Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members prynyamonne Гродна Прынямоньне № 5, травень Міліцыя супраць польскай музыкі
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Міліцыя супраць польскай музыкі

НаташаПоследнее изменение: 2008-05-14 17:28

Ужо другі канцэрт суседзяў названы гарадзенскімі "праваахоўнікамі" " несанкцыянаванай акцыяй". Як жывіць культурны абмен – незразумела.

Гарадзенскія міліцыянты працягваюць савецкія традыцыі змаганьня з замежнай музыкай. Праўда, да ранейшай барацьбы з даўгімі валасамі і нагавіцамі "клёш" і джынсамі яшчэ не дайшло. Запрошаны ў Менск Польскім інстытутам гурт "Транскапэля" спыніўся ў Горадні, каб даць канцэрт народнай музыкі. Набегла адразу міліцыянтаў, але прыйшоў таксама польскі дыплямат, які прывітаў музыкаў, і міліцэйскія афіцэры абмежаваліся выклікам у пастарунак Юрыя Істоміна,  які прадаставіў для канцэрту памяшканьне. Яны засталіся з жалезным перакананьнем: фальклёрную музыку публіка слухала "несанкцыянавана".

Спадар Істомін кіруе абласной суполкай АГП, іх памяшканьне – адзінае месца ў горадзе, дзе можна правесьці культурнае мерапрыемства бяз боязі, што ўлады не дадуць на яго дазволу. Але міліцыянты сталі наведвацца ў АГП з пажарнікамі: у вас толькі адныя дзьверы, няма другога эвакуацыйнага выйсьця, а гэта – парушэньне! Чамусьці да гаспадара залі, якую партыйцы толькі наймаюць, у пажарнікаў прэтэнзій не было. АГП мусіць шукаць грошы, каб зрабіць дзьверы ў супрацьлеглы падворак, што належыць зусім іншай установе.

А пакуль што міліцыянты маюць "рэцэпты" на ўсе выпадкі жыцьця: 14 траўня Юрыю Істоміну выпісалі пратакол за ўдзел у "несанкцыянаваным канцэрце", яны зрабілі фотакарткі са свайго відэазапісу, на якім партыйны дзеяч быў зафіксаваны са сьцягам, што стаў сымбалем незалежнай Беларусі. Маецца на ўвазе канцэрт польскага "Ломбарда", пра які мы пісалі раней, і за які хочуць пакараць Анжаліку Борыс, лідэра польскага руху ў Беларусі.

"Ломбард", дарэчы, таксама быў запрошаны польскімі дыпляматамі. Рэч у тым, што яны стараюцца пашырыць культурны абмен паміж дзьвюма краінамі, прынамсі даць магчымасьць гарадзенцам знаёміцца з польскім мастацтвам, тэатрам, музыкай. Змагацца з польскімі дыпляматамі гарадзенскім міліцыянтам напэўна не дазваляе заканадаўства, вось чаму яны імкнуцца прыціснуць хаця б мясцовых аматараў польскай музыкі.

Алесь Кавалёў

14.05.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: