты ёсьць факты. У вобласьці праведзена рэканструкцыя двух камбінатаў будаўнічых матэрыялаў: хоць будуюць усё болей, яны мелі страты на мільярды рублёў. Цяпер сытуацыя палепшылася.

Чатыры мясакамбінаты таксама пераабсталявалі, і гэта плюс.

У Краснасельску выпусьцілі паўтарамільённую тону цэмэнту, у гарадзенскім раддоме адкрыўся сучасны пэрытанальны цэнтар. Кажуць, у іншых абласных гарадах такіх яшчэ няма. У Горадні адбыўся кірмаш "Эўрарэгіён "Нёман"-2007", заключаны сотні дамоваў аб супрацоўніцтве. Таксама прыемна. У Свабоднай эканамічнай зоне "Гродна-інвэст" створаны новыя прадпрыемствы, і гэта пазытыўны момант.

Якія падзеі мінулага году яшчэ могуць застацца ў гісторыі Горадні і Гарадзеншчыны? У абласным цэнтры перасталі існаваць піўзавод, які працаваў 130 гадоў, і чыгуначны шпіталь, што дзейнічаў 195 год.

У Наваградку адкрыўся музэй габрэйскага супраціву на месцы былога гета.

У Лідзе адбыўся буйны рыцарскі турнір.

У Сынкавічах   адсьвяткавалі 600-годзьдзе славутага абаронага храму, сам спадар Саўчанка прыяжджаў. Днямі, паступілі зьвесткі, царкву гэтую абрабавалі.

У абласным цэнтры здымаліся кінафільмы, закрылі для пешаходаў Стары мост і пабудавалі цераз Нёман пантонны — часовы. У гістарычнай забудове зьнішчылі некалькі камяніц, але затое на пешаходнай Савецкай вуліцы кладуць гранітныя пліты і паставілі добрыя новыя ліхтары пад старасьвеччыну.

У горадзе разбурылі стары міліцэйскі спэцпрыёмнік, у якім сядзелі многія дэмакраты, некаторыя галадалі. Досыць назваць прозьвішчы Гавіна, Леванеўскага, Мальчыка. Тым жа часам зацьверджаны праект рэстаўрацыі Старога каралеўскага замку, нарэшце ўлады знайшлі на гэта грошы.

У гарадзкім парку зьявілася бронзавая постаць гарадзенскага каралеўскага старасты і рэфарматара канца 18 стагодзьдзя Антонія Тызэнгаўза, праўда, бяз подпісу. Мітрапаліт Філарэт перадаў гарадзенскаму жаночаму манастыру Раства Багародзіцы атрыманы ад патрыярха Рускай праваслаўнай царквы  абраз Божай Маці. Гэта адбылося з нагоды 15-годзьдзя аднаўленьня дзейнасьці гэтай установы.

Нарэшце можна адзначыць яшчэ дзьве падзеі.

Грамадзкасьць зрабіла спробу правесьці гарадзкі рэфэрэндум наконт таго, ці правільна ўлады праводзяць рэканструкцыю ў гістарычнай забудове? Але нічога з гэтага не атрымалася, ініцыятыўную групу ў гарвыканкаме не зарэгістравалі, нейкую зачэпку ў заканадаўстве знайшлі.

А яшчэ для тысячаў гарадзенцаў істотнай падзеяй стала тое, што консульствы Польшчы і Літвы пачалі напярэдадні Калядаў выдаваць шэнгенскія візы. Патрабаваньні сталі больш складанымі, і многія з тых, хто езьдзіў за мяжу, ня змогуць гэтага зрабіць.

Алесь Кавалёў

30.12.2007

Дзеды Марозы тусаваліся каля помніка Леніну

У Горадні адбылося пераднавагодняе шэсьце "гаспадароў сьвята". Гэтым разам сярод іх паболела нарэшце мужчынаў.

Збор абвясьцілі перад вялізным бронзавым помнікам Ільічу. Пакуль чакалі тых, хто спазьніўся, аркэстар у чырвоных каўпаках настройваў інструмэнты. Сабраліся прыблізна больш за сто Дзедаў Марозаў і Сьнягурак. У параўнаньні зь мінулым годам сярод першых было болей мужчынаў. Раней абедзьве ролі звычайна выконвалі жанчыны, праўда й цяпер за чырвонымі насамі і вялікімі ватнымі бародамі навагодных дзядоў нярэдка ўгадваліся жаночыя твары.

Вясёлая калёна рушыла за аркэстрантамі пад вокнамі абласной улады, а затым збочыла на вул. Савецкую, якая лічыцца ў горадзе пешаходнай. Гараджане з энтузіязмам сустракалі шэсьце, многія фатаграфавалі яго, здымалі на відэа. На плошчы Савецкай навагоднія "масавікі-зацейнікі" павесялілі дзяцей, а затым прайшліся ўздоўж шэрагаў гандлёвых кропак. Карацей, усё было традыцыйна, адзінае: год таму шэсьце крочыла з плошчы Савецкай на плошчу Леніна, дзе дзейнічаў сьвяточны гандаль, а цяпер рух
адбыўся ў адваротным кірунку.

Як магло падацца збоку: было й болей парадку. Мінулым разам Дзеды Марозы-жанчыны засьпяшаліся выкарыстаць нагоду і закупіць каля статуі Ільліча шынкі, кілбасы і булкі да сьвяточнага стала. Мабыць ім пасьля гэтага прадстаўнікі ўлады зрабілі заўвагу: спачатку работа, закупы – потым.

І яшчэ адно немалаважнае ўражаньне: Дзедаў Марозаў, якія выглядаюць клясычна па-савецку, робіцца меней. Сёньня стала болей тых, хто нагадвае міжнароднага Санту Кляўса. А знаёмы ўдзельнік шэсьця мне нават прызнаўся, што сярод іх ёсьць прынамсі адзін, што працуе "пад Сьвятога Мікалая", па замове размаўляе зь дзеткамі па-польску.

Алесь Кавалёў

30.12.2007

Воины ВКЛ были сильными людьми

Об этом свидетельствует выставка "Холодное оружие и доспехи Великого княжества Литовского", открывающаяся в Новом замке в Гродно.

На протяжении своего существования с ХIII по ХVIII века ВКЛ вело войны за право быть на этой земле и государством называться. Естественно, победы зависели не только от выучки воинов, но и от их вооружения, доспехов.

Ведь все решалось в непосредственном столкновении воюющих людей: лицом к лицу, грудь в грудь. Не защитишься, не убьешь первым  – останешься лежать на поле брани. Выставка и показывает, что было на вооружении наших предков. А сотворил ее могилевчанин, оружейно-доспешных дел мастер Сергей Нурматов, который и привез свои работы в Гродно.

Открываю дверь в зал – вот они фигуры воинов, закованные в железо, чтобы меч не сек и пуля мушкета не брала. А не хилые были ребята времен ВКЛ! И грудью удались, и росточка не малого. Так ведь некоторые доспехи 70 килограммов весили с толщиной кирас до 1 см – слабые ее бы не понесли, а тем более сражаться бы не сумели. Один только защитный шлем – "жабья голова" - весит около 20 кг. Попробуйте, поставьте на голову две ведра воды, да копьем, кистенем или булавой помашите! Даже перчатки были из металла.

Лошадям с их железными налобниками (тоже, кстати, здесь представленными) можно было мчаться во всю прыть, а воину в доспехах было явно неповоротно. Вот и шли клином, или "свиньёй" – отряды из тел вперемежку с железом. Естественно, доспехи конных воинов полегче – до 30 кг, и толщина стали поскромнее – 5 мм.

По словам организатора выставки и сотрудника историко-археологического музея Андрея Вашкевича, все представленное, а это 16 доспехов – точные копии исторических оригиналов. Правда, есть в этой коллекции экспонат, явно не относящийся к воинскому искусству: маска, которую надевали в Европе на еретика. Она с ослиными ушами и свиным "пятачком" должна была без слов представлять и позорить человека, который посмел не согласиться с церковными канонами.

Это не первый публичный показ Сергеем Нурматовым своих железных бестелесых "ребят". Он выставлялся уже в Минске, Витебске, Гомеле. Находились покупатели доспехов в Москве, Голландии, Греции и других странах.

Алесь Васильков

26.12.2007

В Москве построят деловой центр "Гродно"

Предполагается, что он станет стартовой площадкой для развертывания деятельности всех предприятий данного региона Беларуси.

Договоренность насчет проекта уже есть, осталось утверждение со стороны правительства Москвы и Беларуси. Для этих целей будет выделен земельный участок в первопрестольной на льготных условиях для строительства. Инициаторами создания центра выступили  торгово-промышленные палаты Северо-Западного округа Москвы и Гродно.

Это не просто какое-то административное помещение, а целый комплекс с набором всех услуг для предпринимательской деятельности. Кроме выставочного зала, гостиницы, пункта питания, здесь будут функционировать терминальные, транспортные, информационные участки, которые позволят связать перевозку, хранение и реализацию потребительских товаров и продукции всех предприятий Гродненщины.

Причем реализация предполагается не только в Москве, но и в других регионах России.

Алесь Васильков

21.12.2007

Польскія візы застаюцца сапраўднымі

З 21 сьнежня Польшча далучаецца да Шэнгенскай зоны, але польскія візы ў пашпартах працягваюць дзейнічаць.

Пытаньне пра іх турбавала шмат каго з гарадзенцаў: раней яны атрымалі, напрыклад, гадавыя візы РП тэрмінам да сакавіка-траўня 2008 году. Чуткі былі такія, што зь 1 студзеня, калі зьнікне кантроль на польска-нямецкай мяжы, гэтыя візы аўтаматычна страцяць моц, паколькі нельга будзе пракантраляваць іх уладальнікаў – тэарэтычна яны змогуць праз Польшчу даехаць хоць да Партугаліі.

Адказ атрыманы на прэс-канфэрэнцыі ў Генэральным консульстве РП у Горадні 20 сьнежня, якую даў новы генконсул Адам Бернатовіч.

Такім чынам, доўгатэрміновыя польскія візы працягваюць дзейнічаць. Але, як патлумачыў віцэ-консул Януш Дамброўскі, будуць праводзіцца праверкі: калі ўладальніка польскай візы затрымаюць, напрыклад, у Нямеччыне, яго дэпартуюць і забароняць уезд на тэрыторыю краінаў Шэнгенскай зоны як мінімум на тры гады.

Праўда, такая віза можа дзейнічаць у якасьці транзытнай. Калі у вас будзе, да прыкладу, амэрыканская віза, з польскай можна будзе цягам пяці дзён праехаць па ўсіх краінах Шэнгену, выкарыстоўваючы яе ў якасьці транзытнай, каб сесьці на самалёт ці на карабель да Амэрыкі.

І ўсё ж гарадзенцы, якія займаюцца памежным гандлем, турбаваліся недарэмна. На прэс-канфэрэнцыі прагучала: гэтыя людзі ў большасьці ня змогуць атрымліваць цяпер ужо шэнгенскія візы. Такім чынам, сьпіртавозы, кантрабандысты практычна зьнікнуць, страціўшы магчымасьць надалей займацца сваім бізнэсам.

Як вядома, адна- і шматразовыя візы будуць каштаваць аднолькава – 60 эўра. Але патрэбны будуць некалькі запрашэньняў з Польшчы і зь іншай краіны Шэнгенскай зоны. Разглядаюцца дакумэнты ў консульстве 5-10 дзён. Але частку візаў палякі мяркуюць выдаваць для знаходжаньня толькі на тэрыторыі РП – такая віза будзе каштаваць 35 эўра.

Дарэчы, калі запрашэньне будзе прад’яўлена адно з Польшчы, просьбіту, нават калі ён жадаў бы накіравацца у іншую краіну, дазволяць толькі ўезд у РП, далей паехаць ён ня зможа.

Алесь Кавалёў

20.12.2007

Скандал з рэклямай на беларускай мове

Калі ў польскім Беластоку на матчынай мове навучаюцца 150 школьнікаў, дык у Горадні ніводнага. Тут нават напужаліся агітацыі за "беларускія" групы ў дзіцячых садах.

Такіх групаў, дзе б дзеткі выхоўваліся на беларускай мове, пакуль наагул няма, але гарадзкі аддзел адукацыі дазволіў іх ствараць. Ініцыятыўная група з дапамогай ТБМ зрабіла гукавы ролік, які стаў гучаць у тралейбусах. Аднак празь некалькі дзён адбыўся скандал: ролік забаранілі выкарыстоўваць. Прычына – ня ўзгоднены тэкст рэклямы. А 17 сьнежня кіраўнікоў абласной і гарадзкой арганізацыяў ТБМ Аляксандра Місьцюкевіча і Аляксея Пяткевіча выклікалі ў гарвыканкам.

Разам да загадчыка аддзелу адукацыі Сяргея Блажэя прыйшоў Ігар Кузьмініч – адзін з бацькоў ініцыятараў стварэньня дашкольных беларускамоўных груп выхаваньня. Пасьля забароны рэклямы прадчуваньні ў яго былі ня вельмі добрыя.

Аднак размова прайшла ў пазытыўным накірунку: маўляў, дзіцячыя групы можна стварыць у садках N54 або N55 – абодва знаходзяцца на вул. Урублеўскага і лічацца "з этнаграфічным ухілам". Праўда, Ігар Кузьмініч падкрэсьліў, што, прынамсі, у першым заняткі на беларускай мове не праводзяцца.

Спадар Блажэй паабяцаў: калі  набярэцца пэўная колькасьць заяваў, абмяжоўваць у стварэньні беларускамоўных групаў ніхто ня стане. Адзінае, што справа зацягнецца да сакавіка, бо выхавацелькам запатрабуецца падвучыцца, падрыхтавацца адпаведным чынам.

Дарэчы, мы адмыслова пацікавіліся ў газэце польскіх беларусаў "Ніва", якая сытуацыя ў суседнім Беластоку – роўнаму па насельніцтву Горадні, дзе таксама ёсьць беларусы? Па словах галоўнага рэдактара Яўгена Вапы, у горадзе існуюць беларускамоўныя групы ў садках, а таксама клясы – школьныя, у гімназіі і ў ліцэі, агулам па-беларуску вучацца 150 вучняў. Для параўнаньня: у Горадні сёньня няма ніводнага такога вучня.

Што да рэклямы беларускіх дзіцячых групаў у Горадні, то гарадзкі аддзел адукацыі цяпер дазваляе яе выкарыстоўваць пасьля ўзгадненьня. Ігар Кузьмініч сказаў: ствараецца ўражаньне, што яе можна будзе нават даваць на мясцовым тэлебачаньні і радыё. Праўда, хто канкрэтна забараніў рэкляму ў тралейбусах, адказу на сустрэчы так і не прагучала.

Алесь Кавалёў

18.12.2007

Дом у стылі "мадэрн" прададзены

У Горадні з малатка пайшоў будынак пачатку ХХ стагодзьдзя. Архітэктурны помнік прадалі за 675 мільёнаў рублёў.

Пакупнікі былі два, бо калі ў наяўнасьці толькі адзін ахвотны, аб’ект адразу здымаюць з таргоў – такія правілы. Трэба сказаць, што ў выніку аўкцыёну кошт будынку ўзьняўся даволі значна: пачатковая цана была на 210 мільёнаў меншай.

Двухпавярховая камяніца жылая зьверху, на першым паверсе знаходзілася аптэка, якую выселілі раней, а ў прыбудове – крамка "сэканд-хэнд", што працавала да апошняга часу. Цяперашні ўладальнік павінен за два гады правесьці рэканструкцыю і ўвесьці будынак у эксплуатацыя. Спробы выставіць яго на аўкцыён былі яшчэ ўлетку, тады думалі нават прадаць дом па частках, дакладней па паверхах, але ўрэшце вырашылі, што помнік архітэктуры павінен быць у адных руках.

Трэба сказаць, што ў час кампаніі "Уратуем Горадню ад разбурэньня" яе ўдзельнікі білі ў званы больш за ўсё з-за гэтай камяніцы, якая знаходзіцца на вул. Сацыялістычнай, 44. Зазначалася, што помнікаў мадэрну ў горадзе зусім няшмат, а існавалі зьвесткі, што ўлады дазволяць новаму гаспадару разбурыць яго, спасылаючыся на аварыйнасьць, і пабудаваць замест старой камяніцы муляж.

Такім чынам, грамадзкая кампанія нібыта спрацавала. Вонкава ўсё выглядае цяпер досыць прыстойна, і ўсё ж застаецца ... Чаму? Таму што на гэтай жа вуліцы пару гадоў ужо стаіць муляж трохпавярховай камяніцы канца ХІХ стагодзьдзя. Яе прадалі, зразумела, з умовай захаваць гістарычны воблік будынку. Пасьля гэтага новы гаспадар абсалютна спакойна зруйнаваў дом на вачах усяго гораду, бо стаяў ён у самым цэнтры. А потым зь белай сылікатнай цэглы склалі такі ж самы, але – муляж.

На апошнім аўкцыёне прадалі таксама дом №21 на вул.Урыцкага і пляц каля яго, на якім нядаўна стаяў яшчэ адзін дом канца ХІХ стагодзьдзя. Абодва яны ў аварыйным стане, але першы ўлады самі разбурылі, а суседні застаўся, яго нават пафарбавалі. Ня выключана, што новы гаспадар і яго зруйнуе. Хаця патрыётам вельмі хочацца, каб традыцыя пабудовы муляжоў у Горадні перапынілася. Урэшце за гэта яны і змагаліся.

Алесь Кавалёў

12.12.2007

Выхаваньне дашкольнікаў на роднай мове?

Улады дазволілі стварыць у трох дзіцячых садах Горадні беларускамоўныя групы.

Адразу зьявіліся аптымістычныя настроі: дзяцей будуць выхоўваць на нацыянальных традыцыях! Аднак два гады запар зьяўляліся такія ж упэўненыя загалоўкі наконт адкрыцьця першых беларускіх клясаў у горадзе над Нёманам. Дасюль такіх клясаў няма. Улады проста згаджаліся, каб не адмаўляць Таварыству беларускай мовы, толькі нічога самі не рабілі, ніяк рэальна не спрыялі. Гэта быў фармальны дазвол. Застаецца спадзявацца, што з групамі ў дзіцячых садах вынік усё ж будзе.

Адзін зь сябраў ТБМ нам прызнаўся: таварыства зрабіла важную частку работы – дамовілася з уладамі. Каб нешта атрымалася, напрыклад, з клясамі, неабходна было, каб знайшлася дастатковая колькасьць бацькоў, якія хацелі б выкарыстаць магчымасьць навучаць у школе сваіх дзяцей на беларускай мове. Гэтую арганізацыйную работу за іх ТБМ сёньня выканаць ня можа, патрэбна, каб такія людзі праявілі ініцыятыву зьнізу.

А гэтай ініцыятывы якраз бракуе. Сёлета кандыдатам у першую беларускую клясу ў Горадні быў толькі адзін хлопчык. Вось чаму нічога не атрымалася. З беларускамоўнымі групамі ў дзіцячых садах якраз наадварот: некалькі бацькоў сапраўды дамовіліся, што аддадуць туды сваіх малых. Таму шанцы ў гэтым выпадку большыя.

А якое становішча зь беларускай мовай у другім па насельніцтву горадзе вобласьці – у Лідзе? Станіслаў Суднік рэдагуе газэту "Наша слова" і кіруе ў Лідзе ТБМ. Але сытуацыю з мовай ён называе таксама вельмі складанай.

Адзінае, што ў гарадзкой суполцы ТБМ – каля трохсот чалавек. Адзін з кіраўнікоў суполак Таварыства нават кіруе сёньня гарадзкой уладай у Бярозаўцы. Але дасягненьняў з мовай і там няма. Сам Суднік прызнае: на чарнавую працу ў людзей цяпер не хапае сілаў. Дый хоць часткова вярнуць назад грамадзкімі сіламі тыя дасягненьні, якія існавалі да рэфэрэндуму 1995 году нерэальна. Праўда, спадар Суднік кажа: у адной школе існуе трэцяя кляса зь беларускай мовай навучаньня: тры гады назад некалькі бацькоў падалі заявы, якія былі задаволены.

Мы пацікавіліся: якое становішча яшчэ ў адным горадзе з моўнымі традыцыямі – у Слоніме? Там існуе другі, пасьля Горадні, драматычны тэатар. Калісьці амаль увесь рэпэртуар быў на беларускай мове. Загадчык літаратурнай часткі слонімскага тэатру Сяргей Чыгрын кажа: "беларускамоўных спэктакляў стала адсоткаў сорак". З апошніх – "Прымакі" Купалы і "Трыбунал" Макаёнка. Ён сам, дарэчы, перакладае на беларускую мову п’есы. Рыхтуецца навагодні спэктакль на беларускай мове для дзяцей, дарэчы, у перакладзе з расейскай.

Сяргей Чыгрын адначасова – намесьнік рэдактара недзяржаўнай "Газэты Слонімскай". Дык вось: зь пяці журналістаў тры пастаянна пішуць па-беларуску. А ў дзяржаўным "Слонімскім весніку" публікацый на беларускай мове засталося толькі адсоткаў трыццаць, адзначае Сяргей Чыгрын. Раней гэта было цалкам беларускамоўнае выданьне.

Але значна горшае становішча, да слова, у "Лідскай газеце". Гэтае выданьне таксама доўгі час было ўзорам сярод раёнак, што датычыць беларускай мовы. Сёньня яна зьнікла са старонак, у лепшым разе ў нумары друкуюцца дзьве-тры дробныя нататкі на роднай мове.

Алесь Кавалёў

10.12.2007

Вірус камунізму нашкодзіў беларусам

Кампартыя Заходняй Беларусі выкарыстоўвала нацыянальны уздым у рэгіёне ў асабістых мэтах.

Гарадзенскі гісторык Сяргей Токць выпусціў кнігу "Беларуская вёска ў эпоху зменаў". Яна выйшла ў Менску накладам у тысячу асобнікаў, у ёй трыста старонак. Гарадзенскі Рух "За Cвабоду" наладзіў сустрэчу аўтара з чытачамі. Гісторык, у прыватнасці, даследуе, чаму нацыянальны ўздым у заходнебеларускай вёсцы за польскім часам ня стаў падмуркам для ўмацавання беларушчыны.

Сам аўтар кнігі кажа, што калі пачаў вывучаць гісторыю беларускай вёскі ў 1920-я гады, перш на прыкладзе сваёй роднай вёскі Бершты, яго сапраўды ўразіў размах беларускага руху, прынамсі на Гарадзеншчыне. У 1922-23 гадах існавала нават партызанка за незалежную Беларусь, які падтрымліваўся ўрадам Вацлава Ластоўскага з Коўна. Затым паўстала стотысячная Грамада – унікальнай з'ява нават на ўзроўні ўсёй  тагачаснай Еўропы. Гурткі Таварыства беларускай школы былі амаль у кожнай вялікай вёсцы.  Але гэты магутны рух у канцы 20-х гадоў пайшоў на спад. Па сутнасці польскім уладам удалося прыдушыць беларускі рух, зазначае гісторык.

Заходнебеларускае сялянства, якое падтрымлівала беларускую ідэю, беларускія арганізацыі, беларускую школу, газеты так і не захавала беларускага гарту пазней у савецкія часы.

Аўтар называе яшчэ адну вельмі важную прычыну таму. Рэч у тым, што беларускі рух у 20-х гадах заразіўся вірусам камунізму, зазначае Сяргей Токць. Хаця вядома, што ў КПЗБ было нямала беларускіх патрыётаў і КПЗБ выкарыстоўвала беларускую мову ў сваёй агітацыі. Тым ня менш для камуністаў нацыянальная ідэя была другараднай. Камуністы выкарыстоўвалі нацыянальную рыторыку дзеля сваіх камуністычных мэтаў. І  гэты вірус адыграў па сутнасці разбуральную ролю. Такія высновы робіць гісторык на старонках сваёй кнігі.

Прафэсар Габрусевіч так ацэньвае новую кнігу Сяргея Токця, прысьвечаную беларускай вёсцы і сялянству:

– Я думаю, што праца Сяргея Токця — гэта вельмі значны ўнёсак у гісторыю і культуру нашай краіны. Для Беларусі сённяшняй, на мой погляд, вельмі істотна дакапацца да сапраўднай сваёй гісторыі, бо гісторыя нашая — і раней, і цяпер была болей гісторыяй мітаў. І гэтыя міты тварылі як на Ўсходзе, так і на Захадзе.

Алесь Кавалёў

07.12.2007

Апавяданьне Быкава на іўрыце

Часопіс з перакладам твора пісьменьніка перадаў у гарадзенскі музэй ізраільскі пасол.

У Горадні знаходзіўся першы сакратар амбасады Ізраіля ў Беларусі Ігаль Койфман. Амбасадар Зэев Бэн-Ар’е перадаў празь яго кіраўніку грамадзкага музэю Васіля Быкава Мікалаю Мельнікаву часопіс "Дах" з апавяданьнем пісьменьніка "Бедныя людзі". Дарэчы, гэты твор пераклаў на іўрыт Зэев Бэн-Ар’е, які цікавіцца творчасьцю народнага пісьменьніка Беларусі, што пражыў у Горадні практычна чвэрць веку.

Ізраільскі дыплямат таксама меў экскурсію па Горадні. Перш за ўсё яго цікавіліся мясьціны, зьвязаныя з габрэямі: сынагога, мэмарыяльныя шыльды, прысьвечаныя ахвярам гарадзкога гета і габрэям Гарадзеншчыны, якія пасяліліся тут у ХІV стагодзьдзі. Важнай часткай прыезду стала лекцыя, прысьвечаная сучаснай ізраільскай літаратуры. Яе ва ўнівэрсытэце імя Янкі Купалы прачытаў Павал Касьцюковіч – ён настала жыве ў Ізраілі.

З нагоды сьвята Ханука дыплямат таксама наведаў офіс габрэйскага дабрачыннага фонду "Нохум", каб, паводле традыцыі, запаліць сьвечкі.

Музэй Быкава, дарэчы, разам зь ім наведаў кіраўнік мясцовай габрэйскай грамады Міхаіл Коўш.

Алесь Кавалёў

06.12.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: