Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members prynyamonne Гродна Прынямоньне № 1, студзень Самым скандальным мастаком году ЗША стаў малады беларус
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Самым скандальным мастаком году ЗША стаў малады беларус

НаташаПоследнее изменение: 2008-01-22 07:29

Пятру Бярдоўскаму 28 гадоў, мастаком ён зрабіўся за акіянам, у Горадні, адкуль ён родам, Пятро быў проста школьнікам, які любіў маляваць.

Днямі пра яго стала чутно дзякуючы некалькім падзеям. Па-першае, суд зьняў зь яго абвінавачаньні, затым яго назвалі самым скандальным мастаком году і, нарэшце, яго выслалі  з Швэйцарыі, але не на радзіму ў Беларусь, а назад у ЗША, адкуль ён прыляцеў у Эўропу.

Пачнём з канца: у Швэйцарыю ён ўжо прыляцеў з тытулам "самага скандальнага" паводле некаторых штатаўскіх выданьняў. Аднак памежная служба яго затрымала: у часовым амэрыканскім пашпарце стаяў штампік палітычнага ўцекача, якім яму ўдалося зрабіцца за акіянам. Амэрыканскага грамадзянства мастак пакуль ня мае, а значыцца бязь візы ў Эўропу ляцець ня меў права. Так вырашылі швайцарскія памежнікі, пратрымалі яго дзень у гатэлі і пасадзілі на самалёт, што ляцеў у Бостан, дзе жыве былы гарадзенец.

У суд жа Пятро трапіў год назад разам са сваім амэрыканскім калегам, зь якім яны прыдумалі сьветлавую вулічную рэкляму, што насьцярожыла службы бясьпекі. Маўляў, сымболіка рэклямнага табло, усталвяванага ў розных частках Бостана, была скіравана на стварэньне атмасфэры панікі сярод жыхароў. Усё гэта прыцягнула да Бярдоўскага ўвагу амэрыканцаў, ягоныя мастацкія пэрфомансы сталі вельмі папулярнымі.

У сувязі з гэтым узьнікае пытаньне своеасаблівага "фэномэну Бярдоўскага".  

У Горадні нярэдка можна пачуць, што моладзь пасьля школы, студэнты стараюцца трапіць за мяжу, асабліва ў Англію, а таксама ў ЗША. Часьцей там застаюцца нелегальна, працуюць ціхенька, стараюцца не прыцягнуць увагу паліцыі. Скандальная слава нелегалам не патрэбная.

Іншая рэч тыя, каму ўдаецца трапіць у заходнюю краіну на законных падставах: быць запрошаным на працу, выйграць зялёную карту альбо атрымаць палітычны прытулак. Дамагчыся посьпеху, зарабіць грошай прагне любы. Але прыклады такія: старшыня суду з Горадні ў ліўрэі адчыняе дзьверы  ў амэрыканскім гатэлі, юрыст-правааборнца працуе ў рэстарацыі, бацюшка – на бэнзакалёнцы.

Што датычыць Бярдоўскага, у яго было моцнае жаданьне пакінуць Беларусь. Пашанцавала трапіць па абмену ў ЗША, і ён папрасіў палітычнага прытулку. Знаёмыя кажуць – была паперка аб затрыманьні міліцыяй. Вельмі важным сталася й тое, што ён выдатна валодаў ангельскай мовай.

Затым ён атрымаў адукацыю ў амэрыканскім мастацкім коледжы. Плюс да гэтага, яшчэ ў Горадні усе адзначалі талент у хлопца. Напэўна, у яго яшчэ былі амбіцыі праславіцца ў Амэрыцы, а таксама яму павінна было проста пашанцаваць, што й здарылася.

Алесь Кавалёў

22.01.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: