Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members prynyamonne Гродна Прынямоньне № 1, студзень Мікалая Аўтуховіча вызвалілі. Аднак абмежавалі
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Мікалая Аўтуховіча вызвалілі. Аднак абмежавалі

НаташаПоследнее изменение: 2008-01-20 22:36

Ваўкавыскаму прадпрымальніку замянілі турму на папраўчыя работы. Гэта амаль паўтары гады: пакуль ня скончыцца вызначаны судом тэрмін пакараньня.

Мікалай Аўтуховіч вярнуўся дахаты і будзе цяпер на волі сачыць за пратэстамі прадпрымальнікаў, якія выступаюць супраць указу № 760. Ён падтрымлівае іхнія патрабаваньні. Сам жа павінен будзе пры канцы студзеня ўладкавацца на працу: частку заробку ў яго будуць вылічваць – такія ўмовы зьмякчэньня прысуду.

Аўтуховічу пяць гадоў пасьля гэтага нельга будзе займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю. Так вырашыў суд, караючы ўладальніка прыватных таксі з Ваўкавыску за нібыта нясплату падаткаў і за пасажырскія перавозкі без ліцэнзіі. Мікалай Аўтуховіч лічыць сябе пацярпелым за тое, за што змагаюцца сёньня найбольш актыўныя індывідуальныя прадпрымальнікі, іншымі словамі, — за свабоду прадпрымальніцтва.

Служба яго радыётаксі ў Ваўкавыску пасьпяхова пашыралася. Аднак пяць гадоў назад улады зьмянілі правілы гульні, калі выйшаў дэкрэт № 4: ад таго часу ён мог наймаць толькі трох кіроўцаў, а інакш неабходна было ствараць фірму і плаціць большыя падаткі. Аўтуховіч пайшоў іншым шляхам: таксісты перавяліся ў суседняе прадпрыемства, ён стаў іх наймаць. Суд палічыў гэта "незаконнай схемай" работы і налічыў яму падаткі за фірму таксі, якой не існавала. Ён даказваў: тое, што не забаронена законам, рабіць можна, дэкрэт не абавязваў ствараць фірму, а толькі прапаноўваў такую магчымасьць. Але прадпрымальніка пасадзілі на тры з паловай гады.

Аўтуховіч кажа: цяпер абмежаваньні для прадпрымальнікаў сталі яшчэ большымі – можна браць на працу не любых людзей, а толькі сваякоў. Іншымі словамі, яго змаганьне ня мела вынікаў, становішча пагоршылася. Праўда, цяпер нечакана зьмякчылі пакараньне, патлумачыўшы, што ў яго не было парушэньняў турэмнага рэжыму. Але сам ён разумее: гэта рашэньне магло быць прынята толькі на высокіх паверхах улады. Магчыма, улады ўлічылі, што ён удзельнічаў у савецка-афганскай вайне, мае баявы ордэн і два мэдалі.

Парушэньняў, што таксама немалаважна, у яго сапраўды не было. Праўда, ён адмовіўся ў калёніі працаваць. Чаму? Як вядома, турэмнае начальства звычайна крытыкуюць за тое, што вязьні часта ня маюць магчымасьці працаваць і нешта зарабіць. Мікалай Аўтуховіч нам патлумачыў: адзін зь кіраўнікоў МУС загадаў, каб усе зьняволеныя працавалі, і ўсіх пачалі выганяць на працу. Але рэальна працы на ўсіх па-ранейшаму не было, людзі хадзілі на "прамзоне", ня ведаючы, чым заняцца. Для начальства галоўнае было паставіць "галачку", сказаў Мікалай.

Год таму ў студзені яму давялося таксама выходзіць на працу, а потым ён адмовіўся. Яму ўдалося прывезьці цэтлікі з турмы. Дык вось: за 27 працоўных дзён у калёніі налічвалі 1300 рублёў. Атрымліваецца, за месяц прымусовай працы нават цыгарэт пачак ня купіш, зазначае спадар Аўтуховіч.

Алесь Кавалёў

21.01.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: