Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members grablevskiy Орша Оршица № 7, сентябрь
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Оршица № 7, сентябрь

У Оршы аднаўляюцца традыцыі беларускага вяселля

Звычайна мясцовыя маладажоны пасля рэгістрацыі браку ў ЗАГсе едуць ўскладаць кветкі ля ракетнай устаноўкі "Кацюша", помніка Леніна…

Яшчэ – едуць да месцаў, зьвязаных з уганараваннем загінуўшых партызан і падпольшчыкааў, да замчышча, альбо проста да знаку "Орша", пры ўездзе ў горад.

Цяпер  яны маюць магчымасць стаць удзельнікамі абраду вяселля  адпаведна з бытам і традыцыямі нашых продкаў. Такую паслугу прадастаўляе "Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны". Адзінае патрабаванне да маладых: мець з сабой яйкі, хлеб, зерне, квас, гарэлку, мёд, чорны хлеб.

Ідэя правядзення вясельнага абраду ў этнагафічным музеі належыць дырэктару Ірыне Лапінскай.  

Распрацоўка сцэнару стала магчымай дзякуючы Веранікі Сакалоўскай, якая правяла навукова-даследчую працу  наконт адвечнага мясцовага вясельнага абраду.  Ён складаецца з рытуалу "злучэння" маладых, беларускай музыкі і песен, апранання народных строяў.

Кошт абраду які доўжыцца сорак хвілін, – 50 000 рублёў.  

Алег Граблеўскі

30.09.2008

"Дожинки" будут под прицелом снайперов?

Столица хлеборобов-2008 заканчивает последние приготовления к приему высоких гостей.

"Закрыть, завесить все окна и во время проведения праздника к ним не подходить"–  такие инструкции получили жители центральных улиц города от сотрудников правоохранительных органов. Что для жителей Минска привычно, то для оршанцев новенькое. И сразу поползли слухи о размещении снайперов на крышах домов во время народного гуляния.

Восстановление центральных улиц города завершается. На это потрачено 300 миллиардов рублей. Жилой корпус базилианского монастыря, разрушенного в 1960-е годы и к которому так и не прикоснулась рука строителей, накрыт тканью. Докрашиваются крыши домов частного сектора. Жители нецентральных улиц как ходили по грязи, так и ходят.

Некоторые запасаются спиртными напитками: по слухам, их не будут продавать.

Олег Граблевский

18.09.2008

К "дожинкам" Орша приросла поселком

Полтысячи жителей Лесного добились принятия решения о присоединении к городу.

Ситуация, когда по одну сторону улицы город, а по другую – деревня не нова для Беларуси. При сносе домов "сельским горожанам" предоставляется жилье в пределах сельского совета. И в результате человек, проживающий фактически в городе, попадает в далекую деревню с ее автолавками и библиобусами, разъездными банями и кинотеатрами.

Испугала перспектива жизни в агрогородке и жителей поселка "Лесной" Оршанского района, который также размещен в черте города. В преддверии "дожинок" жители получили письменные предупреждения, из которых узнали: земля захвачена ими самовольно, и на месте огородов появятся городские газоны.  По генеральному плану развития города на месте поселка будут размещаться городские постройки. А жителей  расселят в пределах сельского Понизовского совета, который насчитывает десятки деревень.

Начиная с марта  жители ходили, писали требования к местным, республиканским властям и лично к А.Лукашенко с требованием включить поселок в состав города. Надежда на успех крепла и от того, что "дожинки" – не только праздник хлеборобов, но и уникальная возможность привлечь внимание властей к надеждам и чаяниям простых людей.

И вот, свершилось, местные власти прислали ответ, что требования будут удовлетворены и около 500 человек станут оршанцами.

Олег Граблевский

16.09.2008

А город подумал: ученья идут

Оршанский железнодорожный узел подвергся угрозе террористической атаки.

Бдительные граждане обнаружили подозрительную сумку в бетонном пустотелом блоке.  

Бетонный блок ограничивал проезд автотранспорта к зданию, где трудится само руководство Оршанского железнодорожного узла, и делал незаметными тут же размещенные мусорные баки.   Годами оршанские бомжи  использовали этот блок для хранения своего имущества. Однако подготовка к "дожинкам" обострила подозрительность у оршанцев.  Видимо, немаловажную роль сыграло и то, что в сентябре же были взорваны американские башни-близнецы.

В 13.00 было выставлено оцепление, приехало шесть пожарных машин, скорая помощь, милиция, солдаты и саперы. Мероприятия  по обезвреживанию предмета продолжалась около трех часов.

В результате оказалось, что в сумке находились пустые вино-водочные бутылки. Их хозяин так и не объявился. Пропал труд человека… А ведь Оршу надо чистить да чистить, чтобы праздник удался!

Олег Граблевский

15.09.2008

Кніга пра бітву, якая стала нагодай для сьвята

"Аршанская бітва і Аршанскі фэст: гісторыя" – так называецца брашура, прысьвечаная падзеям 8 верасьня 1514 г. і сучасным традыцыям адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы.

Кніжка, укладальнікам якой стаў аршанскі гісторык Юрый Копцік, выйшла дзякуючы падтрымцы аршанскага грамадзкага "Цэнтру Філона Кміты". А першымі чытачамі яе сталі ўдзельнікі й слухачы бардаўскага фэсту "Аршанская бітва- 2008", які прайшоў 6-7 верасьня каля вёскі Гацькаўшчына пад Воршай.

– Можна лічыць, што гэта быў 15-ты бардаўскі фэст, – гаворыць спадар Копцік, адзін з заснавальнікаў гэтай штогадовай імпрэзы, якая праходзіць на Аршаншчыне ад 1991-га. – Было ў гісторыі фэсту некалькі год, калі ён не праводзіўся зусім, або праводзіўся ў нейкім іншым фармаце, калі ён выглядаў як выключна партыйна-палітычнае мерапрыемства або часам ператвараўся ў простыя "сяброўскія пасядзелкі" ля вогнішча. Пра ўсё гэта – пра гісторыю фэсту ды пра асаблівасьці яго прывядзеньня ў розныя гады – і напісана ў кнізе. А яшчэ там сабраныя зьвесткі пра падзею, якая сталася нагодай для заснаваньня мастацкай імпрэзы – пра гістарычную Бітву пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 году і сканчылася вялікай перамогай войскаў Вялікага Княства Літоўскага над расейцамі.

Паводле Юрыя Копціка, фундамэнтальнага дасьледаваньня гісторыі Аршанскай бітвы аўтарства беларускіх навукоўцаў няма. Зьвесткі пра 8 верасьня 1514 года не вывучаліся ў школах савецкай Беларусі, не ўключаліся ані ў тагачасныя энцыкляпэдыі. З-за панаваньня ва ўладных колах "інтэграцыйнай ідэі", вынікі гэтае бітвы, значныя для тагачаснай Эўропы, не папулярызуюцца і зараз, бо "нетактоўнасьць" палягае ў самой згадцы пра баявое супрацьстаяньне Расеі і старажытнай беларускай дзяржавы.

Тым ня менш, у 1992-м годзе дэмакратычная беларуская грамадзкасьць прапанавала абвясьціць 8-е верасьня Днём беларускай вайсковай славы. Але дзяржаўным сьвятам гэты дзень так і ня стаў.

Бадай што адзінай адпаведнай імпрэзай у цяперашняй Беларусі стаўся бардаўскі фэст "Аршанская бітва", які традыцыйна праводзіцца ў бліжэйшую да 8-га верасьня суботу і працягваецца ўсю ноч на нядзелю.

У мінулыя выходныя ён прайшоў чарговы раз, хаця хто-ніхто меркаваў,  што ўжо не адновіцца пасьля мінулагодняга міліцэйскага разгону. Тады  міліцыя распаўсюдзіла інфармацыю – на Крапівенскім полі, дзе зазвычай праходзіць імпрэза,  знайшлі міны і снарады. Нягледзячы на тое, што ні сапёраў, ні спэцтэхнікі для разьмініраваньня ў навакольлі ніхто ня бачыў ,  міліцыянты, у аўральным парадку зьвезеныя на Аршаншчыну з трох бліжэйшых раёнаў, загадвалі людзям з пляцакамі і гітарамі разварочвацца  і кіравацца дадому. Шмат актывістаў затрымалі, і гэта дала падставы меркаваць: міліцыя атрымала загад зьнішчыць мастацкую імпрэзу, якую нехта палічыў занадта ўжо апазыцыйнай.

– Мы здолелі захаваць наш, – кажа Юрый Копцік. – А гэта значыць, яго гісторыя ня скончаная і будзе мець працяг у якасьці ўспаміну пра колішніх мужных выяроў, якія тут, пад Воршай, змагаліся за волю і незалежнасьць.

Алена Штраль

08.09.2008

Праздник урожая готовят не для них

На Дожинках, которые должны состояться 19 сентября, не будет ни  бомжей ни молодежи.

Милиция рапортует о проведении кампании по выявлению, постановке на учет,  задержанию социально опасных лиц:  шерстят бомжей, проверяют прописку у оппозиционеров, выдворяют из города граждан, освободившихся из местных тюрем.  

Для резервации заключенных усилиями властей создан приют на базе бывшей школы-интерната. Для этих целей из здания выселены мастерские известных белорусских художников, Бориса Иванова и Анатолия Марышева.

А вот учащейся молодежи повезло меньше всех. И если сегодня их можно увидеть строящими бордюры на строительных объектах, то на 19 сентября детям дан приказ уехать из города. И пока взрослые будут развлекаться, более 300 учащихся оршанских лицеев, техникумов на время проведения праздника будут отличаться на сельскохозяйственных просторах, выполняя сугубо дожиночную работу: подымать лен, копать картошку.

Олег Граблевский

05.09.2008

Министерство правды установило истину

Заместитель министра информации Игорь Лаптенок постановил уничтожить "Рух за свабоду".

Александр Шпаковский  был задержан милицией летом этого года, когда распространял на рынке Орши листовки "Рух за свабоду".   В милиции составили на 75-летнего нарушителя общественного порядка протокол об административном правонарушении, изъяли 158 листовок. Для придания делу  общественно-политического резонанса материалы дела направили в столицу, в министерство информации.

Недавно Александр получил постановление министерства информации о прекращении дела об административном правонарушении за подписью замминистра Игоря Лаптенка.  

Тот "решил признать" в деянии Александра Шпаковского отсутствие состава административного правонарушения, так как материалы "Рух за свабоду" не относятся к периодической печатной продукции.

Не дав в обиду пожилого человека, Игорь Лаптенок иначе распорядился судьбой изъятых вещественных доказательств. В постановлении указано, что: "листовки "Рух за свободу" подлежат уничтожению, так как выпущены с нарушением требований законодательства в части указания выходных сведений и не должны распространяться на территории Республики Беларусь".

Олег Граблевский

05.09.2008

Тэлефоннаму тэрарысту далі тры гады

18-гадовы аршанец "падклаў міну" ў будынак Аршанскага райсуду – хацеў адпомсьціць за тое, што яго не пусьцілі на пасяджэньне.

Гэта другі выпадак на Віцебшчыне, калі  за пагрозу выбуху прысуджаюць турэмныя тэрміны, а не грашовыя штрафы.

У першым выпадку, які адбыўся ў Віцебску гады тры таму, закаханы хлопец "замініраваў" цягнік, у якім зьяжджала ягоная дзяўчына. Малады чалавек патэлефанаваў проста з вакзала, ледзьве толькі састаў скрануўся зь месца. Але пакуль "сігнал" дайшоў да машыніста, цягнік пасьпеў ад’ехаць ад гораду на дзясятак кілямэтраў, і спыняць яго давялося літаральна ў чыстым полі. Пасажараў эвакуіравалі, але выбуховага прыстасаваньня не знайшлі. Затое вельмі хутка знайшлі вінаватага у падманным выкліку спэцслужбаў – ягонае  тэлефанаваньне зафіксавала камэра відэаназіраньня.

Гісторыя, якая ў красавіку гэтага году адбылася ў Воршы, зусім не такая рамантычная. Спазьніўшыся на пасяджэньне ў раённы суд, дзе слухалася справа ягонага сябра, падвыпіўшы хлапец спачатку прасіў суддзю пусьціць яго ў залю. Атрымаўшы адмову, ён патэлефанаваў і паведаміў пра "міну". Калі судзілі яго самога, няўдалы "тэрарыст" тлумачыў, што хацеў толькі аднаго: каб працэс перанесьлі на іншы час. Пра тое, што зь яго спагоняць выдаткі за выезд апэратыўных груп МУС, МНС, КДБ і гэтак далей, ён не падумаў.  

Суд пастанавіў зьмясьціць хлопца на тры гады ў калёнію, а таксама ён мусіць кампэнсаваць "выдаткі за нязручнасьці" ўправе юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму.

Зь непаўнагадовымі "жартаўнікамі", якія "мініруюць" школы перад кантрольнымі работамі, органы правапарадку абыходзяцца ня так строга. Як правіла, бацькам загадваюць выплачваць адміністрацыйныя штрафы, а саміх падлеткаў ставяць на ўлік і інспэкцыі па справах няпоўнагадовых.  

Алена Штраль

04.09.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: