Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members prynyamonne Гродна Прынямоньне № 1, студзень Вайна са спадарожнікавымі антэнамі
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Вайна са спадарожнікавымі антэнамі

НаташаПоследнее изменение: 2008-01-28 18:03

У Горадні на тэрыторыі аднаго ЖЭСа забаранілі "талеркі" на дамах.

Жыхароў дамоў  № 4а, 4, 6а, 6 пісьмова папярэдзілі, што ім загадана зьняць спадарожнікавыя антэны, калі ня здымуць, іх аштрафуюць. Абгрунтаваньне: сьцены дамоў уцяплілі і адрамантавалі, а талеркі пастаўлены самавольна, без узгадненьня. 28 студзеня мы даведаліся, што людзі зьбіраюцца скласьці ліст у пракуратуры, каб там далі прававую ацэнку дзеяньням камунальшчыкаў.

Усе папярэджаныя абураны, прызналася адна супрацоўніца ЖЭСу № 6. І ня дзіўна. Адзін з уладальнікаў антэны знэрваваны: мы ўтрымліваем гэтых бюракратаў з камунальнай службы, з нас штомесяц вылічваюць на рамонт дамоў грошы, у пераліку – па шэсьць даляраў, а потым яны яшчэ парушаюць нашыя правы, па сутнасьці тэрарызуюць нас, кажа ён. Я цяпер не магу спакойна глядзець тэлевізар, за якім мы нярэдка зьбіраемся ўсёй сям’ёю. Бо могуць прыйсьці зь міліцыяй, аштрафаваць як нейкага хулігана, скласьці пратакол у тваёй жа кватэры, сарваць са сьцяны тваю асабістую маёмасьць, прызнаўся гэты чалавек.

Мы паразмаўлялі з юрыстам, якому давялося займацца справамі, што датычаць парушэньня правоў спажыўцоў, ня толькі ў гандлі, але таксама ў сфэры паслугаў. Ён лічыць, што калі антэны пачнуць здымаць гвалтам, пацярпелым варта зьвяртацца ў суд, хаця рэальных шанцаў выйграць справу мала, надзея ў гэтым разе будзе толькі на масавасьць. Гэтыя шанцы былі б стопрацэнтовымі, каб ЖЭС зьяўляўся прыватнай арганізацыяй, скаргі на дзеяньні дзяржаўных устаноў суды звычайна "адфутбольваюць", кажа юрыст.

Зь юрыдычнага пункту гледжаньня ў гэтай сытуацыі парушаецца нават канстытуцыя, узяць хаця б права на свабоду атрыманьня інфармацыі.  Затым грамадзяне набылі свае кватэры,  гэта іх прыватная ўласнасьць. А іх па-ранейшаму ў жэсаўскіх абвестках называюць "кватэраздымшчыкамі" і спрабуюць гэтак жа да іх ставіцца, гворыць юрыст, да якога мы зьвярнуліся па тлумачэньні. Дадамо, што адзін з уладальнікаў антэнаў нам сказаў: кватэра — мая, а ня іхняя, і ня толькі сьцены ўнутры, таму я буду змагацца за свае правы.

Такая вайна з талеркамі немагчыма ні ў суседніх Літве, ні ў Польшчы, нідзе ў Эўропе. Там чыноўнікі ведаюць, што каб глядзець тэлевізар, трэба мець антэну. Ня важна, што ў Беларусі існуюць таксама калектыўныя антэны. Ніхто ня мае права забараніць праз гэта індывідуальныя. Але вось што нам сказаў жэсаўскі чыноўнік: у мяне няма сатэлітарнай антэны і таму я ня маю праблем. Добра, а як законным чынам паставіць ці ўзаконіць талеркі, якія стаяць даўно? Аказваецца, ніяк. Чыноўнік завучана паўтарае: загадана зьняць антэны, пра тое, каб ставіць, размова не ідзе. Ёсьць дакумэнт, ён прыняты некалькі гадоў назад, у ім сказана, што самавольна ўмацоўваць на сьценах і дахах антэны ды іншыя прыстасаваньні не дазваляецца… Як ня ўспомніць былыя савецкія часы, бо тады, як вядома, антэны не былі пад забаронай.

Алесь Кавалёў

28.01.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: