Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 8, сьнежань
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдняпроўе № 8, сьнежань

Тыгры, мядзведзі і ласі зайздросцяць дзікам

Новый год в зоопаркеДля дзікоў, якія жывуць у Магілёўскім заасадзе, робяць на святы багатае застолле – з морквы, жолудаў і кукурузы. Іх вальер упрыгожаны яловымі лапкамі і бліскучымі навагоднімі гірляндамі.

Такім чынам у заасадзе ўшаноўваюць сімвал 2007 года па ўсходняму календару – ім, як вядома, з'яўляецца Чырвоны Кабан.

Укормленыя ўдосталь жывеліны, падаецца, мала зважаюць на ўвагу публікі. Наведвальнікі заасаду актыўна фатаграфуюць іх на сотавыя тэлефоны, і дзікі час ад часу грозна падскокваюць да сеткі, каб паказаць, хто тут сапраўдны гаспадар.

Асабліва лютуе Канстанцін – лідэр вальеру, дзе жывуць дзве сям'і дзікоў. Яго калісьці забралі з паляўнічай гаспадаркі – малога, хударлявага і хворага. У заасадзе выхадзілі і выкармілі, як і многіх іншых жывёлаў, што трапілі ў крытычныя сітуацыі.

Гэта і ёсць асноўная задача заасаду ў пасёлку Буйнічы Магілёўскага раёна. Створаны ён пры агралесатэхнічным каледжы.

Зусім выраслі казулі Дашка і Боні, якіх улетку выкармілі малаком з соскі: іх знайшлі паблізу Рэчыцы, без маці.

Тыгр Арцём і мядзведзіца Варвара калісьці жылі ў цырках у малых цесных клетках, і заасад іх выкупіў. Такая ж гісторыя здарылася з рыссю Філяй, якога хацелі забіць на скуру.

Ласіха Фрося прыйшла з лесу ў вёску Шклоўскага раёна: проста пайшла за хлопчыкам і ўляглася ў пуні, чым неверагодна перапужала малога. А ў вёсцы Бракава Магілёўскага раёна людзі загналі ласяня ў свінарнік, адкуль яго забралі ў заасад, назвалі Лёнькам і вырасцілі.

У наступным годзе заасад будзе пашырацца: тут плануюць пабудаваць экскурсійную чыгунку і прыстанак на Дняпры для рачных трамваеў.

Акрамя навучання студэнтаў каледжа, будзе разгорнута і навуковая праца: Петразаводскі заацэнтр (Карэлія) прапанаваў калегам з Буйнічаў сумесны праект па лячэнню нервовых захворванняў людзей праз зносіны з дзікімі жывёламі.

Аднак самая вялікая задача заасада: вучыць людзей з павагай і ашчадна ставіцца да дзікай прыроды і памятаць, што дзікія жывёлы маюць такое ж права на жыццё, як і людзі.

Сяргей Гутарэвіч

31.12.2006

Справу аб шасці забойствах слухае суд

Разбитая чашкаУ Магілёўскім абласным судзе пачаўся працэс па крымінальнай справе аб жудасным забойстве ў вёсцы Вялікая Машчыніца Бялыніцкага раёна. Там год таму была забіта цэлая сям'я: чацвёра дарослых і двое дзяцей.

На лаве падсудных – сем чалавек. Пяць з іх абвінавачваюцца ў забойствах, якія былі ўчынены ў стане алкагольнаага ап'янення, з асаблівай жорсткасцю і з карысных матываў.

Хаця суд зачынены і многія абставіны справы не выказваюцца, сталі вядомы наступныя факты. Сям'я, якая стала ахвярай злачынцаў, літаральна напярэдадні пераехала ў Машчаніцу з раённага цэнтра Бялынічы. Там яны прадалі кватэру, у аплаце якой мелі запазычанасць, і перасяліліся ў больш танную сельскую хату. У вёсцы іх ніхто не ведаў, але людзі чулі, як у доме святкавалі пераезд. Верагодна, з гэтага злачынцы і зрабілі выснову, што грошы ў навасёлаў ёсць.

Трупы ахвяраў разбойнага нападу знайшлі толькі праз некалькі дзён. Былі зверскі забіты 50-гадовая жанчына і яе дачка, іх сужыцелі, і два дзіцяці – брат і сястра, дзеці малодшай жанчыны, якім было ўсяго сем і шэсць гадоў.

Самаму старэйшаму з тых, хто цяпер апынуўся на лаве падсудных, зараз толькі 25 гадоў. Гэты чалавек працаваў у механізаванай калоне экскаватаршчыкам, ён меў судзімасць за наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Астатнім ад 19 да 22-х гадоў. Тры чалавекі з падсудных былі навучэнцамі прафесійна-тэхнічнага вучылішча ў Бялынічах.

Ці вінаватыя гэтыя людзі ў смерці шасці чалавек, двое з якіх – малыя дзеці, установіць суд. Мяркуецца, што судовы працэс працягнецца па меншай меры да сакавіка наступнага года.

Сяргей Гутарэвіч

30.12.2006

В Могилеве хапун на импортную обувь

Обувной БУМВ городских обувных бутиках – неожиданный наплыв покупателей. Народ, испуганный слухами о 30-процентном повышении цен на импортную обувь, и запасается впрок.

Как известно, в Беларуси на 9 месяцев ведена повышенная 30-процентная таможенная пошлина на ввоз различных видов обуви. Тут же появилась информация, что это приведет к подорожанию импортных башмаков минимум на треть.

– Повышенная пошлина ударит прежде всего по покупателям, – считает могилевский коммерсант, торгующий дорогой обувью западного производства. – Люди, которые привыкли не экономить на обуви, дешево обуваться уже не будут. Ведь они понимают, что цена обычно соответствует качеству. Поэтому все равно придут к нам, но уже с более толстым кошельком.

– Подобные временные меры уже вводились, и тогда на наш рынок хлынул "серый" импорт из третьих стран под видом российского, – вспоминает один из предпринимателей. – Боюсь, эта ситуация может снова повториться.

Главные претензии покупателей к белорусской обуви: традиционность моделей, темные цвета, скудность ассортимента.

– Трудно найти отечественную детскую красивую обувь без шнурков. Да и взрослые модели примерно такие же, как десять и двадцать лет назад. А хочется большего выбора, – рассуждает одна из собеседниц. – Надо не конкурентам жизнь усложнять, а в наши предприятия деньги вкладывать.

Помогут ли временные повышенные таможенные пошлины перехватить инициативу на рынке белорусским обувщикам – покажет будущее. Что же до слухов о 30-процентом подорожании импорта, то они оказались несколько преувеличенными: ранее таможенная пошлина была 15 процентов, а плата за пару — 1,4 евро.

Сергей Гутаревич

29.12.2006

Планы пишем, газ – в уме

Чиновники обещают, что несмотря ни на что, в будущем году на Могилевщине всего будет больше.

Жители Могилевской области в грядущем году будут работать больше, жить лучше, тратить деньги разумнее. По крайней мере, таковы ожидания от принятых накануне Нового года планов социально-экономического развития Могилевщины на 2007 год. Но, как говорится, это с какой стороны посмотреть.

Бюджет области на будущий год сверстан красиво: ожидаются доходы в размере 1 триллиона 750 миллиардов рублей, а также — бюджетный профицит в размере 21,4 миллиардов рублей. Этому бы радоваться. Но, как заявил один из авторитетных финансистов, превышение доходов над расходами означает не то, что область нагуливает "жирок", это просто итог долгов по взятым ранее кредитам.

Чтобы жить и развиваться, предприятиям рекомендовано работать по схеме: взял банковский кредит, обновил технологию, выбросил на рынок новую продукцию, вернул кредит. Даже деятельность районных начальников руководство области обещает оценивать исходя из создания новых производств и привлечения инвестиций.

Планируется, что рост потребительских цен не превысит 0,6 процентов в месяц. Но это — до ясности с ценами на российский газ. С любыми ценами, по прогнозу, промышленность должна увеличить объёмы продукции в среднем на 13 процентов, сельское хозяйство – на 7. И это ещё руководство области называет программой минимум.

Сделают ли все эти планы богаче жизнь простых людей?

"Никак не пойму, куда деньги деваются", — эта фраза по-прежнему актуальна среди жителей области.

Сергей Гутаревич

27.12.2006

В желатине обнаружили кишечную палочку

В магазине под видом пищевого вам могут предложить технический желатин.

Этой осенью специалисты ОАО "Могилевский желатиновый завод" купили в разных магазинах всех областных центров, городов Минска, Бобруйска и Кобрина импортный желатин и исследовали его в своей лаборатории на соответствие ГОСТу.

Оказалось, что в большинстве случаев продукция, расфасованная на территории России, не пригодна к употреблению в пищу и даже опасна. В одном из пакетиков московской фасовки обнаружили даже кишечную палочку. Об этом соответствующим образом проинформированы министерства торговли и здравоохранения Беларуси.

По одной из версий, в Российскую Федерацию из Китая под видом пищевого ввозится дешевый технический желатин, фасуется, а затем свободно реализуется по всей России и ближайшим странам. В том числе – и у нас.

Продукция, утверждают специалисты, опасна для здоровья людей. Ведь технический желатин используется в производстве сухих строительных смесей и клеев, а не в приготовлении кулинарных лакомств – для праздничного заливного или, например, желе.

Как рядовому покупателю, не разбирающемуся во всех этих тонкостях, не ошибиться с покупкой? Специалисты советуют в первую очередь внимательно присмотреться к упаковке. Если на ней вместо производителя указан лишь фасовщик (а таких примеров предостаточно), появляется повод задуматься о качестве покупаемого вами продукта.

Что же до отечественного пищевого желатина, то он сертифицирован, отвечает требованиям европейских стандартов качества, не только безопасен, но и полезен, уверяют эксперты.

Сергей Гутаревич

21.12.2006

Дзед Мароз ёсць, а марозу – няма

Дед Мороз и СнегурочкаПаблізу пасёлка Буйнічы пад Магілёвам, у новым турыстычным комплексе "Беларуская вёска" цяпер сустракаюць гасцей Дзед Мароз са Снягуркай і Бабай Ягой.

Магілёўскія турыстычныя фірмы ўпершыню імкнуцца арганізаваць навагоднія і калядныя экскурсіі, прыцягнуць людзей да святочных забаў і зарабіць на гэтым грошы.

Тым больш, вандроўкі ў Белавежскую пушчу да Дзеда Мароза ў жыхароў усходняй Беларусі не карыстаюцца вялікай папулярнасцю: вельмі далёка і ад таго надта дорага. Цяпер у магілёўцаў ёсць свой Дзед Мароз, якому спецыяльна паставілі разны трон у "Беларускай вёсцы". У гэтым этнакомлексе экскурсантам паказваюць народныя рамёствы, прапануюць гульні на дзіцячай пляцоўцы і абед у карчме.

Турфірмы прадаюць экскурсіі па новагодняму Магілёву і сустрэчу з Дзедам Марозам прыкладна за 12 тысяч рублёў на чалавека. Прыватны візіт галоўнага новагодняга персанажу на карпаратыўную альбо сямейную вечарыну абыйдзецца ў 18-25 тысяч рублёў.

Стварэнню сапраўднага святочнага настрою і падвышэнню попыту на новагоднія забавы не спрыяе незвычайна цёплае надво'е. Дзед Мароз у Буйнічах сустракае сваіх гасцей на фоне зялёных газонаў: на клумбах прычнаюцца кветкі, замест льду – лужыны.

– Мы ў Дзеда Мароза просім снега і сапраўднага зімовага надвор’я, – смяюцца дзеці і дарослыя, якія прыехалі ў Магілёў з Жодзіна. – Нам экскурсію ў Магілёў арганізаваў завод, і гэта вельмі добра. Але ўсё ж спадзяемся, што ў малых да Новага года будуць сняжкі і горкі.

Сяргей Гутарэвіч

20.12.2006

Аномальная погода спровоцировала рост объема нитратов в овощах

Морковь крупнейших агрофирм Могилевского района попала под запрет. Но агрономов и механизаторов не обвиняют в нарушении технологии ее выращивания.

Центр стандартизации, метрологии и сертификации запретил двум крупнейшим пригородным агроторговым фирмам – "Днепр" и "Вейно" – реализацию выращенной в этом году моркови. Из более чем тысячи тонн годной в пищу признаны лишь пять тонн. Остальной товар накопил в себе нитратов в два-три раза выше установленной нормы.

По мнению ученых, причиной этого стали вызванные погодой сбои в системе питания растений, а не нарушения технологии в хозяйствах. Специалисты ожидают, что в процессе хранения количество вредных веществ сократится, и забракованный урожай (или часть его) всё же попадёт на прилавки. А пока местные агроторговые фирмы и организации дополнительно закупили 179 тонн морковки, в том числе 12 – за рубежом.

– Теперь обязательно интересуюсь, где морковка выращена, – рассказывает одна из посетительниц Центрального рынка Могилева. – Продавцы говорят, что брестская или минская. Верю на слово.

– Моя семья не так много ест этого добра, чтобы бояться нитратов, – признается другой собеседник. – Но я уверен: если продукты уже попали на прилавок, значит – они безопасны. Или необязательно?

Вот совет сведущих людей: никогда не будет лишним потребовать от продавцов в магазинах сертификаты соответствия и результаты исследования лабораторий рынков. Но главное: морковку помыл, почистил, лучше – вырезал середину, и от нитратов себя оградил. А самое безопасное – вырастить морковку на собственном дачном участке, чем многие и занимаются.

Сергей Гутаревич

17.12.2006

Выбары ў мясцовыя саветы – безальтэрнатыўныя

У Магілёўскай вобласці, паводле афіцыйнай інфармацыі, зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты 3364 чалавекі. Выбары тут будуць практычна безальтэрнатыўнымі, бо ўвогуле трэба абраць 3223 дэпутата. 

Канкурэнцыя ёсць толькі ў акругах па выбарах дэпутатаў аблсавета (на 60 месцаў – 83 кандыдаты) і дэпутатаў Магілёўскага і Бабруйскага гарадскіх саветаў (на 80 мандатаў – 130 чалавек). Ёсць такія акругі ў Магілёве, Бабруйску, Крычаве і Асіповічах, дзе супернічаюць тры кандыдаты ў дэпутаты. Больш за трох – няма, як няма і "пустых" выбарчых акругаў.

Незвычайна малую актыўнасць выявілі палітычныя партыі. На Магілёўшчыне зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты ўсяго 11 вылучэнцаў ад іх. Большасць – сябры КПБ, два – ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, і па аднаму – ад ЛДП і АГП.

У параўнанні з мінулай кампаніяй колькасць кандыдатаў ад партыяў скарацілася ў некалькі разоў. У выбарчай камісіі тлумачаць сітуацыю перад усім тым, што палітычныя партыі не здолелі аператыўна срэагаваць на нядаўнія змены ў выбарчым закандаўстве.

Разам з тым, кандыдаты ад апазіцыі вылучаліся і шляхам збору подпісаў: паводле некаторых звестак, прыкладна 35 апазіцыянераў атрымалі пасведчанні аб рэгістрацыі.

Выбарчыя камісіі адмовілі ў рэгістрацыі 76 патэнцыйным кандыдатам з прычын некарэктнага афармлення лістоў збору подпісаў і несапраўдных звестак у падатковых дэкларацыях.

Ужо былі дэпутатамі і балатуюцца на новы тэрмін 42 адсотка кандыдатаў. Таму мясцовыя саветы Магілёўскай вобласці больш чым напалову чакае абнаўленне.

З прычыны безальтэрнатыўнасці выбараў, кандыдаты ў дэпутаты будуць цяпер займацца не спрэчкамі з апанентамі, а бесканфліктна рэкламаваць сябе і свае праграмы, а таксама працаваць над прыцягненнем выбаршчыкаў да галасавання. Хаця і чаіыры гады таму яўка была даволі вялікая: у Магілёўскай вобласці – 70 адсоткаў.

–  Нікуды я не пайду, ні на якія выбары, – гаворыць бабуля, якая жыве ў глыбінцы Клімавіцкага раёна. – Мне гэта нецікава. Мы тут далёка ад уладаў, і мне мая буронка ды гаспадарка важней за ўсіх дэпутатаў...

– Абавязкова прагаласую за дэпутатаў сельскага савета, – запэўнівае жыхар Быхаўшчыны. – Таму што сельсавет да нас бліжэй за ўсіх. І калі трэба лямпачку ў ліхтар увярнуць ці калодзеж пачысціць, то да сваіх звяртаешся з просьбай, а яны ўжо чым могуць – дапамогуць, хоць і самі не заможныя...

Цяпер пачаўся перыяд агітацыі, і гэтым жа часам выбарчыя камісіі ўдакладняюць спісы выбаршчыкаў. 14 студзеня – дзень галасавання.

Сяргей Гутарэвіч

16.12.2006

Борьба с нелегальным извозом остается малоэффективной

В Могилевской области зафиксировано 215 случаев незаконной перевозки пассажиров. За год 75 человек привлечены к административной ответственности.

В Могилеве власти говорят об активизации борьбы с нелегально работающими таксистами, которых в народе называют "бордюрщиками".

Как правило, такие водители не имеют лицензий на перевозку пассажиров, не платят соответствующего налога, однако готовы подвезти любого желающего куда ему надо, на словах договорившись о цене.

Кстати о деньгах. Сумма штрафов, выплаченных "нелегалами", превысила 53 миллиона рублей, две автомашины даже конфискованы по решению суда.

Но много это или мало? Насколько эффективны предпринимаемые меры?

Как считают сотрудники транспортной инспекции, принимаемые меры пока не дают должного эффекта, и об успехах в борьбе с теневым бизнесом такси рапортовать рано.

— Если государство будет действительно заинтересовано в исчезновении нелегального пассажирского извоза, оно создаст такие условия, что заниматься им станет и невыгодно, и опасно, — считает сотрудник одной из могилевский таксомоторных фирм. — Потребуется — и поймают, и оштрафуют, и машину заберут. Но раз нелегалы существуют и никого не боятся, значит это кому-то выгодно.

— У нас сначала пошумят, проведут акцию, поймают пару случайных водил, а потом все успокоится и вернется в прежнее состояние, — уверен Игорь, который более 10 лет работает таксистом. — Кстати, говорят, по новому Кодексу об административной ответственности,штраф за незаконный извоз меньше, чем за нарушения, допущенные при легальной работе. Получается, я рискую больше, чем калымщики?

Уличить водителя в незаконной предпринимательской деятельности сложно. Для этого надо доказать, что он получает прибыль систематически, а значит — поймать его на нарушении закона несколько раз. Это требует больших сил, средств и времени. Вряд ли выправит ситуацию и ограничение срока службы автомобиля такси десятью годами. Регулярно обновлять машину — не каждому по карману. А значит, сохраняется опасность перехода таксистов из легального бизнеса в теневой, а не обратно.

Сергей Гутаревич

10.12.2006

Неплацежаздольным гаспадарам прапануюць перасяляцца на ўскраіны

ВыселениеУ Магілёве ствараецца новая рыэлтэрская кантора сацыяльнай скіраванасці. Яна будзе займацца абменам жылой плошчы для маламаёмасных людзей.

Новая рыэлтэрская кантора ствараецца пры цэнтры гарадскіх інфармацыйных сістэм, які працуе пры гарвыканкаме і займаецца налічэннем камунальных плацяжоў, спагнаннем запазычанасцяў з даўжнікоў.

Адзінокім людзям альбо сем'ям, што валодаюць вялікімі кватэрамі, але не маюць фінансавай магчымасці плаціць за іх, прапануюць абмяняць іх на меншыя. А грошы за свае паслугі кантора возьме з людзей заможных, якія хочуць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы.

Паводле прагнозаў, такая кантора будзе запатрабавана. На рынку другаснага жытла даволі абмежаваная колькасць прапаноў вялікіх кватэр. А іх маламаёмасныя ўладальнікі не хочуць губляць час і сілы на абменныя клопаты альбо асцерагаюцца махляроў.

Цяпер гэтым зоймецца новая спецыялізаваная фірма, аднак з умовай – з прыбытку ад абмену кватэр з большых на меншую будзе ў першую чаргу выплачаны доўг "хранічных" неплацельшчыкаў. Чакаецца, што такая дзейнасць дазволіць паменшыць памер запазычанасцяў па кватэрнай плаце.

– Я жыву адна ў чатырохпакаёвай кватэры, у некаторыя пакоі заходжу раз на тыдзень, – распавядае магілёўская пенсіянерка Сафія Эдуардаўна. – Родных у мяне ўжо няма. Сама прадаваць кватэру не хачу, бо могуць абдурыць, а дзеці жывуць за мяжой і ім некалі. Я толькі ўдзячна, што нехта возьме на сябе мае клопаты.

– Я на гэтую кватэру працаваў усё жыццё, у ёй і памру, ніхто мяне не прымусіць мяняцца, – гэта іншы погляд на праблему, які выказваюць суразмоўцы.

Цяпер у Магілёве больш за пяць тысяч плацельшчыкаў вінны за камунальныя паслугі 2,6 мільярдаў рублёў. І, канечне, далёка не ўсе яны захочуць мяняць большую кватэру на меншую.

Аднак у цэнтры ўжо вызначылі больш за сотню чалавек, якія могуць стаць кліентамі новай рыэлтэрскай канторы напачатку наступнага года.

Сяргей Гутарэвіч

14.12.2006

Ахвяры рэпрэсіяў спачываюць у манастыры

АхвярыУ Свята-Нікольскім манастыры ў Магілёве знойдзены і перапахаваны парэшткі людзей. Верагодней за ўсё, людзі, парэшткі якіх знайшлі ў манастыры, – ахвяры рэпрэсіяў. Манашкі лічаць іх пакутнікамі і моляцца круглыя суткі за спакой іх душ.

Паводле ўспамінаў людзей, у Мікалаеўскай царкве, цэнтры манастырскага комплексу, ў 1930-ыя гады была турма. У манастыры сёння ёсць капліца памяці гэтых людзей. Нядаўна знайшлі яшчэ з дзесятак чарапоў і косці, калі капалі магілы для дзвюх памерлых сясцёр. У знойдзеных чарапах дакладна бачны адтуліны ад куляў і праломы.

Калі ў часе перабудовы манастыр вярнулі вернікам і пачаліся работы па ўмацаванню фундамента царквы, каля яе сцен былі ўпершыню знойдзены чарапы і косці. Манашкі падлічылі, што гэта парэшткі больш за сотні чалавек. Тагачасныя ўлады параілі праваслаўнай епархіі без лішняга шуму перазахаваць косці людзей.

Па  словах настаяцельніцы манастыра ігуменні Яўгеніі, аднойчы да іх прыехаў стары чалавек, які захацеў на схіле гадоў пакланіцца месцу пакутаў сваіх і людскіх. Ён і расказаў, што ў храме ў гады рэпрэсій была турма, і нябожчыкаў хавалі прама на тэрыторыі манастыра, у царкоўных сцен і нават ў алтарнай часцы.

Парэшткі пакутнікаў памясцілі разам з адноўленай труной святара, які служыў у Мікалаеўскай царкве прыканцы XIX стагоддзя. Тут можна паставіць свячу і памянуць бязвінных людзей. Дарэчы, пры перапахаванні з касцей выпала савецкая капейка 1936 года.

– Мы памінаем пакутнікаў, – гавораць манахіні. – Бедныя людзі, якія тут загінулі. Ад гісторыі нікуды не схавацца. Гэта ўрок усім нам: трэба любіць адзін аднаго.

Мікалаеўская царква – гэта выбітны помнік беларускай архітэктуры XVII стагоддзя. У наступным годзе ў манастыры будзе ўрачыста адзначацца 370 гадоў, як быў заснаваны і пабудаваны гэты праваслаўны храм у пойме Дняпра.

Сяргей Гутарэвіч

12.12.2006

Могилевщина — самая курящая область Беларуси

КурениеПриднепровье было и остается самым курящим регионом Беларуси. Почти каждый второй житель здесь любит затянуться табачком.

За последние пять лет процент курящих снизился лишь на три процента.

У местной молодежи, говорят, появилась новая забава — насвая. Эта азиатская смесь жевательного табака с различными добавками продается на могилевский рынках из-под прилавка и стоит от тысячи рублей за порцию. Что именно жует человек — непонятно, что не курит — ясно, а в голове у него кружение, какого табаком не добиться. Кстати, с насваей за губой можно и в волейбол играть, и на коньках кататься, и лекцию о здоровом образе жизни слушать: никто ничего не заподозрит.

На официальном учете у наркологов состоит более 22 тысяч жителей Могилевщины, и год от года их количество увеличивается в среднем на тысячу человек. Особенно тревожит медиков, что в пьяные списки попадают все более молодые люди.

— У нас в школе большинство старшеклассников курят, — рассказывает учитель одной из могилевских школ. — И формально я не могу им ничего сделать, кроме как пожурить на словах. Да еще кругом реклама пива… На этом борьба за здоровый образ жизни и заканчивается.

— Все надо начинать с детей, подростков, — уверен могилевчанин Александр Кориенко, последователь учения Порфирия Иванова. — Во время последнего звонка или школьных выпускных балов по городу открыто шатаются пьяные подростки, и никто не обращает на них внимание. А если можно сегодня, то почему нельзя это завтра? А ведь отказ от курения, спиртного, правильное питание и физические нагрузки могут продлить жизнь на 17 лет.

Ситуация красива и оптимистична лишь по данным социальных опросов. Если им верить, почти все на первое место в собственной шкале ценностей ставят здоровье, на второе — детей, на третье — семью. Моду на здоровье признали каждые четверо из пятерых респондентов. 

Сергей Гутаревич

11.12.2006

Міліцыя і грамадскасць кантралююць праблемныя сем'і

З новага года да бацькоў, якія ўхіляюцца ад утрымання дзяцей, прымаюцца жорсткія меры. Напярэдадні на Магілёўшчыне праходзяць адмысловыя сходы.

На іх адзначаецца, што ўжо цяпер з такімі не дужа цырымоняцца. Так, напрыклад, згарэла хата шматдзетнай сям'і з вёскі Шапялевічы Круглянскага раёна, на пажары загінула дзіця. Яшчэ трое былі фактычна прадастаўлены самі сабе.І вось мужа з жонкай пазбавілі бацькоўскіх правоў за п'янкі, невыкананне сваіх абавязкаў перад малымі, якім нарэшце знайшлі новую сям'ю.

У Магілёўскай вобласці стаяць на ўліку каля пяці тысяч няўдалых сем'яў, дзе выхоўваецца больш за 10 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак.

У вобласці штогод пазбаўляюць бацькоўскіх правоў прыкладна паўтысячы чалавек. Многія раней так рэагавалі: маўляў, іншых нараджаем! Цяпер жа яны павінны шукаць працу і вяртаць дзяржаве грошы на ўтрыманне дзяцей, бо адказнасць за ўхіленне можа быць аж да крымінальнай.

Праблемных бацькоў папярэджваюць і пераконваюць пачаць новае жыццё. І хоць некаторыя пакаянна плачуць, не ўсе прыслухоўваюцца да настойлівых парадаў. Напрыклад, у Цяцерынскім сельсавеце назаўтра пасля такога сходу ледзь не згарэла хата з дзіцём. 

У вёсцы Хвайніца Круглянскага раёна некалькі гадоў таму запалаў дом з двума малымі дзецьмі. Цяпер іх маці нарадзіла яшчэ двух, і сельсавет з усіх сілаў пільнуе гэтую сям'ю.

Напярэддані халадоў шмат дзе ў вобласці праверылі электраправодкі і печы ў дамах шматдзетных бацькоў, каб, барані Божа, не здарылася якой бяды. З пачатку снежня ў сельскіх раёнах пачалі дзейнічаць мабільныя групы ў дапамогу міліцыі, якія будуць кантраляваць менавіта праблемныя сем'і.

Сяргей Гутарэвіч

8.12.2006

Трушчобы побач з уладнымі офісамі

Жыхары  магілёўскага мікрараёна пад красамоўнай назвай "Чудзільнікі" просяць уладу стварыць ім нармальныя, дастойныя чалавека ўмовы жыцця.

Чудзільнікі – гэта шэсць двухпавярховых дамоў, дзе з усіх жыццёвых дабротаў ёсць толькі сцены, электрычнасць і пячное ацяпленне. Астатнія зручнасці – на вуліцы: вады і каналізацыі тут няма. Гэтым дамам больш за паўстагоддзя, і іх не хочуць рамантаваць.

Кіраўніцтва Магілёва заяўляе, што ў перспектыве Чудзільнікі знясуць, а жыхары атрымаюць іншае жытло. Вырашыць гэта пытанне сёння і цяпер – маўляў, немагчыма. Паскорыць працэс абяцаюць і іншыя ведамствы, аднак ці спраўдзяцца абяцанні?.. Бо перасяляць давядзецца аж 240 кватэраў.

Дырэчы, Чудзільнікі месцяцца паблізу будынка Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва. Некалькі хвілін пешшу – і з "прывертыкальнай" цывілізацыі  трапляеш у трушчобы.

Мясцовыя жыхары распавядаюць, што дзеці з Чудзільнікаў вельмі часта хварэюць. Бабулі пужаюцца прапаноў чыноўнікаў браць крэдыт і будаваць новае жыллё.

– Над намі здзекуюцца, – гаворыць адзін з насельнікаў Чудзільнікаў. – Цяпер у свінарніках ёсць вада і ацяпленне, а ў нас – няма.

Людзі ўпэўнены, што жыць далей у такіх жахлівых умовах нельга і просяць улады выдаткаваць сродкі на іх перасяленне. Калі ёсць фінансы на паказальнае добраўпарадкаванне цэнтра Магілёва, то павінны знайсціся і для жыццёва важных патрэбаў падаткаплацельшчыкаў.

Сяргей Гутарэвіч

10.12.2006

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: