Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members zacharias Колесо истории № 2, июнь
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

№ 2, июнь

Каня паўстанца зьляпілі зь легендарнага Саіда

Беларускі скульптар Сяргей Бандарэнка стварыў першую скульптуру вершніка Кастуся Каліноўскага.

Сёлета ў жніўні споўніцца 145 гадоў, як лідэр беларускага нацыянальнага вызваленчага руху Кастусь Каліноўскі ўзначаліў Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі. Каліноўскаму ў той час было толькі 25 гадоў. Да гэтага ён ў 1861-1862 гадох стварыў на Гарадзеншчыне шэраг нелегальных рэвалюцыйных арганізацый, каардынаваў сваю дзейнасьць з рэвалюцыйнымі сіламі Польшчы. Разам змагаліся супраць акупантаў – войскаў царскае Расеі.

Пра Кастуся Каліноўскага і яго асабісты гераізм напісана шмат і праўдзіва. Да дасьледаваньня жыцьця героя далучаныя гісторыкі, журналісты, мастакі. Адзін зь іх – менскі скульптар Сяргей Бандарэнка стварыў конную скульптуру Каліноўскаму – першую з магчымых ў гонар шаноўных угодкаў дзейнасьці рэвалюцыянэра і яго жыцьця.

– Мадэльлю каня Каліноўскаму стаў беларускі конь па мянушцы Саід, – кажа Сяргей Бандарэнка, – раней на ім здабылі перамогі, званьні заслужанага майстра спорту некалькі беларускіх коньнікаў, двое сталі майстрамі міжнароднага клясу, некалькі – майстрамі спорту.

Са словаў Бандарэнкі, у Ратамцы былі намеры паставіць помнік славутаму каню Саіду, але замінае безграшоўе. Да цяперашняга часу конны спорт у Беларусі трымаецца на дабрачынных ахвяраваньнях.

Для Сяргея Бандарэнкі коні – элітная тэма.

– Калі я рабіў каня пад князем Усяславам Чарадзеем, то найперш перачытаў беларускую міталёгію. Шукаў трапны вобраз, які б адпавядаў характару князя і беларускаму духу таго часу. Атрымалася!

Ёсьць ў скульптара праца "У свабодным руху" – конь, у грыве якога гуляе вецер. На выставах людзі не адыходзяць ад гэтай выявы, але нават не прыцэньваюцца, бо для шараговага аматара – дорага, а для дзяржаўнага чыноўніка – недапушчальна. Не ў пашане цяпер манумэнтальнае мастацтва. Акрамя як у Полацку ды ля Камароўкі ў Менску конных скульптураў няма нідзе.

– Не запатрабаваная да сёньня конная скульптура героя Даватара, – кажа Сяргей Бандарэнка. – Замовілі гэтую працу Менск і Масква для гісторыі саюзнай дзяржавы, але не выкупілі.

Увогуле, у майстэрні скульптара Бандарэнкі цяпер вялікая калекцыя коней. Ствараецца ўражаньне, што мастак не расчараваны ў адсутнасьці шырокага попыту, стварае для будучыні. На выставах у Беларусі майстар дэманструе да 60 бронзавых коней. Вялікія прэзэнтацыі адбываюцца і ў іншых краінах.

Як правіла, скульптуры Бандарэнкі выстаўляюцца ў рамках культурнай праграмы міжнародных конных спаборніцтваў. Там і прадаецца частка твораў. Акрамя таго, гаспадары скакуноў жадаюць мець іх партрэты. Такіх заказаў у беларускага скульптара шмат. Ён – ня бедны творца. Але марай застаецца, каб у Беларусі зьявіліся разуменьне прыгажосьці каня.

Каб грандыёзныя яго скульптуры ўхвалялі і нагадвалі пра слынных вершнікаў: князёў Астрожскага, Чарадзея, Радзівілаў, паўстанца Каліноўскага ды таго ж Льва Даватара. Нельга забываць, што генэрал і герой Савецкага Саюза зь Беларусі быў камандзірам найлепшай кавалерыйскай групы ў вайне з фашызмам.

Галіна Баравая

27.06.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: