Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members prynyamonne Гродна Прынямоньне № 3, сакавік
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прынямоньне № 3, сакавік

Ці ўдалася дыктоўка?

На Гарадзеншчыне ў  ёй удзельнічалі каля трохсот чалавек. У вобласьці дыктоўку правялі ў Горадні, у Мастах і ў Слоніме, усяго райцэнтраў сямнаццаць.

Гарадзенцаў прыйшло на дыктоўку ў Таварыства беларускай школы 206 чалавек, яшчэ 34 напісалі яе экстэрнам. Гэта паведаміў адзін з арганізатараў Павал Мажэйка. На 320 тысяч насельніцтва гораду – няшмат. Але настрой панаваў вельмі пазытыўны: прыйшлі і маладыя, і людзі старэйшыя, некаторыя зь дзецьмі, я спаткаў аднаго знаёмага, які пісаў дыктоўку зь пляменьніцай.

У Слоніме такога памяшканьня, як у Горадні няма, таму дыктоўку праводзілі на прыватнай кватэры. Удзельнікаў было 21. Затым адбылася невялікая вечарына: чыталі вершы, глядзелі "Плошчу" Хашчавацкага.

Цікава, што ў Мастах, якія значна меншыя за Слонім, у дыктоўцы ўдзельнічаў таксама 21 чалавек. Месца правядзеньня было яшчэ больш незвычайным — на нёманскім беразе. Пасьля дыктоўкі правялі маёўку, гаварылі пра БНР і яе дзеячаў.

А вось у другім па памерах горадзе вобласьці — Лідзе правесьці дыктоўку не ўдалося, хаця там моцная арганізацыя ТБМ, і ёю рабіліся разнастайныя высілкі, каб атрымаць дазвол уладаў. І ў бібліятэцы, і ў праваслаўнай нядзельнай школцы, і ў доме творчасьці залю атрымаць не ўдалося. Паводле аднаго з арганізатараў Станіслава Судніка, склалася ўражаньне, што ім заблякавалі гэтую ініцыятыву.

Лідчукі таксама ўрэшце зрабілі спробу правесьці дыктоўку пад адкрытым небам у якасьці "сяброўскай сустрэчы" каля помніка Францішку Скарыну, што стаіць побач з Фарным касьцёлам. Але ўлады спаслаліся на тое, што вакол помніка адбывацца рамонтныя работы – мяняюць тратуары. Нехта прапанаваў: давайце тады зробім "дыктоўку на бардзюрах" ля помніка. Але суполка БНФ выступіла супраць – арышты праз дыктоўку нікому непатрэбныя.

Апошняй спробай была просьба да ўладаў даць памяшканьне на дваццаць чалавек для гістарычнай канфэрэнцыі, у перапынку можна было й дыктоўку напісаць, але ўлады засталіся няўмольнымі.

Алесь Кавалёў

24.03.2008

Палац у Сьвяцку ацэняць па-новаму

Магнацкая рэзыдэнцыя ў раёне Аўгустоўскага каналу пачынае разбурацца.

Палац Валовічаў у Сьвяцку Гарадзенскага раёну наведалі ацэншчыкі зь міністэрства культуры. Іхняя задача – вызначыць кошт помніка архітэктуры канца ХVІІІ стагодзьдзя, каб выставіць яго ў будучыню на аўкцыён. Некалькі гадоў таму, калі трохпавярховы гмах пакінула мэдычная установа для хворых на сухоты, яго ацанілі на паўтары мільярды рублёў. У гэтых мясьцінах толькі ён і Аўгустоўскі канал – у сьпісах помнікаў рэспубліканскага значэньня.

Улады мелі спадзяваньне, што рэканструкцыя беларускага адрэзка каналу (асноўная яго частка – у Польшчы) дапаможа знайсьці інвэстара. Паводле задумы, у гэтых мясьцінах пачне разьвівацца міжнародны турызм. Аднак мінула амаль два гады, як Аўгустоўскі канал адбудаваны, але прытоку турыстаў няма, а палац ніхто не купіў. Пытаньне ў тым, што пасьля яго пакупкі неабходна будзе ўкласьці вялікія грошы ў рэстаўрацыю.

Будаўніцтва палацу закончылі толькі ў 1799 годзе, калі Рэч Паспалітая перастала існаваць і ўсё Вялікае княства Літоўскае далучылі да Расейскай імпэрыі. Аднак ён сёньня нібыта нагадвае сваім выглядам пра краіну, якая перастала існаваць. Рэч у тым, што будаваў палац італьянскі архітэктар Джузэпе Сака, які зьяўляецца аўтарам іншых будынкаў, створаных у суседняй Горадні ў часы апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Палац збудаваны ў стылі барока, і можна нават уявіць, што ён стаіць дзе-небудзь у Францыі. Расейскія архітэктары пачалі будаваць палацы ў гарадзенскіх ваколіцах у стылі клясіцызму, якім стаў адметным пачатак ХІХ стагодзьдзя.  Такі архітэктурны помнік, які не перабудоўвалі пазьней, і які няблага захаваўся – вялікая рэдкасьць для Беларусі.

На якую суму ацэняць палац Валовічаў сталічныя спэцыялісты, стане вядома пазьней. Паўтары мільярды рублёў – гэта яго балянсавы кошт. А калі і за колькі яго выставяць на продаж, а тым больш – хто і за якую суму яго набудзе, сёньня абсалютна невядома.

Мы зьвярнуліся па камэнтар да доктара гістарычных навук, спэцыяліста па зоне Аўгустоўскага каналу Сьвятланы Сяльверставай. Хто рэальна ў Беларусі можа выкупіць Сьвяцкі палац, хіба што моцны банк? – пацікавіліся мы.

Гісторык адказала, што сапраўды, такі аб’ект могуць рэальна пацягнуць толькі яны. Нейк у Горадні быў сэмінар банкіраў, іх павезьлі на экскурсію на Аўгустоўскі канал, а затым у палац Валовічаў. Ён ім вельмі спадабаўся, але тады яшчэ не было мовы пра аўкцыён, кажа спадарыня Сяльверстава.

А калі ня знойдзецца пакупніка, ці ня можа ўзяць на сябе рэстаўрацыю дзяржава, зважаючы на адзінкавасьць такога помніка архітэктуры? Гісторык лічыць, што такі варыянт ня выключаны, паколькі дзяржава займаецца Мірскім і Нясвіскім замкамі. Яна падкрэсьлівае, што палац у Сьвяцку сапраўды вымагае, каб яго пачалі рамантаваць чым хутчэй.

Алесь Кавалёў

13.03.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: