Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members sadukatar Гомель Самаадукатар № 4, жнівень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Самаадукатар № 4, жнівень

На роўным месцы стварылі праблему

Рэчыцкая афіцыйная газета заўчасна пачала публікаваць артыкулы пра кандыдата "ад улады". Калі назіральнік Ул.Кошчанка пацікавіўся ім, паабяцалі скласці пратакол.

Газета "Дняпровец" 16 і 23 жніўня апублікавала два артыкулы пра поспехі начальніка фінансавага аддзела Рэчыцкага райвыканкама Алы Ісачанкі. Пра альтэрнатыўных кандыдатур газета не пісала.

Назіральнік Уладзімір Кошчанка 18 жніўня запытаў у Рэчыцкай акруговай выбарчай камісіі, ад якога калектыву вылучана ў дэпутаты А.Ісачанка. Яму адказалі, што калі ён будзе задаваць такія пытанні, то камісія складзе пратакол аб парушэнні Кошчанкам статуса назіральніка. Хоць артыкул 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае: падрыхтоўка і правядзенне выбараў праходзяць "адкрыта і галосна".

Які сэнс быў хаваць інфармацыю – незразумела, бо 21 жніўня рэчыцкая газета "Тэлевід-інфо" паведаміла – А.Ісачанка вылучана ў дэпутаты калектывам Рэчыцкай раённай бальніцы. Тым часам і ў акруговай камісіі суседняй Хойніцкай выбарчай акругі 26 жніўня прынялі дакумент аб накіраванні ў гэтую камісію назіральнікам сябра АГП Алега Карбалевіча.

Арсень Даніловіч

28.08.2008

Спіс вылучэнцаў ад улады на Гомельшчыне

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы рэгіёна зрабілі раскладку праўладных кандыдатаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў. На меркаванне апазіцыі, для іх дэпутацкія месцы падрыхтаваны  загадзя.

Далейшыя падзеі пакажуць, ці так гэта. Вось прозвішчы і пасады вылучэнцаў па розных выбарчых акругах.

Гомельская Юбілейная №31 – Аляксандр Чыкелеў, генеральны дырэктар "Гомельпрамбуда".

Гомельская Сяльмашаўская №32 – Аляксандр Бяляеў, старшыня Гомельскага гарвыканкама.

Гомельская Цэнтральная №33 – Аляксандр Шаўко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Гомельская Савецкая №34 – Ларыса Кузняцова, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў.

Гомельская Прамысловая №35 – Таццяна Філімончык, кіраўніца Адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля.

Гомельская Навабеліцкая № 36 – Юрый Беланожка, начальнік 1-га аддзялення міліцыі Чыгуначнага раёна.

Гомельская Навабеліцкая №36 – Аляксандр Шацько, дэпутат Палаты прадстаўнікоў па гэтай жа акрузе.

Гомельская сельская №37 – Уладзімір Маёраў, старшыня Гомельскага райвыканкама.

Буда-Кашалёўская №38 – Уладзімір Кужанаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў па гэтай жа акрузе.

Жыткавіцкая №39 – Міхаіл Русы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былы міністр сельскай гаспадаркі.

Жлобінская №40 – Уладзімір Батан, начальнік цэха Беларускага металургічнага завода.

Калінкавіцкая №41 – Раіса Ціханская, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў.

Мазырская №42 – Яўген Арцюшэнка, намеснік дырэктара па эканоміцы Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

Палеская №43 – Сяргей Канопліч, старшыня Ельскага райвыканкама.

Рэчыцкая №44 – Ала Ісачанка, начальніца фінансавага аддзела райвыканкама.

Рагачоўская №45 – Уладзімір Міхасёў, начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама.

Светлагорская №46 – Валянціна Кавалёва, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў.

Хойніцкая №47 – Георгій Дашкевіч, галоўны дарадца старшыні аблвыканкама.

Арсень Даніловіч

21.08.2008

Прадпрыемства адкажа падаткавікам за альтэрнатыўнага кандыдата

Дырэктар прыватнага прадпрыемства "Аліда і К" у Рэчыцы А.Шабетнік быў выкліканы ў падатковую інспекцыю. Там у прысутнасці чалавека ў цывільным учынілі допыт.  

Шабетніка распытвалі пра Валерыя Пуціцкага, які вылучаецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

В. Пуціцкі – старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, вылучаецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Раней працаваў на чыгунцы, але з ім не працягнулі кантракт, і некалькі месяцаў ён быў беспрацоўны. Нядаўна ўладкаваўся ў прыватнае гандлёвае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Аліда і К" намеснікам дырэктара па планаванню. У Рэчыцкай выбарчай акрузе сабраныя подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне В. Пуціцкага кандыдатам у дэпутаты. Ён вылучаны ў дэпутаты і на з’ездзе Партыі БНФ 9 жніўня. А канкурэнт В. Пуціцкага "ад улады" – Ала Сачанка, начальнік фінансавага аддзелу Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта.

Дырэктару "Аліды і К" далі зразумець, што неўзабаве яго могуць чакаць пашыраныя праверкі. Падчас размовы чалавек у цывільным запытаўся, дзе працуе жонка Пуціцкага. Супрацоўніца падатковай інспекцыі адказала: "Пакуль у школе".

Алег Шабетнік – кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). У Рэчыцкай выбарчай акрузе ён уваходзіць ва ўчастковую камісію Чкалаўскага выбарчага ўчастку № 6.

Арсень Даніловіч

20.08.2008

Старшыня Хойніцкай камісіі "не можа" праверыць факты

Віктар Васькевіч лічыць, што факты парушэння заканадаўства з боку каманды праўладнага вылучэнца кандыдатам у дэпутаты "немагчыма праверыць".

З заявай да В.Васькевіча звярнуўся Леанід Судаленка, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які вылучаецца ў дэпутаты ў Хойніцкай выбарчай акрузе. Пры зборы подпісаў многія выбаршчыкі распавялі, што тыя, хто прыходзілі да іх раней, казалі: падпісацца за іншых кандыдатаў яны, мкаўляў, ужо не маюць права. На меркаванне Л.Судаленкі, такімі метадамі ў Хойніцкай акрузе збіраюць подпісы за вылучэнне ў дэпутаты Георгія Дашкевіча, саветніка старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Старшыня акруговай выбарчай камісіі В.Васькевіч – начальнік упраўлення па працы і занятасці насельніцтва Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта. У сваім адказе ён напісаў: "Факты, якія прыведзеныя ў заяве, практычна нельга праверыць. У заяве не пададзеныя працоўныя калектывы, у якіх, на Вашае меркаванне, з парушэннямі ажыццяўляўся збор подпісаў. Не названыя таксама прозвішчы грамадзян, у гутарках з якімі можна было б праверыць названыя парушэнні".

Чаму Л.Судаленка не прывёў у заяве прозвішчаў выбаршчыкаў, якія паведамілі пра факты парушэнняў? Вось што ён кажа на гэты конт:

– За афіцыйных вылучэнцаў улада збірае подпісы ў людзей на працы, і не хоча гэта прызнаць, а людзі баяцца падпісвацца ў актах пра гэтыя выпадкі.

Тым не менш, за Л.Судаленку ўжо падпісаліся больш за 1200 выбаршчыкаў.

Арсень Даніловіч

18.08.2008

Рэчыца і Хойнікі: дзейныя дэпутаты вылучацца не сталі

Галоўная прычына – тамтэйшыя вельмі незадаволеныя вынікамі іхнай дзейнасці. Таму шанцы з’явіліся ў прадстаўнікоў апазыцыі.

У Рэчыцкай акрузе вылучаюць трох кандыдатаў. Па словах аднаго з іх – Валерыя Пуціцкага – яго  ініцыятыўная група ўжо сабрала каля 1000 подпісаў, прычым не толькі шляхам абыходу жыхароў

– Вядзецца збор подпісаў і на гарадскім рынку, – кажа В. Пуціцкі.

Ён вылучаны кандыдатам у дэпутаты і на з’ездзе Партыі БНФ. Іншыя вылучэнцы – былы прадпрымальнік Леанід Невар, пенсіянер, і Ала Сачанка "ад улады" (начальнік фінансавага аддзелу выканаўчага камітэту Рэчыцкага раёна). Дадзеная акруга ўключае ў сябе асноўную частку Рэчыцкага раёна.

За Леаніда Судаленку з Аб’яднанай грамадзянскай партыі неабходная колькасць подпісаў ужо сабраная. Ён вылучаецца ў дэпутаты ў суседняй Хойніцкай акрузе, якая ахоплівае Брагінскі, Лоеўскі, Хойніцкі і частку Рэчыцкага раёна.

– 1200 подпісаў сабраны ў выніку абыходу жыхароў, – кажа Л.Судаленка. – У Хойніках мая ініцыятыўная група збірала подпісы і на вуліцах, прычым прыязджаў і дапамагаў нам Аляксандр Мілінкевіч.

Дзейныя дэпутаты ад гэтых акругаў – Мікалай Куцко, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па аграрных пытаннях, і Віталь Кулік, старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстанню. Абодва яны не ідуць на новыя выбары.

– У размовах з мясцовымі жыхарамі становіцца зразумелым: людзі настолькі не задаволены дэпутатам Куліком ад Хойніцкай акругі, што ўлады, відавочна, не наважыліся выстаўляць яго на новыя выбары, – гаворыць Андрэй Толчын, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гомеля.

Арсень Даніловіч

15.08.2008

Каментар

За Леаніда Судаленку не падпісвацца!

Вядомы гомельскі праваабаронца ў сваёй заяве на імя старшыні Хойніцкай акруговай выбарчай камісіі ўказаў на тое, што прадстаўнікі "афіцыйных" вылучэнцаў падманваюць грамадзян.

Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Л.Судаленка вылучаецца кандыдатам у дэпутаты ў Хойніцкай выбарчай акрузе.

– Практычна кожны трэці з тысячы выбаршчыкаў, якія падпісаліся ў маю падтрымку, заявілі, што яны ўжо падпісаліся за вылучэнне іншых кандыдатаў у дэпутаты ў акрузе, прычым падпісваліся проста на працоўных месцах у працоўны час. Пры гэтым невядомыя мне грамадзяне, якія збіралі подпісы, уводзяць выбаршчыкаў акругі ў зман, гаворачы, што падпісацца ў падтрымку іншых кандыдатур выбаршчыкі ўжо не маюць права, – засведчана ў заяве Л.Судаленкі на імя старшыні Хойніцкай акруговай выбарчай камісіі.

"Афіцыйныя" кандыдатуры, за якіх збіраюць подпісы ў Хойніцкай акрузе – Георгі Дашкевіч і Алег Казлоў. На меркаванне тутэйшых прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, майстар хойніцкага вузла сувязі А. Казлоў – "штучны" вылучэнец: ён патрэбны ўладам, каб стварыць бачнасць "спаборніцтва" і не рэгістраваць кандыдатаў, якія б сапраўды сталі канкурэнтамі для Г. Дашкевіча – саветніка старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

А старшынём Хойніцкай акруговай камісіі, якому накіравана заява, з’яўляецца таксама прадстаўнік улады – Віктар Васькевіч, начальнік упраўлення па працы і занятасці насельніцтва Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта.

Міхаіл Мікіціч

14.08.2008

Информационная листовка или агитация?

Команда кандидата от Объединенных демократических сил Гомельщины Леонида Судаленко получила первое предупреждение.

Известному в регионе правозащитгнику 7 августа лично позвонил председатель Хойникского избирательного округа №47 Виктор Васькевич и объявил устное предупреждение.

С его слов, даже в почтовый ящик председателя избиркома попала вот такая листовка:

"28 сентября – выборы депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь!

Уважаемые горожане!

9 августа 2008 года в 11.00 часов в г. Хойники на территории рынка будет осуществляться сбор подписей избирателей в поддержку  кандидата от Объединенных демократических сил Леонида Судаленко. В сборе подписей примет участие Александр Милинкевич – экс-кандидат в Президенты, лауреат премии имени академика Сахарова.     

Призываем Вас своей подписью поддержать достойную кандидатуру!

Инициативная группа №1 по сбору подписей (контактный телефон 654-70-11)

Тираж 1500 шт. Отпечатано на принтере".

Председатель комиссии информационную листовку посчитал агитацией и вынес демократическому кандидату официальное предупреждение, правда, пока только по телефону.

Сам кандидат придерживается иного мнения:

– Действительно, я на собственном принтере изготовил и распространил  эту листовку, – говорит Леонид Судаленко. – Однако нарушений здесь нет. Избирательное законодательство никаким образом не регламентирует работу инициативных групп, а сама их деятельность по сбору подписей уже является агитацией. Мои ребята побывали практически в каждой квартире, призывали подписаться, – продолжает Судаленко. – И если следовать логике председателя комиссии, уже за одно это меня нужно снимать с выборов… Сегодня и завтра собираем подписи на стационарных точках: напротив райисполкома и на рынке в Хойниках, в субботу ожидаю приезд Александра Милинкевича, который также будет осуществлять сбор подписей в мою поддержку, – подытожил политик.

Напомним, что ранее секретарь Центризбиркома Беларуси Николай Лозовик заявил: "Претендентам на депутатский пост предоставляется возможность встречаться с избирателями еще до официального начала агитационной кампании. Собирая подписи, члены инициативной группы в определенной мере уже агитируют за своего выдвиженца. Это дополнительная возможность популяризировать данную личность среди избирателей", – сказал Николай Лозовик.

Леонтий Семенов

08.08.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: