Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members solemployer Солигорск Инициатива № 7, ноябрь Ленін пад аховай міліцыянтаў
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Ленін пад аховай міліцыянтаў

НаташаПоследнее изменение: 2006-11-08 09:25

Ленин за колючей проволокойСёмага лістапада ў Салігорску затрымалі Ільлю Шыла, які зь іншымі маладзёнамі спрабаваў ускласьці вянок з калючага дроту да помніку важака рэвалюцыі.

Помнік Леніну ў гэты дзень быў ачэплены супрацоўнікамі ў форме і ў цывільным з усіх бакоў. Да яго нікога не дапушчалі. Яшчэ на падыходзе да цэнтральнай плошчы, дзе мела адбыцца так званае ўрачыстае мерапрыемства з удзелам старшыні салігорскай "вэртыкалі", міліцыя правярала дакумэнты й сумкі падазроных маладзёнаў. Такі пільны кантроль, відаць, зьвязаны з небывалай актыўнасьцю салігорскай моладзі ў апошні час.

А 10-ай гадзіне да помніку ад гарвыканкама пацягнулася калёна зь кветкамі й вянкамі. Неўзабаве на перакрыжаваньні ля плошчы зьявілася некалькі маладзёнаў. Яны несьлі вянок з калючага дроту і стужкай з надпісам "Ахвярам таталітарызму". Да іх адразу накіраваліся міліцыянты. Яны забаранілі хлопцам ускладаць вянок, спаслаўшыся на тое, што ён не адпавядае нейкім нормам. Тады двое хлопцаў зьнялі стужку з надпісам і панесьлі яе да помніку. Там ужо іншыя міліцыянты адабралі стужку і разарвалі яе, спаслаўшыся на тое, што "забаронена класьці стужкі на кветкі".

Хлопца зь вянком, якім аказаўся Ільля Шыла, запіхнулі ў машыну разам зь вянком. Гэта выклікала вялікае абурэнне ў мінакоў, аднак ніяк не паўзьдзейнічала на міліцыянтаў. Пасьля прыезду ў пастарунак бацькоў, хлопца адпусцілі, а вянок пакінулі дзеля правядзеньня экспэртызы, склаўшы пратакол аб вынятке.

– Мы разумеем, што гэты дзень застаецца сьвятам для некаторых людзей старэйшага пакаленьня. Але мы хочам прыцягнуць увагу грамадзкасьці да таго, што ў выніку крывавага перавароту на адной шостай частцы сушы, 70 год панаваў таталітарызм, былі забіты і загінулі ў лагерах дзясяткі мільёнаў людзей, – кажа адзін з удзельнікаў акцыі. – Нас абурае, як да гэтага "сьвята" ставіцца афіцыйная ўлада.

Нагадаем, што ў мінулым годзе салігорская міліцыя таксама затрымала чацьвёрых удзельікаў ускладаньня вянка з калючага дроту ў памяць аб ахвярах савецкага рэжыму.

Алесь Міхайлов

07.11.06

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: