Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members zacharias Віцебск Прыдзьвіньне № 4, красавік
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдзьвіньне № 4, красавік

Тусоўкі зь півам ды гарэлкай на сьвятым месцы

Плошча Перамогі ў Віцебску, дзе каля манумэнту гарыць Вечны агонь, ператварылася ў месца спажываньня алькагольных напояў.

З раньняй вясны да позьняй восені, калі толькі дазваляе надвор'е, на  парапэтах па пэрымэтры плошчы Перамогі рассаджваюцца кампаніі зь півам, а то і мацнейшымі напоямі ў разнастайнай тары.

Каля мэмарыяльнай пліты з надпісам "1944"  разьмясьціліся пяцёра хлопцаў, "узброеных" дзьвюма двухлітровымі бутэлькамі піва. Кампанія лускае семкі, шалупіньне ляціць пад ногі...

– Тут ёсьць дворнікі, якія мусяць за намі прыбіраць, – такім чынам хлопец год пад дваццаць рэагуе на крытычны позірк. – Няма чаго на мяне так глядзець! Калі мы ня будзем кідаць тут сьмецьце, то пасаду дворніка давядзецца скараціць, і чалавек страціць працу!

– Плошча Перамогі мае нібыта двайны статус, – тлумачаць двое студэнтаў Віцебскага унівэрсытэту, якія прыйшлі зь півам да Вечнага агню. – Удзень гэта сьвятое месца, а ўвечары – месца адпачынку моладзі. Мы прыйшлі да агню пагрэцца, не буянім, не скандалім, культурна п'ем піва... Раз на плошчы няма таблічкі, што расьпіваць сьпіртныя напоі тут нельга, значыць – можна.

За манумэнтам, на лесьвіцы да ўзьбярэжжа Дзьвіны норавы "аматараў культурнага адпачынку" яшчэ больш вольныя. Тут ужо чуваць воклічы "Дык ты мяне не паважаеш!", і ў паветры рэальна вітаюць алькагольныя пары. Бліжэйшая крама, дзе можна набыць напоі на любы густ, месьціцца ўсяго мэтраў у дваццаці ад помніка.

– У пятніцу і ў выходныя пакупнікоў проста вельмі шмат, – гаворыць гандлярка крамы "Эўропа", што ў доме №6 па вуліцы  Леніна. – А ў  звычайныя дні ня можам адбіцца ад непаўнагадовых хлопцаў ды дзяўчат, якія прыходзяць па піва. Па выглядзе – дык кожны другі ня мае 18-ці, але ж на іхныя просьбы набываюць алькаголь старэйшыя мінакі, і з гэтым мы змагацца ня можам. Мы ж не міліцыя...

А вось камэнтар начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Чыгуначнага раёну Андрэя Шастова:

– Плошча Перамогі – гэта наша "хворае месца". Дастаткова згадаць, што за мінулыя паўтара гады там зьдзейсьнена 14 злачынстваў – 6 выпадкаў хуліганства, 5 крадзяжоў, некалькі рабаўніцтваў. Складзена 138 адміністрацыйных пратаколаў пра правапарушэньні: вось літаральна пару дзён таму мужчыну затрымалі за тое, што выкінуў сьмецьце ў Вечны агонь. Але я хачу падкрэсьліць: гэтую праблему толькі міліцыя вырашыць ня ў стане. Мы можам раскрыць злачынства, спыніць правапарушальніка, але перавыхаваць чалавека міліцэйскі патруль ня ў стане.

Міліцэйскія нарады патрулююць Плошчу Перамогі нават не штодня, а толькі з чацьвярга да нядзелі ў цёплы час сутак. А тыя, хто мусяць уплываць на сьвядомасьць, выхоўваць і падаваць прыклад, бываюць тут яшчэ радзей. Прадстаўнікі вэтэранскіх арганізацый, аб'яднаньняў воінаў-інтэрнацыяналістаў і г.д. прыходзяць сюды толькі на парад у Дзень перамогі і ў дзень вызваленьня Віцебску 26 чэрвеня. Супрацоўнікі ідэалягічных аддзелаў, аддзелаў па працы з моладзьдзю, кіраўнікі БРСМу, напэўна, таксама бываюць тут толькі па сьвятах. Калі бутэлькі і бляшанкі прыбраныя дворнікамі, якім пакуль нічога не пагражае застацца бяз працы.

Алена Штраль

24.04.2008

Пашпарт рэгіёна выпусьцілі ў Глыбокім

Грамадзкія атывісты зьбіралі некалькі гадоў разнастайную інфармацыю пра заходнія рэгіёны Віцебшчыны, а цяпер распаўсюджваюць яе бясплатна на CD-дысках.

Выпуск дыску "Паазер'е". Пашпарт рэгіёна" можна лічыць у пэўным сэнсе наватарскім крокам  для Віцебскай вобласьці: дагэтуль тутэйшыя  краязнаўцы і аматары гісторыі выпускалі толькі друкаваныя выданьні, прысьвечаныя пэўнаму рэгіёну, ці нават аднаму мястэчку альбо вёсцы. На дыску "Паазер'е". Пашпарт рэгіёна" зьмешчаны зьвесткі адразу пра шэсьць раёнаў, якія прынята называць "Віцебскім паазер'ем", – гэта  Браслаўскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Мёрскі, Пастаўскі і Шаркаўшчынскі раёны.    

Тэлефонныя даведнікі па раёнах, статыстычныя дадзеныя пра стан у галінах будаўніцтва, аховы здароўя, адукацыі, фотагалерэі найпрыгажэйшых мясьцін захаду Віцебшчыны – вось далёка ня поўны пералік "пашпарту", складзенага глыбоцкімі актывістамі.

– Гэта не камерцыйны праект, таму мы распаўсюджваем дыск бясплатна, – гаворыць кіраўнік Глыбоцкай суполкі Партыі БНФ Яраслаў Берніковіч. – Думаем, што ён будзе асабліва цікавы для моладзі: цяпер амаль кожны малады чалавек у той ці іншай ступені ўмее працаваць на кампутары, і мы спадзяемся, што створаны намі інфармацыйны носьбіт будзе карысны тым, хто цікавіцца гісторыяй нашага краю і ягоным сёньншняе разьвіцьцём.

Дарэчы, на дыску "Паазер'е. Пашпарт рэгіёна" упершыню разьмешчана самая поўная інфармацыя пра дзейнасьць недзяржаўных суполак і  аб'яднаньняў на Браслаўшчыне, Глыбоччыне, Пастаўшчыне ды суседніх раёнах. Аўтары праекту з Глыбоцкага грамадзкага Цэнтру рэгіянальнага разьвіцьця "Барміца" спадзяюцца, што да  іхнае дзейнасьці далучацца й новыя людзі – тыя, хто захоча паспрыяць далейшаму разьвіцьцю рэгіёна сваімі ідэямі, прапановамі і ўчынкамі.

Алена Штраль

23.04.2008

Лес зьнішчаць, затое дырэктыву выканаюць

У Расонах зачыняюць кацельню, якая працавала на толькі-толькі падведзеным прыродным газе. І будуюць новую, на дровах.  Народ рагоча.

Неабходнасьць кансэрвацыі кацельні на прыродным газе кіраўніцтва раёна абгрунтавала "энергазьберагальнай" дырэктывай Аляксандра Лукашэнкі: намесьнік старшыні Расонскага райвыканкаму Пётр Лапіцкі перакананы, што гэта дазволіць радыкальна пазьбегнуць залежнасьці ад падаражаньня газавай сыравіны.

Але  праект новай кацельні таксама далёка ня танны. Кошт будаўніцтва складае 3,6 мільярда рублёў, а тэрмін яго акупнасьці – ажно 10 гадоў.

Нягледзячы на тое, што кацельня разьлічана на спажываньне самага рознага кшталту драўніны – ад кандыцыйных дроваў ды пілавіньня – ляснога "стратэгічнага запасу" для яе ў Расонскім раёне бракуе. Таму паліва давядзецца нарыхтоўваць ня толькі на Расоншчыне, але таксама ў Полацкім ды Наваполацкім лясгасах, а складах мяркуюць разьмясьціць за некалькі соцень кіламетраў ад Расонаў  – у  Шумілінскім лясгасе.

У райвыканкаме ганарацца й тым, што новае паліўнае прадпрыемства дазволіць стварыць каля паўсотні новых працоўных месцаў, тады як "старую" газавую кацельню абслугоўвалі каля дзеятка чалавек. Будаўніцтва таксама возьме нямала працоўных сіл і сродкаў – катлы прывязуць з Гомеля, сьцены ўзьвядуць  будаўнікі з Полацка...

Гарадзкі пасёлак Расоны быў апошнім райцэнтрам на Віцебшчыне, куды ў сьнежні 2007 году падвялі прыродны газ. І менавіта з Расонаў пачаўся "зваротны адлік" – да сумнёўнай эканоміі сродкаў за кошт людзкой працы  і ляснога багацьця Віцебшчыны.

Алена Штраль

22.04.2008

Настаўнікаў кінулі на падмогу камунальнікам

На Віцебшчыне змушаюць пэдагогаў устанаўліваць дома лічыльнікі вады і ў абавязковым парадку агітаваць за тое бацькоў сваіх вучняў.

Задаючы пытаньне "Ці паставілі вы ў кватэры лічыльнікі вады?" – раённыя аддзелы адукацыі ня вераць на слова: адмоўны або станоўчы адказ школьныя работнікі  мусяць пацьвердзіць, назваўшы  нумар дамовы зь мясцовай філіяй ЖКГ. Пераправерыўшы гэтыя зьвесткі, райаддзелы адукацыі перадаюць статыстыку ў абласную управу, а там ужо робяць адпаведныя высновы.

– Нам патэлефанавалі, калі дома быў толькі 16-гадовы сын, – расказвае настаўнік сярэдняй школы №34 Віцебска, – і пачалі пытацца ў хлопца, калі бацькі зьбіраюцца ўсталёўваць лічыльнікі. Не атрымаўшы дакладнага адказу, жаночы голас у слухаўцы строга сказаў: "Абавязкова запытайся ў бацькоў і нагадай ім, што яны настаўнікі, а таму абавязаны разумець важнасьць усталяваньня гэтай тэхнікі". Асабіста я нешта ня дужа разумею, чым у гэтым сэнсе настаўнікі адрозьніваюцца ад іншых грамадзян.

Настаўніца беларускай мовы зь віцебскай сярэдняй школы №13 распавяла: патрабуюць ня толькі таго, каб лічыльнікі стаялі ў іхных кватэрах. Настаўнікаў змушаюць хадзіць па дамох  вучняў нібыта дзеля праверкі бытавых умоваў, у якіх гадуюцца дзеці, а заадно фіксаваць наяўнасьць лічыльнікаў вады ды іншыя "камунальныя" праблемы.

– Уяўляеце, нам загадана, перш чым ісьці ў кватэру да дзіцяці і ягоных бацькоў, напачатку апытаць суседзяў: ці не хуліганяць у гэтай сям’і, ці ня п’юць, які лад жыцьця вядуць, а каторай гадзіне дзіця вяртаецца ўвечары дахаты і гэтак далей, – кажа настаўніца, на якую усклалі "шпіёнскія абавязкі". – Потым, ужо ў кватэры, мы мусім высьветліць, дзе дзіця вучыць урокі, ці мае свой пакой…А таксама запытацца ў бацькоў, ці сваечасова яны аплочваюць камунальныя паслугі – кватэру, газ, сьвятло, і ці паставілі лічыльнікі вады. Мне, прызнаюся шчыра, праводзіць такія "дасьледваньні" няёмка і нават сорамна. Некаторыя бацькі разумеюць, што я толькі выконваю загад, а некаторыя абражаюцца, адказваюць "ня ваша справа".

Справаздачы ад віцебскіх настаўнікаў рэгулярна патрабуе непасрэднае кіраўніцтва, але ніхто так і не патлумачыў, якім чынам  стасуецца усталяваньне лічыльнікаў з прафэсійнымі абавязкамі педагогаў.

Алена Штраль

21.04.2008

Смаленск ня пусьціць беларускіх аратых

Зямлю былой Бацькаўшчыны парэжуць на прыватныя надзелы.

Старшыня Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімер Андрэйчанка даволі часта наведваецца ў суседні Смаленск, у яго амаль сяброўскія адносіны з тамтэйшым губэрнатарам Сяргеем Антуф'евым. Кожны зь іх прыклаў асабістыя намаганьні, каб гадавы таваразварот павялічыўся ў папярэдні год да 105 мільёнаў даляраў.

Паводле статыстычнага ўліку, смаляне больш сталі купляць у суседняй Беларусі малочных прадуктаў, каўбасаў, мясных кансэрваў, а таксама цэглы, абутку, дываноў. Са Смаленску ў Віцебск пачалі завозіць у большай колькасьці пшанічную муку, рыбу, шыны, мэталічныя вырабы, угнаеньні. Прыватным чынам жыхары Віцебшчыны наведваюцца да суседзяў за больш танным адзеньнем, кандытарскімі вырабамі і хлебам.

Спадар Антуф'еў нават падпісаў пратакол аб намерах супрацоўніцтва зь Віцебскай вобласьцю ў сфэры АПК. З дакумэнта вынікала: толькі Лёзьненскі раён можа атрымаць сёлета ў арэнду на тэрыторыі Расеі ажно 21 тысячу гектараў.

– Ці спраўдзіліся сьмелыя надзеі? – цікаўлюся ў старшыні Лёзьненскага райвыканкаму Міхаіла Пінчука.

Чыноўнік тлумачыць, што і ў сёлетні год партнэрства адкладваецца. Нешматслоўны быў і старшыня камітэту па сельскай гаспадарцы й харчаваньні Віцебскага аблвыканкаму Леанід Плешка. Ён заяўляе:

– Самім бы не спазьніцца заараць ды пасеяць. На прыколе застаюцца сотні сапсаваных агрэгатаў, не хапае трактарыстаў.

Больш ахвотныя на камэнтары расейцы.

– Няхай пакуль адпачываюць нашыя ўгодзьдзі, – кажа дэпутат Дзярждумы Эдуард Качаноўскі. – Як жыхар Смаленскай вобласьці, я супраць паскарэньня нейкіх міграцыйных працэсаў на нашай тэрыторыі. Разьлічваць, што прыежджыя будуць працаваць па невялікіх для Расеі стаўках, няправільна. Нельга распаўсюджваць бядоту на яшчэ большую колькасьць насельніцтва. Перадусім трэба дапамагчы сваім выпутацца зь яе.

Маё меркаваньне: сяляне-беларусы маглі б дапамагчы Смаленшчыне хутчэй пераадолець спад вытворчасьці ў сельскай гаспадарцы, разараць цаліну і акультурыць палі, – успрымаюцца ў штыхі. Аргумэнты дэпутата Качаноўскага:

– Дык з такім жа посьпехам мы маглі б запрасіць кітайцаў – іх праца яшчэ таньнейшая! Выжыве наша сельская гаспадарка! Цяпер у Расеі рухаецца наперад нацыянальны праект па сельскай гаспадарцы. Спадзяюся, нам ўдасца замацаваць эканамічны доступ зямельных участкаў для шараговых грамадзянаў. Дадзеная працэдура будзе дастаткова зразумелай і празрыстай. Ну а сапраўдны гаспадар ніколі не дасьць пуставаць зямлі-карміліцы.

Галіна Баравая

11.04.2008

Господин генерал, верните мои вещи!

Вчера, 8 апреля, руководитель Витебской областной организации ОГП Ольга Карач послала обращение к председателю КГБ Юрию Жадобину.

Напомним, что известная общественная активистка уже посылала письмо Юрию Викторовичу. Хотя оно было заказным с уведомлением, ответа не последовало. И вот вторичное обращение. В нем Ольга Карач связывает обыск на квартире своих родственников с собственной активностью.  Сегодня мы приводим некоторые фрагменты из нового письма.

"…Сотрудники КГБ совершили нападение в школе на мою свекровь Елену Борщевскую. Ей не предъявили никаких обвинений и даже официально не задержали, однако ей пришлось подчиниться трем незнакомым мужчинам в гражданской форме, которые буквально вырывали мобильный телефон из ее руки и запрещали звонить кому бы то ни было, и требовали пойти вместе с ними.

Мой свекор Вадим Борщевский неожиданно для себя стал "свидетелем" по некоему уголовному делу, которое фигурировало в Гродно три года назад, и в совершении которого обвиняются граждане Морозов, Минич, Обозов, которых никто из моих близких никогда не видел и не встречал. Для меня особенно странным показалось то, что Ваши сотрудники, вместо того, чтобы вызвать "свидетеля", как положено по закону, повесткой, стали "выковыривать" его из его собственной квартиры с помощью неких "специалистов".

Да и к самому "обыску" у меня тоже много вопросов.

Объясните, пожалуйста, господин Жадобин, зачем Вашим подчиненным нужно было конфисковывать мой семейный архив вместе с компьютером? Или фотографии и видео чужой свадьбы и юбилея ранят нежную и чувствительную душу Александра Лукашенко, не дают ему покоя и мешают ему жить? Или счастливые лица белорусов на фотографиях являются (о ужас!) теми самыми "заведомо ложными сведениями о положении Республики Беларусь и правовом положении ее граждан"? Может быть, Вам нужно было банально потратить государственные деньги хоть куда-нибудь, пусть хотя бы на обыск в моей квартире, и отчитаться о проделанной работе?

Мне непонятно, почему мое удостоверение №15 депутата Витебского городского Совета депутатов 24-го созыва Ваши сотрудники идентифицировали как "орудие преступления" в уголовном деле "Клевета в отношении президента Республики Беларусь". Я понимаю, что мои претензии к уровню компетенции Ваших сотрудников могут показаться завышенными, но объясните мне, как мое удостоверение могло "оклеветать" президента, а тем более поучаствовать в создании Интернет-мультфильмов? Учтите, Юрий Викторович, я буду добиваться следственного эксперимента – уж больно мне любопытно, как с помощью этой красной "корочки" можно рисовать мультики в Интернете.

Под "орудие преступления" попали и календарики с портретом Анатолия Лебедько за 2008 год – это, несмотря на то, что уголовное дело было возбуждено в 2005-м.

А мой бедный измельчитель мусора! Он тоже пал жертвой Вашей яростной борьбы с "деструктивными элементами"! Он арестован и находится под надежной охраной Ваших сотрудников, в здании КГБ – под видеокамерами, сменяющимися часовыми, многочисленными засовами, крепкими замками, бронированными дверями. В чем он-то виноват? Он-то как мог поучаствовать в "Клевете в отношении президента Республики Беларусь"? Или Витебское управление КГБ настолько обнищало в пылу своей борьбы с инакомыслящими, что побирается у граждан во время обыска? Там прихватит измельчитель мусора, тут – дырокол, еще где-нибудь – коробочку скрепок?

В пользу этой версии говорит и то, что Ваши сотрудники прихватили мой сканер и ксерокс. Можно, конечно, попытаться доказать, что я делала копии компьютерных мультиков через сканер, приложив монитор к его стеклу, а затем копировала их на ксероксе, но знаете, господин Жадобин, в эту версию поверят, видимо, только Ваши подчиненные. Для остальных это будет очень уж невероятно. С таким же успехом можно сказать, что я пыталась на сканере улететь на Луну, а ксероксом делала фотографии вокзала в Витебске.

Вообще, Юрий Викторович, я вынуждена констатировать один неприглядный для КГБ факт – у Вас очень нерадивые сотрудники. Они, выгребая все из моей квартиры, прихватили, в том числе, и мусор. Но не весь. Они забыли забрать с собой урну из туалета. Это непростительное пренебрежение своими должностными обязанностями. Подумайте сами, какую улику они забыли!

Поскольку считаю действия сотрудников КГБ в отношении меня и моей семьи незаконными, требую вернуть все мои вещи и документы (кроме мусора, мусор можете оставить себе), как не имеющие отношения к статье 367 УК РБ "Клевета в отношении президента Республики Беларусь", принести извинения моим пострадавшим родственникам и больше не нарушать Закон.

Ольга Карач"

09.04.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: