Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members zacharias Віцебск Прыдзьвіньне № 7, ліпень Прыгажосьць запатрабавала ахвяраў
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыгажосьць запатрабавала ахвяраў

НаташаПоследнее изменение: 2008-07-02 12:17

Ідэя ДАІ падчас "Славянскага базару" выставіць на цэнтральных скрыжаваньнях  дзяўчат-рэгуліроўшчыц выклікала праблемы ў кіроўцаў.

Цяпер ужо цяжка сказаць, хто ў Віцебску выказаў меркаваньне пра тое, што зьяўленьне на вуліцах прыгожых дзяўчат у міліцэйскай форме з паласатымі жэзламі ў руках будзе дысцыплінаваць удзельнікаў транспартнага руху. Кажуць нават, "кастынг" у службе ДАІ праводзіў асабіста начальнік абласнога міліцэйскага падраздзяленьня Леанід Фармагей. Так гэта альбо не, але ідэю пачалі ўвасабляць у жыцьцё каля месяца таму: каля дзесятка дзяўчат штовечар вывозілі на плошчу Свабоды, папярэдне адключыўшы сьветлафоры на гэтым самым буйным у Віцебску скрыжаваньні, каб патэнцыйныя рэгуліроўшчыцы змаглі патрэніравацца.

Кіроўцы адразу адзначылі, што ў часе трэніровак на цэнтральных вуліцах пачалі стварацца "пробкі". Бо арыентавацца ў насычаным транспартным патоку без адпаведнага досьведу рэгуліроўшчыцам было цяжка, і неспрактыкаваных дзяўчат тут жа на месцы кансультавалі абазнаныя рэгуліроўшчыкі-мужчыны. У неафіцыйных гутарках супрацоўніцы ДАІ адкрыта казалі, што баяцца выходзіць "на пост", каб самім не стварыць аварыйную сытуацыю. Тым больш  падчас "Славянскага базару", калі ў цэнтры гораду транспартны рух непараўнальна больш інтэнсыўны...

Праводзячы паскоранае навучаньне рэгуліроўшчыц, ДАІ нечакана сутыкнулася зь яшчэ адной праблемай: як высьветлілася, далёка ня ўсе кіроўцы разумеюць "мову жэстаў", прызвычаіўшыся арыентавацца на сыгналы сьвятлафораў. Дарэчы, на плошчы Свободы ў Віцебску ўсталяваная самая сучасная сістэма сьветлавых сігналаў: пераходы аздобленая каляровымі таймерамі, што дазволіла істотна зьменшыць колькасьць ДТЗ у гэтым месцы. Цяпер кіроўцаў даводзіцца таксама "перавучваць" на стары ўзор. Паводле начальніка абласной управы ДАІ Сяргея Матаронка, кіроўцам ужо раздаюць адмысловыя памяткі-інструкцыі, дапоўненыя ілюстрацыямі – каб  яны "пазнавалі" сыгналы рэгуліроўшчыц. "Дрэсіруюць" таксама й віцебскіх мінакоў: па некалькі гадзін на дзень адключаюць сьвятлафоры ў розных раёнах горада і давяраюць кіраваць рухам рэгуліроўшчыкам.

Сёньня ўжо ніхто не бярэцца сьцьвярджаць, што жаночая прыгажосьць уратуе калі не ўвесь сьвет, то хаця б Віцебск ад аварыйных сытуацый на дарогах. Незадаваленыя ідэяй супрацоўнікаў ДАІ і кіроўцы, і мінакі, і супрацоўнікі транспартных прадпрыемстваў, і арганізатары фэстывалю – усе прадчуваюць верагоднасьць прынамсі вялікіх праблем, калі ня значных аварый. І дзяўчаты-рэгуліроўшчыцы зусім не радыя аказанаму даверу – яны  папросту баяцца браць на сябе  адказнасьць падчас выкананьня сумнёўнай функцыі аздабляць сваёй прысутнасьцю фэстывальны Віцебск.

Алена Штраль

02.07.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: