Магілёўскі далягляд № 1, красавік
|
Чым харчуюцца жыхары чарнобыльскай зоны?
У крамах забруджаных райцэнтраў і вёсак ёсьць і масьліны з бананамі. Аднак тамтэйшыя аддаюць перавагу салёным гуркам ды грыбам... Чаму? Напраўду, у зоне крамныя паліцы не пустыя, тут ёсьць з чаго выбіраць. Прынамсі ў райцэнтрах дакладна. Але не хапае грошай, каб купіць тое, што неабходна для нармальнага сілкаваньня. Так, цэны на асноўныя прадукты ў сярэднім на 15-20 працэнтаў вышэйшыя за магілёўскія. Да прыкладу, хлеб каштуе ў зоне 1000 рублёў, а ў абласным цэнтры ад 700. Заробкі ў "радыяцыйных" гарадках максымум 300 тысяч, на вёсках да 70-90 даляраў – гэта ў лепшыя часы: у пасяўную, жніво... Паводле афіцыйнай інфармацыі для найбольш неабароненых груп насельніцтва – дзяцей, інвалідаў – рэгулярна выдзяляецца фінансавая і іншая дапамога на набыцьцё прадуктаў. Яна, аднак, не пакрывае ўсіх выдаткаў. У прыватных гутарках тамтэйшыя жыхары кажуць, што асабліва не спадзяюцца на дзяржаву, але калі тая дае хоць сёе-тое, дык ніхто не адмаўляцца. Траціна тэрыторыі Магілёўшчыны забруджаная, там жывуць 125 тысяч чалавек. Пацярпелыя раёны спрэс сельскагаспадарчыя. Кожная сям’я папаўняе свой небагаты рацыён прадуктамі ўласнае вытворчасьці. У райцэнтрах у меншай ступені, на вёсках у большай. Між тым спажываньне харчоў, вырашчаных і сабраных у забруджанай зоне, нясе ня меншую пагрозу, чым наўпроставае ўзьдзеяньне радыяцыі. З большага пра тое людзі ведаюць, але істотнай увагі не надаюць: жыць неяк трэба... Мэдык Васіль Аўраменка адзначае тры найбольш небясьпечныя катэгорыі прадуктаў: зь дзічыны, грыбоў-ягадаў ды малака, асабліва прыватных гаспадарак. Найбольш складаная сытуацыя ў Быхаўскім, Чэрыкаўскім, Слаўгарадзкім раёнах. Кантроль за харчаваньнем людзей вядзецца, але за ўсім не ўпільнуеш: ужо не спрацоўваюць і пакараньні. Парушаюць правілы ня толькі прыватныя гаспадаркі. Рыгор Кастусёў, старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ бачыў на палях даўно адселенай вёскі пасьвілі скаціну суседняга калгасу. У забруджаных раёнах няма буйнай прамысловасьці. Датацыяў зь дзяржаўнага бюджэту не стае на падтрыманьне больш-менш заможнага жыцьця. Выручае недалёкая Расея. Па-першае, мужчыны езьдзяць туды на заробкі. А таньнейшыя расейскія харчы пакрысе запаўняюць паліцы тамтэйшых крамаў, выцясьняючы пры гэтым айчынныя. Па ўсім відаць, што вельмі хутка гандаль апынецца пад кантролем усходніх суседзяў. Наўрад ці мясцовым стане ад таго лепш... Андрэй Белагубаў
У саўгасе Лукашэнкі зарабляюць ўсяго па сто тысяч
Напярэдадні некаторыя з іх падалі заявы аб сваім звальненьні з гаспадаркі. Людзі пратэстуюць супраць заробкаў прыблізна ў 50 даляраў. Каб іх супакоіць, гаспадарку тэрмінова наведалі старшыня "Беларусьбанку" Надзея Ермакова і памочнік прэзыдэнта Ўладзімер Лаўрынкоў. Спн. Ермакова, якая раней працавала ў Шклоўскім раёне, прапанавала зьняць дырэктара гаспадаркі. Між тым саўгас, якім да свайго прэзыдэнцтва кіраваў Аляксандар Лукашэнка, пазыцыяніруецца ў вобласьці як пасьпяховае, перадавое прадпрыемства. На цэнтральнай сядзібе адбудаваная школа, клюб, кажуць, што хутка будзе і басэйн. Менавіта цэнтральная сядзіба дэманструецца шматлікім гасьцям як найвышэйшае дасягненьне ў рэалізацыі сельскагаспадарчае паліты дзяржавы. Перафірыйныя ж паселешчы застаюцца па за ўвагай. Выступ мэханізатараў, працоўнае эліты саўгасы, сьведчыць пра сацыяльную неўладкаванасьць, адсутнасьць ясных пэрспэктываў у гаспадарцы. Усё гэта ня затуліш паказушнай сацыяльнай інфраструктура. Андрэй Белагубаў
Магілёўскія студэнты ўшанавалі ахвяраў малавядомай дубравенкаўскай трагедыі
Стыхія зьнесла 129 дамоў і амаль цалкам разбурыла рынкавыя крамы, гандлёвыя рады. Энтузіясты з клюбу знайшлі шмат архіўных дакумэнтаў, якія дазваляюць ўявіць трагічныя падзеі таго часу. Пад чыгуначным насыпам невялікая рачулка Дубравенка, закаваная ў бэтонную трубу, пры адыходзе чырвонааармейцамі была запруджана. За паўгоду ўтварылася вялізнае возера, якое пагражала прарваць рукатворную запруду. Акупацыйныя ўлады марудзілі з рамонтам. Вал вады з ільдзінамі дасягаў 15 мэтраў. Ён зьмятаў усё на сваім шляху: людзей, стрэхі хат, сьцены, дрэвы і мэблю несла ў Дняпро. Вада запоўніла усё рэчышча Дубравенкі. Яна перла наперад, нібыта цунамі: адразу з зрэзала два каменныя масткі цераз раку, змыла падрыўнікоў, якія хацелі ліквідаваць запруду, разбурыла сетку вадаправоду, зьнесла жылыя памяшканьні з Дуравенскай вуліцы ды затапіла лазьню зь людзьмі, а рынак разам з гандлярамі й пакупнікамі. Горад застаўся без электрычнасці і вады, спыніўся чыгуначны рух у заходнім кірунку. Нехта Данілаў жыў амаль за кілямэтар ад Дубравенкі і быў перакананы, што вада да яго сядзібы ня дойдзе... Гэта была трагічная памылка. Захаваліся яго ўспаміны, як блякаваная вадой жонка ў хаце праз вакно лямянтавала: "Ратуйце!". Муж зь берагу зьбіраўся сягануць у ваду, але яго не пусьцілі... Сьведка тых падзеяў магілёвец Кавалькоў, успамінае: "Тапельцаў – мужчын, жанчын, немаўлят ў пялюшках – зьбіралі па берагох Дняпра і на лузе... Даліна Дубравенкі зьмянілася: скразная пустэльня сярод высокіх берагоў".
Выкладчык Дзяржаўнага ўнівэрсытэту Аляксей Бацюкоў, адзначае, што трагедыі застаюцца невядомымі, пакуль пра іх маўчаць. Ані малых, ані вялікіх трагедыяў няма, ёсьць ахвяры, пра якіх варта памятаць і шанаваць. Менавіта гэта найвышэйшая праява людзкасьці. Андрэй Белагубаў |
Мэханізатары саўгасу "Гарадзец" Шклоўскага раёну, якім раней кіраваў А. Лукашэнка, узьняліся супраць малых заробкаў.
Паводка, якая зараз пачынаецца, супала зь ініцыятывай актывістаў Магілёўскага філязофскага клюбу – усталяваць памятны знак ў месцы, дзе ўвесну 1942 году зь небывалай паводкі на рачулцы Дубравенка адбылася жудасная трагедыя – за 20 хвілінаў у вадзе патанула больш за дзьве тысячы чалавек...
Мінула 64 гады. Рэчышча Дубравенкі цяпер упарадкавана для баўленьня часу гараджан. Актывісты філасофскага Клюбу да гарадзкіх уладаў па дазвол на ўсталяваньне памятнага знаку. Пакуль рашэньне не прынятае. Аднак у адзін з красавіцкіх дзён моладзь уклала на мяркуемым месцы пад сьціплыв помнік кветкі.