Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members zacharias Віцебск Прыдзьвіньне № 5, травень Крымскі курорт таньней за "Бабровую хатку"
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Крымскі курорт таньней за "Бабровую хатку"

НаташаПоследнее изменение: 2008-05-28 09:19

Турыстычныя фірмы канстатуюць, што адпачынак на Віцебшчыне стаў нашмат даражэй за  замежныя паездкі.

У Віцебску прайшоў штогадовы кірмаш "Турызм-2008". Звычайна падчас гэтага мерапрыемства жыхары гораду імкнуцца набыць пуцёўку на летні адпачынак з традыцыйнай зьніжкай. Аднак сёлета аматарам звыклага клімату не пашанцавала: як высьветлілася, пуцёўкі на ўсе базы і дамы адпачынку Віцебскай вобласьці ўжо прададзеныя замежным грамадзянам.

– Да прыкладу, сядзібу "Бабровая хатка" на Расоншчыне жыхары Віцебску амаль не наведваюць, – гаворыць намесьнік дырэктара турыстычнай кампаніі "Эўрапарк" Юрый Пятроў. – У нас адпачываюць жыхары Расеі, грамадзяне Калумбіі, Швэцыі, Венесуэлы, Германіі, бываюць і мінчане – зь ліку самых багацейшых. Перадусім таму, што адпачынак у "Бабровай хатцы" – дарагое задавальненьне. Суткі пражываньня ў сядзібе з харчаваньнем каштуюць 40 даляраў. Апрача гэтага, мы аказваем больш за 40 відаў розных турыстычных паслуг, у тым ліку эксклюзыўных – да прыкладу, водны тур на кацеры, або паляваньне зь егерам  на  дзікіх жывёл. Усё гэта, адпаведна, за дадатковую плату.

Адпачынак без эксклюзыўных турытычнах паслуг таксама далёка ня танны. Так, суткі пражываньня ў Лепельскім вайсковым санаторыі каштуюць да 60 тысяч, дзень адпачынку ў пансіянаце "Лодэ", што таксама месьціцца на лепельскіх азёрах, – ад 40 да 70 тысяч, а на базе адпачынку "Крупеніна" кошты сягаюць і да 180 тысяч рублёў за суткі. Нават у санаторыі "Лясное" ў Докшыцкім раёне, не такім ужо й прэстыжным у параўнаньні з санаторыямі Лепельшчыны ці Браслаўшчыны, за 12 дзён адпачынку давядзецца выплаціць 800 тысяч рублёў. Тым ня менш, пуцёўкі сюды карыстаюцца попытам у жыхароў Латвіі, Літвы й Расеі.

Беларусы ж лічаць, што за такія самыя грошы лепей зьезьдзіць на поўдзень або нават у замежжа. Так, за адзін мільён можна тыдзень адпачываць у Турцыі, або два тыдні ў Румыніі. Удвох, а калі з маленькім дзіцём, то і ў ўтрох, ды яшчэ й з харчаваньнем, загарай сабе два тыдні ў  пансіянаце ў Судаку. Ёсьць й іншыя варыянты.

– На распродажы я звычайна бяру пуцёўку ў Адэскую вобласьць, найбольш падабаецца туркомплекс "Вілкава", – распавядае адна з наведніц кірмашу "Турызм-2008". Гэта 120 даляраў без харчаваньня, на якім я эканомлю, бо ў жніўні бывае шмат таннай садавіны і гародніны. Зручнасьці, праўда, на гэтым "курорце" самыя элементарныя, экскурсій ды іншых забаў няма, затое шмат сонца і мора. Можна ляжаць на пляжы або купацца – проста адпачываць.

У Віцебскай вобласьці – адзінай на ўсю Беларусь – паказьнікі ўязнога турызму перавышаюць лічбы турызму выязнога. За кошт прыёму замежных гасьцей летась Віцебшчына зарабіла 10 мільярдаў рублёў.

Але  мясцовыя жыхары ад гэтага не пабагацелі: на ўласным адпачынку яны па-ранейшаму мусяць эканоміць, выбіраючы найбольш ашчадныя для сямейнага бюджэту варыянты, альбо ўвогуле адмаўляючыся ад вандровак на карысьць працы на "фазэндзе" ці ў гародзе.

Алена Штраль

28.05.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: