Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 9, верасень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Магілёўскі далягляд № 9, верасень

Што сказалі, тое і напісалі

Магілёў: На ўчастку для галасавання №46 выбарчай акругі №85 назіральнікі заўважылі падкінутыя бюлетэні.

– На дзіва я стаў сведкам выбарчага фарса, - гаворыць назіральнік ад прафсаюза РЭП Ігар Барысаў. – Спачатку старшыня выбарчай камісіі Ларыса Дамарэнка, на дзіва, павяла сябе вельмі лагодна і без усялякіх перашкодаў прадаставіла мне ўсю неабходную інфармацыю.

Але калі пачалі ўскрываць урны для галасавання, то мне давялося прысутнічаць, літаральна ў метры ад стала, на якім адбываўся падлік галасоў. Побач са мной быў і назіральнік ад БРСМ, – працягвае Ігар. – Калі ўскрылі урны для датэрміновага галасавання, на якім прагаласавала 132 чалавекі з 1253, то было бачна, што стос за праўладнага кандыдата складае каля ¼ ад іншых. А іх на ўчастку зарэгістравана пяць чалавек.

Калі ж ускрылі урну для галасавання ў дзень выбараў, то сталі заўважнымі невялікія стосы бюлетэняў, перагнутых папалам (колькасцю ад 6-20) за кандыдата ў дэпутаты Юшкевіча. Такіх стосаў было мінімум 6-7. З гэтым згаджаецца і назіральнік ад БРСМ сп.Раман. Ён мне сам перыядычна ўказываў на такія стосы бюлетэняў. Пазней на краю стала аднекуль узяўся вялікі стос, каля 200 бюлетэняў, які паступова растусаваўся сярод іншых бюлетэняў. Гэта былі чысценькія, неперагнутыя бюлетэні, дзе стаялі галачкі за спадара Юшкевіча. Такіх стосаў магло быць некалькі, бо падчас назірання немагчыма сачыць за ўсім складам камісіі адначасова, – працягвае Ігар Барысаў.

– Калі я задаў аднаму члену камісіі пытанне, як можа быць у урне для галасавання складзены стос папалам колькасцю, напрыклад, шэсць бюлетэняў то ён сказаў, што такога быць не можа, але потым пагаварыў з іншым членам камісіі і сказаў: гэта прыйшла вялікая сям’я галасаваць, дзе адзін з членаў сям’і сабраў усе бюлетэні, перагнуў іх папалам і ўкінуў. Я саркастычна заўважыў, што такіх шматдзетных сем’яў было мінімум 6-7, а ў астатніх дзяцей значна больш, пасля чаго член камісіі не сказаў больш ні слова, - гаворыць назіральнік.

Раман заявіў, што сам больш ніколі не пойдзе на галасаванне. Акрамя гэтага, ён адзначыў, што бачыў, як некалькі сябраў камісіі падышлі да урны, закрылі яе сваімі целамі і пачалі туды нешта ўкідваць.

– У канцы галасавання, – падсумоўвае Ігар, – члены камісіі дасталі ўжо напісаныя загадзя пратаколы з вынікамі галасавання і толькі ўпісалі туды дадзеныя ды распісаліся. Трэба адзначыць, што перад гэтай выніковай працэдурай члены камісіі шукалі сцірку, і ёсць вялікае падазрэнне ў тым, што ў адным з пратаколаў алоўкам стаялі неабходныя лічбы, якія былі сцёрты і запісаны наноў чарнілам.

Падлік галасоў праходзіў вельмі хутка. Камісія справілася з гэтай праблемай недзе за 45 хвілін. У выніку на ўчастку з пяцікратным адрывам ад свайго бліжэйшага апазіцыйнага апанента Алеся Сілкова перамог Аляксандр Юшкевіч.

Вітольд Няўрыда

29.09.2008

За атрыманне хабару ў памеры 150 тысяч рублёў – шэсць год турмы

Такое рашэнне вынес суд Кастрычніцкага раёна Магілёва ў дачыннені да былога начальнік ССЦ завода імя Кірава Сяргея Цітова.

Спадару Цітову было вылучана абвінавачванне па артыкуле 430 часцы 1,2 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь "Атрыманне хабару". Акрамя гэтага, у былога начальніка канфіскоўваецца ўся маёмасць і адымаецца права займаць пэўныя кіруючыя пасады на працягу трох год з моманту вызвалення.

Трэба адзначыць, што судовы працэс над Сяргеем Цітовым доўжыўся каля шасці месяцаў. Першапачаткова ў ягонай крымінальнай справе фігуравала пяць эпізодаў па атрыманні хабару, але жап выключаны з-за недаказанасці. Агулам былы начальнік атрымаў за тры разы 150 тысяч рублёў.

Сваю віну спадар Цітоў не прызнаў і спаслаўся на сфабрыкаванасць гэтай справы з-за канфлікту з адным з рабочых. У выніку следству стала вядома: хабар спадар Цітоў браў за тое, што не ставіў прагулы.

Трэба адзначыць, што не так даўно на атрыманні хабару ў памеры 15 тысяч даляраў ЗША пагарэў адвакат Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Андрэй Аўсейкоў. Суд Магілёўскага раёна не гледзячы на значна большую суму хабару, якая была прызначана для інспектара УСФР КДК, толькі абмежаваў свабоду адваката некалькімі гадамі "хіміі".

Магілёўцы ў роспачы: як за атрыманне значна большага хабару чалавек займеў значна слабейшы вырак? А добры спецыяліст, за якога хадайнічаў сам дырэктар завода і весь працоўны калектыў, апынуўся за кратамі калоніі ўзмоцненага рэжыма.

У сваю чаргу служкі Феміды адзначаюць: практыка паказвае неабходнасць унясення зменаў у Крымінальны кодэкс у артыкулы 430-433, якія рэгламентуюць атрыманне хабару, яго дачу і пасярэдніцтва.

Вітольд Няўрыда

23.09.2008

А ці не замяніць "Дзень цьвярозасці" "сухім законам"?

На сьвята "жыцьця без алькаголю", абвешчанага магілёўскімі ўладамі 28 жніўня, людзі ў форме настойліва выпытвалі, дзе грамадзяне набываюць піва. Горад трасло ад абурэньня.

Дзень цьвярозасці для магілёўцаў стаў сапраўдным  сюрпызам. Аніякага папярэджаньня не было – проста з самага ранку шапікі сталіся паўзачыненыя, лікёра-гарэлачныя аддзелы крамаў – зачыненымі. Толькі аб’явы аб "Дні цьвярозасьці" адзінока боўталіся на паліцах з бутэлькамі.

Дарэчы, зусім зрэдку прадаўцы маглі дакладна сказаць, па якому загаду немагчыма было набыць піва ды гарэлку. Бадай, толькі ў краме "Эўраопт" знайшоў інфармацыю: "28.08.2008 забаронены прадаж алькагольных, слабаалькагольных напояў і піва ў розьнічнай сетцы, згодна рашэньню абласнога выканаўчага камітэту №1634 ад 15.08.2008". Астатнія проста паведамлялі пра дзень цьвярозасьці.

На вуліцах адусюль гучалі рэплікі грамадзянаў: "А калі, напрыклад, у мяне сёньня дзень народзінаў, і я запрасіў гасьцей? Што рабіць? Хіба нельга было папярэдзіць?" – вось тыпов ўзор грамадзкага абурэньня.

Аднак хто моцна хацей пакаштаваць таго ж піва – той свайго дабіўся. На бары, кавярні ды рэстарацыі рашэньне аблвыканкаму не распаўсюджвалася. Таму ў гэты дзень яны нагадвалі больш крамы, чым установы харчаваньня.

Не абышлося і безь дзіўна-кур’ёзнага выпадку. Адзін з наведвальнікаў кавярні выйшаў на прыпынак сустрэць дзяўчыну і прыхапіў з сабой бутэльку піва, маўляў, на знак пратэсту супраць "бязглуздых загадаў". Тут жа да яго падляцелі тры міліцыянты, што патруляваля на прашпэкце, і адразу запыталі: адкуль піва? Хлопец зьдзівіўся, аднак не разгубіўся – адказаў: а якая вам справа?

– Звычайна міліцыя падыходзіць і папярэджвае, што на вуліцах піва піць забаронена, а тут – "адкуль піва? " Можа ў мяне дома 12 бутэлек у лядоўні стаяла, я выйшаў на вуліцу яго папіць! – абураўся Аляксандар.

Пад пагрозай затрыманьня ён усё ж "выдаў" "злачнную кропку", куды і накіраваліся "праваахоўцы" з прафіляктычнай размовай. На шляху, не цураючыся міліцыянтаў, моладзь запытвала ў хлопца, дзе ён набыў піва? Бармэн-касір таксама не разгубілася і на "прад’явы" катэгарычна заявіла: мы маем права выпускаць наведвальнікаў зь недапітымі напоямі!

Якія яшчэ "дні" надалей прыдумаюць улады? Чаму б не зрабіць "Дзень без кефіру" (у ім 0,3 працэнта алькаголю), "Дзень без прыбіральні", "Дзень безь яды", без вады, без гарбаты, без паленьня усё клопат як мінімум пра дзяржаўную і грамдзкую эканомію!..  А можа ўвогуле ўсталяваць "сухі закон" і зрабіць крок амаль на паўстагоддзя назад?

Саша Заяц

01.09.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: