№ 2, чэрвень
|
Европа приглашает к сотрудничеству беларускую молодежь
Совет Европы спустя 11 лет повторно инициирует молодежную кампанию «Разные – равные». Беларусь имеет возможность стать полноправным ее участником. Молодежная кампания стран Совета Европы «Все различны – все равны» стартует 29 июня 2006 года. Кампания призвана утверждать такие европейские ценности как демократический выбор, права человека, социальная справедливость при активном участии молодежи.
Майкл Ингледоу, представитель Директората по образованию, культуре, наследию, молодежи и спорту на проходящей сейчас Парламентской ассамблее Совета Европы сообщил о возможности полноправного участия Беларуси в кампании. Дело в том, что хоть наша страна не является членом СЕ, она еще с 1993 года является участником Культурной конвенции Совета Европы. С кем сотрудничать Обычно Директорат Совета Европы проводит подобные кампании через специально созданные национальные комитеты стран-участниц. Однако, официальные структуры Республики Беларусь не выказывают интереса к данному проекту, а сотрудничество с неправительственными организациями осложнено из-за отсутствия у них легального статуса. Тем не менее, СЕ готов сотрудничать с незарегистрированными организациями. И, по словам г-на Майкла, чем больше информации будет поступать об этих организациях в Совет Европы, тем больше возможностей для сотрудничества будет у Директората. Приоритеты нынешней кампании Во-первых, это образование в сфере прав человека. Его необходимость обусловлена вспышками насилия в Европе, а также низким уровнем правовой грамотности населения стран Восточной Европы. Это направление включает проведение информационных и образовательных семинаров с участием молодежных лидеров с последующим распространением ими полученных знаний и ценностей в Беларуси. Второе – развитие межкультурного (в том числе межконфессионального) диалога. Третий приоритет – расширение возможностей молодых людей участвовать во всех аспектах общественной жизни, что достаточно актуально для большинства стран Европы. Доля молодежи в населении этих стран снижается. Уменьшаются и возможности молодёжи влиять на политическую и общественную жизнь своего региона. Подробнее с особенностями кампании на русском языке можно познакомиться здесь. С организаторами кампании можно связаться на сайте. Артур Лаговский, фото автора
Цяжар дэкарацый
У сёлетнім тэатральным сезоне з рэпертуару Купалаўскага тэатра зняты спектакль "Тутэйшыя". Адмена -- Я спецыяльна загадзя набыў квіткі на "Тутэйшых", прыйшоў з сяброўкай, -- распавядае Алесь Мазанік. -- І раптам абвестка пра замену спектакля!.. Быў расчараваны. "Тутэйшыя" -- гэта культавая рэч. Афіцыйна -- Квіткі на яго раскупляюцца заўсёды! -- кажа спадарыня Леакадзія. -- Гэта аншлагавы спектакль. Намесніца дырэктара тэатра Аліна Галуза запэўніла, што "Тутэйшыя" ў рэпертуары абавязкова з'явяцца, толькі... у наступным сезоне. Да гэтай пары будуць рамантавацца неабходныя дэкарацыі і механізмы сцэны. Іх цяперашні стан, паводле словаў адміністратара, небяспечны для працы актораў. Намесніца дырэктара падкрэсліла, што рашэнне пра замену спектакля на іншы было прынятае менавіта з гэтай прычыны. Сярод кампетэнтных супрацоўнікаў тэатра ёсьць меркаванне, што аднаўленне спектакля ў рэпертуары наступнага сэзону — справа не вырашаная. Кажуць, што пакуль на рамонт няма грошай. Экспертыза -- Дэкарацыі ў "Сымону-музыку", калі пра гэта казаць, не менш грувасткія і небяспечныя, -- разважае спадар Харэўскі. -- Спасылка на кепскі стан дэкарацый -- традыцыйная нагода, каб адмяніць нязручны для ўладаў спектакль, пастаўлены паводле твору, напісанага ў 20-я гады мінулага стагоддзя. Нязручны, бо ў ім адлюстроўваецца сумная сутнасць і цяперашняй дэнацыяналізаванай Беларусі. Больш за тое, адсутнасць у рэпертуары "Тутэйшых" -- цалкам лагічная рэч, зважаючы на антыбеларускую культурніцкую палітыку сённяшняга рэжыму: знішчэнне выдавецітва "Беларуская Энцыклапедыя", ліквідацыя бібліятэкі Саюза пісьменнікаў, выкідванне на сметнік менскай археалагічнай калекцыі... Дэманстрацыя гэтай класічнай пастаноўкі на сцэнах дзяржаўных тэатраў у сённяшніх варунках выглядала б нават дзіўна... Арцём Лява, фота аўтара 17.06.2006
Міліцыя на роварах
Другі год сталічныя праваахоўнікі патрулююць горад на веласіпедах. У мінулым годзе мінская міліцыя зрабіла эксперыментальны закуп веласіпедаў для патрюляваньня вуліцаў сваімі супрацоўнікамі. Мотавелазавод распрацаваў адмысловую мадэль "Для міліцыі" на базе існуючай мадэлі 26-411. Яна адрозніваецца ўзмоцненай рамай, наяўнасьцю трымальніка для рацыі, трымальніка для гумавага дручка ПР-730, а таксама адамысловай (сіняй і белай, як патрульныя аўто) афарбоўкай з надпісам "МИЛИЦИЯ". Беларускія ахоўнікі парадку закупілі летась 250 веласіпедаў. Айчынныя веласіпеды досыць танныя. Трэба меркаваць, агульны кошт партыі склаў блізу 16000 даляраў. Сацыяльны эфект Афіцыйны каментар Супрацоўнік прэсавай службы ГУУС Мінгарвыканкама Алег Віктаравіч Слепчанка з гэтым не пагаджаецца. Ён запэўнівае, што гэта практыка толькі пашыраецца і так тлумачыць новаўвядзенне: "Па-першае, веласіпеды не забруджваюць навакольны асяродак, па-другое, яны дазваляюць патрулю дабрацца да месцаў, куды не пад'едзеш на машыне (паркі, гарадскія пляжы, зялёныя ды жыльлёвыя зоны). Напрыклад, патруль за дзяжурства павінен 5 разоў абысьці Камсамольскае возера. З роварам гэта патрабаваньне выканаць прасьцей. Такім чынам, веласіпеды забясьпечваюць большую мабільнасьць патруля. Рашэньне пра закуп ровараў, іх колькасьць і марку прымаў Дэпартамент фінансаў і тыла МУС РБ. Па словах супрацоўніка прэс-служы, вядзецца пастаянная праца па абнаўленьню парка веласіпедаў і іх рамонту. Чаму іх так мала Кандзір палка Патрульна-паставой службы Аляксандар Кашталанаў зьнікненьне ровараў з цэнтральных мінскіх вуліцаў тлумачыць менавіта перадыслакацыяй такіх патрулёў у гарадскія зоны адпачынку. Насамрэч, цікавасьць да велапатруляваньня з боку міліцыі відавочна невялікая. Так, у Заводскім раёне, паводле інфармацыі РУУС, на сёньняшні дзень працуе адзін парны веласіпедны нарад у парку 900-годдзя Мінска. Адзіны велапатруль выстаўляе Партызанскі раён. Два парных патруля арганізуе Фрунзенскае РУУС. Што далей Альтэрнатывай патрульным машынам у Мінску становяцца ня толькі веласіпеды. За парадкам у парку імя 50-годдзя Кастрычніка сочыць адзін парны патруль на конях. Конныя патрулі ў бліжэйшы час павінны зьявіцца ў парку Чалюскінцаў. Выпрацоўваецца ідэя забясьпечыць патрульна-паставую службу Мінска скутэрамі. Зараз праводзіцца тэндар. Але, хутчэй за ўсё, гэта будзе тэхніка замежнай вытворчасьці (Карэя альбо Кітай). Аляксандар Кашталанаў паведаміў, што мінская міліцыя плануе закупіць 40 такіх агрэгатаў. Арцём Лява, фота аўтара 24.06.2006 |
Беларусь – полноправный участник