Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 6, лістапад
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Магілёўскі далягляд № 6, лістапад

У Магілёве няма куды звозіць таксычныя адыходы

Горад на Дняпры ня мае палігону для ўтылізацыі шкодных адыходаў. Сёньня іх ужо каля сямідзесяці тысяч тон. Шмат чаго проста звозіцца ў лес.

Многія заводы і фабрыкі ня маюць адпаведных ліцэнзій: вельмі жорсткія патрабаваньні Міністэрства аховы навакольля і эколягаў. Таму ў Беларусі перапрацоўкай займаюцца адзінкі. А на Магілёўшчыне – увогуле ніхто.

Везьці ж адыходы ў іншыя вобласьці і пры гэтым плаціць грошы за перапрацоўку здольнае ня кожнае прадпрыемства. Вось і звозяць яна таксычныя рэчывы ў лес, ці ў забалочаныя месцы.

Так, напрыклад, да 2000 году адыходы магілёўскай "Строммашыны" забірала цагельня, што ў Радошкавічах, і выкарыстоўвала ў сваёй вытворчасьці. Але пасьля ўвядзеньня ліцэнзій на гэты від дзейнасьці адыходы ўжо больш нікому не патрэбныя.

І пакуль гарадзкія ўлады адсоўваюць вырашэньне гэтай праблемы на далейшы час, магілёўцы будуць знаходзіць у лесе несанкцыянаваныя сьметнікі таксычных адыходаў.

Зьміцер Мышкоўскі

25.11.2006

Бязьдзейнасьць уладаў надае энтузіязму вандалам

Вандалы разбилиЗамест таго, каб прымусіць мясцовую міліцыю шукаць вандалаў, якія псуюць помнікі, магілёўскія дэпутаты пішуць звароты да парлямэнту.

У той час, калі праваахоўныя органы адмаўляюцца шукаць тых, хто апаганілі мэмарыял "Яма", дэпутацкі корпус Магілёўшчыны рыхтуе зварот да парлямэнту з прапановай зрабіць больш жорсткай адказнасьць за зьдзекі над пахаваньнямі.

Гэтая ініцыятыва – натуральны працяг гісторыі з выкраданьнем бюсту Героя Савецкага Саюзу Андрэя Мельнікава на польскіх могілках, што ў Магілёве. Яны часта пакутуюць ад паскуднікаў, бо месьцяцца ў жылым раёне гораду. Пры ўваходзе адразу заўважаеш, што старажытныя помнікі на цэнтральнай алеі неаднаразова зьняважаліся ў розныя часы. Стораж абараніць пахаваньні ня ў стане, бо працуе толькі ўдзень. А ўвечары тут зьбіраецца моладзь, каб "адпачыць". І "адпачывае" так, як ёй дазваляе абыякавасьць грамадзтва.

Улетку да старшыні аблвыканкаму Барыса Батуры зьвярнуліся сваякі вэтэрана, чыю магілу апаганілі невядомыя. Губэрнатар даў даручэньне праваахоўнікам знайсьці вандалаў. Дагэтуль ніхто ня знойдзены. Ці не таму, што спадар Батура, ды іншыя начальнікі пакінулі без увагі той факт, што міліцыя ўвогуле адмаўлялася шукаць вінаватых.

Агульнае цынічнае стаўленьне дзяржавы да сваіх абавязкаў, рэакцыя чыноўнікаў і дэпутатаў на паскудзтвы ў Курапатах, мэмарыяле "Яма" ды й на могілках простых вэтэранаў кансэрвуе праблему. Больш за тое: беспакаранасьць стымулюе зьяўленьне яшчэ больш цынічных хуліганаў.

Таму дэпутатам можна толькі адно параіць – не звароты сачыняць трэба, а сачыць, як міліцыя шукае паскуднікаў. А як ўжо карціць нешта ўзмацніць, так хай гэта будзе адказнасьць за ўласны цынізм.

Зьміцер Мышкоўскі

20.11.2006

Трынаццаць разоў пацукі нападалі сёлета на магілёўцаў

ПацукіЭпідэміёлягі канстатуюць: шаленства сярод грызуноў павялічваецца. Расьце і колькасьць кішэчных захворваньняў – штогод да 250 выпадкаў.

Барацьба гарадзкіх санітарных службаў з грызунамі паказала сваю неэфэктыўнасьць. У прыватнасьці таму, што яны абмяжоўваюцца дэзінфэкцыяй толькі падвалаў. А сьмецьцеправоды і дахі застаюцца неапрацаванымі. Пакінуты без увагі і ўласны сэктар. Таму ня дзіўна, што колькасьць пацукоў у жылых дамах павялічваецца.

І яшчэ адзін сумны факт. Па-ранейшаму Магілёў займае першае месца ў краіне па росьце кішэчных захворваньняў. Штогод рэгіструюцца прыкладна дзьвесьце пяцьдзесят выпадкаў.

Прычынаў зноў жа некалькі. Тут і недапрацоўкі ўласна санітарных службаў, і парушэньне санітарных нормаў гандлярамі, і пратэрмінованая прадукцыя, і узровень адукаванасьці насельніцтва. Да адміністратыўнай адказнасьці парушальнікі санітарных норм за год прыцягваліся чатырыста разоў, але рост такога кшталту парушэньняў паказвае, што падобныя захады малаэфэктыўныя.

Зьміцер Мышкоўскі

15.11.2006

Кадравы голад на Магілёўшчыне

ТребуютсяБабруйскія будаўнікі падчас ухваленых вышэйшым кіраўніцтвам краіны  "Дажынак" здавалі непадрыхтаваныя да эксплюатацыі жылыя дамы.

І ня дзіўна, бо прычыны гэтаму – адчувальны недахоп высокакваліфікаваных спэцыялістаў. Так, па выніках праверак змаглі павысіць сваю кляснасьць толькі 20 адсоткаў будаўнікоў. Шмат недахопаў выяўлены і ў іншых рэгіёнах вобласьці.

Па словах  прадстаўніка дзяржкантролю, адзін з фігурантаў афіцыйнай прапаганды часоў "выбарчай кампаніі" – завод газэтнай паперы ў Шклове – ня будзе пабудаваны ў тэрмін. Як і аграгарадок "Александрыя", увядзеньне якога плянавалася на 1 студзеня 2007 года. Гэта самы яскравы, але не адзіны выпадак у аграбудаўнічай галіне.

Пад пагрозаў зрыву і праграма "Чыстая вада", вынік якой увасабляў сабой восем ачыстных збудаваньняў. Але ў тэрмін было здадзена толькі адно. Працаўнікі скардзяцца на недахоп грошай - тры мільярды беларускіх рублёў  было выдаткавана горацкай станцыі, але з-за росту цэн на матэрыялы гэтай сумы не хапіла, каб здаць аб’ект своечасова.

Зразумела, што заўжды існуюць пэўныя адрозьненьні паміж "дасягненьнямі" у ракурсе дзяржаўнай прапаганды і рэальнымі лічбамі. Раз-пораз афіцыйны бок агучвае ўласныя няўдачы. Цікава толькі, калі дзяржкантроль будзе звартаць увагу на мэтамарфозы, пры якіх "цудоўны ураджай" празь нейкі час пераўтвараецца ў прыпіскі; адзнака "выдатна" за будаўніцтва – у "шматлікія парушэньні", і г.д. Напэўна, на такога кшталту людзей у дзяржкантролю існуе свой "кадравы голад".

Зьміцер Мышкоўскі

13.11.06

"Хімвалакно" змагаецца за славу "ворага інтэрнэту"

ИнтернетАдміністратарам унутранай кампутарнай сеткі "Хімвалакна" прапанавалі звольніцца "па асабістым жаданьні" за перадрукоўку навінаў зь Сеціва на сэрвэр.

Унутраная сетка магілёўскага "Хімвалакна" была месцам, дзе карыстальнікі маглі даведацца пра навіны свайго прадпрыемства, пачытаць нацыянальныя ці сусьветныя навіны альбо проста даведацца пра прагноз надвор’я. Пару дзён таму на сайце разам з дзяржаўнымі навінамі зьявіліся і некалькі артыкулаў зь незалежных сайтаў. Адзін зь іх разказваў пра "росквіт" беларускай вёскі. Другі ж называўся "За патрабаваньне праверыць псыхічнае здароўе Лукашэнкі – 2 гады турмы". І вось за такую вольнасьць адміністратараў звальняюць "па асабістым жаданьні".

Нагадаем, што міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры бязь межаў" назвала Беларусь адзіным эўрапейскім ворагам Інтэрнэту. Пэўна, кіраўніцтва "Хімвалакна" за ненаяўнасьцю эканамічных посьпехаў вырашыла унесьці свой ўклад у "разьвіцьцё свабоды слова" ў краіне.

Зьміцер Мышкоўскі

10.11.06

Магілёў: на мітынгу агітавалі за новага прэзыдэнта

СовинформбюроМаладым нацыянал-бальшавікам не дазволілі ўскласьці кветкі да помніка Леніну. А сябры праўладнай КПБ пад вокнамі аблвыканкаму бесперашкодна агітавалі за новага лідэра дзяржавы.

На цэнтральную плошчу Магілёва прыйшло каля 50 чалавек: аніякіх перашкод у правядзеньні сьвяткаваньня з боку ўлад не чынілася; прымусовага згону людзей не назіралася. Заяўку на ўскладаньне кветак падаў магілёўскі аддзел КПБ. Сьвяткаваньне прайшло ў сьціплым фармаце – кароткі выступ з тэматычнымі вершамі і само ўскладаньне. Купку актывістаў НБП да ўскладаньня не пусьцілі міліцыянты – апошнім падаўся нядобранадзейным зьнешні выгляд бальшавікоў.

Магілёўскія камуністы распаўсюджвалі сярод прысутных выданьне "Совинформбюро" без выходных зьвестак, але пазначаных як "орган Верховного совета СССР". Выпуск гэтага выданьня быў прысьвечаны асобе нейкага О.С.Шэніна, які нібыта займае пасаду "старшыні КПСС" і мяркуе балятавацца на пасаду Прэзыдэнта РФ у 2008 годзе. Матэрыял нічым не адрозьніваецца ад звычайнага агіткі: ўсхваляецца асоба самога "старшыні КПСС" як сьвядомага і адданага змагара "за Советскую Родину"; дэкляруецца вернасьць "подзьвігу герояў ГК ЧП". Зьдзіўляе толькі цытаваньне ў газэце лісту ад краснаярскага крымінальнага аўтарытэта Анатоля Быкава, які вылучае сп.Шэніна як "человека, который не подыгрывает тем или иным финансовым группам, не выполняет политические заказы".

Сапраўды, не павінна ўзьнікаць аніякага сумневу ў шчырасьці магілёўцаў, якія вырашылі адсьвяткаваць гэтую дату. Але і тое, што шмат хто выкарыстаў гэты дзень як звычайны выходны, сьведчыць: ідэалягічныя устаноўкі – часовая зьява.

Зьміцер Мышкоўскі

08.11.06

Саюзнікам гісторыкаў нечакана стала ідэалогія

В церквиМагілёўскія чыноўнікі адмовілі ў будаўніцтве царквы ў цэнтры горада. Маўляў, службы ў ёй і вернікі могуць стаць перашкодай для масавых гулянняў, якія рэгулярна ладзяцца з дазволу ўладаў на той самай тэрыторыі.

Купка вернікаў звярнулася да старшыні Магілёўскага аблвыканкама за дазволам пабудаваць царкву ў парку імя Горкага – гістарычным месцы, больш вядомым у абласным цэнтры як Замкавая гара.

Гутаркі пра тое, што праваслаўныя вернікі хочуць пабудаваць там храм "у гонар святых уладарных пакутнікаў і ўсіх пакутнікаў і спавядальнікаў дваццатага стагоддзя" вядуцца ўжо шмат гадоў. Пэўныя падставы для гэтага ёсць: некалі побач з паркам знаходзіўся будынак, у якім падчас першай сусьветнай вайны жыў апошні расейскі імператар. У горадзе на Дняпры ён кіраваў Стаўкай. Нагадаем: Мікалая ІІ Беларуская Праваслаўная Царква ўшаноўвае як святога.

Будаўніцтва распачалося яшчэ ўлетку: тут з’явіўся плот і вагончык для рабочых; выкапана яміна для падмурку. Але з падачы магілёўскіх навукоўцаў толькі распачатую працу тэрмінова спынілі. Справа ў тым, што Замкавая гара – лёсавызначальнае месца для гораду, яно невыпадкова мае статус гісторыка-культурніцкай каштоўнасці.

Губернатар Барыс Батура не бачыць неабходнасьці ў будаўніцтве там царквы. Пры абгрунтаванні сваёй пазіцыі ён спаслаўся вернікам на тое, што спецыяльна размаўляў з уладыкам Філарэтам, і той пагадзіўся: царкву можна пабудаваць у іншым месцы.

Магло б падацца, што ўлада асэнсавала магчымасці аднаўляць горад, не парушаючы закона аб гістарычных каштоўнасцях. Але больш падрабязныя тлумачэнні старшыні аблвыканкаму паказалі: тут усё прасьцей. Больш прагматычна.

Справа ў тым, што з гары адкрываецца шыкоўная панарама на Днепр і левабярэжныя мікрараёны. На плошчы побач і непасрэдна ў парку гарадскія ўлады звычайна ладзяць масавыя гуляньні. А царква, на думку, Барыса Батуры, вымагае пэўнага аскетніцтва. "Богава", як кажуць, у такім разе не ладзіць з "кесаравым", адно замінае другому. І куды тады падацца людзям? Хіба на плошчу Леніна перад аблвыканкамам? Такая ідэя чыноўнікам не да спадобы. Вось і нарадзілася ідэя паставіць царкоўны будынак у іншым месцы.

Такім чынам, не адным законам кіруецца магілёўская вертыкаль. Найперш –мэтазгоднасьцю. У дадзенай сітуацыі яна носіць выразны ідэалагічны характар. Рэдкі выпадак, калі сёняшняя ідэалёгія стала саюзнікам гісторыкаў і археолагаў.

Зьміцер Мышкоўскі

07.11.06

Милиция стала первым читателем газеты "НАШ Могилёв"

NaruchniciТретьего ноября задержан редактор новой газеты Андрей Двигун. У него конфисковали весь тираж незарегистрированного издания.

Оперуполномоченные в цивильном задержали журналиста прямо на улице, среди бела дня. Причина задержания – подозрение в краже.

В помещении Ленинского РОВД г. Могилёва у Андрея изъяли 337 экземпляров печатной продукции.
– Задержание носит политический характер, утверждает Андрей. ¬– Власти не хотят, чтобы в Могилёве появилась независимая газета. Сейчас нас пытаются обвинить в превышении разрешённого тиража – 299 экземпляров. Но изъяли у меня ещё не сложенные листы, где было много брака. Мы стараемся придерживаться действующего законодательства.

Капитан милиции Юрий Кириллович пояснил, что будет проведена экспертная оценка издания, а причина изъятия печатной продукции – превышение допущенного тиража.

– Как только меня доставили в РОВД, – рассказывает Андрей, – милиция сразу принялась считать газеты, про кражу даже не вспоминали. Обращались со мной по-человечески, а в приватной беседе признались, что был звонок "сверху".

Газета "НАШ Могилёв" – новое издание, созданное для поддержки Могилёвской городской коалиции демократических сил. Возникла по инициативе лидеров молодёжных общественных организаций. Тираж – 299 экземпляров, учредитель – профсоюз РЭП.  Первый номер должен был поступить к читателям 4 ноября 2006 года.

Андрей Волков

03.11.06

Чыноўнікам патрэбны ня ўсе залатыя мэдалі

Тайский боксМагілёўская школа тайскага боксу – адна з наймацнейшых у сьвеце – ня ў стане адправіць сваіх прадстаўнікоў на чэмпіянат Эўропы з фінансавых прычынаў. У дзяржавы іншыя прыярытэты – выключна алімпійскія віды спорту.

Паводле вынікаў сёлетняга чэмпіянату Беларусі у тайскім боксе, пяць дзяўчат-выхаванак абласной школы прафсаюзаў, дабіліся запрашэньня на чэмпіянат Эўропы. Ён будзе ладзіцца напрыканцы лістападу ў партугальскім Лісабоне. Трэнэры ня маюць сумневаў, што ўдзел нашых дзяўчат у спаборніцтвах прынёс бы Беларусі мэдалі. Хай пакуль не ў алімпійскім, але папулярным відзе спорту.

Намесьнік дырэктара абласной ДЮСШ прафсаюзаў “Спартак-35” Дзьмітры Мельнікаў кажа, што зборная Беларусі на чэмпіянатах Эўропы і Сьвету ніжэй за другое месца не атрымлівае. І калі спартовец заваяваў прызавое месца ў Беларусі, яму гарантавана прызавое месца ў Эўропе – вось такая раскладка!.

Прычына, па якой нашы баксёры ня трапяць на спаборніцтвы, – недахоп сродкаў. Паездка кожнай зь дзяўчат каштуе каля 700 эўра. Для спартакаўскай школы, якую фінансуюць прафсаюзы, грошы вялікія. Абласное кіраўніцтва спорту і турызму прымаць удзел у жыцьці “тайцаў” і “кікбаксёраў” ня бачыць неабходным – не алімпійскія віды спорту. А грошай, якія дае школа, хапае толькі на рэспубліканскія спаборніцтвы.

Выходзіць, тайскі бокс у Магілёве падтрымлівае толькі энтузіязм тысячы хлопцаў і дзяўчат. Але калі кікбоксінг стане алімпійскім відам спорту, знойдзецца тысяча чыноўнікаў, якія будуць шчыра дэманстраваць свой “клопат” пра выхаваньне новых спартыўных імёнаў.

Зьміцер Мышкоўскі

16.11.2006

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: