Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members directline Гарадзеншчына Кронан № 9, верасень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Кронан № 9, верасень

Лидский замок возвращается в средневековье

Реставрация замков – это не только архитектурное возвращение памяти, она потянет и реставрацию истинной истории белорусского народа.

Так получилось, что Лида все это время жила без исторического центра, хотя он был в уме горожан и дух его жил в приходящих упадок стенах и башнях замка. Он, средневековый, уничтожался заселением сюда различных хозяйственных подсобных служб, и все делалось для того, чтобы лидчане поверили – история начиналась с 1917 года.

Но ведь даже одна строчка о том, что здесь, в одной из башен, состоялась свадьба короля Ягайло и княжны Софьи Гольшанской давала повод освободиться от поверхностной истории социализма и докопаться до исторических корней нашего народа. Ведь тогда, в конце 1421 года, венчание происходило в Новогрудке, а свадебные гульнья происходили именно в Лидском замке  "от великого дня до великого поста", то есть почти два месяца. Эта строчка соединила воедино три исторических центра того времени – Новогрудок, Гольшаны и Лиду.

И вот теперь обрезанная история Лиды хочет приблизиться к своим истокам при помощи восстановления замка. Надо сказать, что попытки вернуть ему былое величие предпринимались и прежде, однако на сознательное замалчивание  истории и культуры денег не требовалось, а вот на историческую правду денег всегда не хватало. Да и не было тогда смысла укреплять самосознание народа отдельно взятой республики в семье СССР. Теперь, кажется, все обстоит довольно серьезно – ведется разработка строительного проекта. Надежда подкрепляется и тем обстоятельством, что Лидский регион – самый динамично развивающийся и что денег предприятия города не пожалеют на это святое для всех дело.

Согласно проекту, замок хотят как бы поднять, выделить в городской застройке, для чего будет приводиться в порядок территория вокруг него в самом что ни есть центре города. А для этого придется сносить некоторые современные постройки и воссоздавать здания казарм, кузниц, дом старосты. Это будет дворовая территория замка, а в нем самом, внутри его стен, появятся музеи,  выставочные залы и торговые ряды. Причем внутренняя площадь позволяет проводить здесь различные культурно-массовые мероприятия. Все это уже закреплено в эскизных проектах застроек.

Проекты предусматриают два входа в замок. Первый со стороны улицы Энгельса (вот вам история 1917 года) и будет оформлен в виде лестницы и пандусов. А для этого надо еще пройти подъемные мосты, архитектурное решение которых будет таким же, каким было при самом начале строительства замковой крепости. Второй вход будет использоваться для обслуживания всего крепостного комплекса. Появятся здесь пешеходная трасса в обход шириной 6 метров, скамейки и фонтаны. Проектанты также обнаружили в документах ХIV –ХVI веков наличие рва с водой, пруда, они тоже будут воссоздаваться. Поскольку в будущем здесь планируется обустроить центральную площадь города, архитекторы-реставраторы предлагают построить и башню с часами, чтобы окончательно закрепить историю на лидских улицах.

Алесь Васильков

29.09.2008

SOS: помогите найти пани Ядвиге ее родных!

Боль и надежда прекращаются, когда человек узнает наверняка: родных нет. Или когда их отыскивают. Промежуточного состояния нет.

В 1945 году, когда еще окончательно не закрылся железный занавес, Антонина и Леопольд Урбановичи из-под Лиды вместе с детьми перебрались в Польшу. Там и прожили, поднимая детей на ноги. А перед смертью мать позвала к себе Ядвигу и рассказала, прося прощение, что она не их родная дочь. Что ее они нашли в гумне на хуторе вблизи деревни Крупово, когда прятались от бомбежек при освобождении Лиды в 1944 году. Малышка лежала около матери, которая была убита осколком снаряда. Урбановичи подняли девочку и с тех пор она стала их родной дочкой. Эта тайна, как оказалось, не рубцевалась временем, и мать только перед смертью отважилась на правду.

С того времени Ядвига не знает покоя, она, как и все, видимо, в таких случаях хочет узнать, а кто же ее настоящие родители? И остались ли у нее родственники в Беларуси?

Жажда поисков привела в Лиду, она обратилась в редакцию местной газеты. Помогали искать ей все, кто прочитал заметку о судьбе польки Ядвиги Роман из города Нова Руда. Письма приходили самые разные с самыми невероятными историями-воспоминаниями. Оказалось, хутор Крупово действительно существовал. Теперь это городская территория и на том месте, в микрорайоне Молодежный, размещается церковь. И все, кто вспомнил этот хутор, называют одинаковую примету: три сосны, которые росли во дворе около большого гумна. Стало быть, это еще одно подтверждение того, что Ядвига родилась на хуторе. Но вот какой точно была фамилия хуторян, никто так и не вспомнил. Одни говорят "Кухаревич", другие "Боровик", что свидетельствует о неточности данных.

Теперь Ядвиге Роман, жительнице Польши, 64 года. Само собой разумеется, успокоиться она уже не может. Это желание найти близких не ослабевает с годами, а – усиливается. Вот и просит она бывших лидчан, кто владеет любой капелькой информации о людях с хутора Крупово, сообщить в редакцию или на сайт.

Алесь Васильков

26.09.2008

"Еўрарэгіён "Нёман-2008" зноў прайшоў без еўрапейцаў

Выстава была дзесятай па ліку. Калі першыя вызначаліся дамінаваньнем харчовых прадпрыемстваў, то сёлетняя – і вытворча-прамысловых.

Увогуле, на вялікай выставачнай пляцоўцы Лядовага палаца размясцілася каля 120 прадпрыемстваў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Аднак мара арганізатараў выставы – а гэта нацыянальны выставачны цэнтр Белэкспа і Гарадзенскі аблвыканкам, – каб назва "Еўрарэгіён" адпавядала сутнасці, так і засталася пакуль нерэалізаванай.

Маю на ўвазе той факт, што з самага пачатку арганізатары хацелі, каб  самымі актыўнымі ўдзельнікамі былі прадпрыемствы прыбалтыйскіх рэспублік і Польшчы. Аднак і на прысутнічалі прадстаўнікі гэтых краін толькі на адкрыцці. І то як наглядальнікі, а не ўдзельнікі. Прычынай таму – шмат перашкод як палітычнага, так і эканамічнага характару. Затое маштабна прадстаўлена Паўночна-Заходняя акруга Масквы.

Па словах Таццяны Хамавай, генеральнага дырэктара терытарыяльнага агенцтва па развіццю прадпрымальніцтва, яны прывезлі самую прадстаўнічую дэлегацыю за апошнія гады. Тут і дырэктары прадпрыемстваў, і прадпрымальнікі, і творчая інтэлігенцыя. Расейцы паказалі ў Гародні не толькі свае знакамітыя вырабы з Хахламы, арэнбургскія хусткі,  але і сучасныя тэхналогіі. Больш за ўсё наведвальнікі спыняліся каля стэнда, дзе было размешчана перасоўнае дыягнастычнае абсталяванне аднаго з маскоўскіх медыцынскіх цэнтраў.

Яго кіраўнік Мікалай Бачароў толькі паспяваў адказваць на пытанні зацікаўленых беларускіх лекараў, нам жа патлумачыў: дыягностыка і лячэнне захворванняў адбываецца без хірургічнага ўмяшальніцтва і нават без лекаў у тым выглядзе, у якім мы прывыклі іх бачыць. Груба кажучы, да хворага месца чалавека дастаўляюцца лекі не ў выглядзе таблетак і капель, а з дапамогай кампутара з лічбавым рэцэптам. У кожнага рэцэпта свае мікраскапічныя хвалі, яны і лечаць хворага. Па тым, наколькі гэта было цікава для беларусаў, можна меркаваць, што такія цэнтры хутка з’явяцца і на Гарадзеншчыне, тым больш, абсталяванне капактнае і не патрабуе вялікіх пакояў.

Што тычыцца айчынных вытворцаў, то гэта ў большасці выпадкаў вядомыя на Беларусі прадпрыемствы. Такія, як ААТ "Азот", ВА РУП "Беларуськалій", гарадзенскі і Бярозаўскі шклозаводы ды іншыя. Праўда, былі і навічкі выставы: большасць наведвальнікаў затрымлівалася каля прадукцыі прыватнай фірмы "Альтмайстар", якая вырабляе дачныя домікі і лазні.

Сяргей Максімік, дырэктар, не чакаў такой увагу з боку гарадзенцаў, таму з задавальненнем тлумачыў аб перавагах драўляных пабудоў. Па яго словах, за 2-3 месяцы гатовы зрабіць дом , аб якім марыць любы чалавек. Прытым, даставіць на месца, сабраць яго і здаць пад ключ. Праўда, фантазіі заказчыка будуць і каштаваць адпаведна.

І, бадай, усе цмакалі языкамі, гледзячы на аўтамабільны парк фірмы "Фольксваген". Аднак гэтым усё і заканчвалася.

У мінулым годзе на выставе-кірмашы было заключана каля 400 кантрактаў і дагавораў. І ў гэтым, мяркуючы па колькасці ўдзельнікаў, будзе не менш. Аднак яна прызначана не толькі для вытворцаў, але і для пакупнікоў. Яны прыходзілі на выставу з рознымі намерамі: адны нешта купіць, другія проста пабавіць час, а трэція пазнаёміцца з апошнімі навінкамі прадукцыі, якую выпускаюць прадпрыемствы галіны, у якой яны працуюць.

Напрыклад, выкладчык будаўнічага ліцэя вельмі шкадаваў – не прывёў на выставу сваіх выхаванцаў, каб і яны пазнаёміліся з апошнімі навінкамі будаўнічых матэрыялаў, якія пачала выпускаць наша прамысловасць. У прыватнасці, адзначыў высокую якасць вырабаў ААТ "Краснасельскбудматэрылы", якое пачало выпускаць цэментавыя сумесі, нічым не ўступаючыя замежным аналагам. Тым больш, таннейшыя.

Выстава  зачынілася, яе вынікі будуць падведзены пазней. Аднак кантакты і знаёмствы вытворцаў ужо пачалі працаваць.

Алесь Васількоў

16.09.2008

Прыйшоў рамадан. Што ён для беларускіх мусульман

Цэлы верасень ўсе дарослыя прыхільнікі Карана мусяць трымаць пост – адзін з пяці сталпоў Іслама. Як ацэньваюць яго татары Іўя – добрай традыцыяй ці рэлігійным максімалізмам?

Найбольш кампактна мусульмане, у прыватнасці татары, пражываюць у Іўі. У гэтым гарадзенскім гарадку яны нават адбудавалі цэлую вуліцу, якую трэба было б назваць не Савецкай, а Татарскай. Нават дзеля гістарычнай справядлівасці, таму што саветы прыйшлі сюды ў 1939 годзе, а татары ў Іўі ўжо 640 год. Такое пражыванне "ў кулачку" дазваляе ім зберагаць сваю культуру, традыцыі і веру. І, безумоўна, прытрымлівацца паста – ураза, які падразумявае адказ ад вады, ежы і інтымных адносін у светлы час сутак, калі "чорная нітка пачынае адрознівацца ад белай". Іншымі словамі, наводзіцца чысціня душы, цела і месцы пражывання і смерці.

Былы імам Іўеўская мячэці Ісмаіл Шабановіч (на здымку), якому хутка споўніцца 80 год, усё сваё жыццё пражыў у гэтым гарадку і падтрымліваў памкненні іўеўскіх татар да захавання сваёй нацыянальнай адметнасці. На яго думку, любая нацыянальная меншасць у акаляючым асяродку карэннай большасці заўсёды больш згуртаваная. Пакуль не захварэў, кожны дзень ён прыходзіў у мячэць і маліўся за землякоў, каб яны былі шчаслівымі.

У час Рамадана, на працягу 30 дзён з наступленнем вечара ў мясцовай мячэці збіраюцца вернікі, каб разам здзейсніць маленні, якія дапамагаюць ім не толькі ўтрымлівацца ад ежы і пітва, але і засцерагчыся ад грахоў языка і іншых органаў цела. Таму што нават аргазм у стане няспання таксама парушае пост. Вернікі-мусульмане берагуць свае вушы, каб не чулі хлусні, вочы – каб не бачылі забароненага, ногі – каб не хадзілі да недазволенага, язык – каб засцерагчы ад спрэчак і гвалтаў.

Ну думку Сулеймана Рафаловіча – цяперашняга імама мячэці, адказ ад прыёма ежы падчас паста не з’яўляецца самамэтай. Сэнс яго ва ўмацаванні веры, духоўным росце, пераасэнсаванні свайго ладу жыцця, пошуках новых жыццёвых прыярытэтаў. Пост для мусульман – гэта ў першую чаргу аддаленне ад забароненага, вызначэнне сапраўдных каштоўнасцей. Ён зазначыў, што цяжэй прыходзіцца жанчынам, асабліва падабраць адзенне на Рамадан, бо пост патрабуе хаваць цела цалкам. А паколькі прамысловасць у апошні час такога не выпускае, жанкі, каб не шыць яго спецыяльна, хаваюцца ў джынсы і порткі. А гэта таксама не да спадобы імаму.

І ўсё ж як ні стараецца старэйшае пакаленне іўеўскіх татар прытрымлівацца спрадвечных традыцый свайго народа, жыццё бэрэ сваё. Адны з’язджаюць на працу ў іншыя гарады, другія жэняцца ці выходзяць замуж за прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей і пакрышку – хочаш таго ці не – татарская суполка раствараецца ў насельніках, што пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Ды і моладзь сучасная ўжо не з былым энтузіязмам і пакорнасцю зберагае традыцыі.

Іўеўскія маладзёны, якіх мы сустрэлі на вуліцы, ведаюць пра пост і большасць з іх яго прытрымліваецца. Аднак ёсць і такія, каму не пад сілу такі рэлігійны максімалізм. Паклаўшы руку на сэрца, яны прызналіся, што заглядваюць на кухню і днём, каб скрасці кусок каўбасы, таму што маладым есці хочацца заўсёды. Праўда, ад забаў і вечарынак засцерагаюцца, ды і бацькі ў большасці выпадкаў не пускаюць на гулі.

Рамадан – гэта не толькі ачышчэнне мусульман фізічна (галаданне) і духоўна (лянота, бесклапотнасць), але і месяц, калі яны імкнуцца зрабіць пабольш дабра іншым людзям, імкнуцца жыць у згодзе з іншымі насельнікамі. Можа таму не страцілі яны яшчэ сваёй адметнасці на працягу амаль сямі вякоў, і сёння мы з павагай гаворым: "Татары Беларусі".

Цішэй: у іх сёння пост…

Алесь Васількоў

09.09.2008

Стартавалі пенсіянеры ад улады

На Гарадзеншыне пасля рэгістрацыі не панеслі стратаў толькі праўладныя прэтэндэнты. У масе сваёй – функцыянеры яшчэ з часоў СССР.

Прадстаўнікі АДС, незалежныя кандыдаты не прайшлі адбор з афіціыйнай прычынай адказу: больш 15 адсоткаў подпісаў выбаршчыкаў прызнаны несапраўднымі. Такая "бяда" спасцігла Зміцера Кухлея з Мастоўскай, Паўла Станеўскага (Шчучынская), Івана Крука з Івейскай акруг.

Такім чынам у першых двух "выбары" будуць напамінаць савецкія часы, калі была завядзёнка на аднаго кандыдата з ліку кампартыі. Ды і дзівіцца няма чаму: тут засталіся прадстаўнікі аблвыканкаму, два намеснікі старшыні – Васіль Сцяпура і Марыя Бірукова. А пазбавіўшыся ў Іўі сябра АГП Івана Крука, больш шырокай стала дарога ў парламент для "ідэалагіні" з Ашмян Валянціны Лузінай і цяперашняга "палатачніка" Уладзіміра Баршчова. Яшчэ больш лёгкім шлях у парламент будзе ў Наваградку, таму што кіраўнік абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін быў затрыманы міліцыяй і не змог заверыць подпісы і своечасова здаць у камісію. Застаўся адзін спадар Богуш з Карэліч, які круе сельскагаспадарчым каааператывам.

Адзін кандыдат у Ваўкавыску – старшыня Зэльвенскага райвыканкама Леанід Ільяшэвіч. Пасля гэтага складваецца ўражанне, што дарога ў парламент –падзяка ўлады за службу сістэме. Значыць, як яны служылі ёй, так і будуць служыць, прымаючы адпаведныя законы.

Тое, што ў трэці акругаў на Гарадзеншчыне "выбары" будуць безальтэрнатыўнымі, гэта яшчэ не ўвесь фарс. Хоць і тут радавацца няма чаму, таму што расчысцілі сабе дарогу чыноўнікі. Фарс заключаецца ў тым, што амаль усе кандыдаты ў дэпутаты ад ўлады – мужчыны перадпенсійнага ці пенсійнага ўзросту і жанчыны паслябальзакаўскага. Ведаючы вопыт камісій у махінацыях пры падліках галасоў, можна меркаваць, хто трапіць у склад селетняга парламенту і працягне слаўныя традыцыі парламента цяперашняга. Іншымі словамі – соннага, шэрага і невыразнага. Дарэчы, такі вельмі да спадобы прэзідэнцкаму аўтарытарызму.

З гэтай нагоды я звярнуўся да медыкаў і запытаў, якімі адметнымі рысамі характарызуецца гэты ўзрост? І пачуў, што чалавек як бы рыхтуецца да зімовай спячкі. Яго мала цікавіць грамадскае жыццё, ён жадае больш за ўсё спакою. Засцерагаецца пратэсту, інертны і ўсе думкі скіраваны на ўласны дабрабыт і спакой душы.

Дык вось, мяркуючы па гарадзенскіх кандыдатах, яны імкнуцца трапіць у парламент не дзеля рэалізацыі нейкіх ідэй – яны хочуць спакойна адсядзецца да пенсіі, ці атрымаць большую, чым была, з прывілеямі. Хіба ж супраць прыроды папрэш?

Алесь Васількоў

01.09.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: