Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members prynyamonne Гродна Прынямоньне № 5, травень У мужчынскі кляштар – з чыстай спадніцай
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

У мужчынскі кляштар – з чыстай спадніцай

НаташаПоследнее изменение: 2008-05-27 07:42

У Дзень праслаўленьня Жыровіцкай іконы Божай Маці, які штогод адбываецца ў траўні, пачалі дзейнічаць больш строгія правілы паводзінаў у Жыровіцкім кляштары.

У прыватнасьці, усе прадстаўнікі турыстычных фірмаў атрымалі пісьмовае папярэджаньне, што арганізатары экскурсій "мусяць паважаць традыцыі кляштару".

Цяпер там жывуць 35 манахаў. Каб не трывожыць іх, у кляштары забароненыя фота і відэа- здымкі. Патрабуецца выключаць мабільныя тэлефоны. Мужчыны абавязаныя здымаць шапкі, а жанчыны пакрыць галаву хустай.

Яшчэ адзін напамінак: "Пры фарміраваньні групы да сьвятой крыніцы трэба папярэджваць наведвальнікаў, што мужчынам належыць узяць з сабой майткі, жанчынам – сарочку. Пажадана, каб гэтыя рэчы былі новыя".

Сьвятары тлумачаць, што майткі і сарочку можна будзе браць у іншыя паездкі па сьвятых месцах, а ў выпадку недамаганьня апранаць дома.

У гутарках з манахамі высьвятляецца: наведнікі мусяць прызвычайвацца да больш строгіх паводзінаў. Да прыкладу, пустэльнік Рыгор Труднік, які ўжо пяць гадоў ахоўвае збудаваньні ля сьвятой крыніцы, пакрыквае на некаторых турыстаў. Труднік – высокі мужчына, твар яго густа аблеплены сівой барадой, за патыліцай – хвост, перацягнуты гумкай. "Як крыкне, то задрыжыш", – кажа адзін з наведнікаў. І ён жа тлумачыць, што дзякуючы пустэльніку Рыгору нарэшце супакоіліся разбуральнікі сядзібы, якая была збудаваная яшчэ панам Аляксандрам Солтысам.

Солтыс, нагадаю, першым у 1470 годзе атрымаў цудадзейны абраз з рук пастухоў. Далёка ў лесе яны заўважылі густую крону дзічкі-грушу, а ўнутры яе – сьвятло. Калі дабраліся туды, то выявілі маленькі абраз.

Пра гэта наведнікам расказвае Інак Мікалай. Сама выява Божай Маці адлюстраваная на маленькім, памерамі ў дзіцячую далоньку, кавалку граніту. Часам ад абраза зыходзіць вельмі прыемны водар.

Сёлета на сэмінары ў Жыровічах архімандрыт Веніямін паведаміў, што Сьвята-Усьпенскі мужчынскі кляштар ужо наведалі больш як 20 тысяч чалавек.

– Па выніках году колькасьць паломнікаў дасягне 60 тысяч, – мяркуе сьвятар.

Архімандрыт лічыць, што, верагодна, давядзецца скарачаць час на кожную экскурсію, які цяпер займае амаль адну гадзіну. Яшчэ адзін варыянт – ствараць ўмовы, каб экскурсанты маглі заначаваць.

– У нас ёсьць ужо праект будаўніцтва Дома паломнікаў на 100 месцаў, – дадае сьвятар.

Нагадаю, на сёньня архітэктурны комплекс Жыровіцкага Сьвята-Усьпенскага кляштару – гэта пяць храмаў, кожны зь якіх мае сваю гісторыю. Тут жа месьціцца духоўная сэмінарыя, кельлі, а таксама крыніца й купальня. Сьвятую ваду людзі набіраюць самі і безь якіх-небудзь абмежаваньняў, па сумленьні. Групы ў купальню набіраюцца з чаргі. Тут забаронена курыць, расьпіваць сьпіртное, крычаць, сьмяяцца, заляцацца да ўпадабаных.

Усе госьці запрашаюцца наведаць музэй царкоўнага мастацтва, які знаходзіцца ў будынку Жыровіцкага аграрна-тэхнічнага каледжу насупраць кляштару. Пакуль кошт уваходу складае тысячу рублёў, для дзяцей і студэнтаў – 500.  

Галіна Баравая

27.05.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: