Оршица № 3, июнь
|
За "паклёп на прэзідэнта" – тры гады
У Оршы абвешчаны прысуд Мікалаю Разумаву, які публічна абвінаваціў Лукашэнку ў "арганізацыі забойстваў вядомых палітыкаў: Ігнатовіча, Захаранкі, Ганчара". Як Мудроў абвінаваціў Разумава Яшчэ 24 лютага 2006 года ў доме культуры прадпрыемства швейных машын горада Орша адбывалася сустрэча кандыдата на прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі. У зале прысутнічала каля 150-ці чалавек. Напрыканцы сустрэчы выступіў аршанец Мікалай Разумаў. Ён выказаў надзею, што "Лукашэнка, які вінаваты ў арганізацыі забойстваў палітыкаў: Ігнатовіча, Захаранкі, Ганчара", будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. У зале пачуліся апладысменты. На наступны дзень Мікалай Разумаў быў арыштаваны. Прад’яўленае абвінавачанне: "Паклёп у адносінах да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, спалучаны з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага злачынства". Гэты артыкул 367 Крымінальнага кодэксу прадугледжвае да 5-ці год абмежавання ці пазбаўлення волі. Расследванне цягнулася тры месяцы. Афармляў крымінальную справу аператыўнік КГБ з прозвішчам Мудроў. Увесь гэты час Разумаў знаходзіўся за кратамі. Прыкладна месяц праводзілі псіхіятрычную экспертызу ў Навінках. Пасля Мікалая трымалі ў ізалятарах Жодзіна, Мінска, Віцебска, Оршы. Пазбавіць бацькоўскіх правоў – і на "хімію"?.. У чэрвені справа была перададзеная ў суд. Адначасова распачаўся працэс па пазбаўленню Разумава бацькоўскіх правоў у адносінах да дачкі 1999 года нараджэння і сына 1994 года нараджэння. Ды толькі пакуль Мікалай быў за кратамі, у яго нарадзіўся трэці дзіцёнак, дачушка. Зараз іск аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў часова адкліканы. Да таго ж, Мікалай – інвалід 2 групы. Таму, у адпаведнасці з законам, ён увогуле не мусіць ехаць на "хімію". Разумавы чакаюць адпаведнага рашэння органаў. На судзе пракурор Шапавалаў патрабаваў 4 гады абмежавання волі. Сведкамі з боку абвінавачання выступілі начальнік ідэалагічнага аддзелу аршанскага гарвыканкама Фурс, юрыст гарвыканкама Чарняўская, тэлеаператар Еўсюкоў, міліціыянты Астрэнкоў і Буранкоў. Суддзя Рыбакова вынесла прысуд: 3 гады абмежавання волі. У народзе гэта завецца папросту "хімія". Разумаў віны не прызнаў. А як у іх? Трэба адзначыць, што падобныя артыкулы існуюць і ў законах іншых дзяржаў. Але, да прыкладу, у Канцылярыі Прэзідэнта Літвы нам адказалі, што не памятаюць, ці карыстаўся калісьці іх прэзідэнт гэтым сваім правам. Алег Граблеўскі
На острие иглы
Наркомания в Витебской области принимает эпидемический характер. За сухой статистикой стоят сотни поломанных человеческих судеб... Статистика В Витебской области общее число зарегистрированных больных наркоманией, токсикоманией и потребителей психоактивных веществ на начало года составляло 1421 человек. Из них наркоманов 962. В самом Витебске зарегистрировано 503 потребителя наркотических веществ, в Новополоцке – 85, в Орше 81, в Оршанском районе – 25, в Толочинском – 16. По данным опроса 16% учащейся молодежи (а это каждый шестой!) пробовали наркотики. Среди потребителей наркотиков, зарегистрированных в лечебных учреждениях, 12% составляют учащиеся школ, гимназий, лицеев, 2,1% – учащиеся ПТУ. Около 14% потребителей – женщины. 78% – лица до 35 лет, моложе 15 лет – 10,77%. Средний возраст жизни наркомана – до 30 лет От чего "ловим кайф" Все большее распространение, наряду с традиционными наркотиками (вытяжкой из маковой соломки, героином, марихуаной), получают "дизайн-наркотик" – крэк, ЛСД, метадон, экстази. Потребители морфийного типа составляют наибольшую часть из зарегистрированного контингента. Социальный статус наркоманов широк: от состоятельных и благополучных семей до низов общества и уголовных авторитетов. Как мы с этим боремся Медицинская помощь оказывается в каждом территориальном медицинском отделении в наркотических кабинетах. Во всех психиатрических больницах выделены койки для оказания стационарной помощи. Недавно в Витебске открылся медико-психологический центр. Но государство не в состоянии решить проблему. По словам врача-валеолога оршанского отдела здравоохранения Людмилы Беспрозванной, наркомания в Витебской области принимает эпидемический характер распространения. Есть чего бояться… Олег Граблевский |