Прыдняпроўе № 9, студзень
|
Крадуць усё часьцей: ад металу да мабільных тэлефонаў
Колькасць крадзяжоў у Магілёўскай вобласці летась дасягнула амаль 14 тысяч. Гэта найбольшы паказчык за апошнія пяць гадоў. Усё больш крадуць у гарадах Магілёве і Бабруйску, меней – у сельскай мясцовасці. Павялічылася колькасць рабаўніцтваў кватэраў і дамоў. Міліцыю сёння вельмі хвалюе сітуацыя на прадпрыемствах. Напрыклад, нядаўна з Магілёўскага ліфтавага завода зніклі амаль дзве тоны медзі. Злодзеяў знайшлі: імі аказаліся работнікі гэтага ж прадпрыемства. Нядаўна з Бабруйскай фабрыкі футру скралі каля трох тысяч кушнерскіх нажэй. На аўтазаводзе імя Кірава выкралі гідраўзмацняльнікі рулёў на суму 40 мільёнаў рублёў, і гэты буйны крадзёж яшчэ не раскрыты. Міліцыянты настойваюць на тым, што суб’ектам гаспадарання трэба больш увагі надаваць ахове сваёй маёмасці. Усюды ёсць вартаўнікі і ахоўнікі, але яны не спраўляюцца. У сельскай мясцовасці звычайна крадуць жывёлу – і з фермаў сельскіх гаспадарак, і з прыватных падворкаў. Перапрадаваць скрадзенае выгадна, бо ўсе мясцовыя газеты запоўнены аб’явамі накшталт "набуду мяса, дорага". Ёсць праблема з крадзяжамі аўтамагнітол, але тут вінавацяць у халатнасці і гаспадароў, якія не карыстаюцца паслугамі ахоўваемых стаянак, а эканомяць і паркуюць свае машыны дзе давядзецца. Шмат рэгіструецца крадзяжоў і мабільных тэлефонаў. Але зноў-такі міліцыянты заклікаюць быць пільнымі грамадзян. Людзі часта самі губляюць тэлефоны, асабліва ў стане алкагольнага ап’янення. А таксама (і гэта датычыцца найперш дзяцей і падлеткаў) становяцца ахвярамі дробных махляроў, якія просяць паглядзець мадэль альбо патэлефанваць, і потым знікаюць з апаратам. Альбо проста выхопліваюць тэлефон з рук на цёмнай вуліцы. Толькі прыкладна траціна такіх злачынстваў раскрываецца. Сяогей Гутарэвіч 31.01.2007
Могилевские строители калымят в России бригадами
Жители пограничья в основном работают на российской территории нелегально, а потому часто становятся жертвами разбоя. Чтобы уберечься, вынуждены объединяться. Все чаще могилевчане ездят в Россию целыми бригадами. Одна из них, например, образовалась в деревне Радомля Чаусского района. Хотя в этом агрогородке работы для строителей хоть отбавляй. Двое шабашников уже вернулись домой с российских заработков в гробах. Видя эту проблему, районные власти предложили мужикам работу в родных местах. Некоторые согласились. Шкловчанин Юрий еще семь лет назад бросил работу водителя и стал сантехником в составе строительной бригады, которая ищет заказы в России. Он считает, что если собрать всех живущих в Шклове шабашников и поставить на биржу труда, то власти ахнут. – В России приходится работать по 12-14 часов в сутки, без выходных и больничных листов. Зато за месяц можно заработать 600-700 долларов. Дома настолько оплачиваемой работы просто нет. Александр, житель Чериковского района, рассказывает, что работающие "по-черному" в России не имеют никаких прав: – Приходится договариваться и с милицией, и с бандитами. Все знают, что белорусы трудяги, а значит, деньги у них водятся. Вот и трясут. Так что я думаю заработать денег на квартиру и сразуже забросить эти поездки в Россию. Как ни странно, заниматься проблемой нелегального экспорта рабочей силы заставил газовый белорусско-российский конфликт. Трудоспособных, но не имеющих официального места работы жителей области по скромным подсчетам около 100 тысяч человек. Специалисты финансового управления Могилевского облисполкома подсчитали, что вовлечение в экономику половины экономически неактивного населения позволит области в значительной мере компенсировать потери, связанные с увеличением цен на энергоносители. Заодно можно и о безопасности граждан побеспокоиться, и семьи укрепить. Тройная выгода получится. Сергей Гутаревич 30.01.2007
Хлопчык загінуў на сваё трынаццацігоддзе
За мінулы тыдзень у Магілёўскай вобласці дзве авары сталі смяротнымі для пяці пасажыраў "Жыгулёў". Старыя савецкія машыны у аварыйных сытуацыях больш небяспечныя за іншамаркі. У суботу ўвечары ў Бялыніцкім раёне адбылася страшная аварыя. У выніку лабавога сутыкнення двух аўтамабіляў – "Жыгулей" і "Мазды" загінулі чатрыры чалавекі, з якіх двое – дзеці. Паводле звестак ДАІ, 27-гадовы мінчанін, які кіраваў іншамаркай, пайшоў на абгон, і сутыкнуўся на сустрэчнай паласе з "сямёркай". Распачата крымінальная справа. У "Жыгулях" на месцы загінулі чацвёра: 36-гадовы мужчына, У "Маздзе" атрымала цялесныя пашкоджанні толькі пяцімесячная дзяўчынка, якая шпіталізавана. Астатнія – не пацярпелі. А некалькі дзён таму, у складаных пагодных варунках яшчэ адны "Жыгулі" трапілі ў аварыю ў цэнтры Магілёва, на праспекце Пушкіна. Аўтамабіль выскачыў на сустрэчную паласу і ад лабавога сутыкнення з маршрутнай таксоўкай пераўтварыўся ў груду жалеззя, дзе адзін чалавек, мужчына 49 гадоў, загінуў, а два пацярпелі так моцна, што апынуліся ў рэанімацыі. У маршрутцы пасажары, лічы, толькі спужаліся, але прыканцы дня адзін з іх быў шпіталізаваны з чэрапна-мазгавой траўмай. Гэтыя аварыі даюць падставы сур'ёзна задумацца, наколькі бяспечныя для здароўя і жыцця людзей старыя савецкія аўтамабілі. У крытычных сітуацыях, аварыях кіроўцы і пасажыры моцна церпяць. Атрымліваецца, што пры яздзе на іншамарках больш шанцаў на выжыванне нават у самых страшных сутыкненнях. Сяргей Гутарэвіч 30.01.2007
Замежнікі дапамагаюць дзецям і старым
Дабрачыннікі з ЗША, Ірландыі, Галандыі ды іншых краін апякуюцца дзіцячымі лячэбнымі ўстановам, а таксама адзінокімі састарэлымі людзьмі з Магілёва, Клімавіч, Горак. Днямі Магілёў наведала Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт. Яна перадала Магілёўскай абласной бальніцы груз лекаў. Гэта антыбіётыкі новага пакалення, і іх хопіць для таго, каб пралячыць ад розных хваробаў больш за 15 тысяч дзяцей. Гэты гуманітарны груз каштуе больш за 2 мільярды беларускіх рублёў. Магілёўскія медыкі выказалі амерыканскаму амбасадару шчырую ўдзячнасць за дапамогу. Горацкія ўлады дамовіліся з дабрачыннай арганізацыяй "Дзеці Чарнобыля" з Ірландыі пра будаўніцтва сацыяльна-педагагічнага цэнтра (так цяпер называюцца дзіцячыя сацыяльныя прытулкі) разам з цэнтрам рэабілітацыі і навучання для дзяцей-інвалідаў. У раённым цэнтры ўжо выбраны зямельны ўчастак пад будаўніцтва, але праект будуць рабіць у Ірландыі. Плануецца, што прыканцы гэтага года пачнецца будаўніцтва, 35 ірландскіх рабочых пабудуюць цэнтр для дзяцей за 15 тыдняў. Раёная ўлада дапаможа толькі тэхнікай, астатняе – за кошт дабрачыннікаў. Міжнародны дабрачынны "Ротары"-клуб дапамагае дзіцячаму сацыяльна-педагагічнаму цэнтру ў Клімавічах, дзе звычайна жыве і вучыцца прыкладна з паўсотні дзяцей, якія трапілі ў крытычныя сітуацыі. клуб "Ротары" пералічыў 4 тысячы еўра на рамонт даха цэнтра. А прадстаўнікі фонда дапамогі дзецям Чарноблыя з Галандыі на 1,5 тысячы еўра набылі ў клімавіцкіх крамах цёплы абутак для дзяцей і бытавую тэхніку для дома ветэранаў. "Ротары" прапанаваў мясцовым уладам дапамогу для стварэння камфортных умоў жыцця ў доме ветэранаў у вёсцы Вялікі Мох. Там у будынку барачнага тыпу жывуць каля 40 адзінокіх пенсіняераў. У гэтай старой пабудове няма магчымасці нават паставіць добрыя ложкі, таму ўмовай ажыццяўлення праекту дабрачыннікі паставілі выдзяленне іншага будынку – у такім выпадку паабяцалі яго поўнасцю абсталяваць. Сяргей Гутарэвіч 26.01.2007
ДАІ будзе сачыць за намі
У Магілёве пачаўся мантаж відіэназірання Дзяржаўтаінспекцыі. Усяго ў абласным цэнтры усталююць 13 відэакамер: на ўездзе ў горад, вуліцах і перакрыжаваннях з інтэнсіўным рухам. Калі на вуліцы няма інспектара ДАІ, ледзь не кожны кіроўца здольны "троху парушыць". Відэаназіранне – гэта новы для Магілёва спосаб націснуць на свядомасць аўтамабілістаў. Інфармацыя, запісаная камерамі, будзе захоўвацца. У ДАІ запрацуе спецыяльны інспектар, задача якога адсочваць і выклікаць парушальнікаў, якім прапануюць падпісаць пратакол і заплаціць штраф. Інспектар на дарозе можа дараваць парушэнне альбо не, але відэфіксацыя – рэч дакладная, разлічвацца давядзецца дакладна. Магілёўская ДАІ таксама папярэджвае, што месцы знаходжання відэакамер будуць мяняцца. Адначасова прадугледжана выкарыстанне муляжоў. Паводле афіцыйнай інфармацыі, на дарогах Магілёўшчыны летась загінулі на 32 чалавекі меней за папярэдні год. Сёлета перад ДАІ пастаўлены новыя задачы. Відэанзіранне стане адным са сродкаў іх выканаць. Відэакантроль на дарозе – гэта таксама кампенсацыя за скарачэнне інспектараў ДАІ на вуліцах горада. У будучым, мяркуецца, супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі пачне з'яўляцца на дарозе альбо для разбіральніцтва аварыі, альбо для дапамогі кіроўцам. Цяпер іх больш арыентуюць на прафілактычную працу: лекцыі ў працоўных калектывах і навучальных установах павінны стаць галоўнай часткай працы інспектараў ДАІ. А на дарогах за іх спрацуюць камеры. – На кожным местры дарогі відэакамеры ўсё роўна не ўстановяць, грошай не хопіць, – лічыць магілёўскі кіроўца. – Таму як парушалі, так і будуць парушаць. Трэба, каб і пешаходы, і кіроўцы ўразумелі, што ад выканання правіл дарожнага руху залежыць твая бяспека і жыцці людзей. Сяргей Гутарэвіч 25.01.2007
Национальная привычка: одни ждут, другие несут
За два последние года на Могилевщине выявлено 283 факта взяточничества – в среднем по одной взятке через один рабочий день. С поличным взят председатель Мстиславского райпотребсоюза. По предварительной информации, в виде благодарности он получил от одного из могилевчан около миллиона рублей за отпуск 98 тонн цемента из выделенной району квоты. В отношении задержанного возбуждено уголовное дело. Также в получении взяток подозревается один из заместителей председателя Мстиславского райисполкома. Днями задержан антикризисный управляющий одного из могилевских предприятий. Он подозревается в получение "благодарности", оцененной в 17,5 тысячи долларов США. Попал под подозрение во мздоимстве и начальник отделения по борьбе с экономическими преступлениями Климовичского РОВД. Он задержан сотрудниками управления собственной безопасности УВД облисполкома. Милицейскому начальнику предъявлено обвинение в получении около тысячи долларов США за благоприятное решение проблемы незаконного вывоза лома цветных металлов за пределы республики. Расследованием этого дела занимается областная прокуратура. В прошлом году правоохранительные органы области расследовали и направили в суд 91 уголовное дело, связанное с коррупцией. Несколько вертикальщиков получили приличные сроки. Например, на семь лет лишены свободы бывший директор ОАО "Глусский плодоовощной завод" (подозревался в получении взятки в размере 6 миллионов рублей и 3 тысяч долларов США), а также антикризисный управляющий могилевского ОДО "Акация" (взятка в 10 тысяч долларов США). Небольшой опрос общественного мнения показал, что простые могилевчане не слишком верят в возможность победы над взяточничеством. Как заявил один из местных предпринимателей, "взятка – это национальная привычка. Одни ее ждут, другие – несут". И избавиться от этой традиции не удается уже не одну сотню лет. Сергей Гутаревич 23.01.2007
В Могилеве впервые построили розарий
Уже к середине этого года ожидают первый урожай в 30 тысяч голландских кустов разных сортов по три евро за саженец. Теплица разместилась на окраине Могилева и получилась интернациональной. Ее проект выполняли украинцы, монтировали россияне, технология – голландская, стекло – гомельское. На строительство уже потрачено 5,7 миллиарда рублей. Но, как уверяют специалисты, если все пойдет по плану, "розовый проект" окупит себя в течение 5-6 лет. Тепличные розы очень прихотливы. Они требуют постоянной температуры 18-20 градусов тепла, искусственного освещения в течение 18 часов, определенной влажности. При этом, цветы склонны к многочисленным заболеваниям, а потому их придется бдительно оберегать от малейшего дуновения уличного ветерка. Зато и отдача от таких трудов ощутимая: розы и созревать будут быстрее, и стоять в вазах дольше обычных – более двух недель! Обучать белорусских специалистов работе с прихотливыми растениями будут голландские специалисты. Говорят, они оценивают не только профессиональные навыки рабочих, но и их человеческие качества. Мол, в добрых руках и цветы краше. А вот о предположительных ценах на могилевские розы специалисты пока стараются не говорить. В теории они не должны быть дороже рыночных. Но так как в себестоимости заложена значительная доля дорожающих энергоносителей, розы для простых покупателей могут оказаться с длинными шипами. Сергей Гутаревич 20.01.2007
Народ прыдумляе новы сімвал Магілёва
Гарвыканкам хоча, каб падчас адмысловага конкурса турфірмы і шарагоўцы далі новыя і яркія ідэі дзеля прыцягненьня турыстаў. Удзельнікам своеасаблівага творчага спаборніцтва прапануецца вызначыць, які аб’ект – помнік, скульптура альбо будынак – можна стаць сімвалам Магілёва. Альбо гэта можа быць пранцыпова новая выява. Справа ў тым, што магілёўцы і іх улады ўжо колькі гадоў не могуць вызначыцца з сапраўдным сімвалам абласнога цэнтра. Раней за яго лічылі вялізную скульптуру жанчыны з хусткай, якая ўсталявана на Савецкай плошчы. Тады казалі, што нібыта гэта апякунка Магілёва, якая хутскай накрывае горад і бароніць яго ад усялякіх бедаў. Гараджане ж без літасці празвалі яе "кабетай, якая бяжыць з Лаўсана" (з галоўнага хімічнага гіганта горада). Цяпер той сімвал лічаць за састарэлы. Улады новага часу прапанавалі ў якасці эмблемы Магілёва Зорніка. Гэта сучасная скульптура ўсталявана на плошчы Зорак у цэнтры горада. Мэр Віктар Шорыкаў сам распавядаў у тэлепраграмах, да якіх пальцаў на назе Зорніка трэба дакрануцца, каб было здароўе і ўдача ў жыцці. Але справа ў тым, што Зорнік ніяк не звязаны з багатым гістарычным мінулым Магілёва. Яшчэ адзін варыянт – Ратуша. Гэты будынак упрыгожваў цэнтр горада з 17 стагоддзя, але яго зняслі ў 1957 годзе. Цяпер улады вырашылі аднавіць Ратушу, рыхтуецца яе праект. Але пакуль будынак не існуе, наўрад ці ён можа прэтэндаваць на паўнавартасны сімвал Магілёва. Што мяркуюць на гэты конт турфірмы і магілёўцы – будзе вядома пасля 20 сакавіка. Паводле вынікаў конкурса, яго пераможцы, у тым ліку і ў намінацыі на лепшы сімвал горада, атрымаюць прэміі ў 35 базавых велічынь ды яшчэ падарункі спонсараў. Сяргей Гутарэвіч 19.01.2007
Кінатэатр ператварылі ў праваслаўны храм
У Магілёве адкрылася новая, чацвёртая ў горадзе і 78 у вобласці царква. Праваслаўе – дамінуючая канфесія ў рэгіёне. Раней у цяперашнім культавым будынку мясціўся кінатэатр "Змена". За год праваслаўныя вернікі зрабілі рамонт. На яго пайшлі ахвяраванні прыхаджанаў, свой унёсак зрабілі нават бабруйскія казакі. Новы храм у гонар сьвятога цудатворцы Серафіма Сароўскага асвяціў Мітрапаліт Філарэт, які прамовіў людзям, што з’яўленне цэркваў мае вялікае значэнне для духоўнага адраджэння народа – чым больш будуецца іх, тым больш набожнымі і маральна здаровымі будуць людзі. Гэта царква у Магілёве – ужо чацвёртая з дзеючых. Цяпер паступова расце Свята-Прэабражэнская ў мікрараёне "Задняпроўе". Святары прыдняпроўскай сталіцы замахнуліся пабудаваць самы вялікі праваслаўны храм у Беларусі, але грошай не стае і работы ідуць квола. А вернікі з Задняпроўя звыкла наведваюць чыгуначны вагон, перароблены ў часовую цэркву. Сёлета летам абяцаюць пачаць будаўніцтва новага культавага будынка ў цэнтры Магілёва, у парку імя Горкага. Ён стане помнікам пакутнікам і воінам, што аддалі жыццё за Айчыну ў ХХ стагоддзі. У гэтага праекта нямала прыхільнікаў, але і праціўнікаў. Справа ў тым, што ўлады дазволілі праваслаўным пабудаваць новы храм на Замчышчы – гістарычным цэнтры Магілёва, вядомым таксама як "Магіла ільва". Гэта месца яшчэ да канца не даследавана, і там кожны метр зямлі абяцае адкрыцці. Гісторыкі прапануюць там пабудаваць археалагічны музей пад адкрытым небам. На Замчышчы ў ХІІ стагоддзі стаяла драўляная царква, і можна паводле рэштаў яе фундамента зрабіць рэканструкцыю, каб атрымаўся выдатны аб’ект гарадскога турызма. А ўсяго ў Магілёўскай вобласці цяпер будуецца яшчэ 23 новых праваслаўных храмы. У дадатак да тых 78, якія дзейнічаюць. Праваслаўная царква мае 103 прыходы і дамінуе ў рэгіёне. Сяргей Гутарэвіч 18.01.2007
Мясцовыя саветы ачысцілі ад іншадумцаў
У Магілёўскай вобласці абрана больш за 3200 дэпутатаў. Але з вылучэнцаў палітычных партый у дэпутацкім корпусе толькі некалькі сябраў праўладнай КПБ. Выбары, як вядома, былі безальтэрнатыўныя, а кіраўнікі вобласці заклікалі выбаршчыкаў галасаваць за "дастойных кандыдатаў". Кандыдаты, падтрыманыя ўладамі, меліся ў кожнай акрузе. Але не ўсюды яны знайшлі падтрымку людзей. У Магілёўскай вобласці ёсць выпадкі (адзінкавыя – каментуюць у выбаркаме), калі ў некаторых акругах выбары адбыліся, але дэпутаты ў сельскі савет не абраны. Праўда, гэта ніяк не паўплывае на легітымнасць такіх сельсаветаў: усе яны маюць пераважную большасць новаабраных дэпутатаў. Ці будуць у акругах, дзе не абраны дэпутаты, прызначаны новыя выбары, пакуль невядома. Гэта пытанне вырашаць кіраўнікі новых саветаў пасля першых арганізацыйных сесій, якія пройдуць цягам месяца. Склад мясцовых саветаў дэпутатаў у Магілёўскай вобласці ў выніку выбараў абноўлены больш як напалову. На выбарах, паводле афіцыйнай інфармацыі аблвыбаркама, прагаласавала 83,3 адсоткаў выбаршчыкаў. Сяргей Гутарэвіч 17.01.2007
Скидки – удел рынка, а не барахолки
Теплая погода не привела к распродаже зимней одежды в могилевских магазинах. Нынешнюю зиму называют бедной: нет у нее ни мороза, ни снега, ни метели. Казалось бы, все это дает надежду гражданам на массовые распродажи теплых вещей от перчаток до шуб. Но – увы. В Могилеве и предприниматели, и торговые организации оказались прижимистыми: скидки на зимний ассортимент делать не спешат. – Проблема в том, что у нас инициатива до сих пор наказуема, – считает один из ветеранов могилевской торговли. – Надбавки на большинство товаров ограничены, так что сбросить цену даже при всем желании не с чего. В итоге скидки у нас если и есть, то небольшие: 10-20 процентов, причем далеко не на все товары. – Будь в стране действительно нормальный, цивилизованный рынок, были бы и скидки, и уценки. А тут работаешь по принципу: нам бы ночь простоять да день продержаться, – рассказывает представитель могилевского частного бизнеса. – Фирменная торговля от производителя в зачаточном состоянии, а именно она и может проводить реальные распродажи. У нас же пока по большому счету – барахолка. В могилевском торговом доме "Восход", который специализируется на продаже шуб, дублёнок и другой одежды из кожи и меха, практически нет покупателей, но и скидок тоже не наблюдается. Дорогую одежду покупают люди с достатком, а их не так и много. Причем у этих покупателей существует своеобразная кастовая мода. Например, у чиновников в почете меховые кепки и высокие шапки с козырьками. У обеспеченных дам – шубы до пят. Так что большой радости от распродаж теплая зима пока не принесла. А вот неприятностей хватает. Одна моя знакомая взяла в начале осени полуторамиллионный кредит на покупку новой шубы, но так обновкой и не воспользовалась. Очень уж в шубе жарко. Продолжает ходить в старом, протертом пальто, и одновременно рассчитывается за кредит. Получились убытки вместо экономии. Сергей Гутаревич 15.01.2007
Кандыдат у дэпутаты атрымлівае две тысячы даляраў
Але часьцей дэкляруюцца заробкі у восем разоў меншыя. Як гэта паўплывае на выбар людзей пакуль невядома. Між тым кандыдаты ў дэпутаты не вельмі шчыруюць у плане агітацыі. Можа, з той прычыны, што выбары ў большасці акругаў безальтэрнатыўныя? Так ці інакш, а ў цэнтры Магілёва не бачна плакатаў кандыдатаў, і грамадзяне ў сваіх паштовых скрынках не знаходзяць улёткі з праграмамі. Нават далёка не ўсе кандыдаты ў дэпутаты скарысталі бясплатную магчымасць выступіць па мясцоваму радыёвяшчанню. У апошнія дні перад выбарамі кандыдаты пачалі здымацца. Асабліва тыя, хто ішлі ў Бабруйскі і Магілёўскі гарсаветы, дзе найбольшая канкурэнцыя. Паводле інфармацыі на пятніцу, усяго адмовіліся ад барацьбы за мандаты 10 кандыдатаў у дэпутаты гарсаветаў, два – аблсаветаў і адзін – райсавету. Афіцыйныя прычыны зняццяў кандыдатур не аб’яўляліся. Вядома, што адна экс-кандыдатка ў дэпутаты гарсавета сышла з дыстанцыі з-за нібыта кепскага здароўя. Затое кандыдаты ад апазіцыі не хаваюць сваёй прынцыповасці. Дзве кандыдаткі ў Бабруйску і адзін у Магілёве заявілі, што не вераць у справядлівыя выбары і не хочуць браць у іх удзел. А самым хвалюючым момантам гэтай выбарчай кампаніі стала публікацыя ў мясцовай прэсе дэкларацыяў аб даходах кандыдатаў у дэпутаты. Магілёўцы з цікавасцю даведаліся, што некаторыя вядомыя ў рэгіёне людзі, якія з’яўляюцца кіраўнікамі дзяржаўных альбо прыватных структур і маюць адпаведны стыль жыцця, могуць існаваць за штомесячны даход ў 250 долараў ЗША. Уразіў таксама і штомесячны заробак прыкладна ў 2000 долараў аднаго з кіраўнікоў гарадскога дзяржаўнага прадпрыемства ў сферы энергетыкі. Які ўплыў гэтыя сумы зрабілі на выбар людзей, стане зразумела толькі 15 студзеня. Сяргей Гутарэвіч 14.01.2007
Пенсионер помог исполнить желания детей из Хосписа
Пожилой могилевчанин, выигравший в лотерею, пожертвовал три миллиона рублей тяжело больным ребятам. Общественная благотворительная организация "Могилевский детский Хоспис" получила неожиданный подарок – на ее счет были перечислены 3 миллиона белорусских рублей. Как позже выяснилось, благотворителем оказался 75-летний могилевский пенсионер, выигравший джек-пот и автомобиль в одном из тиражей лотереи "Суперлото". Никогда еще местный Хоспис не получал таких сумм даже от бизнесменов. – Это первое настолько крупное пожертвование, – рассказала председатель организации Лилия Судиловская. – Сначала мы думали, что деньги перевел какой-нибудь богатый бизнесмен. А оказалось, что это очень скромный и простой человек. Но с большим и добрым сердцем. По словам дарителя, решение перечислить детскому Хоспису деньги его семья приняла после того, как прочитала в одной из местных газет статью "Дети как звезды: они не умирают, а уходят в другие миры". Кстати, после публикации были и другие пожертвования: 40 тысяч рублей для Хосписа собрали школьники из деревни Романовичи Могилевского района, 10 тысяч рублей передала одна из могилевских пенсионерок. Сейчас на попечении медперсонала Хосписа находятся 12 детей от трех до шестнадцати лет, большинство из которых страдают неизлечимыми онкологическими заболеваниями. По словам Лилии Судиловской, полученные деньги будут тратиться на нужды каждого конкретного ребенка: от покупки подгузников и специальных средств ухода до исполнения последнего желания. – Ведь наши дети, несмотря на все перенесенные за их короткую жизнь страдания, верят в чудеса и умеют радоваться, – говорят в Хосписе. Сергей Гутаревич 06.01.2007 |