Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members zacharias Віцебск Прыдзьвіньне № 5, травень Беспрацоўных пазбаўляюць статусу
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Беспрацоўных пазбаўляюць статусу

НаташаПоследнее изменение: 2008-05-26 09:28

Каля 350 чалавек зьнялі з уліку ў Віцебскім гарадзкім цэнтры занятасьці насельніцтва. Адпаведна, яны ня маюць цяпер дапамогі ў працаўладкаваньні.

Кіраўніцтва ўстановы лічыць, што ўсе гэтыя асобы сьвядома лайдачаць, таму на іх ня варта марнаваць дзяржаўныя сродкі.

Між тым, усяго 13 беспрацоўных насамрэч адмовіліся, прычым двойчы, ад прапанаваных варыянтаў працаўладкаваньня. Аднак у службе занятасьці лічаць, што вакансіі былі падабраныя з улікам узросту і адукацыі, але некаторыя грамадзяне проста прынцыпова ня хочуць сумленна зарабляць на хлеб.  

Астатнія 330 чалавек зьнятыя з уліку за тое, што ігнаравалі абавязак штомесяц прыходзіць у службу занятасьці з працоўнай кніжкай і пашпартам.

– Я на тры месяцы зьяжджаў працаваць у Расею, – гаворыць былы афіцыйны беспрацоўны Андрэй. – Уладкаваўся будаўніком, праца  часовая, аднак больш грашовая, чымсьці ў Беларусі. Паводле адукацыі я настаўнік маляваньня, скончыў Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, але ў школу ўладкавацца па спэцыяльнасьці ня змог. У цэнтры занятасьці мне прапаноўвалі перавучыцца на экскаватаршчыка, але тое мяне не задаволіла. Прыходзіць штомесяц і выслухоўваць падобныя прапановы я лічу простым марнаваньнем часу, бо маю сям’ю – жонку й малое дзіця, якое яна даглядае. Сям’і патрэбныя грошы, а не сумнёўныя пэрспэктывы. Таму й неўзабаве зьехаў.

Сытуацыя, пра якую распавёў Андрэй, тыповая для Віцебску. У мінулым годзе за тое, што своечасова не наведвалі службу занятасьці, статусу беспрацоўных былі пазбаўленыя 1574 человек. За неаднаразовую адмову ад прапанаванага – яшчэ 68 чалавек.

Афіцыйны ўзровень беспрацоўя складае 1,4 працэнта да колькасьці эканамічна актыўнага насельніцтва. Тым часам у банку дадзеных гарадзкой службы занятасьці налічваецца больш за 2,2 тыс. вакансый, але ў асноўным гэта мала аплочваемая праца і непрэстыжныя спэцыяльнасьці гандлярак, швачак ды некваліфікаваных рабочых.

Алена Штраль

26.05.2008

удивительно

Автор: Slava Дата: 2008-05-27 07:30
Удивительно но факт - готовить квалифицированного работника, мало учителя, творческую интеллиненцию. И переучить в экскаваторщика? Почему не в учителя пения или гражданской обороны? Проще 5 лет закапывать бюджетные деньги...

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: