Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members express Партызанская № 6, жнівень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

№ 6, жнівень

Дзе і хто з дэмакратаў балатуецца ў Мінску

На парламецкія выбары-2008 вылучаецца больш за 150 кандыдатаў ад апазіцыі па ўсё краіне.

Больш за ўсё альтэрнатыўных уладзе кандыдатаў вылучылі чатыры палітычныя партыі – АГП (31), БНФ (23), ПКБ (17), БСДП "Грамада" (16), каля 20 прадстаўлены ад іншых суб’ектаў АДС і  51 ад Еўрапейскай кааліцыі. Паводле інфармацыі прэзідыўма Аб’яднаных дэмсіл, 30 чалавек было вылучана з’ездамі партый, астатнія рэгіструюць свае кандыдатуры шляхам збору подпісаў.  З іх, амаль усе прайшлі неабходны рубеж  у тысячу подпісаў, такім чынам, ужо напрыканцы жніўня будуць вядомыя прозвішчы зарэгістраваных кандыдатаў. Наперадзе агітацыйная кампанія.

Выбарчыя акругі сталіцы, дзе папярэдне да афіцыйнай рэгістрацыі балатуюцца прадстаўнікі аб’яднанай апазіцыі:

Шабаноўская выбарчая акруга – Аляксандр Бухвостаў (Адукацыя: інжынер, месца працы: сустаршыня незалежнага прафсаюза "РЭП")

Аўтазаводская выбарчая акруга – Аляксей Янукевіч (Намеснік старшыні Беларускага Народнага фронту)

Васняцоўская выбарчая акруга – Віктар Лазоўскі (Адукацыя: юрыст, палітолаг)

Свіслацкая выбарчая акруга – Аляксандр Дабравольскі (Адукацыя: юрыст, сябра партыі АГП)

Купалаўская выбарчая акруга – Валянціна Палевікова (вышэйшая адукацыя, педагог, сябра партыі АГП)

Чкалаўская выбарчая акруга – Станіслаў Багданкевіч (Вышэйшая адукацыя, доктар эканамічных навук, прафесар, экс-кіраўнік Нацыянальнага банку РБ, сябра партыі АГП)

Кастычніцкая выбарчая акруга – Віктар Івашкевіч (Вышэйшая адукацыя, індывідуальны прадпрымальнік, намеснік старшыні Беларускага Народнага Фронту, экс-рэдактар газеты "Рабочы")

Грушаўская выбарчая акруга – Алена Яськова (Вышэйшая адукацыя, юрыст, адна з лідэраў жаночага руху)

Паўднёва-Заходня выбарчая акруга – Юрый Карэтнікаў (Вышэйшая адукацыя, намеснік генеральнага дырэктара УКООО "Беларусь капітал мэнэджмент", сябра Сойму партыі БНФ)

Есенінская выбарчая акруга – Валянціна Свяцкая (вышэйшая адукацыя, саветнік аб’яднання "За новую Беларусь", сябра Сойму партыі БНФ), тут жа балатуецца А. Макаеў (Прадпрымальнік, адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху, прадстаўнік Еўрапейскай кааліцыі)

Адзінцоўская выбарчая круга – Вольга Казуліна (Вышэйшая адукацыя, юрыст, сябра партыі БСДП "Грамада", дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты РБ – Аляксандра Казуліна)

Сухарэўская выбарчая акруга – Віталій Рымашэўскі (Вышэйшая адукацыя, інжынер, сябра аргкамітэту па стварэнню партыі "Беларуская Хрысціянская дэмакратыя")

Масюкоўшчынская выбарчая акруга – Дзяніс Садоўскі (Вышэйшая адукацыя, мэнэджэр па турызму)

Кальварыйская выбарчая акруга – Ігар Рынкевіч (Вышэйшая адукацыя, юрыст, у мінулым выдомы адвакат, намеснік старшыні БСДП "Грамада")

Старавіленская выбарчая акруга – Анатоль Лябедзька (Вышэйшая адукацыя, педагог, кіраўнік Аб’яднанай грамадзянкай партыі, адзін з лідэраў беларускай апазіцыі)

Коласаўская выбарчая акруга – Сяргей Калякін (Вышэйшая адукацыя, экс-кіраўнік Адміністрацыі Савецкага раёну сталіцы, лідэр Партыі камуністаў Беларускай), тут жа балатуецца М.Статкевіч (Вышэйшая адукацыя, лідэр БСДП "Народная Грамада", адзін з кіраўнікоў Еўрапейскай кааліцыі)

Усходняя выбарчая акруга – Валянцін Вячорка (Вышэйшая адукацыя, філолаг, месца працы – намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Спадчына", першы намеснік старшыні Беларускага Народнага Фронту)

Каліноўская выбарчая акруга – Віктар Янчурэвіч (Вышэйшая адукацыя, скончыў Гродзенскі ўніверсітэт з чырвоным дыпломам па спецыялізацыі юрыспрудэнцыя, месца працы – спецыяліст па працы з кліентамі УП "Альвеста-М", беспартыйны)

Варта адзначыць, што тут жа балатуеца і вядомы палітык Вольга Абрамава (Тройчы дэпутат парламенту, у час галасавання за адмену льготаў насельніцтву была адзіная хто прагаласаў супраць)

Уручская выбарчая акруга – Алесь Міхалевіч (Вышэйшая адукацыя, дактарант інстытута філасофіі і сацыялогіі, сябра партыі БНФ)

Партызанкая выбарчая акруга – Людзміла Гразнова (Вышэйшая адукацыя, кандыдат эканамічных навук, пенсіянерка, праваабаронца, сябра партыі АГП)

Павел Савин

27.08.2008

Избиты члены команды Станислава Богданкевича

В столичном микрорайоне "Курасовщина" избили руководителя инициативной группы одного из лидеров демократической оппозиции Юрия Фабишевского и активиста избирательного штаба Сергея Костыленко.

Инцидент произошёл вчера вечером во время сбора подписей в поддержку кандидатуры экс-председателя Национального банка РБ, почётного председателя ОГП С. Богданкевича.

Рассказывает Сергей Костыленко:

– Перед входом в очередной подъезд к нам подошло несколько человек с явно недружескими намерениями и стали спрашивать, за кого мы собираем подписи и что нам здесь нужно. Один из них неожиданно набросился на нас, таким образом, завязалась драка. После того, как мы начали звать милицию, эти люди скрылись в неизвестном направлении. В результате такой "встречи у подъезда" у меня повреждено лицо, а у Юрия Фабишевского серьезно пострадала нога, и сейчас он поехал в больницу делать снимки.  

Павел Савин

06.08.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: