Магілеўскі далягляд № 12, ліпень
|
Каго "крышуюць" магілёўскія сілавікі?
Гучные заявы Аляксандра Лукашенкі пра супрацьпраўную дзейнасьць КДБ і МУС выклікаюць зацікаваўленасьць: наколькі гэта заўважна ў нашым штодзённым жыцьці? Пра тое, што ананімныя магілёўскія камітэтчыкі любяць баксіраваць з шараговымі грамадзянамі, мы ўжо пісалі. Але ж днямі пакрыўджаны імі кіраўнік дзяржакантролю ня тое, што звычайныя беларускія хлопцы: ананімных тайсанаў гэтым разам знайшлі. Канешне, зьдзіўляе, што так рэдка назіраецца рэакцыя на супрацьпраўныя дзеяньні тых, хто павінен закон якраз абараняць. Мы зьвярнуліся да звычайных магіляўчан з пытаньнем: да якіх парушэньняў закону маглі быць спрычённыя сілавікі Магілёва? Надзея, прадавачка ўнівэрмагу “Цэнтральны”: Натуральна ж, яны "крышуюць" валютчыкаў, якія у нас на ўваходзе працуюць. Я іх асабіста ня ведаю, але ж вылучаю з натоўпу нават у горадзе. Ёсьць сярод іх прывабны такі, зь мяліраваньнем, дык я разам зь ім з Масквы ў адным купэ ехала – пазнала адразу. Дзяўчынкі з кавярні зь імі знаюцца, бо літаральна працуюць у суседніх аддзелах. Кіраўніцтва здароўкаецца, як з падначаленымі. Бяз "крышы" з боку праваахоўнікаў такое становішча немагчымае. Алеся і Кірыл, студэнты: Мы дакладна ведаем, што малады кадэбіст, былы стэдэнт нашага вну, прыходзіў прасіць выкладчыка за нашага сакурсьніка. Выкладчык пагадзіўся адразу, хаця гразіў адлічыць гэтага хлопца. Мы ж былі зьдзіўленыя, што такія рэчы робяцца адкрыта. І чаму КДБ просіць за дрэннага студэнта? Навошта ім супрацоўнік, які іспыт самастойна здаць ня ў стане? Сяргей, бізнэсовец: Клюб, дзе затрымалі колькі наркаманаў, ведаеце? Мой бізнэс у такім выпадку ўсе мае сувязі ня выратавалі б, дакладна. А гэтыя – пасьля яшчэ новую краму адчынілі. Кажуць, там расейскі крыміналітэт кіруе ўсім. Але ж тут і яны з кімсьці вымушаныя дамаўляцца. А калі справа крымінальная, то і дамаўляцца трэба з адпаведнымі службамі. Спадзявацца на тое, што злавілі ўсіх нядобрасумленных супрацоўнікаў ад КДБ, не выстае. Але ж сачыць за становішчам з карупцыяй сілавікоў ужо можна на прыкладах, што апісаныя ў гэтым артыкуле. Таму як той казаў: мэты акрэсленыя, задачы пастаўленыя – за працу, таварышы! Зьміцер Мышкоўскі 23.07.2007
А хто там едзе?
Напярэдадні 125-годдзя Янкі Купалы магілёўцаў чакаў і вітаў сьвяточны тралебус з бесплатным праездам, вершамі і віктарынамі. Напрацягу дзьвух гадзін тралебус, упрыгожаны плякатамі і шарыкамі, прыцягваў увагу мінакоў да юбілею славутага беларускага Песьняра. Ідэя правядзеньня такога кшталту свьята належыць звычайным магілёўцам. Правялі сьвята за уласны кошт. Такім чынам магілёўцы хацелі спалучыць утылітарную частку нашага надзённага са спрадвечнай Паэзіяй Беларускага Слова. Натуральна, што праведаўшы пра гэтую акцыю, да яе далучыліся і прадстаўнікі Таварыства Беларускай Мовы. Пасажары былі вельмі ўражаныя. Яны з задавальненьнем адказывалі на простыя пытаньні з жыцьця Паэта. Які верш быў прысьвечаны Магілёву? Дзе нарадзіўся Купала? Якое ў яго сапраўднае імя? Ініцыятары лічуць, што такія нескладаныя пытаньні дораць упэўненасьць людзям у іх еднасьці са сваёў культурай і гісторыяй. – Я спачатку падумала, што гэта нейкая правакацыя, – распавела адна з пасажырак на чыстай беларускай мове. – Мне вельмі спадабалася. Нават зрабіла два колы па сьвяточным маршруце. Пасажыры, якім пашчасціла трапіць на сьвяточны маршрут дзячылі арганізатараў па-беларуску. Самай яскравай зорачкай мерапрыемства сталася маленькая Яніна, якая ўражанная агульным настроем выклікалася прачытаць верш "А хто там ідзе?". Старшыня магілёўскага аддзяленьня ТБМ Алег Дзьячкоў мяркуе правесьці аналягічные акцыі прысьведчаные 125-годдзю яшчэ аднаго нашага вялікага паэта – Якуба Коласа. Зьміцер Мышкоўскі 06.07.2007 |