Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members zacharias Віцебск Прыдзьвінне № 10, студзень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдзьвінне № 10, студзень

Грамадзкасьць ладзіць кантроль за дэпутатамі

Яраслаў Берніковіч з Глыбоччыны абвясьціў: праца дэпутацкага корпусу цягам 100 дзён пасьля выбараў пільна адсочваецца. Калі яе будзе бракаваць, ініцыятары кампаніі распачнуць працэдуру адкліканьня.

На думку спадара Берніковіча, мінулыя выбары не былі ні адкрытымі , ні дэмакратычнымі. У выніку дэпутатамі сталі пераважна прадстаўнікі кіраўнічага складу – як, да прыкладу, дырэктар ПМК Эдуард Танканог, канкурэнт спадара Берніковіча.

– Я не сумняюся, што Эдуард Танканог і добры чалавек, і нядрэнны сьпецыяліст, – разважае ягоны экс-супернік. – Але вось як ён будзе працаваць у якасьці дэпутата, за гэтым варта паназіраць! Хачу заўважыць, што выбарчы ўчастак акругі №18 мясьціўся якраз на працоўным месцы майго апанэнта – у канторы ПМК, а з дванаццаці чальцоў выбарчай камісіі шасьцёра працуюць непасрэдна там.

Падлікам галасоў займаліся асабіста старшыня і сакратар выбарчай камісіі – шараговых чальцоў да гэтай "адказнай справы" папросту не дапусьцілі. Варта згадаць і масавы прывоз выбаршчыкаў на датэрміновае галасаваньне, якое паводле заканадаўства мусіць быць выключна добраахвотным. І так званае "галасаваньне на даму", калі, як пазьней высьветлілася, нібыта прагаласавала асноўная колькасьць выбаршчыкаў.

Яраслаў Берніковіч гаворыць, што прынцыпова ня стаў паведамляць пра заўважаныя парушэньні ў раённую выбарчую камісію: маўляў, які сэнс скардзіца на парушальнікаў такім самым парушальнікам? Больш мэтазгодным сродкам дзеяньня ў цяперашніх умовах ён лічыць прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да вынікаў выбараў. Ці будуць задаволены "электарат" працай "абранага" імі дэпутата? Адказ на гэтае пытаньне й мусіць даць грамадзкая кампанія "100 дзён".

Падобная акцыя распачынаецца ўпершыню, але Яраслаў Берніковіч спадзяецца на шырокі рэзананс ды падтрымку – прынамсі, іншых неабраных незалежных кандыдатаў рэгіёну. Якраз цяпер на мясцовым інтэрнэтавым сайце "Сумежжа" шырока абмяркоўваюцца мінулыя выбары. Пра заўважаныя парушэньні на інтэрнэт- старонцы распавядаюць і давераныя асобы кандыдатаў, і звычайныя шараговыя выбаршчыкі.

Дарэчы, аўтар апошняга допісу канстатуе: удзел у выбарах на Глыбоччыне ўзялі ўсяго 57,6 адсоткаў ад агульнай колькасьці выбаршчыкаў – тады як Цэнтарвыбаркам паведаміў, што Віцебская вобласьць сёлета пказала самую масавую яўку – больш за 92 адсотка. Па гэтай самай акрузе, дзе прагаласавалі толькі 460 з 798 выбарцаў, за незалежнага кандыдата Яўгена Самсонава аддалі свае галасы (па афіцыйных лічбах) 152 чалавекі, а прадстаўнік БРСМу Максім Гірдзюк набраў 210 і зрабіўся дэпутатам, маючы ўсяго 26 адсоткаў галасоў. Адпаведна, астатнія 74 адсотка выбарцаў не давяраюць гэтай асобе дэпутацкія правы, і ня выключана, што менавіта яны захочуць пракантраляваць дзейнасьць спадара Гірдзюка, далучыўшыся да кампаніі "100 дзён".

Алена Штраль

25.01.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: