Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members directline Гродно Форпост № 9, верасень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Форпост № 9, верасень

Тендер на строительство АЭС выигрывает Пекин?

Появление китайской делегации на одной из вероятных площадок строительства – в Островецком районе – это четкий намек?

Представителей китайской ядерной энергетической корпорации сопровождал руководитель дирекции строительства Николай Филимонцев. Это означает, что и площадка в районе, и китайские специалисты рассматриваются как самые вероятные участники возведения будущей  атомной электростанции. Тем более, китайцев сразу же повезли на потенциальную площадку строительства, чтобы оценили, насколько она пригодна для размещения атомной станции. Интересовала и их и река Вилия, ее водный ресурс, способность обеспечить водой потребности атомного реактора.

А после этого состоялось обсуждение увиденного вместе с руководителем "Гродноэнерго" Владимиром Шатерником. Китайцы подробно расспрашивали об условиях, которые будут предоставлены строителям, белорусы в свою очередь – насколько оперативно будет вестись строительство. Таким образом, уже это дает основания предполагать, что и страна, и организация, которым будет доверено возведение АЭС, практически известны.

Алесь Васильков

24.09.2008

У Беларусі ўжо пераследуюць нават за жаданне чытаць

Уладзіміра Ларына – давераную асобу вылучэнца АДС Віктара Падчыненкава – выклікалі ў Кастрычніцкі суд Гародні за тое, што ён год назад з Літвы вёз кнігу "Выпадковы прэзідэнт".

Кніжку памежнікі выявілі падчас вобыску хлопца, і на той час яна была проста кнігай, выпушчанай у свет замежным выдавецтвам. Па словах Уладзіміра, ён яе нават не чытаў, а толькі збіраўся гэта зрабіць пасля вяртання.

Лагічнае і здаровае жаданне любога чалавека, які хоча даведацца, што пішуць пра прэзідэнта краіны, грамадзянінам якой ён з’яўляецца. І вось праз год атрымаў ліст: запрашаецца ў Кастрычніцкі суд, бо паступіла заява КДБ за подпісам яе кіраўніка. Справа, аказваецца грунтуецца на тым, што кніга з галоўным героем-прэзідэнтам – прызнана экстрэмісцкай. Дарэчы, такую ж позву атрымалі многія гарадзенскія актывісты, якія ў свой час чыталі не забароненую на той час літаратуру.

Напрыклад, журналіста Анджэя Пісальніка выклікалі ў той жа дзень, у той жа суд за тое, што на мяжы больш двух год (!!!) назад у яго быў адзін экземпляр газеты "Glos znad Niemna na uchodzstwie". І цяпер суд павінен прызнаць: нумар меў экстрэмісцкі змест, што можа нанесці шкоду палітычным і эканамічным інтарэсам краіны. Па словах журналіста, за той час адбылося столькі падзей, якія паўплывалі на імідж краіны, што напісанае ў тым нумары газеты чытаецца, як казка для дзетак. Дарэчы, па логіцы сённяшняй юрыспрудэнцыі, казку, напрыклад пра Чырвоную Шапачку, таксама можна прызнаць экстрэмісцкай і назваць экстрэмістамі дзетак Беларусі. І пачаць адпраўляць не ў дзіцячыя садкі, а ў турмы.

Можна прызнаць экстрэмісцкай усю творчасць Леніна і перасадзіць за краты ўсю кіруючую эліту Беларусі, так як у свой час усе яны заканчвалі Вышэйшую партыйную школу і вывучалі ўсё напісанае правадыром пралетарыяту.

Але наведванне суда адбылося і вось што гаворыць Уладзімір Ларын:

– Разгляд перанеслі на кастрычнік, і суддзя паведаміў, што гэта толькі азнаямленне са справай. Думаю, усё адклалі з выпадку выбараў, каб не ўзнімаць шуміху. Разам прысутнічалі прадстаўнікі КДБ і мытні, а таксама прадстаўнікі АБСЕ. Але зразумеў: у нашай краіне магчыма неверагоднае, таму на наступны раз прыйду абавязкова з адвакатам.

– Цябе не дзівіць, што заканадаўства судзіць мінулае толькі прынятымі і падагнанымі законамі?

– Я не выдавец кнігі, яе выпусціла расейскае выдавецтва легітымна. І калі ўсё ж мяне зноў паклічуць у суд, то гэта будзе азначаць – Беларусь судзіць Расею, што Расея падтрымлівае экстрэмізм, раз яе друкарні легітымна выпускаюць такую літаратуру. Увогуле, гэта беларускі абсурд і ўсё астатняе, чым займаецца сёння беларускія праваахоўныя органы. Можна забраць кнігу, але выклікаць у суд за тое, што яе хочаш прачытаць – ведаеце, гэта працяг інквізіцыі ў Беларусі ХХ1 стагоддзя.

На думку  намесніка старшыні ГА БАЖ юрыста Андрэя Бастунца, нядаўні закон спрабуюць накласці на інфармацыйную прадукцыю "заднім чыслом". І калі суд прызнае канфіскаваныя матэрыялы экстрэмісцкімі, то можа паўстаць пытанне аб прыцягненні да адказнасці замежныя выдавецтвы, якія займаліся іх выпускам. І, на яго думку, з такім падыходам можна кідаць у агонь большасць прыватных бібліятэк, фота- і відэатэк ( згодна арт. 14 закона РБ "О противодействии экстремизму") і выклікаць у суд палову насельніцтва Беларусі.

… Але ўсе ж разумеюць, што пачалося паляванне не за кніжкамі, а за людзьмі падчас выбарчай кампаніі. Дарэчы, адпаведна артыкулу 1 закона, пад паняцце экстрэмізма трапляе і распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, сацыяльнай варожасці, прыніжэнне нацыянальнай годнасці… Увогуле тое, чым пачаў займацца суд.

Алесь Васількоў

23.09.2008

Цэнтр Беларускай Кнігі пачаў працу ў Гародні

Тут атрымліваеш задавальненне не ад пакупкі, а ад знаёмства з навінкамі беларускіх і замежных выдавецтваў.

Гродзенскае аддзяленне Таварыства беларускай школы сумесна з мясцовым аддзяленнем Руху "За Свабоду" нарэшце ажыццявілі мару ўсіх шчырых беларусаў, якія прагнуць як новых мастацкіх, пазнавальных, так і публіцыстычных кніг.  У памяшканні ТБШ адчыніўся Цэнтр Беларускай Кнігі, каб наблізіць да гарадзенцаў творы незалежных, і не толькі, беларускіх выдавецкіх ініцыятываў.

Эдурд Дзьмухоўскі, сябра Руху ( на здымку), гаворачы аб неабходнасці адкрыцця такога цэнтра, зазначае, што пазнаёміцца сёння ў Гродна з беларускай кнігай, якая б нагадвала не афіцыёзны пункт гледжання, практычна немагчыма.

Некалькі год таму творчасць невядомых і незалежных аўтараў сяк-так трапляла на паліцы кнігарняў. Аднак усё змянілася, калі кнігарні згубілі свой юрыдычны статус і ўвайшлі ў падпарадкаванне "Гроднааблкнігі". Цяпер нічога незалежнага і нічога невядомага трапіць у гнігарні не можа. Усё паступаючае кніжнае багацце фільтруецца і праходзіць цэнзуру.

Таваразнаўца кнігарні "Раніца" Наталля Жук падкрэсліла, што прасачыць за навінкамі выдавецтваў кнігарням немагчыма, у такім выпадку больш ініцыятывы патрэбна самім выдавецтвам. Што тычыцца напоўненасці аддзела беларускай кнігі, то часцей за ўсё на паліцах працягвае дамінаваць класіка і навуковая літаратура.

Цэнтр Беларускай Кнігі працуе некалькі дзён, аднак пра яго ўжо ведаюць не толькі гарадзенцы, але і пісьменнікі, журналісты, мастакі і выдаўцы ўсёй Беларусі. Прыязджаючы ў Гародню на розныя творчыя сустрэчы, яны імкнуцца пакінуць у Цэнтры Кнігі некалькі экземпляраў сваіх твораў, каб людзі хоць ведалі, што такая кніга існуе ў выдавецкай прасторы. Пакідаюцца і кантактныя тэлефоны, па якіх любы жадаючы можа звязацца з аўтарам. Увогуле, Цэнтр Кнігі аператыўна знаёміць беларусаў з апошнімі навінкамі беларускіх, і не толькі, выдавецтваў. І адначасова, падчас сустрэч, з самімі аўтарамі.

Менскі гісторык Захар Шыбека, які нядаўна наведаў Горадню, завітаў у Цэнтр і быў удзячны яму за тое, што ён прыняў на свае паліцы ягоную кнігу аб ментальнасці беларускіх гарадоў і якая цяпер будзе на вачах у наведвальнікаў.

Такой жа думкі прытрымліваецца і  выкладчык Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Сяргей Токць. Ён т пакінуў некалькі сваіх твораў у фонд Цэнтра, спадзеючыся, што гэта будзе добрая прапаганда яго творчасці і адначасова бясплатная рэклама.

На сённяшні дзень ініцыятары стварэння кніжнага Цэнтра падрыхтавалі для аматараў кнігазбору каля 200 беларускіх кніг, выдадзеныых незалежнымі выдавецкімі ініцыятывамі ў Беларусі і па-за яе межамі. Цэнтр будзе таксама карыстацца падтрымкай Гарадзенскай Бібліятэкі Руху "За Свабоду", Бібліятэкай "Бацькаўшчыны", кнігарняй "Нашай Нівы" і многімі іншымі "першадрукарамі".

Алесь Васількоў

22.09.2008

Нехта спрабуе "пасябраваць" беларускіх палякаў

Адбылася Рада непрызнаванага ўладамі СПБ на чале з Анжалікай Борыс. Парадак дня здзівіў многіх: ці настаў час кантактаў з праўладным саюзам.

Пытанне абмяркоўвалася адно: ці мяняць тактыку гэтай буйнейшай і ўплывовай грамадскай арганізацыі ў адносінах да другой польскай арганізацыі палякаў – праўладнага Саюза на чале з Юзэфам Лучнікам.

Трэба сказаць, што пастаноўка такога пытання ўзнікла нечакана, таму што дагэтуль наладжванне станоўчага канструктывізму двух арганізацый нават не абмяркоўвалася. Аднак камень у агарод нелегітымнага Саюза кінуты, і ніхто не ведае ці не хоча гаварыць – кім і калі? Ці гэта адбылося пасля візіту спадара Сікорскага ў Беларусь, ці пасля паездкі Анжалікі Борыс у Міністэрства замежных спраў Польшчы, ці ўвогуле зменай палітыкі Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі. Ведаю толькі адно: калі хочаш знішчыць грамадскую арганізацыю, кінь у яе шэрагі ідэю пад вывескай абароны нацыянальных інтарэсаў.

Пасля эмацыйных дыскусій сяброў арганізацыі, якія прыехалі на Раду з усёй Беларусі, было заўважана, што большасць прысутных прытрмлівалася думкі – супрацоўніцтва з саюзам-здраднікам немагчыма нават з маральнага боку. Аднак было прынята рашэнне, скіраванае на гатоўнасць непрызнанага Саюза да дыялогу з уладамі і "калегамі".

На думку Анжалікі Борыс, гэта робіцца дзеля легалізацыі арганізацыі і яе дзяржаўнай рэгістрацыі.

Як пачнуць разварочвацца падзеі далей і ці дойдуць гэтыя пошукі дыялогу да нейкага агульнага устаноўчага з’езду, пакуль невядома. У бліжэйшы час будуць стварацца працоўныя групы, якія будуць весці перамовы. Сама спадарыня Борыс лічыць: тактыка аптымальная ў асяродку новых абставін. Прыйшоў час прыняцця свежых рашэнняў, Рада выказала няпэўную гатоўнасць да супрацоўніцтва.

Цяпер паглядзім, што скажуць і на што згодны беларускія ўлады.

У бліжэйшы час прадстаўнікі рэгіёнаў на месцах абмяркуюць кандыдатуры тых людзей, якім даручаць весці перамовы як з беларускім, так і польскім бакамі.

Алесь Васількоў

22.09.2008

Альтэрнатыўныя кандыдаты Гараденшчыны ігнаруюць байкот

У іх свая логіка, якая не супадае з пазыцыяй дэмакратычных штабоў. Тут лічаць, што вобласьць і без таго аддадзеная на водкуп вэртыкальнікам.

Вадзім Саранчукоў – прадстаўнік БНФ, Гарадзенская-Занёманская выбарчая акруга: "Мы пойдзем да канца"

– Пра дэмакратычныя выбары ў Беларусі ўвогуле гаварыць нельга, як і пра дэмакратыю ўцэлым. Гэты штамп прыдуманы афіцыйнай прапагандай, няхай яна і цешыцца. За вывескай хаваецца сістэма знішчэння кандыдатаў не ад улады. Праўда, на сённяшніх выбарах яна паэтапная. Насамрэч, нас дапусцілі да кандыдатства, але знішчаць на апошнім этапе пры падліку галасоў. Можна было б на нешта спадзявацца, каб у выбарчыя камісіі былі дапушчаны прадстаўнікі розных палітычных плыняў.

І ўсё ж я пайду да канца, нават нягледзячы на тое, што сойм БНФ прыняў рашэнне байкатаваць выбары. На гэта мяне сарыентавала рашэнне гарадзенскай арганізацыі БНФ. Хоць у мяне ёсць свая аргументацыя наконт удзелу ў кампаніі. Па- першае, выбаршчыкамі прызнана неабходнасць існавання парламенту і яны яшчэ не гатовы зразумець байкатавання. І, па- другое, існуюць абавязкі, дадзеныя перад выбарамі людзям і арганізацыям, якія ўваходзяць у кааліцыю дэмакратычных сіл. Таму  вымушаны, і гэта маё перакананне, што я павінен прайсці праз увесь шлях беларускай выбарчай "дэмакратыі".

Яніна Гузоўская - сябра ПКБ, Лідская-Сельская выбарчая акруга: "Анічога не змянілася ў гэтай краіне"

– Калі калега-кандыдат у парламент па маёй акрузе Міхаіл Орда, які, напэўна, хоча стаць пажыццёвым "палатнікам", дорыць на сустрэчах з выбаршчыкамі дарагія трэнажоры, я разумею, што па заканадаўству – гэта подкуп выбаршчыкаў. Не разумеюць гэтага і не бачаць прадстаўнікі ўлады і выбарчых камісій. Я б яму даравала нават гэта, каб ён купіў іх за свае грошы. Але гэта наша народнае дабро, хоць і ў некага канфіскаванае. Анічога не змянілася ў Беларусі, хіба толькі члены выбарчых камісій пачалі нацягнута нам усміхацца. Усё – знявага да выбараў, права людзей выбіраць, расізм у адносінах да кандыдатаў ад апазіцыі – цвіце нават больш буйна, здзекуючыся, цынічна.

Мой выступ па радыё і тэлебачанні не перадаваўся ні ў Дзятлаве, ні ў Лідзе – асноўных маіх выбарчых раёнах. У той час як усе сродкі масавай інфармацыі вобласці і раёна перапоўнены Ордам. Падчас маіх сустрэч з выбаршчыкамі у залах амаль нікога няма – ідзе прамое запалохванне людзей. А тыя, якія прыйшлі з жаданнем мяне паслухаць і падтрымаць, на наступны дзень папярэджваюцца. У лідскай газеце дадумаліся да таго, што пры паведамленні аб сустрэчы, "забыліся" напісаць маё прозвішча. І гэта аднолькавыя ўмовы? І гэта можна назваць “выбарам”?

Але  мне нічога не застаецца, як пабачыць у якім кірунку беларуская казка пра дэмакратыю будзе раскручвацца далей. Хоць фінал для мяне будзе не шчаслівым: гэтыя маральныя вырадкі, як называю членаў камісій, сярод якіх ёсць і настаўнікі(!!!), нават падлічваць галасы не будуць.

Сяргей Антусевіч " старшыня незалежнага прафсаюза ААТ "Азот", сябра БНФ, Гарадзенская-Цэнтральная выбарчая акруга: "Я не пакіну аднаго кандыдата ад улады"

– На паверхні быццам ніякіх перашкод не чыніцца. Гавару гэта толькі пра сябе, бо далі магчымасць зарэгістравацца і нават дазволілі пікеты падчас агітацыі. Але перакананы, што 5 хвілін для выступу у СМІ для чалавека, які ігнаруецца ўладай, вельмі мала. Таму што да гэтага яму не давалі магчымасці пазнаёміцца з выбаршчыкамі па ўсёй акрузе. І гэтага вельмі мала, каб людзі маглі ацаніць кандыдата паводле яго сціснутых да 5 хвілін прамоў. У такім выпадку нават самыя таленавітыя тэзісы выклікаюць раздражненне.

Што тычыцца байкатавання выбараў па рашэнню сойму БНФ, то гарадзенцы вырашылі ісці сваім шляхам, і прайсці яго з гонарам да канца выбарчай кампаніі, нават дакладна ведаючы махлярствы з боку камісій. Але ўзнікаюць паводле гэтага і пытанні. Напрыклад, навошта перад "выбарамі" было вызначаць толькі па аднаму кандыдату ад апазіцыі? Няхай бы рэгістраваліся ўсе жадаючыя. І што, цяпер здацца і пакінуць кандыдатаў ад улады адзін на адзін з людзьмі? Пасля гэтага мы даём гэтай безпаважанай уладзе гаварыць, што выбары былі альтэрнатыўныя. Нельга здаваць самыя перспектыўныя акругі без барацьбы. Пры сустрэчах людзі нас падтрымліваюць, яны пойдуць за нас галасаваць і многія зычаць нам поспеху. Ім абрыдла задэклараванае жыццё, беларусы навучыліся жыць і выжываць самастойна. Толькі гэта мяне абнадзейвае і надае сілы. Аднак ёсць, як і ў кожнай нацыі, іншыя беларусы. Усе яны цяпер у выбарчых камісіях – паглядзіце на сучасных рабоў.

Алесь Васількоў

16.09.2008

В Гродненском зоопарке пару волков сварили живьем

Звери парились под кипятком более двух часов, он был выше колена, поэтому к волкам дежурные пробраться не смогли.

Труба лопнула где-то около пяти утра на новом участке расширяемого зоопарка. Трасса проходит  на возвышенности, если брать всю территорию в целом. Поэтому горячая вода беспрепятственно помчалась в более низкие места. Самое же низкое в зоопарке то, где живут обезьяны, львы, тигры, леопарды и гиены. И волки, их клетка вообще ниже остальных. Вот кипяток и начал собираться в их вольере.

Подступиться к нему никакой возможности не было, поэтому сотрудники зоопарка не могут сказать, как вели себя звери. Они увидели лишь финал: на протяжении этих часов волки постепенно варились в горячей воде. Лев Сигма, сосед по жилью, сообразил моментально: запрыгнул на полку и долго не осмеливался ступить на освобожденный от кипятка пол клетки. Таким же образом поступили и тигры, леопард, обезьяны. Если бы воду не перекрыли, то она добралась бы и до гиен. И их тоже ждала "вареная" участь – как и волки, лазить по деревьям они не умеют. Но аварийная служба все-таки воду остановила, хоть с опозданием. Когда она спала, сотрудники увидели плавающие тела серых. Бездыханные и сваренные заживо.

Директор зоопарка Целина Погерило рассказала, что пара была приобретена недавно, с перспективой на получение потомства. Теперь волков в зоопарке вообще нет, хоть их полно в Беларуси. В крайнем случае, надо ждать зимы, когда будет разрешена охота на хищников, тогда появится надежда на удачный отлов. Другой вариант предполагает покупку щенков.

Как бы там ни было, Гродненские тепловые сети – виновники волчьей смерти – от материальной компенсации не отказываются. Генеральный директор РУП "Гродноэнерго" Владимир Шатерник пообещал все расходы на волков возместить в любое время, как только станет известно, где можно приобрести  пару серых хищников.

Алесь Васильков

16.09.2008

У Гарадзенскім заапарку маюць праблемы з сэксам

Тут амаль усё, як у людзей: жыццё працягваецца і кіпіць, нягледзячы на рэканструкцыю. А праблемы схаваны ў клетках.

Пераабсталяванне павінна завяршыцца ў 2010 годзе і тады ўсе паўзучыя, летаючыя, чацвераногія насельнікі атрымаюць новыя кватэры. А пакуль старыя вальеры і клеткі зносяцца паэтапна, некаторым з іх больш за 100 год. Ужо пераехалі на новае месца жыхарства малпы, а разам з імі сямейства кошак. На падыходзе засяленне мядзведзяў.

Гарадзенская калекцыя старая і яе абнаўленне адбываецца двума шляхамі: за кошт свайго прыплоду і пакупкі  ў іншых заапарках краін свету. Часцей за ўсё з былога Саюза. Так, напрыклад, раней прывезлі сяброўку для адзінокага льва-самца Сімбы. Той у абдымкі адразу не кінуўся, відаць, вельмі маладой здалася яму паўтарагадавалая Саяна. Некаторы час яны жылі па суседству, каб лепш пазнаёміцца, а потым іх вырашылі злучыць у адной клетцы з надзеяй на дзетак.

Супрацоўнікі заапарка баяліся, што з Саянай будзе тое ж самае, што з папярэдняй прэтэндэнткай на яго львінае сэрца. Ён яе не прызнаў. Адбылося яшчэ горш. Сімба ўвогуле не ішоў на кантакт з маладой львіцай. Дырэктар заапарка Цэліна Пагерыла тлумачыць гэта тым, што леў ускормлены штучна, ён згубіў свае дзікія інстынкты і ўвогуле, мабыць, не ведае, што такое сэкс і як гэта робіцца. Тады дастаўка Саяны на самалёце абышлася заапарку ў 2 тысячы даляраў, а Сімба не заплаціў за нявесту ні капейкі. Так не толькі не заплаціў, а ўвогуле праігнараваў. Сораму было за цара…

Алена Каверская, загадчыца сектара капытных жывёл, задаволена, што яе выхаванцы аднымі з першых пераехалі на новае месца. Аднак і ў іх праблема, характэрная для многіх заапаркаў свету – бяспарнасць. Трэба шукаць партнераў для ламы гуанакі, антылопы гну, вярблюда. І робіцца гэта ў першую чаргу для жывёл, хоць не адкідваецца ў бок і матэрыяльная выгада ад сямейнага жыцця. Пары прыносяць прыплод, яго можна прадаць іншым заапаркам ці правесці абмен. Толькі ў гэтым годзе гарадзенцы аддалі іншым заапаркам аленяў, маралаў, козаў, поні, дзікіх авечак.

А зусім нядаўна купілі за 600 тысяч рублёў мядзведзяна Мікіту ў Жодзінскім заапарку. Яму 9 месяцаў і ён, як кожнае малое, ні хвіліны не сядзіць на месцы і цешыць дзетвару. На Мікіту таксама ўскладваюцца надзеі на працяг гарадзенскага роду. Аднак і  для яго патрэбны маладыя самачкі, таму што тыя мядзведзі, якія ёсць цяпер, ужо вельмі старыя для сямейнага жыцця.

Рэканструкцыя ж ідзе поўным ходам. Разам з ёй павялічыцца і тэрыторыя заапарка з 3,4 да 5,3 гектара. Зыходзячы з фінансавання, супрацоўнікі  імкнуцца да таго, каб наблізіць як мага больш месцы пражывання жывёл у няволі да ўмоў у прыродзе. Як і да таго, каб наведвальнікі змаглі на месцы і адпачыць. Замест старых пабудоў мяркуецца ўзвядзенне кафетэрыя, акварыума і заамагазіна. Гэтыя пабудовы будуць нагадваць сіне-белы цеплаход, які і будзе сустракаць дзетак і дарослых адразу пры ўваходзе.

А заапарк па-ранейшаму працягвае пошукі пар. І, канешне, трэба хутчэй знаходзіць сяброўку для Мікіты. А то, крый Божа, і ён забудзецца, як гэта робяцца дзеткі.

Алесь Васількоў

11.09.2008

Сяргей Кузьмянок: "Толькі абсалютны байкот і ніякіх асабістых амбіцый!"

Адзіны незалежны кандыдат у "палатку" ад гарадзенскіх акругаў даў інтэрв’ю Bulletinonline.org.

– Працягваецца выбарчая кампанія. Якія ўражанні?

– Па-першае, гэта не выбарчая кампанія, а пародыя на яе. Хаця б таму, што ў палове гарадзенскіх акругаў толькі па аднаму кандыдату ад улады. Так што выбару ніякага, п’еса выбараў для іх напісана, галоўныя ролі будуць іграць пенсіянеры. І пісаць законы для нас таксама будуць яны. Выбары ў поўным сэнсе гэтага слова падразумяваюць і роўнасць усіх у выкарыстанні сродкаў, дазволеных выбарчым заканадаўствам. Я пакуль сутыкаюся толькі з перашкодамі ў правядзенні агітацыйнай кампаніі. Паколькі мае агітацыйныя матэрыялы пакуль не надрукаваны, вымушаны быў вешаць абвесткі аб сустрэчах, напісаных самастойна. А ўслед за мной ішлі людзі і здзіралі, заклейвалі гэтыя аб’явы. У нас ёсць нават здымкі, як яны гэта рабілі. Цяпер вось мяне выклікаюць у выбарчую камісію, быццам такім чынам я парушаю заканадаўства.

Перашкоды ладзяцца на кожным кроку. Прычым яны не ў лоб, а быццам з-за вугла, у спіну. Ну, напрыклад, прыходжу на прадпрыемства дамовіцца наконт выступу, а мяне адсылаюць да вышэйшага кіраўніцтва ўстановы, ці просяць прынесці дазвол ад мясцовай улады. І ўсе стараюцца хуценька перарваць кантакт, збегчы, каб, крый Божа, хто не данёс, што размаўлялі са мной. У краіне ўвогуле адсутнічае ініцыятыва, яна паралізавана загадамі. Беларусь мёртвая, у яе няма будучыні на гэты перыяд.

– У тваёй акрузе, як нідзе, было пяць кандыдатаў у "палатку"…

– Так, а засталося чатыры. Зняўся цяперашні дэпутат Сяргей Камянецкі.

– Што ты наконт гэтага думаеш?

– Яму, відаць, "парэкамэндавалі"… Вось і паказаў, як ставіцца да сваіх выбаршчыкаў. Іншымі словамі – яны пустое месца. І гэта пасля выказвання, што ён "дзяржаўны чалавек

– Напярэдані выбараў Аб’яднаным дэмакратычным сілам (АДС) трэба было б згуртавацца, а ў іх што ні дзень, дык новая тактыка…

– Разумееш, гэта аб’яднаныя сілы, а не адзіныя. Дык чаго ты хочаш…

– Выбары трэба байкатаваць?

– Калі дзяржава і далей будзе ладзіць перашкоды, то – адназначна – удзельнічаць у гэтым спектаклі няма ніякага сэнсу. Але калі байкатаваць, то зноў такі разам, па ўсіх акругах. Можа ў такім разе людзі задумаюцца: а чаму? Калі ж атрымаецца, што ў адных байкатавалі, а ў некаторых прадстаўнікі АДС прынялі ўдзел у "выбарах", дык афіцыйная прапаганда прыпаднясе гэта, як "выбары адбыліся ў аднолькавых умовах". Таму толькі абсалютная адмова ад удзелу і ніякіх асабістых амбіцый.

– А як ты расцэньваеш факт, што кандыдатамі сталі многія апазіцыянеры?

– Гэта цукерка, якую смокчуць самі выбарчыя камісіі. Яны ж разумеюць, што ўсё вырашаецца пры падліку галасоў. У іх ужо ёсць апрабаваны мінулымі выбарамі сцэнар махлярства.

– Ці можна з гэтым змагацца?

– Толькі ў выпадку роўных умоў на час агітацыйнай кампаніі. Але галоўнае змяніць Выбарчы кодэкс наконт членства ў гэтых камісіях. Праўдзівага падліку можна дабіцца толькі ў выпадку, калі у іх будуць прадстаўнікі ад кожнага кандыдата акругі. І, безумоўна, адмяніць датэрміновае галасаванне, а заадно і выносныя ўрны.

– Аб чым ты шкадуеш?

– Шкада Беларусі. Гэта не краіна, калі грамадзяне не могуць наладзіць жыццё па свайму розуму. Разам, адзіным жаданнем. Тады гэта сапраўды дзяржава і нацыя. А так – імітацыя краіны.

Алесь Васількоў

10.09.2008

Прагучала праўда пра фашысцкую акупацыю Беларусі

У Гародні адбылася чарговая прэзентацыя пятага нумара часопіса "ARCHE", поўнасцю прысвечанага беларускаму супраціву падчас вайны і пасля яе.

512 старонак сенсацыйных падзей мінулай вайны, 400 красамоўных фотаздымкаў, 60 прапагандысцкіх каляровых плакатаў часоў акупацыі Беларусі фашыстамі. Усё гэта і ёсць пяты нумар часопіса, прэзентаваць які прыехаў галоўны рэдактар  выдання Валерый Булгакаў. Разам з ім прысутнічалі на імпрэзе і гарадзенскія гісторыкі Андрэй Пачобут і

Андрэй Вашкевіч, якія таксама даследуюць гэтую тэму.

Але аўтары нумару не толькі айчынныя даследчыкі перыяду нямецкай акупацыі,  у большасці публікацый – габрэйскія і нямецкія гісторыкі, якія ўпершыню друкуюцца ў беларускім выданні. Гэта Пэр Андэрс Радлінг, Леанід Рэйн, Леанід Смілавіцкі,  Гюнтэр Бішап і іншыя. Бадай найбольшую цікавасць у чытачоў  выклічуць тэмы новага погляду на аперацыю "Баграціён" і Менску пад акупацыяй.

Увесь нумар часопіса прысвечаны падзеям, з’явам і постацям, інфармацыю пра якіх не знойдзеш у афіцыйных выданнях. І найбольш нечаканая тэма, узнятая на старонках ARCHE, тэма супраціву не толькі фашыскай арміі, але і збройнага супраціву камуністычнаму рэжыму як падчас акупацыі, так і пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

Зазначу таксама, што знаёмства з часопісам адбылося дзякуючы гарадзенскаму Руху "За Свабоду", каардынатары якога ўжо не раз цешаць жыхароў Гародні цікавымі і незвычайнымі сустрэчамі.

Алесь Васількоў

02.09.2008

В Гродно родилась первая тройня

Ее "авторами" являются не жители областного центра, а молодая пара из Красносельска Волковысского района.

Теперь папа, Дмитрий Адамович, каждые выходные, прихватив родственников, мчится в областной перинатальный центр, чтобы поддержать еще слабенькую после родов супругу и наглядеться на своих деток. Тройня – два мальчика и девочка – еще находятся в кувезах, специальных медицинских колысочках, где над ними осуществляется постоянный контроль. Это для того, чтобы малыши окрепли, так как родились по 1700 граммов каждый. Сама же молодая мама Саша в Гродно уже полгода после того, как врачи узнали, что у нее будет тройня. Поскольку это первые роды, да и сама она худенькая, ее направили в перинатальный клинический центр, чтобы наблюдать и сохранить деток.

– Конечно же, – говорит Саша, – мне ужасно хочется домой, но я понимаю, что над моими малышами еще нужно наблюдение врачей. Выдержала полгода, ну а месяц-другой – это уже не в счет. Главное, родились они здоровенькими и теперь постепенно набирают вес.

Папу Дмитрия друзья уже не раз подбрасывали в знак признания его тройных заслуг в деле выправления демографической ситуации в Беларуси, после чего требовали материальной компенсации за мужскую солидарность. Мы же Дмитрию напомнили вопрос армянскому радио: как родить двойняшек? То ответило когда-то: надо подкладывать копирку. Дмитрий же говорит:

– Три копирки я не подкладывал. Видимо, только Богу известно, почему он сделал именно нам такой подарок. Но я еще полностью не осознаю, что у меня столько ребят. Это случится, видимо, когда они будут дома. Что касается дальнейших семейных планов, то мы с женой решили – лет через 10 снова закажем у Господа тройню.

По словам исполняющей обязанности заведующей отделением интенсивной терапии и реанимации новорожденных перинатального центра Елены Котковой, в Беларуси сохраняется тенденция роста рождаемости, но темп постепенно замедляется. Если в январе-феврале общий коэффициент составил 11 новорожденных на 1000 жителей, то за 5 месяцев он  снизился до 10, 3. В прошлом году в Беларуси родилось 965 двоен, 20 троен и 1 четверня. В Гродно тройняшек было две. Среди регионов лидерство по приросту числа рождений удерживает Минск, а Гродненская область на втором месте.

Папа Дмитрий вовсю готовится к встрече сыновей и дочери. К этой работе активно подключились и все родственники, бабушки и дедушки с обеих сторон молодых родителей. Единственная проблема – где найти коляску для тройняшек, так как промышленность таких не выпускает. Но Дмитрий обещает что-то придумать, даже собирается ехать на Украину, чтобы приобрести такую трехместную колыску на колесах.

Думают, конечно же, молодые родители и как назвать малышей. Пока окончательно решили, что дочку назовут Валерией, а вот с сыновьями пока разнобой.  Но это такая приятная мелочь...

Васильков Алесь

02.09.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: