Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members intex Баранавічы Грамадская трыбуна № 4, лістапад
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Грамадская трыбуна № 4, лістапад

У Дудутак з’явіцца канкурэнт – комплекс Русіны

Унікальная забудова "Беларускае сялянскае падвор'е" ствараецца з верасня пад Баранавічамі.

Калі вядомы баранавіцкі краязнаўца Міхась Бернат у сярэдзіне 1990-х пачаў ствараць у вёсцы Русіны літататурна-этнаграфічны музей, на суседскіх тэрыторыях усё было закінута. Сам будынак музею, што захаваўся яшчэ з "польсіх часоў", хварэў грыбам, які з'ядаў дрэва. Высілкамі Міхася Берната паступова ўсё пачало аднаўляцца, прыйшло ў нармальны стан, запрацаваў філіял разьбы па дрэве, пачала стварацца экспазіцыя па ганчарнай справе і г.д.

І вось па замове аблвыканкама распрацавана ўжо канцэпцыя цэлага комплекса – "Беларускае сялянскае падвор'е". Але сродкаў на яе ўвасабленне прыйшлося чакаць некалькі месяцаў. Нарэшце, у верасні першыя грошы паступілі, і праца пачалася.  Расказвае Міхась Бернат:

– Сёньня пазнаёміцца з побытам, гісторыяй беларускага вясковага жыцця можна толькі ў Дудутках, пад сталіцай. Туды едуць з усёй краіны. Дай Божа, пасля заканчэння будаўніцтва комплекса і мы будзем прымаць турыстаў. Прычым не толькі з Беларусі, але і з замежжа. Дарэчы, да верасня ў нас ужо тут былі наведвальнікі з Амерыкі, Галандыі і Германіі. Яны ў захапленні! Шмат чаго тут убачылі ўпершыню.

А паказаць гасцям у раённым цэнтры рамёстваў ужо зараз ёсць што. На тэрыторыі каля музея пабудавана кузня, у якой цяпер трэба давесці да ладу абсталяванне ўнутры.

– Будзе ў нас і кузнец. Няўжо я нікога не знайду? Упэўнены, майстры не перавяліся, – кажа Міхась Язэпавіч. – А то некаторыя паказваюць нам толькі лапці і кажуць, што гэта беларуская культура!

Цэнтр адбудоўваецца каля маладога парка. Некалі тут вакол рос ельнік. Але пасля ён высах, і Міхась Язэпавіч высадзіў тут 120 чырвоналісцёвых дубкоў. Ну а рызынкай падвор’я мусіць стаць ветраны млын.

– Гэты ўзор прамысловай архітэктуры канца XIX стагоддзя я перавёз сюды з Ляхавіцкага раёна ў 2003 годзе. Да таго нейкія вандалы (інакш сказаць не магу) часткова спалілі яго. Я аддаў свае асабістыя грошы (паўтары тысячы долараў), каб аднавіць гэты млын. У Брэсцкай вобласці ён адзіны, які захаваўся!

Міхась Язэпавіч пастаянна падкрэслівае, што падвор’е, прынамсі ў Брэсцкай вобласці, будзе ўнікальным.

– Што ў нашым раёне засталося з гістарычных помнікаў? Амаль нічога! За пятнаццаць гадоў незалежнасці ўлады не садзенічалі захаванню гэтых адметнасцяў, а наадварот стымуліравалі іх распад. Многія помнікі вынішчаны, палацы развалены. Дык хай будзе хоць падвор'е...

Пад канец своеасаблівай экскурсіі баранавіцкі краязнаўца штораз хапаецца за сэрца. Ён з тых нямногіх, хто сапраўды перажывае за гісторыю і культуру. Але нават адзін чалавек, які аддае сябе справе, можа звярнуць горы.

Сяргей Карабанаў

28.11.2006

Вандалы наглеют, а власти молчат

Надписью "Не верь секте" неизвестные замарали евангельскую церковь в Барановичах. Свастикой оскорбили память жетрв Холокоста в Минске. Власти не среагировали на вандализм.

Утром во вторник оскорбляющую надпись обнаружил администратор церкви "Спасение" Юрий Ступаков.

– Я считаю, что это целенаправленный акт в отношении нашей церкви. Очевидно, к нему долго готовились: нужно было купить краску, выбрать время, наверняка пришлось использовать лестницу.

После этого случая руководство "Церкви Спасение" обратилось в милицию. Но верующие полагают, что правоохранительные органы заинтересованы в поиске хулиганов. В связи с чем обращают внимание общественности на ситуацию, которая в последнее время разворачивается вокруг протестантских церквей по стране в целом.

Политолог Владимир Мацкевич:

– Совсем недавно после окончания голодовки в церкви "Новая жизнь" в Минске здание было облито черной краской и сделана надпись "Нет тоталитарным сектам!". На телевидении ("Первом" канале и СТВ) прошли сюжеты, в которых прозвучали весьма некорректные выводы в отношении протестантских церквей.

Власти воспротивились возбуждению уголовных дел по этим фактам и таким образом едва ли не поощряют хулиганские действия, оскорбительные высказывания по отношению к протестантам.

Потому что евангелистские церкви сегодня не вписываются в официальную идеологию, имеют по большинству вопросов свое мнение, служат Богу, а не кому-то еще. Население же совершенно спокойно взирает на подобные факты. На мой взгляд, толерантность белорусов – миф. В лучшем случае можно говорить о безразличии…

Оскорбительные надписи в отношении социальных и национальных меньшинств в Барановичах не редкость. Относительно недавно, в марте 2005-го, черной краской были вымазаны стены местного Дома польского, а около здания сделаны две надписи, в том числе такая: "Сталин-Берия-Катынь!".

В других городах Беларуси акты вандализма встречаются также нередко. В начале ноября, например, неизвестными осквернен мемориал жертвам Холокоста "Яма" в Минске: там на обелиск нанесена свастика.

Неоднозначное отношение некоторых людей к протестантам, полякам и евреям Владимир Мацкевич объясняет еще и тем, что население страны плохо информировано об их деятельности, из-за чего готово воспринимать разнообразные сплетни и слухи.

– У нас еще жив советский штамп, что любая евангелистская церковь – это секта, – развивает эту же мысль Юрий Ступаков. – Между тем, мы открыли в городе два реабилитационных центра для алкоголиков, наркоманов и бывших заключенных, помогаем социальному отделу горисполкома медицинским оборудованием. Жаль, что люди не обращают внимания на реальную практику, а предпочитают навешивать ярлыки.

Наша справка:

Религиозная община христиан веры евангельской "Церковь Спасение" является второй по величине протестантской церковью в Беларуси. На сегодняшний день в ней насчитывается около полторы тысячи членов, а на богослужения приходят до двух тысяч человек. При церкви работает воскресная школа, которую посещают около 500 человек.

Сергей Карабанов

23.11.2006

Пяць адрозненняў глыбінак Беларусі і Швецыі

Жыццё ў правінцыі не параўнаць са сталічным. Іншыя памеры, іншы дабрабыт, іншы ўзровень. А наколькі адрозныя рэгіёны ў Беларусі і заходніх краінах?

Горад Кальмар знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Швецыі. Разам з прыгарадамі ў ім жыве каля 60 тысяч насельніцтва. Утрая большыя Баранавічы – другі па велічыні горад Брэсцкай вобласці.

Транспарт

Кальмар

У Кальмары, як і многіх гарадах Еўропы, вялікая частка насельніцтва рухаецца па цэнтры горада не на аўтамабілях ці грамадскім транспарце, а на веласіпедах. У Швецыі для веласіпедыстаў адведзены спецыльныя дарожкі каля палосаў для пешаходаў. Невялікі памер гарадка дазваляе яго жыхарам на двух колах вельмі хутка дабрацца да дома, месца сваёй працы, крамы і г.д. Цікава, што на такім транспарце ў Кальмары хутчэй пабачыш жанчын, чым мужчын. Мацнейшы пол ездзіць на Volvo і Mercedes. 

Праўда, ёсць у карыстанні веласіпедамі і адзін мінус: іх куды часцей крадуць.

У Кальмары акрамя чыгункі, аўта- і вела- ёсць і яшчэ адзін від транспарту – авіа. З мясцовага аэрапорта ў сталіцу Швецыі Стакгольм, які знаходзіцца на адлегласці 400 км, можна дабрацца прыкладна за гадзіну.

Баранавічы

Веласіпедыста ў Баранавічах у адрозненне ад шведскага Кальмара пабачыш вельмі рэдка. Па тратуарах з-за пешаходаў не паедзеш, а рухацца па праезжай частцы проста страшна – з такой колькасцю аўтамабіляў лёгка трапіць ў небяспечную сітуацыю. Ды і дарогі нашы не параўнаць са шведскімі. Напэўна таму жыхары Баранавіч лічаць за лепшае чакаць на прыпынку дваццаць хвілін аўтобуса, каб пасля дзесяць хвілін ехаць на ім. Хоць у 1930-х веласіпед меў кожны дзесяты гараджанін…

Што датычыць авіятранспарту, то быў ён некалі і ў гэтым беларускім горадзе. Як узгадваюць старажылы, некалі ў савецкія часы за нармальныя грошы з нашага горада можна было лётаць на самалёце ў Мінск. Зноў такога ў Баранавічах, мусіць, яшчэ доўга не будзе.

Жылыя дамы

Кальмар

60-тысячны Кальмар уражвае тым, што тут няма дамоў вышэйшых за тры-чатыры паверхі. Тлумачыцца гэта перш за ўсё псіхагічнымі асаблівасцямі мясцовых жыхароў, якія адчуваюць дыскамфорт пры жыцці ў высокіх дамах. Большасць насельнікаў Кальмара жыве ў прыватных дамах, сярод якіх сустракаюцца і даволі простыя будынкі з дрэва, і дамы, што будуць па карману зусім невялікай частцы насельніцтва Беларусі. 

А вось калі браць пад увагу не толькі жылыя дамы, то самы высокі будынак у Кальмары воданапорная вежа вышынёю з дванаццаціпавярховы дом, якая была пабудавана яшчэ ў пачатку XX стагоддзя.

Баранавічы  

У восьмым па велічыні горадзе Беларусі большасць жыхароў жыве ў шматпавярховых дамах. Яны, як падкрэслена ў небезвядомым фільме "Іронія лёсу", архітэктурнай разнастайнасцю не адрозніваюцца. Такія ці амаль такія дамы можна сустрэць на абсягах усяго былога Савецкага Саюза.

Мець у сваёй уласнасці прыватны дом можа сабе дазволіць далёка не кожны жыхар Баранавіч. Гаворка, зразумела, ідзе пра добрыя будынкі, а то выгляд некаторых прыватных дамоў, якія знаходзяцца амаль у цэнтры горада, часам пужае...  

Азеляненне

Кальмар

Магчыма з-за больш халоднага клімата (зімовы сезон у большай частцы Швецыі пачынаецца, як правіла, у сярэдзіне кастрычніка і заканчваецца ў сярэдзіне красавіка) кветак у Кальмары ранняй восенню нават пры тэмпературы +12, +14 С не пабачыш. Мясцовыя службы аддаюць перавагу ландшафтнаму азеляненню, якое  глядзіцца прыгожа, але як на беларускі погляд, то даволі сумна і бедна.

Баранавічы

Баранавічы са сваімі альпійскімі горкамі і кветкамі на першы погляд выгадна адрозніваецца ад шведскага горада. Чаму не навучыліся ці не хочуць навучыцца ў нас у параўнанні з тым жа Кальмарам, дык гэта глядзець за дрэвамі. Часам пасля "падразання" тыя выглядаюць, як карчы, якіх не вядома па якой прычыне вырашылі пакінуць расці далей.

Экалогія

Кальмар

Як гэта не фантастычна гучыць, аднак ва ўсёй Швецыі, у тым ліку і ў Кальмары, водаправодная вада здатная да піцця без кіпячэння! Яна не толькі бяспечная для здароўя, але і смачная. Увогуле шведы вельмі ўважліва ставяцца да прыроды, і пытанні экалогіі займаюць у іх адно з важнейшых месцаў. Так, у Кальмары ў самых розных месцах (на чыгуначнай станцыі, каля крамаў і г.д.) можна часта пабачыць сапраўдных... трусоў.

Вольна бегаюць па кустарніках горада, грызуць траву і ніхто з мясцовых жыхароў не дадумваецца адкрываць на іх паляванне. А ва ўтульным Кальмарскім парку, які, дарэчы, некалькі гадоў таму быў прызнаны самым прыгожым у Швецыі, можна паназіраць за шматлікімі качкамі, раптоўнае знікненне якіх з парку таксама не адбываецца.

Баранавічы  

Калі вы хочаце праблем са сваім здароўем, то піць водаправодную ваду без кіпячэння можна і ў Баранавічах. Але вось трусоў, зайцоў і іншых непрыручаных жывёл дакладна не пабачыш. Не сказаць, што ў беларускім горадзе, дзе знаходзіцца каля сарака прамысловых прадпрыемстваў, з экалагічнымі пытаннямі вельмі дрэнна, але з імі тут і не вельмі добра.

Алкаголь

Кальмар

Здавалася б, у адносна халоднай скандынаўскай Швецыі людзі павінны сагравацца спіртным. Але гэты стэрэатып не адпавядае рэчаіснасці. Алкаголь у Кальмары дастаць, па-першае, даволі складана і, па-другое, гэта даволі дорага. Віны, моцныя алгакгольныя напоі і моцнае піва прадаецца ў Швецыі толькі ў адной сетцы крам з 10.00 да 18.00 па буднім дням і (увага!) з 10.00 да 13.00 па суботам. У нядзелю гэтыя крамы за-чы-не-ны-я.

У Кальмары за некалькі дзён знаходжання там мне удалося знайсці толькі адну кропку вышэйзгаданай сеткі. Пры гэтым алкагольныя напоі там прадаюцца толькі асобам старэйшым за 20 год. У звычайных жа прадуктовых крамах прадаюць піва з нізкім зместам алкаголю (максімум – 3,5%), якое могуць набыць ужо асобы старэйшыя за 18 год.

Як расказала адна жыхарак Кальмара, раней шведы пілі рэдка і многа. Але ў апошнія гады з глабалізацыяй і шматлікімі турыстамі «рэдка» паступова змяняецца на  «часта». Тым не менш, у Кальмары з півам у руках на вуліцах нікога не ўбачыш. Піць на вуліцах не тое што забаронена, проста не прынята: для гэтых мэтаў хапае спецыяльных установаў.

Баранавічы

У беларускім горадзе алкаголь дастаць і лёгка, і танна – дастаткова зайсці ў бліжэйшую харчовую краму ці кіёск. Пры гэтым усе новаўвядзенні, якія абмяжоўваюць продаж спіртнога, успрымаюцца ў штыкі. Рашэнне аб продажы алкаголя толькі да 22.00 выклікала хвалю абурэння, а плануемая забарона распіцця піва на вуліцах разглядаецца амаль як контррэвалюцыя.

Пры гэтым штораніцы ў горадзе можна ўбачыць людзей з чырвонымі і сінімі тварамі, у якіх да таго ж трасуцца рукі, а вечарам і нават днём па гораду ходзяць асобы, якія літаральна на хаду п’юць алкагольныя напоі. Пакаленне next даўно забіла на Pepsi і выбрала піва: на кожнага беларуса ў год прыходзіцца 9,5 літра алкаголю пры сусветна прынятым максімальным узроўні ўжывання 8 літраў на душу насельніцтва, а гісторыкі спрачаюцца, ці пілі беларусы калі-небудзь больш, чым зараз. У гэтым плане шведам да нас яшчэ далёка.  

Сяргей Карабанаў

22.11.2006

Заходила в бесплатный интернет, а попала на острова Кука

Все чаще жители Барановичей узнают, что они якобы звонили  в различные экзотические уголки мира, типа острова Вануату. Доказать, что это надувательство, не удается. Приходится оплачивать звонки.

– Я в шоке! Никогда в жизни дальше Минска не звонил, а тут на днях приходит счет на 80 тысяч рублей за телефонный звонок в какое-то Вануату, которое находится где-то возле Австралии, – говорит студент Руслан, поставленный недавно в тупик пришедшей к нему домой распечаткой телефонных разговоров.

Как нам рассказал специалист по маркетингу телекоммуникационных услуг Барановичского РУЭС Юрий Лобоцкий, этот случай не единственный.

– Причиной таких телефонных соединений являются вирусные программы, загруженные в компьютер горожан из Интернета. Пользователи иногда натыкаются во "всемирной паутине" на баннеры, которые рекламируют якобы бесплатный Интернет или сексуальные услуги. После перехода на такие сайты в компьютер загружается вирусная программа, которая изменяет номер дозвона для подключения к "всемирной паутине". В следующий раз пользователь по невнимательности выходит по этому номеру в Интернет, но одновременно происходит телефонное соединение с зарубежной страной, за которое придется очень дорого заплатить, – рассказывает сотрудник РУЭС.

Рекорд по оплате телефонных разговоров был установлен два месяца назад, когда одной из жительниц Барановичей пришлось заплатить около 150 тысяч рублей за незапланированное соединение с Великобританией. 

– Эта горожанка долго не могла согласиться с нашим объяснением ситуации и даже подала на РУЭС в суд. Но мы в итоге дело выиграли, и ей пришлось заплатить, – вспоминает Юрий Лобоцкий.

Все это было бы смешно, если бы не тенденция к увеличению неожиданных телефонных соединений с другими странами. Как говорит сотрудник местного РУЭСа, в прошлом году таких случаев в Барановичах было зафиксировано всего пять, а в этом, скорее всего, на одиннадцати не остановятся…  

Сергей Карабанов

21.11.2006

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: