Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 11, сакавік
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдняпроўе № 11, сакавік

Жилищная головоломка усложняется

ДолларыВ Могилеве с начала года квадратный метр однокомнатной "хрущёвки" подорожал на 120 долларов.

Город Могилев, который в 1930-х годах чуть не стал белорусской столицей, включился в своеобразную гонку за минскими ценами на жилье. По данным риелторов, стоимость жилья в областном центре на вторичном рынке за последние два года подскочила, в зависимости от района и количества комнат, в два-три раза. Например, с начала года квадратный метр однокомнатной "хрущёвки" вырос в среднем с 640 до 760 долларов США.  

– Основная проблема, по-моему, кроется в росте цен на жилье в столице, – говорит один из специалистов. – Очень многие клиенты хотят продать квартиру в Могилеве и купить в Минске. Вот и нашли способ хоть как-то сократить разницу в стоимости жилья.

По другой версии, цены подстегнула проведенная несколько лет назад компания по переводу квартир на первых этажах в разряд нежилых помещений и открытию в них многочисленных офисов, кафе и магазинов. Обладатели такого жилья резко поднимали цены для коммерсантов, воспользовавшись неожиданным спросом.

Самая ходовая на нынешнем могилевском вторичном рынке жилья двухкомнатная "хрущёвка" стоит около 40 тысяч долларов. За три месяца нового года – это плюс пять тысяч к старой цене.

– Цены на жилье у нас совершенно запредельные, – считает один из могилевчан, много лет живущий с женой и ребенком в малосемейном общежитии. – Кажется, я неплохо зарабатываю – около 400 долларов в месяц. Жена – долларов 300. Но у нас нет ни одного шанса накопить хоть на однокомнатную, но свою квартиру. С таким же успехом можно рассчитывать на выигрыш двухкомнатной квартиры в Минске в лотерею.

Риелторы также не уверены, что рост цен на квартирном рынке связан с ростом доходов горожан:

– Наибольшее количество сделок – это все-таки обмены, а не чистая покупка квартиры. На доплату собрать деньги более реально.

Решили не терять времени и денег и обладатели домов в частном секторе Могилева. Здесь цены подскочили в разы! За деревянный дом с удобствами на улице уже, не стесняясь, могут попросить и 10 тысяч долларов. Во многом это объясняется особенностями архитектуры Могилева: частный сектор разбросан "родимыми пятнами" по всему городу, в том числе и в его центральной части. Кто же откажется жить в собственном доме в нескольких шагах от городской цивилизации?

Сергей Гутаревич   

30.03.2007

Воля застаецца для беларусаў марай

На міжнародным маладзёжным тэатральным форуме "М.@рт. Кантакт" у Магілёве перамог тэатр абсурда з Львова.

Ён атрымаў галоўны прыз форума за спектакль па С.Беккету "У чаканні Гадо". Паводле меркаванняў магілёўскіх аматараў, спектакль быў проста бліскучы. Акцёры ігралі на ўкраінскай мове, і гэта захапіла ўсіх.

Містэрыя "Сымон-музыка" Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы адкрывала форум, на знак юбілейнага года класікаў беларускай літаратуры. Гледачоў моцна ўразіла, што нацыянальная ідэя, закладзеная ў творы Якуба Коласа, так выдатна кладзецца на сённяшнія беларускія рэаліі.

– Гэта проста супер! – падзялілася сваімі ўражаннямі глядачка. – У спектаклі – сучасная беларускасць, не скатаная да фальклору і лубка. Атрымаўся нацыянальны, цікавы і вельмі сучасны спектакль. Аказваецца, спрадвечная мара беларусаў за апошнія гадоў сто не змянілася. Ёй была і застаецца воля!

Публіка вітала купалаўцаў авацыяй, стоячы, і ўрэшце крыкнулі "Жыве Беларусь! ". А журы на чале з драматургам Сяргеем Кавалёвым аддала спектаклю прыз "За сучаснае ўвасабленне тэатральнай класікі".

Пра белаурскую адметнасць на форуме шмат размаўлялі пры чытцы і пастаноўцы п’ес маладых беларускіх драматургаў. Іх творы спадабаліся. І калі рэчы такіх новых аўтараў як, напрыклад, К.Сцешыка і П.Пражко, не ставяць у Беларусі, то з’явілася ідэя запрасіць расійскія і ўкраінскія тэатры, дзе маладых беларускіх драматургаў ставяць. Гэта можа адбыцца на трэццім міжнародным маладзёжным форуме "М.@рт. Кантакт", які адбудзецца, паводле планаў, у наступным сакавіку ў Магілёве.

Сяргей Гутарэвіч

29.03.2007

Будзе праца, выжыве і вёска

БезработицаГалоўнай праблемай у сельскай мясцовасьці застаюцца працоўныя месцы ды добрыя заробкі.

У сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці 79 буйных вёсак сталі аграгарадкамі, і сёлета да гэтага спісу далучацца яшчэ 37. Але на фоне паказальнага добраўпарадкавання паўсюдна людзей непакоіць недахоп добрааплатнай працы.

Глуша

Напрыклад, у пасёлку Глуша Бабруйскага раёна сёлета адкрылася швачная вытворчасць, якая дала тры дзесяткі працоўных месцаў. Глушанскіх жанчынаў навучылі новай прафесіі, і яны цяпер шыюць школьную форму. Раней жа працавалі на вядомым Глушанскім шклозаводзе, які быў аб’яўлены банкрутам і спыніў сваё існаванне чатыры гады таму.

"Рабочы пасёлак" Глуша тады атрымаў новую мянушку – "беспрацоўны". І нават з адкрыццём невялікіх вытворчасцяў (яшчэ раней прадпрымальнік стаў тут вырабляць чыпсы) сітуацыя кардынальна не змянілася. Паводле ацэнак мясцовых жыхароў а тут жыве 1,5 тысячы чалавек, патрэбна яшчэ каля дзвюх соцень працоўных месцаў.

– Нам важна вярнуць з Расіі сваіх мужчын, – гаворыць жыхарка Глушы. –Пасёлак стаў практычна жаночым, бо ўсе мужыкі паехалі на заробкі за мяжу. І сыны з’язджаюць: атрымліваюць адукацыю, прыходзяць з войска і адпраўляюцца шукаць лепшай долі.

Ходасы

Пасёлак Ходасы, што ў Мсціслаўскім раёне, сёлета адзначыць сваё 400-годдзе. Там цяпер будуецца спартыўны комплекс і рамантуецца школа. Але ходасаўцы найбольш занепакоены, ці будзе ў іх пашырэнне вытворчасці і стварэнне працоўных месцаў. Дзве сельскія гаспадаркі тут аб’ядноўваюць з раённай арганізацыяй па забеспячэнню, і людзі моцна баяцца скарачэнняў. Нядаўна скарачэнне напалову адбылося і на мясцовым камбікормавым заводзе.

– Трэба даць людзям працу, каб яны зараблялі нармальныя грошы, – гаворыць адзін з жыхароў Ходасаў. – А ўжо потым яны будуць меркаваць пра культурнае жыццё. Трэба, каб селянін сёння зарабляў не меней за 500 тысяч рублёў. Бюджэтнікі, можа, і атрымлівацюць такія грошы, а вось работнікам сельскіх гаспадарак яшчэ далёка. Будзе праца – будзе і наша вёска. Яна павіна развівацца і стаць аграгарадком.

Сельскае прадпрымальніцтва

Дэпутаты камісіі па аграрным пытанням Палаты прадстаўнікоў, якія нядаўна на выязным пасяджэнні ў Горках вывучалі праблемы кадраў сельскай гаспадаркі, паведамілі журналістам аб падрыхтоўцы новага дакумента. Гэты дэкрэт альбо ўказ будзе прысвечаны стварэнню ўмоў для развіцця прадпрымальніцтва на сяле.

Дэпутаты ўпэўнены, што сёння патрэбны асаблівыя эканамічныя ўмовы для развіцця фермерства і стварэння малых заводаў, для падтрымкі прадпрымальніцкіх ініцыятываў у сельскай гаспадарцы і ў сферы паслуг. Чаго заўгодна, на чым можна зарабіць грошы. Ёсць спадзяванні, што гэта дазволіць стварыць новыя працоўныя месцы і даць людзям заробак. Але ці спраўдзяцца планы – будучае пакажа.

Сяргей Гутарэвіч

28.03.2007

Жизнь в деревне, которой нет

ЧернобыльКостюковичские Самотевичи официально считаются погибшими от радиации. Но не все жители покинули их. Они и сегодня не верят в радиацию.

Самотевичи считались одним из самых крупных сел в Костюковичском районе, а местный совхоз – экономически крепким хозяйством. Здесь было все, о чем мечтается при строительстве современных агрогородков: школа, детский сад, клуб, столовая с кафе, баня с бассейном, больница, несколько магазинов, в том числе и отдельный книжный.

Но почти 21 год назад деревню накрыло радиационное облако. Сейчас из более чем 2000 жителей в Самотевичах осталась лишь дюжина "отшельников". Кирпичные здания разграблены, деревянные захоранивает предприятие "Радон". Говорят, максимум через пару лет от шумной некогда деревни, родины известного белорусского поэта Аркадия Кулешова, останется лишь воспоминание.

– Когда грохнул Чернобыль, нам первое велели – сдать всех коров, вывезти малых деток к родственникам, – вспоминает Михаил, так и не покинувший родную деревню. – Потом сказали, что можно спокойно жить. Даже Михаил Горбачев прилетал, выступал в клубе. Начали дороги асфальтировать, водопровод делать, дома строить… А в 1992 году опять объявили: хана деревне, выселяйтесь!

Всем предложили жилье. В основном – коттеджи в чистой зоне, поселке Новые Самотевичи. Вышло по-разному. Некоторые сельчане обменивали или продавали свои новые дома. Цена сделок колебалась от нескольких тысяч советских рублей до ящика вина. Часть неудавшихся переселенцев вернулась в родные места.

– Деревню выселили, и тут самое деловое время началось, – говорит один из сельчан. – Лучшие дома и бани сразу вывезли, не разбирая, где своё и чужое. Из магазинов, школы, больницы достали весь металл. Даже провода из стен выковыривали. В брошенных зданиях поснимали полы – всё, что только можно где-то использовать или продать. Так что у нас по улице в любом месте смело можете на машине ехать. Колесо не пробьете, потому как ни одного гвоздя не валяется: все подобрали и вывезли в Россию, благо, граница рядом.

Самотевичи все больше покрываются продолговатыми холмами, похожими на гигантские могилы. Это места захороненных подворий. За 15 лет, прошедших с начала отселения людей, кустарник практически полностью захватил деревню. На крыльце бывшей двухэтажной школы растут березы. Некоторых местных обитателей давно не видели трезвыми.

– Живем в деревне, которой уже и нету, – рассуждает один из собеседников. – Жаль, так и не узнаем: во всем действительно виновата радиация или наши руководители, которые не знали, что делать.

Сергей Гутаревич

26.03.2007

Тэатр для маладых

Тэатр для маладых21 сакавіка ў Магілёве адкрыўся Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М.@рт. Кантакт". За шэсць дзён будуць паказаны 12 спектакляў.

Іх пакажуць тэатральныя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшы і Германіі. Квіткі каштуюць 10 тысяч рублёў.

Канцэпцыя форума: для моладзі, пра яе і ад яе. Бяруць удзел маладзёжныя тэатральныя трупы і дэманструюцца адпаведныя спектаклі. Фэст праводзіцца ў Магілёве другім разам, яго фінансуе абласны бюджэт.

Тэатральныя дзеячы скардзяцца, што новых аўтараў з Беларусі адзначаюць на конкурсах у Расіі і ў замежжы, а ў айчынных тэатрах, акрамя п’есаў Аляксея Дударава, ставіць няма чаго. Таму новыя драматургі запрошаны ў Магілёў: у майстэрні маладой рэжысуры выпускнікі тэатральных навучальных устаноў чытаюць і стаявць іх п’есы.

Адкрыўся форум містэрыяй "Сымон-музыка" Нацыянальнага драматычнага тэатра. Гэта зроблена на знак 125-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Праграма форума разнастайная: тут ёсць тэатр абсурда, спектакль у стылі кабарэ 1960-х гадоў, кухонная драма, класічныя п’есы, пластычны спектакль і нават спектакль-балет. Адразу два тэатры прадстаўляюць спектаклі пра войска: трупа з Чалябінска прывезла ў Магілёў армейскі трагіфарс "Чморик", а Магілёўскі драматычны пакажа замежную армейскую гісторыю. Найлепш разабралі квіткі магілёўцы на музычную меладраму "Адзінокі факстрот" па А.Платонаву тэатра з Санкт-Пецярбурга "Прыют камедыянта".

– Гэтыя спектаклі – як свежае паветра для нашага горада, – гаворыць магілёўскі заўзяты тэатрал Вадзім Пятроў. – Але хочацца бачыць і п’есы беларускіх драматургаў пра наша жыццё і сучасныя праблемы.

На форуме працуе журы, якое ўзначальвае беларускі драматург Сяргей Кавалёў. Прызы за самыя яркія і відовішчыныя работы будуць раздадзеныя 27 сакавіка, на закрыцці тэатральнага форума "М.@рт. Кантакт".

Сяргей Гутарэвіч

22.03.2007

Могілкі разбураюць усё часьцей

У Чавускім раёне злавілі злодзеяў, якія скралі крыж і прадалі яго на метал. Калі ў 2003 годзе такіх выпадкаў у вобласьці было 50, то летась – пад 200.

У чавускай вёсцы Антонаўка два маладыя чалавекі, абодвы работнікі мясцовай сельскай гаспадаркі, на наступны дзень пасля пахавання жанчыны скралі крыж з нержавеючай сталі. Што зрабілі з ім? Спачатку распілавалі, а затым прадалі і атрымалі аж 40 тысяч рублёў.

Сын нябожчыцы, які прыйшоў памінуць сваю маці на дзевяты дзень, знайшоў магілу без крыжа. Ён аказаўся міліцыянерам, і калегі хутка вылічылі злодзеяў. Грашыма злодзеі скарыстацца не паспелі. Іх затрымалі, яны прызналі сваю віну. За крадзёж з могілак ім пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Гэта далёка не першы выпадак крадзяжоў з могілак у Чавускім і іншых раёнах: крадуць не толькі крыжы з нержавейкі, але металічныя таблічкі з помнікаў і нават агароджы з магіл!

З кожным годам у Магілёўскай вобласці павялічваецца колькасць такіх злачынстваў. У 2003 годзе зарэгістравана крыху болей за 50 заяў пра крадзяжы з могілак, у наступным годзе – 100, у 2005 – больш за 150, а летась – каля дзвюх соцень. Атрымліваецца, штогод ідзе павелічэнне на паўсотні. Як гавораць міліцыянты, на метал ужо прададзена ўсё, што можна, і таму аматары лёгкага заробку звярнулі сваю ўвагу на неахоўваемыя і маланаведваемыя могілкі. Паводле некаторых звестак, за апошнія гады былі прыцягнуты да адказнасці за крадзяжы з могілак ўсяго некалькі дзесяткаў чалавек.

Напярэдадні апошніх выбараў у мясцовыя Саветы дэпутат Магілёўскага абласнога Савета Уладзімір Васіленка прапанаваў звярнуцца ў Нацыянальны сход з ініцыятывай зрабіць больш жорсткім пакаранне за крадзёж з могілак. Бо кошт скрадзенага тут можа і не самы вялікі, але злачынны ўчынак наносіць вялікі маральны ўрон людзям, якія знаходзяць магілы сваякоў апаганенымі. Калегі дэпутата ініцыятыву падтрымалі, аднак пакуль дзейснага працягу яна не атрымала.

Сяргей Гутарэвіч

20.03.2007

Крепчает плодово-ягодная любовь

Жители Могилевщины, по данным статистики, отдают предпочтение дешевым "винам" местного розлива.

Подсчитано, что в прошлом году в Могилёвской области через официальные каналы реализации было продано алкогольных напитков и пива почти на 310 миллиардов рублей. Это составило 16 процентов в общем объеме розничного товарооборота и более четверти (25,4 процента) – в объеме продажи продовольственных товаров!

"Лучшее кино – это вино" – решили жители области и весьма дружно перешли на продукцию местных заводиков, прозванную за свои своеобразные вкусовые качества и низкую цену "плодово-выгодной". Это почти на 30 процентов больше, чем ровно год назад.

На втором месте по популярности на Могилевщине оказалось пиво –плюс 51 процент к прошлому году. Здесь свою роль, считают специалисты, сыграла удачная маркетинговая политика белорусских пивоваренных компаний, а также розлив пива во вместительную полуторалитровую тару. Молодежь, мыслящая масштабно, все так же берет по бутылочке пивка, но выпивает ячменного напитка уже как минимум в три раза больше.

Ничто пока не угрожает третьему месту водки. А вот позиции виноградных вин на фоне фаворитов смотрятся очень скромно. Причем, почти половина проданного в области виноградного вина – отечественное. Средний потребитель разбираться в нем не собирается, обращая внимание прежде всего на цену и яркую этикетку, а не место производства и розлива.

В общей сложности было продано 1064 тыс. дал абсолютного алкоголя, что на треть больше, чем в 2005 году. И 45,8 процента в этом объеме пришлось именно на плодово-ягодные вина.

Сергей Гутаревич

17.03.2007

"Лучше оставлю акции себе на память!"

Манеты.Чтобы государство спасло могилевское ОАО "Техноприбор", его нужно национализировать. Но не все рабочие согласны с таким подходом.

В начале марта коллектив известного могилевского предприятия отправился в вынужденный двухнедельный отпуск за свой счет. За это время руководство завода надеется разморозить счета предприятия, добиться отсрочки платежей по долгам, закупить сырье и возобновить производство.

"Техноприбор" производит знаменитые насосы "Ручеек", станки для деревообработки, прожекторы. Многим также памятны кассетные магнитофоны "Беларусь". Одна из новейших разработок могилевчан – светодиодные светофоры. Нынешний председатель Могилевского горисполкома Виктор Шориков пришел на эту должность как раз с поста гендиректора "Техноприбора".

Но в последние годы предприятие оказалось в кризисе. Объемы производства продукции упали почти в два раза, заметно снизилась зарплата работников. Среди заводов области именно к нему в прошлом году предъявлено больше всего исков о взыскании задолженности по кредитам.

Среди основных причин упадка – просчеты менеджмента и резкое подорожание сырья. Для решения этих проблем принято решение передать "Техноприбор" государственному объединению "Белвтормет".

Государство владеет 87,2 процентов акций, остальные находятся у нынешних и бывших работников предприятия. Господдержка утопающего в долгах завода возможна при полной передаче акций государству, а с этим могут возникнуть сложности.

– Я отдам свои акции, потому что их все равно на деньги не обменять, а завод спасти хотелось бы: где мне искать работу, если предприятие совсем закроется? – говорит один из работников. Другого мнения придерживается ветеран предприятия:

– Я всю жизнь проработал на заводе, и акции – это все, что у меня осталось на память.

Сергей Гутаревич

15.03.2007

Магілёў моцна грыпуе

Болеют гриппомСёлетняя эпідэмія – самая моцная за апошнія пяць-шэсць гадоў. Парог захворваемасці перавышаны аж у дзевяць разоў.

З пачатку эпідэміі ў Магілёве захварэла амаль 20 тысяч чалавек, з якіх траціна – дзеці. У горадзе на сем дзён зачыніліся тры сярэднія школы, дзе з тэмпературай больш за 30 адсоткаў вучняў.

Цяпер эпідэмія на піку. Паводле спецыялістаў, у сярэднім яна доўжыцца 4-5 тыдняў. Нягледзячы на вялікую колькасць захварэўшых, медыкі гавораць, што сёлета людзей паражаюць найчасьцей вірусы А і В, дзякуй Богу ў асноўным не надта цяжка.

Вялікую інтэнсіўнасць эпідэміі медыкі тлумачаць тым, што пасля некалькіх гадоў сярэдніх па ўзроўню эпідэяміяў і прынамсі слабай мінулагодняй непазбежна павінен быў надыйсці пік на грып. Самі людзі вінавацяць незвычайныя пагодныя ўмовы гэтай зімы, слабы імунітэт і адсутнасць сонца.

Магілёўская вобласць грыпуе сёлета няроўна. У Касцюковіцкім раёне эпідэмія доўжыцца амаль два тыдні, і там на каранцін зачынены тры школы. У суседніх Крычаўскім, Клімавіцкім і Чэрыкаўскім эпідэмія аб’яўлена толькі з другога сакавіка. А Бабруйск, лічы, толькі ў пачатку: там масавае захворванне пачалося сёмага сакавіка, аднак тут ужо звалілася больш за шэсць тысяч чалавек, і ў асноўным – гэта дзеці.

Сяргей Гутарэвіч

13.03.2007

Праблемныя сем’і патрабуюць дапамогі

Рука помощиУ Беларусі больш за 70 тысяч дзяцей знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Каля 3,5 тысячы з іх маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне: гэта значыць, дзеці знаходзяцца ў крайне вострай сітуацыі і патрабуецца часовае адабранне іх у няўдалых бацькоў. Да гэтага трэба дадаць 32,5 тысячы сацыяльных і біялагічных дзяцей-сіротаў. У выніку атрымліваецца – у краіне больш як 70 тысяч дзяцей, якія, умоўна кажучы, маюць праблемы з бацькамі альбо яны зусім без бацькоў.

Такія лічбы прагучалі ў Магілёве на адмысловай рэспубліканскай нарадзе: спецыялісты органаў унутраных спраў разам з педагогамі адпрацоўвалі механізм узаемадзеяння дзеля абароны дзяцей з няўдалых сем’яў.

Ёсьць надзея, што прыведзеныя лічбы праз некалькі гадоў будуць значна меншымі. Бо цяпер закон дазваляе ўмешвацца ў сямейныя справы на самым раннім этапе: часова забраць дзіця, вылечыць бацькоў ад алкагалізма, забяспечыць працай, дапамагчы пачаць новае жыццё.

Адным з метадаў ціску на нядобрасемленных дарослых з’яўляецца вылічэнне з іх грошай, якія выдаткоўваюцца на ўтрыманне іх малых, калі яны трапляюць у сацыяльныя прытулкі. Летась удалося спагнаць толькі 15 адсоткаў ад агульнай сумы, але далей будзе болей, абяцаюць у міністэрстве адукацыі, бо за мінулы час пададзены асноўныя судовыя іскі і прайшоў вышук гора-бацькоў.

– Але і ўсім гэтым праблему не вырашыць, – лічыць магілеўчанка, маці дваіх дзяцей. – Калі людзі не маюць працы ці не жадаюць працаваць, то якія грошы з іх можна спагнаць? Мне здаецца, трэба больш увагі надаваць нармальным сем’ям, падтрымліваць іх, даваць льготы, кватэры... Каб усе зразумелі, што быць добрымі бацькамі выгадна.

Сяргей Гутарэвіч

05.03.2007

Беларускія валёнкі купляюць расейцы

У райцэнтры Дрыбін малады чыноўнік пераймае дзедаўскае рамяство. Кропку ў беларускай гісторыі лямцавых рэчаў ставіць рана.

28-гадовы Аляксанадар Храпенка атрымаў нядаўна пасаду другога сакратара Дрыбінскага райкаму БРСМ. Пераехаў у маланаселены гарадок з Краснапольля. А як тут насельніцтва захавала моду на валёнкі, то малады й прадпрымальны функцыянэр вырашыў не губляць дарэмна час. Кажа, валяць валёнкі – справа, вядома, нялёгкая, затое прыемна насіць прыгожы, цёплы і зручны абутак, зроблены ўласнымі рукамі.

"Валёнкі валяць, ня лапці плесьці", – кажуць у Беларусі. Прымаўка пайшла ад другой паловы ХІХ стагодзьдзя. У той час пераважна на паўночным усходзе краіны зьявіліся шапавалы.

Гэта быў адыходны промысел. Майстры цягам зімы хадзілі са сваімі прыладамі і працавалі ў дамах заказчыка. У 1930-я гады савецкая ўлада пастаралася загнаць іх у арцелі. У тых месцах, дзе прымус быў больш моцным – у Менску, Віцебску, Наваполацку, Лідзе й Бабруйску – арцелі перарасьлі ў валяльна-лямцавыя фабрыкі. Але да сёньня зь іх трывае толькі адна, у Сьмілавічах. Нядаўна яна адсьвяткавала свой 80-гадовы юбілей.

– Мы вырабляем 250 тысяч пар валёнак штогоду, – кажа дырэктар Васіль Сабан, – Нас не напалохала тое, што зіма сёлета ў Беларусі была кароткай. Затое яна вызначаецца суровымі маразамі і вялікім сьнегам на Поўначы Расеі. Сёлета больш як 70 працэнтаў валёнак прадалі менавіта расейцам.

Шапавалы, як правіла, самавукі

На фабрыцы ў Сьмілавічах працуюць пераважна самавукі. Многія зь іх спрабавалі жыць на ўласныя заробкі. Людзі нават паверылі прэзыдэнцкаму ўказу аб дзяржпадтрымцы рамесьніцтва. Але атрымалася, як заўсёды: хатнюю вытворчасьць трасе ад праверак розных мясцовых кантралёраў, а на рынках даймаюць рэкеціры.

На фабрыцы ж мясцовыя ўмельцы працуюць ва ўмовах, якія нагадваюць блякадны Ленінград. Тут зношаныя памяшканьні, дапатопнае абсталяваньне і характэрны пах.

Шапавалы не гаваркія. Зьдзіўляюцца маёй цікавасьці. Кажуць, іх адварочвае ад гэтай працы, але куды дзецца, калі іншай няма?

Нарыхтоўкі валёнак на першым этапе выглядаюць такімі вялікімі, што яны нібыта вырабляюцца для сланоў.

На будучы выраб шапавалы пырскаюць вадой, закручваюць у тканіну і доўга з настойлівасьцю камечаць рукамі. Пасьля на нарыхтоўцы фармуецца сьлед – выцягваецца пятка і мысок. Атрымліваецца штосьці падобнае на вялізную панчоху.

Яшчэ адзін этап – акунаньне ў гарачую ваду і выцісканьне яе. Нарыхтоўку зноў вяртаюць на стол і мнуць рукамі. Пасьля – зноў у кіпень. Вымаюць і дубасяць драўлянай качалкай, пакуль воўна пачне цьвярдзець. Форму-панчоху нацягваюць на калодку і накіроўваюць на сушку ў печ. Даведацца ці высах валёнак нескладана – гатовы выраб лёгка здымаецца з калодкі.

Валёнкі ратуюць ад хваробы і нават цяжкага пахмельля

На сёньня валюшным рамяством найперш славіцца Магілёўшчына. У шэрагу выпадкаў гэта патомны промысел. Тут вясковыя людзі трымаюць авечкі, стрыгуць воўну.

На мужчынскія валёнкі патрэбна прыкладна 1200 грамаў воўны, на жаночыя – 1000, на дзіцячыя – ад 200 да 500 грамаў. У зімовы дзень працавіты майстар здольны вырабіць 4-5 пар валёнак. Дарэчы, іх робяць на "адну нагу" – аднолькавыя для правай і левай. У залежнасьці ад колеру воўны валёнкі бываюць белыя, карычневыя, чорныя (пасьля афарбоўкі), шэрыя. Цяпер набываюць попыт жаночы і дзіцячы сувэнірны абутак. На яго халявах звычайна вышываюць узор, а падэшву робяць з каўчуку.

– Кажуць, валёнкі лекавымі ўласьцівасьцямі валодаюць? – запытваю ў 72-гадовай Алены Рымшы, жыхаркі магілёўскай вёскі Ходасы.

– Ну а як жа... Валёнкі лечаць ад прастуды і радыкуліту. Усунеш босыя ногі, малака гарачага зь мядком вып’еш – парадак. Воўна кроў грэе, вяртае ціск. Яшчэ мой муж Грыша валёнкамі ад цяжкага пахмельля ратаваўся...

Дарэчы, да 25 сакавіка лепшыя вырабы беларускіх шапавалаў можна пабачыць на выставе ў мастацкай галерэі Менскага абласнога Цэнтру народнай творчасьці. Назва яе – "Валёнкі ўчора, сёньня, заўтра".

Галіна Баравая

04.03.2007

Цяжка вырвацца з "краіны глухіх"

Упершыню ў Магілёве 13 глухіх маладых людзей атрымалі дыпломы тэхнікаў-архітэктараў. Але працу знайшла толькі палова з іх.

У Магілёўскім будаўнічым каледжы ўпершыню ў Беларусі 13 інвалідаў дзяцінства па слыху атрымалі дыпломы тэхнікаў-архітэктараў.

Звычайна глухіх людзей не навучаюць інтэлектуальным прафесіям. У спецыяльных дзіцячых садках і інтэрнатах іх вучаць чытаць, пісаць і лічыць. Атрымаўшы элементарныя навыкі для жыцця ў грамадстве, інваліды звычайна працуюць ля станкоў, на спецпрадпрыемствах.

Аднак у Магілёўскім будаўнічым каледжы вырашылі рызыкнуць і набраць інвалідаў па слыху для навучання. Маладыя людзі прыехалі ў Магілёў з розных рэгіёнаў краіны. За 4,5 гады група прайшла звычайную праграму падрыхтоўкі тэхнікаў-архітэктараў.

На абароне дымпломных работ, нягледзячы на прысутнасць сурдаперакладчыка, усе навучэнцы прамаўлялі ўслых свае даклады. За гады навучання і зносінаў са звычайнымі равеснікамі яны адаптаваліся і навучыліся нават размаўляць. Выкладчыкі лічаць, што па ўзроўню падрыхтоўкі гэтыя выпускнікі нічым не адрозніваюцца ад іншых і могуць паспяхова працаваць.

Аднак працоўныя месцы па спецыяльнасці цяпер атрымала толькі палова групы. Арганізацыі бяруць іх неахвотна, нават нягледзячы на праграму па рэабілітацыі інвалідаў. Кіраўнікі устаноў пужаюцца: як яны будуць зносіцца з глухімі падначаленымі? Хаця ёсць і іншыя прыклады: пасля пераддыпломнай практыкі некаторых навучэнцаў прасілі размеркаваць у канкрэтныя арганізацыі, бо там ацанілі іх кампетэнтнасць і жаданне працаваць.

– Самае галоўнае, што мы нібыта выкараскаліся са сваёй краіны глухіх, – дае зразумець адна з выпускніцаў. – Гэта не замкнёная прастора для інвалідаў, а сапраўднае жыццё. Мы атрымалі добрую адукацыю, маем прафесію, і няхай пакуль не ўсім ўдаецца знайсці працу, спадзяемся на лепшае.

Але калі ўжо цяпер узніклі праблемы з працаўладкаваннем, то пра новыя наборы ў каледж інвалідаў па слыху размова пакуль не ідзе.

Сяргей Гутарэвіч

03.03.2007

От жадности крадут крохи

БлаготворительностьХозяева иномарок, коттеджей и сразу нескольких квартир в Могилеве не стесняются выклянчивать социальное пособие.

Говорят, что у богатых людей от того и денег много, что рубль к рублю складывают, экономят, что плохо лежит – подбирают, где могут – надкусывают. С подтверждением этого мнения время от времени сталкиваются работники территориальных центров социального обслуживания населения Могилевщины.

По закону на получение социальной помощи претендуют семьи, в которых среднемесячный доход на душу населения не превышает 102 300 белорусских рублей. В основном в центры материальной поддержки обращаются матери-одиночки, неблагополучные семьи, безработные. Но случается, что изобразить из себя малоимущих решаются достаточно обеспеченные граждане.

Свежий пример: в территориальный центр социального обслуживания Ленинского района Могилева за пособием обратилась семья. После проверки оказалось, что просители ездят на "Мерседесе", имеют собственный коттедж и квартиру.

Еще факты из этой же серии. Материальной поддержки за счет бюджета попросила супруга местного бизнесмена. Но и эта семья оказалась в числе владельцев не только машины, но и двух городских квартир.

В прошлом году адресную социальную помощь получили более 13 тысяч семей Могилевщины на общую сумму свыше одного миллиарда рублей. При этом количество нуждающихся за год увеличилось на 13 процентов. Наибольшее число получателей проживает в Могилеве и Бобруйске, а также промышленно неразвитых сельских районах, чьи территории загрязнены радиацией.

– Каждую семью, обратившуюся за помощью, мы стараемся тщательно обследовать, – рассказывает один из соцработников Могилева. – И не только для изобличения мнимых нищих. Куда более значительная проблема – бедняки реальные, которые просят деньги на детей, а тратят на выпивку. В этих случаях мы в помощи не отказываем, но даем ее продуктами питания и одеждой. А главное – объяснить, что деньги надо не просить, а зарабатывать.

Сергей Гутаревич

01.03.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: