Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members prynyamonne Гродна Прынямоньне № 4, красавік
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прынямоньне № 4, красавік

Гісторыкаў падзялілі на "чэсных" і "нячэсных"

У Горадні двум дактарам навук забаранілі ўдзельнічаць у канфэрэнцыі да 880-годзьдзя гораду. Некаторыя калегі заявілі аб сваёй салідарнасьці зь імі.

Дактары гістарычных навук Алесь Краўцэвіч і Алесь Смалянчук спачатку ўбачылі ў праграме юбілейнай канфэрэнцыі, што адбудзецца 10-11 красавіка, тэмы сваіх дакладаў, а затым атрымалі паведамленьне: удзельнічаць яны ня будуць. Мы папрасілі абодвух гісторыкаў пракамэнтаваць гэтую забарону.

– Асаблівых эмоцый адмова ня будзіць, таму што немагчыма казаць пра тое, што канфэрэнцыя менавіта навуковая, – кажа Алесь Краўцэвіч. – Яна – проста адно з шэрагу мерапрыемстваў, якія ўлада ладзіць у рамках сьвяткаваньня юбілею Горадні. Адзінае, я хацеў выкарыстаць трыбуну, каб яшчэ раз пагаварыць пра тое, як фармаваўся гістарычны горад на працягу некалькіх стагодзьдзяў. Як на працягу царскага, камуністычныга і лукашэнкаўскага яго бураць. Тэма дакладу –гісторыя горадабудаўнічага разьвіцьця Горадні. Канешне, сказаў бы і пра апошні этап, калі гістарычная забудова руйнуецца неадукаванымі людзьмі. Яны гэта робяць не спэцыяльна, а менавіта праз сваю неадукаванасьць.

Чыноўнікі пабаяліся выслухаць праўду. Па-другое, гэта ў пэўным сэнсе помста за тое, што мы з Алесем Смаленчуком актыўна ўдзельнічалі ў кампаніі ратаваньня Горадні: пісалі заяву на імя генэральнага пракурора аб парушэньні культурнага слою, і была рэакцыя зь Менску. Ну, і яшчэ гэта помста людзей лакейскага складу людзям свабодным – ня хочуць нас бачыць у сваім коле. Мы гаворым што думаем, мы не баімся вольнай думкі. Мы любім сваю краіну… Што да рэакцыі калегаў: некаторыя адкрыта адмовіліся ўдзельнічаць у канфэрэнцыі за дыскрымінацыю і зьневажаньне ідэалаў навукі, іншыя зрабілі гэта паціху – яны проста не прыедуць чытаньні.

Смалянчук:

– Я думаю, зараз улады будуць імкнуцца так, каб усе ўдзельнікі канфэрэнцыі, апроч нас, прачыталі свае даклады. Але я ведаю, што чалавек, хіба, пятнаццаць, у тым ліку зь іншых гарадоў Беларусі, не прыедуць, не далучацца да канфэрэнцыі якраз таму, што яны выказваюцца ў нашую падтрымку, толькі прасілі не называць іхнія імёны.

Алесь Кавалёў

10.04.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: