Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магiлёўскi далягляд №9, люты
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Магiлёўскi далягляд №9, люты

Міліцыя рэагуе на палітыку, а не смурод

Міліцыянты адмаўляюцца навесьці элемэнтарны бытавы парадак, ігнаруя скаргі цэлага пад’езду.

Надоечы прадстаўнікоў магілёўскага ЖЭУ №6  участковы папярэдзіў: вывазка сьмецьця ад дому нумар 33 па вуліцы Якубоўскага – незаконная.

92-гадовая Капіталіна Раманава зьбірае сьмецьце з усяго раёну і зносіць пад пад'езд. Потым "каштоўнае" перацягваецца ў кватэру, астатняе – пакідаецца ля дому. Але пасьля спробы камунальнікаў пазбавіцца ад таго дабра на іх паступіла скарга ад бабулі. Міліцыя спыніла дворнікаў: паводле закону, гэтае сьмецьце – уласная маёмасьць.

Такая бездакорная павага да патрабаваньняў права магла б дадаць людзям у пагонах павагі, каб ня іншыя факты. Напрыклад, нядаўна міліцыя уварвалася ў прыватны дом, дзе адбывалася сутрэча прадстаўнікоў "Маладога фронту". На якой падставе? Там нібыта "па словах суседзяў" учынілі бойку. І такіх прыкладаў – хапае.

Дзіўна, чаму ж тады міліцыянты ніяк не рэагуюць на скаргі суседзяў пра невыносны смурод з кватэры Капіталіны Раманавай? Ці не таму, што тут ня "пахне" палітыкай?

Зьміцер Мышкоўскі

28.02.2007

Оставить комментарий

Дзеці замярзаюць у школе

У клясах тэмпэратура ніжэй за норму, але ня ўсе настаўнікі дазваляюць  магілёўскім дзеткам з праблемамі ў псыхічным разьвіцьці сядзець у паліто.

Як мы пісалі раней, навучальныя ўстановы Магілёву з падачы мясцовых уладаў перайшлі на рэжым эканоміі.

Школа для дзяцей з асаблівасьцямі псыхічнага разьвіцьця знаходзіцца ў самым цэнтры гораду ў трохпавярховым будынку, дзе сыстэма ацяпленьня пачынае дзейнічаць менавіта зь верхняга паверху. Таму, зразумела, стары будынак па новай праграме энэргазьбераганьня за ноч пасьпявае выстудзіцца, так і не пасьпеўшы нагрэцца за дзень.

У памяшканьнях першага паверху тэмпэратура вагаецца паміж 13-14 градусамі цяпла. Дзеці займаюцца тут на працягу ўсяго дня, і яны пакутуюць значна больш, чым настаўнікі. Але і апошнія скардзяцца на ўмовы. Чакаць жа пратэстаў з боку бацькоў не даводзіцца, бо амаль ўсе малыя з праблематычных сем’яў.

Чыноўнікі ведаюць гэта і не прымаюць ніякіх захадаў, каб выправіць ненармальнае становішча. Эканомія энэргіі для іх куды больш важней, чымсьці здароўе й без таго хворых малых.

Зьміцер Мышкоўскі

27.02.2007

Адноўлены выпуск "Сацыяльнай газеты"

У Магілёве пасля двухгадовага зацішша зноў пачаў выходзіць друкаваны орган Свабоднага прафсаюза Беларускага.

– Ужо пабачылі свет два нумары і рыхтуецца трэці, – давёў старшыня Магілёўскай рэгіянальнай арганізацыі СПБ Юрый Новікаў.

Нагадаем, "Сацыяльная газета" выходзіла на працягу трох год і прыпынілася ў сувязі са складаным становішчам незалежнага прафсаюза.

Як адзначыў лідэр арганізацыі, рашэнне аднавіць выпуск  звязана з ростам цікавасці людзей да дзейнасці СПБ. У праўсаюз часцей звяртаюцца тыя, у каго ёсць праблемы на працы, ідуць са скаргамі і беспрацоўныя.

– Мы павінны выносіць гэтыя пытанні на абмеркаванне праз газету і спрабаваць іх вырашыць, – лічыць Юрый. – Калісьці ў нас выходзіў яшчэ і "Прафсаюзны веснік", і як толькі колькасць нашых сябраў зноў павялічыцца, паспрабуем аднавіць і гэты бюлетэнь.
 
"Сацыяльная газета" нацэлена на сацыяльную ж праблематыку, але ў ёй таксама ўздымаюцца палітычныя праблемы.

Пакуль адноўленае выданне распаўсюджваецца ўнутры прафсаюза і наклад яго не перавышае 299 асобнікаў. 

Вітольд Няўрыда

27.02.2007

У Чэрыкаве смачны хлеб пад забаронай

У выніку негалоснай забароны на продаж прадукцыі "Магілёўхлебпраму" спажыўцы ня маюць магчымасці купляць тую прадукцыю, якая ім спадабаецца.

Раней абласныя хлебапёкі мелі ў Чэрыкаве 22 кропкі распаўсюду сваёй прадукцыі, з якіх на дадзеный момант засталася адна – універсам №7. Але праз гадзіну пасьля адкрыцьця і на гэтых паліцах прадукцыя толькі мясцовая – смачны хлеб хутка разьбіраюць. 

Намесьнік гэнэральнага дырэктара РУПП "Магілёўхлебпрам" Дзьмітры Бунас віной такому становішчу лічыць негалосную забарону мясцовай улады на разгрузку іх прадукцыі. Прычына – абарона інтарэсаў свайго хлебзаводу, бо яго слабая абсталяванасьць не пакідае шанцаў у канкурэнтнай барацьбе.

Дырэктарка Чэрыкаўскага хлебзаводу Лідзія Каверына спадзяецца, што становішча хутка зьменіцца – ў гэтым годзе плянуецца запусьціць новую печ, здольную пашырыць асартымэнт з 16 гатункаў да некалькі дзесяткаў. Але зараз удзел у канкурэнтнай барацьбе зь іншымі вытворцамі лічыць сьмяротным для прадпрыемства.

– Нават калі "Магілёўхлебпрам" абмежаваць дзесяцьцю тонамі прадукцыі, – кажа спадарыня Каверына, – то мы рызыкуем страціць прадпрыемства, як гэта ўжо здарылася з нашым малаказаводам, бо падвышэньне кошту на энэрганосьбіты прымусіла нас эканоміць амаль на ўсім.

Невядома, калі абодвум прадпрыемствам дазволяць паспрабаваць сілы на роўных ва ўмовах рынкавых адносінаў. Але відавочна, што мясцовая адміністрацыя мусіць прызнаць неэфэктыўнасьць сваёй працы, бо яна была няздольныя папэрэдзіць гэтага становішча.

А пакуль чыноўнікі фактычна пазабавілі спажыўцоў купляць якасную прадукцыю па танным цэнам.

Зьміцер Мышкоўскі

21.02.2007

Міліцыя абараніла "дзяржаўную" моладзь ад "нацыянальнай"

 Учора, 14 лютага, актывісты маладзёжнай незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" правялі акцыю, прысвечаную дню Святога Валянціна.

Каля дзесятка маладых актывістаў на цэнтральнай пешаходнай вуліцы Магілёва раздавалі мінакам "валянцінкі" з віншаваннямі і ў дадатак да ўсяго даравалі бел-чырвона-белыя балонікі. Моладзь была захоплена і вельмі пазітыўна рэагавала на віншаванні такога роду.

У гэты час на Зорнай плошчы адбываўся канцэрт пад назвай "За любімую Беларусь!", арганізатарамі якога выступаў БРСМ. На канцэртнай пляцоўцы танчылі чырвона-зялёныя "сардэчкі", якія падыходзілі да людзей і запрашалі патанчыць разам з імі. Раздаваліся прапагандысцкія "валянцінкі" ў выглядзі сардэчак ў традыцыйных дзяржаўных колерах. На плошчы агулам знаходзілася крыху больш за 100 чалавек.

Як толькі маладыя людзі падыйшлі да плошчы і пачалі там дарыць "няправільныя валянцінкі", то супрацоўнікі міліцыі не разгубіліся і ў сваю чаргу затрымалі Максіма Азарава і Антона Усцімчука. Іх вывелі пры дапамозе супрацоўнікаў АМАПу за межы плошчы, на якой праходзіла мерапрыемства, і капітан міліцыі вынес вуснае папярэджанне і парэкамендаваў неадкладна пакінуць плошчу. 

Вітольд Няўрыда

15.02.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: