Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members zacharias Брест Барометр № 2, люты
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Барометр № 2, люты

Дзяцей-інвалідаў разьмясьцілі ў колішнім канцлягеры

"Міжнародная амністыя" ўзялася апекаваць тых маленькіх беларусаў, каму не пашанцавала зь дзяцінства. Улады Бярозы далі ім памяшканьне ў Чырвоных казармах.

Сёлета праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" клапоціцца пра маральную ды псыхалягічную дапамогу жанчынам Берасьцейшчыны, якія апынуліся ў цяжкім становішчы. Перадусім гэта адзінокія маці. У многіх зь іх дзеці з маленства інвалідамі. Каб абараніць правы дзіцяці і атрымаць неабходную падтрымку ад дзяржавы, неабходна валодаць пэўнымі юрыдычнымі ведамі. Для гэтага і ўтварылі грамадзкі клюб "Мацярынскае сэрца". У партнэры запрасілі "Міжнародную амністыю". І вось што расказвае Лідзія Горбач:

– Нашыя праблемы, як правіла, у Беларусі замоўчваюць. Даводзіцца сутыкацца з чэрствасьцю, нахабствам і цынізмам! Асабліва баліць, калі ўлады, якія абавязаныя абараняць законнасьць, наадварот парушаюць маёмасныя правы маёй сям’і, а значыць, і правы майго дзіцяці.

У спадарыні Горбач дачка Тацяна. Што яе чакае? Маленькая сацыяльная пэнсія, абмежаванае кола зносінаў, большая частка жыцьця – у хатніх сьценах...

– Гэтыя самотныя перакананьні трохі разьвейваюцца цяпер, – працягвае Лідзія Горбач. – Мы даведаліся аб адкрыцьці ў Чырвоных казармах аддзяленьня дзённага знаходжаньня інвалідаў з працоўным навучаньнем. Дзякуй Богу, што зьявіліся сябры, праца, надзея.

Чырвоныя казармы ў Бярозе – гэта былыя будынкі Бяроза-Картускага канцэнтрацыйнага лягеру. У 1934-1939 гадох ён разьмяшчаўся ў колішніх вайсковых казармах, збудаваных з чырвонай цэглы. Як удакладняе Беларуская энцыкляпэдыя 1996 году выданьня, канцэнтрацыйны лягер быў створаны паводле распараджэньня прэзыдэнта Польскай рэспублікі ад 17.06.1934 году для ізаляцыі "левых элемэнтаў" (камуністаў, рэвалюцыянэраў і інш.). Рэжым ўтрыманьня вязьняў у Чырвоных казармах быў жорсткі . Паводле няпоўных зьвестак, за гады існаваньня праз лягер прайшло мінімум 10 тысяч чалавек.

Шкада, што ў Бярозе, дзе цяпер больш як 30 тысяч насельніцтва, не знайшлося іншага будынку для працоўнай рэабілітацыі інвалідаў, як толькі Чырвоныя казармы. Усё-ткі гэтыя сьцены чулі крыкі катаваных. Чырвоная цэгла палітая крывёю вязьняў. У столі – шчарбіны ад стрэлаў.

Але што зробіш, калі патрэбы інвалідаў у Беларусі задавальняюцца па астатках сацыяльная палітыкі? Памяшканьні ў будынку Чырвоных казармаў разьмяркоўваюцца па два бакі доўгага калідору. Сьцены, што адмяжоўвалі цесныя камэры, разьбітыя. Створаны своеасаблівыя майстэрні.

За доўгімі агульнымі сталамі інваліды вырабляюць дзіцячыя цацкі з саломы й ільну. Тут жа шыюць уборы з каляровай тканіны. Дзейнічае таксама студыя малюнка. Нешта са зробленага прадаецца па дамовах у крамах. Паступаюць таксама заказы ад камбіната надомнай працы.

Зрэшты, каб інваліды не адчувалі сябе зачыненымі ў Чырвоных казармах, "Міжнародная амністыя", а таксама клюбы "Мацярынскае сэрца", "Сямейны ачаг", "Правінцыя", "Агеньчык спадзяваньняў" знаходзяць сродкі і вывозяць дзяцей на адпачынак. Раней былі паездкі ў Жыровічы, Хмелева і Мірскі замак. Цяпер плянуюцца падарожжы ў аграсядзібу "Шчодры заяц", Берасьце і Белавескую пушчу.

Галіна Баравая

18.02.2009

У Берасці жыхары ў масавым парадку судзяцца з уладамі

Тут актыўна высяляюцца дамы старой забудовы ў цэнтры. На іх месцы элітныя навабуды. А з людзьмі, якіх "папрасілі", адбываюцца дзіўныя рэчы.

У асноўным высяляюць у панэльныя амаль што "хрушчоўкі", якія кляпаюць па закрайках горада. Віншаваць людзей з палёгкай не даводзіцца і таму, што ім даюць цесныя метры. Юрысты гарвыканкама не вылазяць з судоў.

Чыноўніца жыллёвага сектара Вера Мельнік нібыта заявіла Івану Шыбайлу, чарговаму незадаволенаму, што ў судзе аніякіх шанцаў, бо яна ўжо і разведзеных, і нават хворых на сухоты ў адкрытай форме ссяляла ў аднапакаёўкі.

Праверыў гэтую інфармацыю: і сапраўды, ёсць адпаведныя рашэнні судоў першай і другой ужо інстанцыі. Так, з дому па Савецкай, 98 выселілі ў аднапакаёўку разведзеных 10 гадоў таму сужэнцаў Р., з якіх у былога мужа з’явілася новая сям’я. З таго сама дома выселілі трохпакаленневую сям’ю Волчакаў. Выселілі з двух асобных кватэраў у адну трохпакаёўку, прытым што ў бабулі Волчак адкрытая форма сухотаў. Дык няхай ідзе ў сацыяльнае жыльлё – так рассудзілі ў абласным судзе, куды Волчакі звярнуліся з касацыйнай скаргай на рашэнне суда першай інстанцыі.

Другім аргументам суддзяў было тое, што людзі не раздзялілі рахункі на камунальныя выплаты – плацілі за абедзьве кватэры агулам.

Іван Іванавіч Шыбайла дык якраз мае раздзельныя рахункі. У яго, аднак, другая замарочка: ён былы вайсковец і атрымаў кватэру яшчэ ў кватэрна-эксплуатацыйнай частцы. Калі жыллё адыйшло да горада, яму проста не далі ордэр.

– Цяпер мне кажуць, што са мной заключаная дамова на карыстанне жылплошчай, – кажа Шыбайла. – Я ім: дык пакажыце мне гэтую дамову! Там павінен стаяць мой подпіс. Не паказваюць.

У доме цераз дарогу па Мінскім завулку, 12 з такой самай плошчай сям’і – дочцы і маці – даюць пад высяленне двухпакаёўку, а мне трэба цяпер вось з былой жонкай з’язджацца., хоць мы ў разводзе ўжо шаснаццаць гадоў, жывем асобна. Як сяліцца з чужым чалавекам? – кіпіць былы вайсковец.

Адказ я шукаў у старшыні абласнога суда Тамары Іванаўны Сучок.

– Нашыя грамадзяне хітруюць, – кажа спадарыня Сучок. – Ведаюць яны добра законы. Суд не можа раздаваць кватэры, ён дзее на аснове наяўных дакументаў. У 1990-я гады некаторым людзям чыноўнікамі была аказана сацыяльная паслуга. Ільгота, скажам так.  Яны ў абыход існаваўшай чаргі атрымоўвалі пакойчык у часовае карыстанне, і цяпер мы не будзем гэта ўзаконьваць.

Я бачыў прадстаўляныя ў суды дакументы. Там і пісьмо за подпісам былога гарадзкога галавы Масько аб гарантыях на вылучаемую дадаткова кватэру, і зацверджаныя адпаведнымі службамі горада планы дамоў з новай планіроўкай, і ліцавыя рахункі аплаты за дзясяткі гадоў.

Таму пытаю спадарыню Сучок: а што, дзяржава не мае пераемнасці? Сённяшнія чыноўнікі не адказваюць за рашэнні сваіх папярэднікаў?

Атрымліваю адмоўны адказ. Dura lex but lex. Закон цяжкі але справядлівы.

Не такі ўжо і дурань, гэты закон, як мне здаецца. І Фэміда Брэсцкая блішчыць вокам з-пад павязкі. Бо і фактура гэтых справаў, як мінімум, паказвае: дух закона ў некаторых выпадках выпарыўся, памёр. Які ж прыярэтэт правоў дзіцяці, заяўлены было ў судзе нават адпаведнай дзяржаўнай службай, калі малых вымушаюць жыць з хворай бабуляй? І як размяняць разведзеным аднапакаёўку?

Аднак у Берасці ведаюць: тутэйшыя суды могуць не толькі смешна рассяляць  – яны і высяляць могуць без прадастаўлення жылля людзей, якія пражылі ў сваіх кватэрах дзесяткі гадоў.

Пётра Васілеўскі   

02.02.2009

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: