Прыдняпроўе № 5, жнівень
|
Гаспадары рэспубліканскіх "Дажынак" могуць сустрэць свята без каравая
Уборачная кампанія на Магілёўшчыне амаль спынілася з-за дажджоў. І хоць на дапамогу прыбылі камбайны з іншых абласцей, справа ледзьве рушыцца. Зерне вось-вось пачне прарастаць у коласе. Магілёўская вобласць ад пачатку брала на сябе высокія абавязацельствы па ўраджаю, бо менавіта ў гэтым рэгіёне, у Бабруйску, прыканцы верасня павінна адбыцца рэспубліканскае свята "Дажынкі-2006". Традыцыйна лічыцца, што гаспадары мусяць мець вялікі хлеб. Наколькі гэта ўдасца сёлета – пакажа надвор'е наступных дзён. У мінулую нядзелю да завяршэння ўборачнай кампаніі вобласць, напрыклад, наблізілася толькі на паўпрацэнта, прычым у палове сельскіх раёнаў тэхніка ўвогуле не выйшла –з-за дрэннага надвор'я. Такім чынам, паводле інфармацыі на раніцу 28 жніўня, убрана 71% ад агульнай плошчы, намалочана 702 тысячы тон збожжа. У звязку з неспрыяльным надвор'ем спецыялісты прагназуюць значныя страты ўраджаю. Тым больш, многія гаспадаркі самыя лепшыя хлябы пакінулі на апошнія дні ўборкі. Усе нервуюцца, бо калі дажджы яшчэ колькі пратрымаюцца, то зерне можа пачаць прарастаць прама ў коласе. Між тым, сіноптыкі прагназуюць паляпшэнне надвор'я толькі 2-3 верасня. Падобная сітуацыя на ўборцы была ў 1977 годзе: і хоць тады студэнтаў масава накіроўвалі падымаць хлеб, а бульбу капалі прама ў дождж, страты атрымаліся вялкія. Псуе настрой і тое, што паводле вынікаў праверак, у некаторых сельгаспрадпрыемстваў не хапае механізатараў, з-за чаго прастойвалі камбайны. Экіпажы не маюць памочнікаў камбайнёраў, а з тых, што ёсць, далёка не ўсе маюць пасведчанні аб сваёй кваліфікацыі. У некаторых гаспадарках, паводле дзяржкантролю, дапускаюцца неабгрунтаваныя прастоі камбайнаў. Кантралёры ў розных раёнах знайшлі на зернетоках авёс падвышанай вільготнасці і зрабілі выснову пра выпадкі халатнага стаўлення да захаванасці намалочанага збожжа. Аднак сялянаў цяпер больш хвалюе надвор'е, чым вынікі праверак. Час працуе не на карысць хлебаробаў, і ўсе напружана чакаюць надвор'я. Сяргей Гутарэвіч 30.08.2006
У жыцці і ў мастацтве шмат фарбаў
Пленэры ў Магілёўскай вобласці праводзяцца дзесяць гадоў і ад пачатку прысвячаліся вядомаму мастаку Вітольду Бялыніцкаму-Біруле. Хоць ён і нарадзіўся на беларускай зямлі, у сёньняшнім Бялыніцкім раёне, але ўсё жыццё пражыў у Расіі. Сёлета ў сталіцу Прыдняпроўя прыехалі 25 творцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы і Сербіі. Мастакі малююць у асноўным маляўнічыя куткі Магілёўшчыны, а таксама Цвярской вобласці. Большая частка пленэра звычайна праходзіць на Акадэмічным лецішчы імя Ільі Рэпіна, якое належыць Саюзу мастакоў РФ. Гэтым разам да 1 верасня мастакі будуць працаваць у сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад радыяцыйнай навалы, а потым з'едуць у Расію. Фінансуецца пленэр з абласнога бюджэта і са сродкаў Саюза мастакоў Расіі. Магілёўскі аблвыканкам выдаткаваў крыху больш за 100 мільёнаў беларускіх рублёў, а расіяне – 17 мільёнаў расійскіх рублёў. Праз месяц ад пачатку пленэра, прыканцы верасня ў Магілёве адбудзецца выніковая выстава лепшых работ. Адну карціну кожны мастак павінен паводле умоў пленэру падараваць Магілёўскаму абласному музею імя Паўла Масленнікава, які за дзесяць гадоў сабраў прыстойную калекцыю твораў – выдатны ўзор своеасаблівага сучаснага мецэнацтва. Шэсць беларускіх мастакоў, якія прадстаўляюць усе вобласці, будуць у часе пленэра маляваць партрэты пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю. Потым іх уручаць лепшым камбайнёрам і вадзіцелям краіны на свяце "Дажынкі" – тут ужо адразу ўзгадваецца савецкая ідэалагічная практыка. На гэтым фоне цікавай падаецца неафіцыйная інфармацыя: у планах мастакоў нібыта і напісанне партрэтаў некаторых кіраўнікоў Магілёўшчыны. Колішнія сакратары абкамаў такога сабе не дазвалялі. А новыя гаспадары жыцця хоць і шмат кажуць пра тое, як дбаюць пра людзей працы, атрымліваецца, не забываюцца і на сябе… Сяргей Гутарэвіч 28.08.2006
Цементный дефицит рожден бесхозяйственностью и махинаторами
Могилевчане, занятые стройками и ремонтами, уже второе лето подряд жалуются на дефицит цемента. Как правило, перебои ощущаются уже с первых чисел июня, когда в магазинах и на рынке начинается "хапун". Но вряд ли эти проблемы объясняются исключительно тем, что белорусы, как во времена перестройки, увлеклись строительством дач, загородных коттеджей или повальным выравниванием стен в приватизированных квартирах. По словам специалистов, на прилавок попадает лишь около 4% производимого в стране цемента. Все остальное идет в строительную индустрию и на экспорт. На рынке цемент купить проще, но его цена почти в два раза превышает магазинную. А самый реальный способ продолжить личную стройку — купить цемент по рекламке. Но это получается еще дороже: рыночная цена плюс 15 тысяч рублей за доставку по городу. Зато — покупай хоть вагон. Цементная проблема стала для страны настолько серьезной, что правительство провело недавно в Кричеве специальное совещание. Выяснилось, в частности, что дефициту способствует заурядная бесхозяйственность: весьма часто высококлассную марку 500 пускают на строительные объекты, где требуется обычный цемент. Выходит, бюджетные организации роскошествуют за государственный счет? Принято решение более активно применять шлаки и минеральные добавки, а общее производство цемента увеличить на имеющихся площадях почти на 20%. Более перспективный путь — строительство новых мощностей на всех трех отечественных цемзаводах. Выгоднее, естественно, сделать это с помощью иностранных партнеров. Тем более, соответствующие инвестиционные предложения уже есть, в том числе и со стороны солидных российских фирм. Не исключается вариант акционирования предприятий и расчета с потенциальными инвесторами акциями, но схемы пока не определены. Они являются предметом переговоров. Тем не менее решено за ближайшие пять лет увеличить производство цемента с 3,5 до 5 миллионов тонн. Говорят, тогда его хватит всем: и отечественным строителям, и розничной торговле, и зарубежным покупателям. А с нынешним дефицитом цемента намерены бороться кнутом и пряником. Пряник — это дополнительные поставки в торговлю: более 10 тысяч тонн до конца августа и 17 тысяч тонн — в сентябре. Кнут — строжайший контроль за реализацией. Как заявил в Кричеве журналистам министр торговли Александр Иванков, "налево" по непрозрачным схемам ушло около 39 тысяч тонн цемента. Как такое могло случиться — есть кому разобраться. Сергей Гутаревич 28.08.2006
Яд невядомай этымалогіі забіў двух людзей
Прычынай трагедыі называюць атручванне ядам невядомай этымалогіі. 51-гадовы мужчына з вёскі Зарэчча памёр прама дома, а яго 76-гадовая цётка была тэрмінова шпіталізавана. Медыкі, аднак, не здолелі дапамагчы жанчыне, і яна таксама праз некалькі дзён памерла. Пацыентка паспела расказаць, што днямі разам са сваяком паела грыбоў. Тым не менш, слаўгарадскія медыкі з сумнівам ставяцца да цверджання, што грыбы маглі стаць прычынай атручэння. Тым больш, нябожчыкі злоўжывалі алкагольнымі напоямі. Кропкі над "і" паставіць судова-медыцынская экспертыза. Калі атрута была ў грыбах, а не ў іншых харчах, тое стане першым смяротным выпадкам сёлета ў Магілёўскай вобласці. Дарэчы, у Беларусі летальным зыход ад лясных дароў у жніўні ўжо зарэгістраваны. Цягам месяца афіцыйным чынам у Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя зарэгістраваны тры выпадкі атручэння грыбамі, якія завершыліся цалкам добра. У першым з іх жанчыну пачаставалі сваякі ў Маскве, і па вяртанні яна захварэла. Спадарыня была шпіталізавана і пайшла на папараўку. Потым у Кіраўску мужчына паеў сыраежак і атрымаў харчовае атручэнне сярэдняй цяжкасці. Апошняе здарэнне адбылося ў адным з дзіцячых садкоў горада Магілёва. Дзве 3-хгадовыя дзяўчынкі знайшлі на гульнявой пляцоўцы маленькія грыбы і вырашылі праверыць іх на смак. Гэта своечасова заўважылі дарослыя, і нягледзчы на тое, што сімптомаў атручэння ў дзяцей не мелася, звярнуліся па медыцынскую дапамогу. Малым прафілактычна прамылі страўнікі і шпіталізавалі, стан іх нармальны. У выніку здарэння былі абследаваны ўсе дзіцячыя садкі, іх адміністрацыі атрымалі ўказанне пільна сачыць за станам гульнявых пляцовак. Медыкі нагадваюць, што да грыбоў трэба ставіцца з вялікай асцярожнасцю: маўляў, не ведаеш – не збірай і не ўжывай. Трэба таксама памятаць, што атруціцца можна і знаёмымі грыбамі, калі парушана тэхналогія гатавання. Грыбы нельга есці малым дзецям і састарэлым людзям, бо гэта цяжкая ежа. А жыхары раёнаў, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы, павінны клапаціцца пра радыяцыйную бяспеку. Грыбы лёгка назапашваюць радыёнукліды. Штогод радыёлагі цэнтра санітарыі і эпідэміялогіі выяўляюць ад усіх пробаў прыкладна 25-30% брудных, з перавышэннем дапушчальных узроўняў радыяцыі. У моцна заражаных раёнах адпаведны паказчык дасягае 70-80%. Таму тым, хто не мае магчымасці праверыць свае грыбы, рэкамендуецца некалькі разоў гатаваць іх у салёнай вадзе. Пры ўжывання такога метада прыгатавання колькасць радыёнуклідаў істотна памяншаецца. Сяргей Гутарэвіч 24.08.2006 |
На Магілёўшчыне пачаўся Міжнародны пленэр па жывапісу "Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве". Гучыць як за КПСС-КПБ, аднак робіцца па-сучаснаму.
Магазины пустуют, а спекулянты с дельцами готовы продавать хоть вагоны с цементом. Десятки тысяч тонн его пропали с заводов на глазах у армии контролеров.
У Слаўгарадскім раёне да смерці атруціліся цётка з пляменнікам. Падазраецца, што прычынай смерці сталі грыбы.