Инициатива № 7, ноябрь
|
Разбураецца ўнікальны ўзор народнага дойлідзтва
Стогадовы драўляны млын у клецкай вёсцы Шыйкі мясцовыя ўлады фактычна пазбавілі статусу помніка. Зарасьлі бур'яном і магілы тых, хто збудаваў яго. Год таму зьявіўся ўказ, паводле якога ўзьведзеныя да 1985 году пабудовы можна прадаваць без атрыманьня тэхпашпарту і рэгістрацыі зямельнага ўчастка. Калі ж гаспадары сядзібы памерлі і на іх спадчыну няма прэтэндэнтаў, то сельсавет мае права распараджацца гэтай маёмасьцю. Але найчасьцей дамы і гаспадарчыя збудаваньні зграбаюць у ямы бульдозэры... На здымку – вятрак у клецкай вёсцы Шыйкі. Шыльда цяпер пустая, а раней надпіс нагадваў, што драўляны млын – помнік народнага дойлідзтва, пабудаваны напрыканцы ХІХ стагодзьдзя. Старшыня Беларускага саюзу народных майстроў Яўген Сахута даводзіць пра яго ўнікальнасьць. Так, у якасьці мэханізму тут скарыстаная драўляная сыстэма перадаючых колаў і шасьцерняў. Аснова стацыянарная, а верхні ярус завершаны паваротным шатром. Да 1975 году на ім былі чатыры крылы. Каркасная канструкцыя млына ашаляваная. 82-гадовая жыхарка вёскі Шыйкі Ганна Цімавец нагадвае, што гаспадаром ветрака быў Іосіф Знаткевіч. Са словаў бабулі, у верасьні 1939 году саветы адабралі млын, а Знаткевіча зь сям'ёй вывезьлі на поўнач Расеі. Спадар Цімавец і сёньня адмаўляецца назваць Знаткевіча кулаком, кажа: "Быў добры жыдок, гаваркі і ветлівы". У Галынкаўскім сельсавеце, пад уладай якога вёска Шыйкі, даведваюся, што людзей з прозьвішчам Знаткевіч цяпер у сьпісах жыхароў няма. Старшыня Мікалай Буйвіла падказаў: пахаваньні гэтага роду ёсьць на могілках у лесе за вёскай. Дабраўся туды і зразумеў, чаму сельсаветчык не пажадаў наведаць пагост разам. Ля трох дзясяткаў магілаў валяюцца зламаныя ветрам дрэвы. Побач – сьмецьце і разваліны капліцы. Унутры былая сьвятыня зарасла дзікім лесам. Адшукваю магілы Іосіфа, Самуіла, Івана Знаткевічаў і іхных Надпісы на камянях сьведчаць, што Іосіфу Знаткевічу ўдалося засьцерагчыся ад сьмерці ў сталінскім ГУЛАГу. На Бацькаўшчыне ад 1953 году ён працаваў у лясьніцтве і ўласнымі рукамі збудаваў драўляны дом. Мясцовы калгас "Камунар" працягваў валодаць чужым ветраком да сярэдзіны 1970-х гадоў. Пазьней адпала неабходнасьць ў млыне, бо на калгасных палетках ўраджай рос мізэрны, а на сотках людзям забаранялі сеяць збожжа. Які магчымы лёс помніка народнага драўлянага дойлідзтва ў вёсцы Шыйкі? Дырэктарка Клецкага краязнаўчага музэя Зоя Мініч раіць не будаваць ілюзіяў. На яе памяці вятрак зь вёскі Заляшаны перанесьлі дзеля захаваньня ў Клецк, усталявалі на беразе вадасховішча. – У ім нават было кафэ, але нехта спаліў яго і млын цалкам, – кажа Зоя Мініч. Яна даводзіць таксама, што ўнутры млын у Шыйках разрабаваны, абшыўка на сьценах раскіданая. Дарэчы, гісторыя вёскі Шыйкі пачынаецца ад першага напамінку ў летапісах 1797 году. Далей гістарычныя хронікі Галіна Баравая 29.11.2006
У Нясьвіжы дзясяты год шукаюць 12 залатых апосталаў
Беларуская ўлада марыць знайсьці казачныя скарбы Радзівілаў. Гэтым разам археолягі адмыслова перакопваюць абарончы вал Нясьвіскага замку. Крапасныя ўмацаваньні, пабудаваныя напрыканцы XVI стагодзьдзя італьянскім архітэктарам Джаваньні Бернардоні, нагадваюць парэзаны на кавалкі пірог. Археоляг Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Андрэй Мяцельскі атрымаў загад дасьледаваць патаемныя хады і адшукаць магчымыя сховы ў абарончым вале. Аб’ёмы працы землякопаў больш маштабныя, чым у рэстаўратараў. Гэта відаць па здымках. Дарэчы, скарбы Радзівілаў шукаюць ад часу наведваньня Нясьвіжа А.Лукашэнкам У 1997 годзе кіраўнік краіны наведаў Нясьвіж і аддаў распараджэньне закрыць санаторый. Зь Менску былі камандзіраваныя археолягі і супрацоўнікі КДБ. Пра гэта ёсьць запісы ў дзёньніках знаўцы гісторыі Нясьвіжу Клаўдзіі Шышыгінай-Патоцкай. Пры жыцьці яна занатавала, што археалягічна-кадэбісцкая экспэдыцыя з мэталяшукальнікамі выявіла падземны ход вышынёй 1,8 і шырынёй 1,2 мэтра. Таксама ў 1997 годзе ў Нясьвіж наведалася яшчэ адна камісія. Яна нібыта дасьледавала на трываласьць падмуркі і скляпеньні фарнага касьцёлу. Але паводле запісаў спадарыні Шышыгінай-Патоцкай, кадэбісты насамрэч шукалі схованкі з золатам. Нарэшце замак, золата якога чэкісты так і не знайшлі, быў перададзены 29 чэрвеня 2001 году на балянс міністэрства культуры. У тым жа 2001 годзе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пастаўленая п’еса "Чорная панна Нясьвіжу". Дух яе гераіні Барбары Радзівіл нібыта папярэджвае аб надыходзячай бядзе. Гэта й здарылася 25 сьнежня 2002-га, калі пажар вынішчыў лепшую частку палацу. Дарэчы, у апошнія 70 гадоў замок не гарэў, і нясьвіскія старажылы ня памятаюць нічога падобнага. Каб ахалодзіць гарачую цікавасьць жыхароў і гасьцей Нясьвіжу да замкавых таямніц, улада арганізавала цяпер выставу археалягічных знаходак. На водкуп аддзеныя ядры гарматаў і кавалкі амуніцыі рыцараў. Міт пра нясьвіскі скарб – адзін з самых прыгожых у Беларусі. Вядома, што Радзівілы былі фантастычна багатыя. Нясьвіж у 1511 годзе атрымаў Ян Радзівіл у пасаг за маладой жонкай з роду Кішак. Таксама ў XVI стагодзьдзі нямецкі імпэратар Карл Y надзяліў магнацкі род графскім тытулам Сьвятой Рымскай Імпэрыі. У часы Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі і Кароля Станіслава Радзівіла Пане Каханку замак дасягнуў найвышэйшага росквіту. Захаваліся вопісы, інвэнтары, акты, што сьведчаць пра найвышэйшую канцэнтрацыю багацьцяў у замку напрыканцы XVII стагодзьдзя. Тут захоўваўся амаль увесь дзяржаўны архіў Вялікага княства Літоўскага, напісаны на беларускай мове. Радзівілы мелі калекцыю старадаўняй зброі з Эўропы, тоны вырабаў з золата і срэбра. Да гэтага часу дайшлі зьвесткі пра 12 залатых фігураў апосталаў у чалавечы рост, прывезеных з Канстантынопалю. Існаваньне іх не выклікае сумневу, бо бачылі многія сучасьнікі. Ніводзін з Радзівілаў не прадаваў і не закладваў апосталаў. Яны былі перакананыя, што гэта абярэгі клану. Але напачатку XIX стагодзьдзя 12 апосталаў таямнічым чынам зьніклі. Тайну іх у магілу зьнёс у 1813 годзе Дамінік Радзівіл. На ім абарвалася і нясьвіская лінія роду Радзівілаў. Галіна Баравая Фота аўтара 28.11.2006
Памяць пра слуцкіх ваяроў жывіцца энтузіястамі
У нядзелю 26 лістапада адбудзецца пілігрымка валантэраў на памятныя мясьціны Слуцкага паўстаньня 1920 году. Яны пазначаныя ў сёньняшніх Капыльскім, Салігорскім, Любанскім, Старадароскім раёнах. Ураджэнец слуцкай зямлі прафэсар Анатоль Грыцкевіч нагадвае, што да 1920 году Беларусь ужо сёмы год – даўжэй, напэўна, за іншыя краіны Эўропы – жыла ў стане вайны. А непасрэдна Случчына трэці год запар перажывала няспынную зьмену акупантаў. Улетку 1920-га прыйшлі бальшавікі. Гэта былі не гаваруны 1917-га, а – з харчразьвёрсткай, гвалтам і расстрэламі на месцы ўсіх, хто стаяў упоперак іх дарогі. Баявыя дзеяньні пачаліся 27 лістапада 1920 году. Слуцкія паўстанцы ўступілі ў бой з чырвонаармейцамі, каб абараніць ад прыходу савецкай улады, бальшавікоў свой рэгіён. Па месцах тых баёў і пройдзе сёньня патрыятычная пілігрымка. Арганізатар вандроўкі Вячаслаў Сіўчык асьцерагаецца паведаміць "лішнія" падрабязнасьці падзеі. Баіцца, што ўлады ўбачаць у гэтым нейкую ідэалягічную акцыю і перашкодзяць годнаму сьвяткаваньню важнейшай падзеі ў гісторыі змаганьня за незалежную Беларусь. Дакладна вядома, што 26-га лістапада будзе працаваць прыватны музэй Алеся Белага ў Старых Дарогах. Гаспадар паведамляе: да чарговых угодкаў Слуцкага збройнага чыну падрыхтаваў спэцыяльную экспазыцыю. У ёй – 90 мастацкіх партрэтаў герояў Слуцкай брыгады Беларускай народнай Рэспублікі. На сёньня таксама ёсьць два праекты помнікаў, выкананыя менскім скульптарам Міхасём Іньковым. На адным зь іх выява анёлу, які схіліўся над магілай загінуўшых. У руках анёла крыж – копія крыжа Эўфрасіньі Полацкай. На выпукласьці ў выглядзе зямнога шару герб Пагоня і надпіс: "Тым, хто пайшоў паміраць, каб жыла Бацькаўшчына". У другім варыянце помніка ўвасоблены паранены паўстанец, які памірае і захіляе рукой крыж. Новым ў экспазыцыі музэя зьяўляецца барэльеф, зроблены сёлета менскім мастаком Аляксандрам Зіменка. Алесь Белы плянуе, што барэльеф будзе ўмацаваны на вялікім камяні на сядзібе аднаго з жыхароў Слуцка. Бо тутэйшая ўлада пакуль не вітае грамадзянскія ініцыятывы па ўшанаваньні памяці ваяроў Слуцкай брыгады. Дасьледчыца беларускай гісторыі Ніна Стужынская – аўтар кнігі "Беларусь мяцежная: зь гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву 20-х гадоў XX стагодзьдзя". Сёлета яна падрыхтавала рукапіс новага дакумэнтальнага выданьня пра Слуцкі збройны чын ды падпольную сялянскую партыю "Зялёны Дуб". У архівах Польшчы і Расеі Ніна Стужынская адшукала раней невядомы зьвесткі пра патрыётаў барацьбы за незалежнасьць Беларусі. У якасьці прыкладу гаворыць пра дамоўленасьці кіраўнікоў Слуцкай брыгады са знакамітым стратэгам па барацьбе з бальшавізмам Барысам Савінкавым – кіраўніком антысавецкай расейскай арганізацыі "Народны саюз Радзімы і Эўропы". – Мудрая палітыка пошуку кампрамісаў і магчымасьцяў дазволіла добра падрыхтавацца да збройнага змаганьня, – канстауе Ніна Стужынская. Лёзунгі слуцкіх ваяроў • Ня ў сіле Бог, а ў праўдзе • Наша справа – справа праўдзівая • За Незалежную Дэмакратычную Беларусь • Нi польскiх паноў, нi маскоўскiх камунiстаў • Бальшавікі ідуць рабаваць чужую зямлю, а мы — бараніць сваю Галіна Баравая 26.11.2006
Половина гимназистов Солигорска не хотят вступать в БРСМ
Это в основном отличники, участники различных олимпиад, творчески одаренные дети. Учителя пугают их тем, что при поступлении в вузы такие студенты останутся без общежития. – А еще нас, не вступивших в БРСМ, называют позором гимназии, грозятся разными неприятностями, – рассказывает десятиклассница А. – Но мы принципиально не уступаем такому шантажу. Почти все из моих знакомых бээрээмовцев, кстати, вступили в «лукомол» исключительно по корыстным мотивам. Одиннадцатиклассник М. признается, что никогда и не подошел бы к БРСМ, однако на носу поступление в университет: – В знаниях своих я уверен, студентом, скорее всего, стану. Но родители люди небогатые. Не хочу их напрягать еще и с оплатой за жилье в столице. Это типичный пример. Не случайно среди выпускников процент членов БРСМ значительно выше, чем среди десятиклассников. Устоят ли последние в будущем году перед страхом не получить студенческое общежитие? – Некоторые из нас уже сейчас хотят примкнуть к демократическому движению, – рассуждает десятиклассник О. – По крайней мере, у нас появится возможность уехать на учебу за границу. Это лучше, чем здесь постоянно кривить душой, бояться того, чего цивилизованный мир давно не страшится. Кстати, гимназисты просили не называть их фамилии из-за опаски неприятностей для родителей. Тем не менее, на акциях, посвященных дню солидарности, кое-кто из гимназистов-десятиклассников постоянно появляется: мостят дорогу к независимому будущему и собственной самореализации. Лариса Насанович 15.11.2006
Ленін пад аховай міліцыянтаў
Помнік Леніну ў гэты дзень быў ачэплены супрацоўнікамі ў форме і ў цывільным з усіх бакоў. Да яго нікога не дапушчалі. Яшчэ на падыходзе да цэнтральнай плошчы, дзе мела адбыцца так званае ўрачыстае мерапрыемства з удзелам старшыні салігорскай "вэртыкалі", міліцыя правярала дакумэнты й сумкі падазроных маладзёнаў. Такі пільны кантроль, відаць, зьвязаны з небывалай актыўнасьцю салігорскай моладзі ў апошні час. А 10-ай гадзіне да помніку ад гарвыканкама пацягнулася калёна зь кветкамі й вянкамі. Неўзабаве на перакрыжаваньні ля плошчы зьявілася некалькі маладзёнаў. Яны несьлі вянок з калючага дроту і стужкай з надпісам "Ахвярам таталітарызму". Да іх адразу накіраваліся міліцыянты. Яны забаранілі хлопцам ускладаць вянок, спаслаўшыся на тое, што ён не адпавядае нейкім нормам. Тады двое хлопцаў зьнялі стужку з надпісам і панесьлі яе да помніку. Там ужо іншыя міліцыянты адабралі стужку і разарвалі яе, спаслаўшыся на тое, што "забаронена класьці стужкі на кветкі". Хлопца зь вянком, якім аказаўся Ільля Шыла, запіхнулі ў машыну разам зь вянком. Гэта выклікала вялікае абурэнне ў мінакоў, аднак ніяк не паўзьдзейнічала на міліцыянтаў. Пасьля прыезду ў пастарунак бацькоў, хлопца адпусцілі, а вянок пакінулі дзеля правядзеньня экспэртызы, склаўшы пратакол аб вынятке. – Мы разумеем, што гэты дзень застаецца сьвятам для некаторых людзей старэйшага пакаленьня. Але мы хочам прыцягнуць увагу грамадзкасьці да таго, што ў выніку крывавага перавароту на адной шостай частцы сушы, 70 год панаваў таталітарызм, былі забіты і загінулі ў лагерах дзясяткі мільёнаў людзей, – кажа адзін з удзельнікаў акцыі. – Нас абурае, як да гэтага "сьвята" ставіцца афіцыйная ўлада. Нагадаем, што ў мінулым годзе салігорская міліцыя таксама затрымала чацьвёрых удзельікаў ускладаньня вянка з калючага дроту ў памяць аб ахвярах савецкага рэжыму. Алесь Міхайлов 07.11.06
Мусор и отходы прямо в огороды
На Шахтерской и Трудовой живут в частных домах преимущественно первые строители Солигорска либо их дети. В начале освоения Старобинского месторождения калийной соли вопрос с жильем стоял особенно остро. И когда предложили взять участки под застройку, некоторые согласились. Вот и появился так называемый Северный поселок. За cобственную копейку, годами ничего не выпрашивая у государства, строили небольшие домики. Им долго обещали: что жилье вот-вот пойдет под снос, все получат благоустроенные квартиры. А несколько лет назад власть от своих обещаний вдруг отказалась. Жителей утешили лишь газификацией. Газопровод проложили. Однако сделали это таким образом, что очистка выгребных ям с помощью техники жилищно-коммунального хозяйства стала невозможной. – Вот уже на протяжении семи лет закапываем отходы на огороде, – рассказывает Марина Викторовна Падалка. – У меня двое детей, боюсь их уже на участок выпускать – не дай Бог провалятся. – Воды, которую на Шахтерской берут с единственного колодца, часто не хватает, – продолжает Галина Сергеевна Молочко. – У меня отец несколько лет парализован, у других малые дети. Представляете, сколько стирки? Грязную воду девать некуда, поэтому выливаем прямо во дворы, на участки. Уже расти ничего не хочет. Туда же – в ямы на огородах – часто отправляется и бытовой мусор. Мусороуборочная машина появляется на улицах только три раза в неделю. Знал бы в молодые годы отец Галины Сергеевны – Сергей Михайлович, что в таких условиях доживать с тяжелой болезнью придется, вряд ли бы согласился когда-то здесь строиться. А ведь он не лодырь какой-то, не антисоциальный элемент, а ветеран труда местного автокомбината. Коллеги по работе до сих пор не забывают. – В память о муже у меня целая шкатулка его грамот, медалей, орденов осталась, – говорит вдова каменщика пенсионерка Нина Адамовна Сечко. – За так ведь не давали. А теперь над нами издеваются. Иначе не скажешь… Обращались люди к председателю горисполкома, писали депутату Национального собрания, баллотировавшегося в Солигорске, в Администрацию президента. Их услышали традиционно. Пришел главный архитектор города, обозвал всех куркулями и предложил выкладывать личные денежки на водопровод и канализацию. Жители робко возразили: мол, слышали, что на благоустройство их Северного поселка средства выделены! А в ответ: "Вы теперь включены в микрорайон №15, а "Северным" поселком стали коттеджи на краю города". Там действительно бытовых проблем нет. Как нет их и у жильцов девятиэтажного недавно построенного дома №27 по улице Железнодорожной, который буквально примыкает к Шахтерской. Жители улицы полагают, что их просто выжить хотят. Уж больно место завидное. Для чьих-то коттеджей. В то, что у верикали богатейшего в республике города нет денег на благоустройство двух маленьких улочек, они не верят. Вот и председатель облисполкома во время недавнего визита в Солигорск заявил: городу пора иметь спортивный комплекс международного уровня. Очевидно, зная финансовое положение Солигорска, обещал покрыть из бюджета области только треть расходов. В поселке от этой новости расстроились: будет еще один повод на них сэкономить. Лариса Насанович 02.11.06 |