Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members zacharias Віцебск Прыдзьвінне № 3, сакавік
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдзьвінне № 3, сакавік

Віцебскі гарвыканкам адмяніў вулічнае асьвятленьне

Чыноўнікі вырашылі, што зэканоміць ва ўмовах крызісу можна перш за ўсё на ліхтарах: вулічнае асьвятленьне па начох з 23-га лютага загадана адключаць.

З першай гадзіны начы да пятай раніцы на ўсіх без выключэньня вуліцах абласнога цэнтру цяпер пануе цемра. Стратэгічна важным прызнаны адно толькі чыгуначны вакзал: толькі вакол яго ліхтары яшчэ сьвецяць, а ўсе астатнія гаснуць неўзабаве пасьля поўначы.

Меркаваньнямі мінакоў на гэты кант чыноўнікі не пацікавіліся. Затое незалежныя журналісты вырашылі апытаць некалькі чалавек на віцебскіх вуліцах.

– Можа, і правільна зрабілі, – разважае пенсыянэрка Сьвятлана Фёдараўна. – Можа, меней п’янай моладзі будзе швэндацца па горадзе, няхай дома сядзяць. Але, пэўна, цемра іх ня спыніць… І тады усім астатнім хадзіць па вуліцы будзе проста небясьпечна…

– А мне даводзіцца ў цямрэчы вяртацца дахаты са смены, – кажа кандуктарка трамвайна-тралейбуснага дэпо Анжэла Мікалаеўна. – А зь ліхтарамі страшна бывала, а цяпер увогуле жахліва. Калі можа, то муж сустракае. Але ў нашым раёне страшныя ня столькі хуліганы, колькі дарогі ў дварах: там на калдобінах у цемры ногі паламаць можна.

– Я вось хацеў бы ведаць, колькі грошай такі чынам гарвыканкам зьбіраецца зэканоміць? – цікавіцца Іван, мужчына сярэдніх гадоў. – Калі шмат, і гэта будзе на карысьць гораду, то яно бы ладна. А калі проста так прыдумалі, то няхай бы лепш палічылі, якія выдаткі гэта можа прынесьці ў іншых галінах: ці не давядзецца набіраць паболей народу ў міліцыю, каб нас лепей ахоўвалі?

Выдаткі і прыбыткі ад адключэньня начнога асьвятленьня ніхто не лічыў. Пра гэта кіраўнік прадпрыемства "Гарсьвятло" Анатоль Мядзьведзкі шчара прызнаўся журналістам газэты "Народнае слова", распавядаючы пра новую ініцыятыву.

Тым часам жыхары абласнога цэнтру разважаюць, што яшчэ можна было б адключыць у начны час у мэтах эканоміі. На інтэрнэт-сайце "Народныя Навіны Віцебска" праводзіцца адпаведнае грамадзкае апытаньне, і кожны можа выказацца, ці не адмовіўся б ён ад ацяпленьня свае кватэры або ад карыстаньня ноччу вадой, тэлефонам, інтэрнэтам і сотавай сувязьзю.

Пакуль большасьць апытаных выказалася за тое, што пад цёплай коўдрай яны найлепш перанесьлі б адключэньне цяпла. А вось што да адключэньня ліхтароў, то інтэрнэт-карыстальнікі  зьедліва згадваюць флікеры як альтэрнатыўны від вулічнага асьвятленьня ды прагназуць рост попыту і коштаў на кішэнныя ліхтарыкі.

Алена Штраль

02.03.2009

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: