Прыдняпроўе № 13, травень
|
Русалкі выбіраюць жаніхоў
Сёлетні травень у вобласці ўжо назвалі "чорным": на вадаёмах патанула больш за дзесятак людзей. 29 траўня з маста на рацэ Днепр у Быхаве скокнуў мужчына. Ягонае цела шукаюць па сёньня. Што гэта было – бяспечнасць альбо самагубства – пакуль невядома. Нецвярозая кампанія вырашыла асвяжыцца у возеры каля вёскі Забалацце Магілёўскага раёна. Паплылі чацвёра – вярнуліся трое. А 29-гадовага мужчыну не знайшлі і дасюль. Яшчэ аднаго мужчыну шукаюць у Магілёве на Дняпры, дзе на беразе засталася ляжаць акуратна складзеная адзёжа. Хаця ёсць у досьведзе магілёўскіх выратавальнікаў выпадак, калі мужчына паклаў адзенне на беразе і адправіўся ў далёкі шлях да першай жонкі. Іншая жанчына плакала месяц, вадалазы замучыліся шукаць труп, а потым высветлілася праўда. Сярод травеньскіх ахвяраў першай вады – і трое непаўнагадовых. У Магілёве кампанія старэйшых школьнікаў без дарослых пайшла купацца на Днепр. Адзін стаў тануць, іншы кінуўся на дапамогу, але ў выніку патанулі абодвы. Калі б хлопчыкі былі на афіцыйным пляжы, ім дапамаглі б выратавальнікі. А 17-гадовы студэнт медыцынскага вучылішча патануў у сажалцы ў Горках. Шакіраваў людзей выпадак у зоне адпачынку на рацэ Дубравенка ў цэнтры Магілёва. Кампанія маладых людзей гуляла і, відаць, падмацоўвала добры настрой алкагольнымі напоямі. Два хлопцы вырашылі пакатацца на катамаране, адзін упаў у ваду (рэчка мелкаводная, але для купання непрыстасаваная) і патануў. Гэта быў 19-гадовы студэнт універсітэта. Ёсць ужо выпадак у Магілёўскай вобласці, калі чалавек скокнуў у ваду, ударыўся аб грунт і пашкодзіў пазваночнік. Цяпер, калі выжыве – застанецца калекам. Таму, акрамя элементарных мераў бяспекі на вадзе, спецыялісты раяць маладым ды гарачым не плаваць і не ныраць на спрэчку. Аднойчы ў Бабруйску пара, якая толькі пабралася шлюбам, паспрачалася: колькі малады муж пабудзе без паветра ў вадзе. Жонка лічыла да 10 хвілін, пакуль людзі не паднялі трывогу… Больш за палову трагічных выпадкаў на вадзе, як сведчыць статыстыка, здараюцца з нецвярозымі людзьмі. Гэта вельмі небяспечна, асабліва калі стаіць такая спякота. Тым больш, што пры першай вадзе, як называюць пачатак купальнага сезону, тэмпература на паверхні і ў глыбіні істотна розніцца, што можа выклікаць сударагі і перабоі з сэрцам нават у здаровага чалавека. Будзьце асцярожныя! Сяргей Гутарэвіч 31.05.2007
"Отказавшие" ноги за час излечила чудо-криница
Избавления от своих проблем со здоровьем на Могилевщине ищут не только у докторов или народных целителей, а часто – у самой природы. Для этого они приходят к "волшебным" камням, "энергетическим" деревьям, "святым" родникам. Например, жители деревни Петуховка Чаусского района на Троицу обязательно посещают Байковскую криницу, которая бьёт из-под земли в нескольких километрах от деревни. В лесу, подле речушки Проня. – На этот праздник сюда приезжают люди со всей округи, родственники, знакомые, – говорит местная жительница Анастасия Васильевна. – Потому что наша криница – святая, а вода в ней целебная. Сельчане уверяют: источник набирает особую силу именно на Троицу – после того, как его освятит православный священник. В прежние времена это делал "местный дед", бывший еще до войны дьяконом. Теперь на праздник приезжает священник из церкви соседней деревни Благовичи. – В нашей воде есть какая-то сила, и свои целебные свойства она очень долго сохраняет, – уверяет сельчанка Валентина Сергеевна. – Она ни год, ни пять лет не портится: ни запаха, ни осадка не будет. В кринице умоешься, попьешь воды, и такое счастье охватывает, что, кажется, так день бы и сидела. – У меня ноги болели, не могла даже свиньям еды вынести. А потом добралась до криницы, всё служение в воде отстояла, так ничего стало, – продолжает Валентина Сергеевна. — Другой раз, когда ребёнок испугался – хорошо обмыть его этой водой. Да и просто утром натощак выпиваешь и чувствуешь, как сил прибавляется, энергии. Поэтому мы не только криничку Святой называем, а все место вокруг нее. С криницей пробовали неоднократно бороться. В стародавние времена на ее месте попробовали построить мельницу, но затем от этой идеи отказались. В 1960-е сюда привезли бетонные плиты и кольца для ограждения. Но как принялись жечь деревянные кресты, местные жители выступили на защиту. Борьба утихла, а люди продолжают приходить за водой, веря в ее целебные свойства. Подобные криницы на Могилевщине – не редкость. Своей чудодейственной силой славятся колодцы бабушки Федоры в Белыничском районе, один из которых – сероводородный. Правда, попытка разливать эту воду, предпринятая вместе с бизнесменами, пока не удалась. Голубая криница, что под Славгородом, находится на загрязненной радиацией земле, но сохранила свою экологическую чистоту. Святой колодец у деревни Прудок Кричевского района известен в народе не только водой, но и чрезвычайно плодородной землей вокруг него. Как уверяют селянки из чаусской Петуховки: "Наша природа богата на святые места, где человек может подпитаться энергией. Только относиться к ним надо с любовью и уважением". Сергей Гутаревич 30.05.2007
Рэабілітацыя замест гуманітарнай дапамогі
Ужо больш за тры гады ў Беларусі рэалізуецца праграма CORE "Супрацоўніцтва для рэабілітацыі". Ёю ахоплены чатыры сельскія раёны: Слаўгарадскі, Столінскі, Чачэрскі і Брагінскі. У межах праграмы ажыццяўляюцца больш за сотню праектаў коштам прыкладна 8 мільёнаў еўра. Націск у сваіх праектах CORE робіць на падтрымцы ідэй тамтэйшых. Напрыклад, тэматычны прает "Сельская гаспадарка і ўстойлівае эканамічнае развіццё" ахоплівае ўладальнікаў асабістых падсобных гаспадарак у Слаўгарадскім і Столінскім раёнах. У слаўгарадскай вёсцы Лясная, напрыклад, зрабілі новыя пашы для жывёлы сялянаў. У выніку малако стала чыстым, на прыватных падворках цяпер трымаюць шмат кароў і нядрэнна зарабляюць на продажы малака дзяржаве. А ў Століншчыне рэалізуецца яшчэ адна ідэя ініцыятыўных вяскоўцаў – вырошчванне агуркоў-карнішонаў. У Брагінскай раённай бальніцы набыў падтрымку замежнікаў праект "Раку – не”. Пры фінансаванні Швейцарыі тут усталявалі сучасную дыягнастычную апаратуру, праводзяць абследванні пацыентаў. У Васькавіцкай сельскай школе Слаўгарадскага раёна дзейнічае цэнтр радыяцыйнай бяспекі, дзе правілы жыцця пасля аварыі выкладаюць для дзяцей і дарослых: напрыклад, якія грыбы можна збіраць у лесе, а якія – не, бо яны назапашваюць шмат радыёнуклідаў. У чачэрскіх Нісімкавічах пайшлі далей: з дапамогай CORE школьнікі сталі вырошчваць вешанкі. У школе вёскі Мяркулавічы пры падтрымцы Офіса АБСЕ адрадзілі пладова-ягадны сад: ядуць вітамінную прадукцыю самі, ды яшчэ атрымліваюць прыбытак ад прадажу яблык і клубніцаў. Так міжнародныя арганізацыі падтрымліваюць ініцыятывы самарэалізацыі мясцовых жыхароў. Занятасць людзей паляпшае іх псіхалагічнае самадчуванне, зніжае ўтрыманскія настроі і спрыяе пераадоленню сіндрома "чырнобыльскіх ахвяр". Сяргей Гутарэвіч 18.05.2007
Жыць будзем: калі не лепей, то болей
Днямі Магілёўскі аблсавет зацвердзіў чарговую праграму дэмаграфічнай бяспекі . У ёй адзначаейцца, што людзей памірае цяпер больш, чым нараджаецца. Летась насельніцтва вобласці скарацілася на 9,3 тысячы чалавек. Пераважная колькасць сем’яў (63,7 адсотка) мае толькі адно дзіця. Тры і болей дзяцей, як гэта хоча дзяржава, толькі у кожнай шаснаццатай пары. Статыстыка сведчыць пра пагаршэнне стану здароўя. Недзе за палову памірае ад сардэчна-сасудзістых захворванняў, больш за 12 адсоткаў – ад анакалагічных. Прычым апошняя лічба расце – амаль на 18 адсоткаў павялічылася колькасць людзей працаздольнага ўзросту, якія памерлі ад новаўтварэнняў, пухлінаў. На трэцім месцы ў структуры смяротнасці – гібель ад знешніх абставін: аварыі, суіцыд. У апошнія выхадныя, напрыклад, 23-гадовы хлопец скокнуў з маста над ракой Дубравенкай і разбіўся. Адпаведна, павелічэнне нараджальнасці, зніжэнне смяротнасці, стварэнне перадумоў для дэмаграфічнага роста –задачы новай праграмы дэмаграфічнай бяспекі. На яе выкананне мяркуецца выдаткаваць з розных крыніцаў 53 мільярды рублёў. А ва ўсёй краіне – 238 мільярдаў рублёў. – Няўжо паўсотні мільярдаў дастаткова, каб павялічыць сярэднюю працягласць жыцця ў рэгіёне? – задае рытарычнае пытанне адзін з магілёўскіх медыкаў. – Яна залежыць не толькі ад ўзроўню аховы здароўя, але ўмоў працы і адпачынку. Ды і ў ахове здароўя ўсё болей платных паслугаў, ад якіх людзі дзеля эканоміі нават і адмаўляюцца, асабліва пасля апошняга лютаўскага павышэння расцэнкаў. А ўмовы працы і адпачынку – увогуле глабальныя рэчы, якія не змяніць за тры гады. Але выдзеленых грошай, натуральна, хопіць на рэкламныя акцыі пра здаровы лад жыцця. Зразумела, тая прапаганда істотна на сітуацыю не паўплывае. – Я ведаю, што паводле гэтай праграмы Магілёў атрымае новае абсталяванне для прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў, – паведаміў дэпутат гарсавета Аляксандр Агееў. – Так што нельга сказаць агулам, нібыта сродкі дарэмна выкінутыя. Аднак мае рацыю і ваш папярэдні суразмоўца... Згодны: так хутка пераламіць сітуацыю і дамагчыся запланаваных вынікаў – гэта складана і нават сумніўна. Праўда, цяпер прыняты і іншыя праграмы – пра спорт, медыцыну і іншыя. Толькі б не заблытацца ў іх... Сяргей Гутарэвіч 17.05.2007
Выбор между прошлым и будущим
В областном центре назревает самая громкая смена вывесок последних лет: топонимическая комиссия предложила переименовать Советскую площадь в площадь Славы. В горисполкоме эту идею поддерживают. Советская площадь – одна из крупнейших в Могилеве, находится на высоком берегу Днепра. В 1982 году на ней создан мемориальный комплекс "Борцам за Советскую власть". Его центральная фигура – семиметровая бронзовая фигура женщины на 12-метровом гранитном постаменте. Но символическое значение этой композиции так и не было понято горожанами. В связи с тем, что памятник повернут от крупнейшего в области предприятия "Химволокно" к центру, в народе он получил название "Женщина, бегущая с Лавсана". Некоторые части мемориала давно вызывали споры среди историков и небезразличных могилевчан. Например, барельеф "Коллективизация". Дискуссия особенно усилилась после распада Советского Союза. Не так давно в комплексе появились новые композиции: "Гордость и слава Могилевщины". Там – изображения известных, награждённых орденами и высокими званиями уроженцев региона. В перспективе на площади планируется увековечить имена полных георгиевских кавалеров, что уж и вовсе не ассоциируется с процессом установления Советов. Говорят, на одном из заседаний облисполкома во время обсуждения плана празднования Дня Победы, возник вопрос: почему 9 Мая традиционное шествие ветеранов завершается митингом на Советской площади, не имеющей прямого отношение к войне? После этого идея переименования ее в площадь Славы обрела дополнительный стимул. Теоретически, лучше было бы вернуть исконно-исторические названия, но одни также оказались неоднозначными: Базарная и Губернаторская. Площадь Славы – проще. – Я не против переименования Советской, – рассуждает горожанин Вячеслав Бурмистров. – Но тогда надо не останавливаться, а переименовывать и площадь Ленина, убирая с нее памятник. – Мне не нравится название площадь Славы, – высказывается учащийся Максим Гурлев. – Может, площадь Свободы или Независимости будет лучше? И улице Ленинской вернул бы старое название – Большая Садовая. Так красивее. – При советской власти мы жили более счастливо, чем сейчас, – уверена пенсионерка София Эдуардовна. – Если бы от переименований наша жизнь улучшалась… А так одна путаница получится. Мнение незатейливое, но достаточно точное. Большинство опрашиваемых активистами людей склоняются к мысли: предлагаемая горисполкомом идея бесплодная. Это даже не полушаг вперед, а топтание на месте. Между тем надо двигаться. Либо вперед – к площади Независимости, либо назад – к Губернаторской. Или Базарной... Ведь совершенно ясно, что советская эпоха из жизни обычных людей уже ушла. Доживает она свое лишь в коридорах власти. Да и то формально. Сергей Гутаревич 16.05.2007
Хоць закон строгі, яго скрозь ігнаруюць
Сёлета суды Магілёўскай вобласці ўжо разгледзілі больш за 400 спраў пра кампенсацыю выдаткаў на ўтрыманне ў дзяржаўных установах кінутых бацькамі дзяцей. Адмаўленне ад малых адчувальна б’е па кішэні дарослых. Паводле заканадаўства, пазбаўленыя бацькоўскіх правоў павінны штомесяц плаціць пэўную суму. Лічба залежыць ад пола і ўзроста дзіцяці, а таксама ўстановы, дзе яно выхоўваецца альбо атрымлівае адукацыю. Тут улічваецца літаральна ўсё: адзенне і бялізна, харчаванне, падручнікі, культурныя мерапрыемствы і іншае. Паводле судоў, найменшая сума – 95 800 рублёў у месяц – назначана за ўтрыманне дзіцяці ад трох да шасьці гадоў, а найбольшая – 256 150 рублёў за дзяўчыну, якая атрымлівае вышэйшую адукацыю. З’ехаць у іншы рэгіён і не плаціць гэтыя сумы немагчыма: у пашпарце ставіцца адмысловы штамп – "Грамадзянін абавязаны кампенсаваць выдаткі на дзяцей". Тым не менш з гора-бацькоў пакуль удаецца выбіць толькі пятую частку ад агульнай сумы, прызначанай судамі. І яшчэ адна лічба: прыблізна толькі кожны шосты з пазбаўленых бацькоўскіх правоў яшчэ ў стане апамятацца, вярнуцца да нармальнага ладу жыцця. З астатнімі, цьвердзяць сацяыяльныя работнікі і міліцыянеры, – на жаль, позна. Іх традыцыйна вышукваюць у падвалах і бамжатніках. Часта тыя "таты" ды "матулі" наагул зне памятаюць, што маюць дзяцей. Бо адмаўляліся ад іх яшчэ ў радзільных дамах. Каб правесці медыцынскі агляд і накіраваць такіх "бацькоў" у суд, большасць даводзіцца трымаць некалькі тыдняў у спецыяльным сацыяльным пакоі ў міліцыі. На судовых паседжаннях яны паводзяць сябе раўнадушна, не выказваюць ніякай цікаўнасці да лёсу сваіх дзяцей і не разумеюць, што ад іх хочуць. Паводле закону такіх усё роўна працаўладкоўваюць. Але, як правіла, карысці з гэтага – кот наплакаў. Нешта робяць хіба толькі тады, калі над імі стаіць міліцыянер. У вобласці ўжо ёсць выпадкі: накіраваныя судом на працу кідалі яе і прыцягваліся да крымінальнай адказнасці з пакараннем у выглядзе абмежавання свабоды альбо выпраўленчых работаў. Нібыта строга і справядліва – але не спрацоўвае. Сацыёлягі тлумачаць: занадта далёка зайшла люмпенізацыя грамадзтва. Сяргей Гутарэвіч 15.05.2007
Интернетом по бюрократу
Есть много способов борьбы граждан за свои права или хотя бы внимание властей. Один из продвинутых жителей деревни Вторые Полыковичи Могилевского района избрал, пожалуй, самый современный. Насмотревшись на игру в "вопрос-ответ" своих односельчан с городскими чиновниками, он предложил выставить эту переписку в Интернете. Мол, пусть весь мир узнает о том, как на самом деле власти реагируют на насущные просьбы простых людей. Вторые Полыковичи соседствуют с Могилевом, находятся за цехами завода "Могилевтрансмаш". Местные жители уверяют, что пока отдаленные деревни по своим социальным условиям к городу приближаются, их пригородное поселение – отдаляется. До конечной остановки городского транспорта через поле 10 минут хода молодому и 20 – старику. Но пару лет назад на одну остановку сократили свой маршрут сначала троллейбусы, а затем автобусы. Мол, дорога испортилась. И появилась у сельчан проблема: город виден, но как до него добраться? – Весь транспорт теперь у проходной "Трансмаша" разворачивается, – говорит местный житель Виктор. – Вот и приходится лишних несколько сотен метров проходить. Молодым, может, и ничего, а для стариков это очень ощутимо. Да и детей каждый день надо в садик могилевский водить, в школу… Сельчане решили за общественный транспорт побороться и принялись жаловаться в различные инстанции. Но пока единственный результат этот борьбы – собрание официальных ответов Могилевского горисполкома. И в каждом своя изюминка. Например, 12 апреля 2005 года сельчан письменно заверяли, что "в настоящее время произведены работы по ремонту… покрытия проезжей части улицы Крупской на участке от Полыковичского шоссе до ОАО "Могилевтрансмаш". После завершения работ на оставшемся участке улицы маршруты автобусов №1 и 16 будут восстановлены". 17 мая горисполком обещал, что ремонт дороги завершится в мае-июне, после чего транспорт пойдет. 30 июня ремонт оставшейся части дороги стал "невозможным в связи с тем, что это требует больших капитальных вложений". При наличии денежных средств его обещали выполнить в четвертом квартале 2005 года, восстановить два автобусных маршрута и один троллейбусный. И, наконец – клятвенное обещание выполнить капремонт дороги от проходной до разворотного кольца и пустить три автобусных маршрута и один троллейбусный в третьем квартале прошлого года. – У меня родня живет в глухомани среди леса, почти в двух сотнях километров от Могилева. Так им и дорогу отличную сделали, и красоту навели, как в райцентре, – делится впечатлениями еще один из собеседников. – А мы среди моря без весла получаемся. Рядом с областным центром находимся, а как будто на краю света из-за дороги этой. Интересно, поможет ли "городским" сельчанам идея со взыванием к чиновничьей совести через Интернет? Сергей Гутаревич 06.05.2007
Умоўна ядомыя далікатэсы
Шматдзетная сям’я з пасёлка Цітаўка Бабруйскага раёна два дні харчавалася сабранымі ў лесе смаржкамі і страчкамі. Прычым фактычна без апрацоўкі: грыбы толькі прамылі кіпенем і пасмажылі. У выніку саракатрохгадовая жанчына і яе малады сужыцель у адзін дзень, але з розніцай у некалькі гадзін, трапілі ў рэанімацыю ў цяжкім стане. Вось толькі ў дадатак да атручэння грыбамі мужчыне паставілі дыягназ "алкагольнае атручэнне". Крыху ачуняўшы, ён самастойна пакінуў бальніцу, а неўзабаве за ім адправілася дадому і жанчына. Другі выпадак зарэгістраваны ў Бабруйску. Дзядуля сабраў веснавыя грыбы ў раёне і прыгатаваў іх для ўсёй сям'і. Нягледзячы на тое, што смаржкі і страчкі смажыліся дзве гадзіны, пасля грыбной вячэры сямігадоваму хлопчыку стала кепска. "Хуткая дапамога" адвезла яго ў рэанімацыю, а потым за здароўе малога змагаліся мінскія медыкі. Санітарныя ўрачы папярэджваюць: любыя лясныя грыбы не трэба даваць дзецям як мінімум да 12 гадоў, а смаржкі і страчкі ўвогуле не рэкамедуецца есці. Аднак многія па-ранейшаму лічаць гэтыя веснавыя грыбы далікатэснымі. Хоць яны па навуцы лічацца умоўна ядомымі. І шмат каму даводзіцца за тое расплочвацца здароўем. Сяргей Гутарэвіч 03.05.2007
Сваяцкія разборкі з летальным зыходам
На Магілёўшчыне павялічваецца колькасьць забойстваў, якія здараюцца ў асяродку родных людзей. У вёсцы Норкі Чэрыкаўскага раёна 27 красавіка забілі 35-гадовага мужчыну. На яго целе – раны і пераломы. Паводле судмедэкспертызы, рабочы мясцовай гаспадаркі загінуў ад траўматычнага шоку і вялікай страты крыві. Знайшлі яго, дарэчы, у сваяцкай хаце. Гаспадар, які даводзіцца нябожчыку старэйшым братам, з месца здарэння збег. Менавіта яго, раней неаднойчы асуджанага, і падазраюць ва ўчыненні забойства. Што не падзялілі паміж сабой браты – высветліцца, калі мужчыну адшукаюць. Сваяцкія разборкі, падагрэтыя спіртовымі напоямі, часта заканчваюцца трагічна. Зусім нядаўна, на Вялікдзень, ад рукі бацькі загінуў чатырохгадовы хлопчык, які перашкодзіў п’яным дарослым адзначаць свята. 19-гадовы магіляўчанін асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі за зайбойства маці. Пасля таго, як ён разам з сябрам у пад’ездзе выпіў гарэлкі з півам і прыйшоў моцна п’яны дадому, то пасварыўся з маці, якая таксама была нецвярозая. Апошні аргумент сына ў спрэчцы – нож у сэрца жанчыны, у літаральным сэнсе. А вось іншая гісторыя. Муж і жонка адзначалі Каляды: добра выпілі і, паводле традыцыі, сталі высвятляць зносіны. Сямейны скандал завершыўся тым, што 29-гадовая кабета пырнула мужа нажом у жывот. Увечары той памёр. Пакаранне ўдаве – восем гадоў у выпраўленчай калоніі. Дзяржаўныя органы ў змаганні з бытавухай, п’янствам і сіроцтвам праводзяць гучныя акцыі – напрыклад, "Сям’я без гвалту", робяць рэйды па праблемным кватэрам і вядуць выхаваўчую працу са скандалістамі і алкаголікамі. Аднак разам з тым, у пачатку гэтага года рэалізацыя алкагольных напояў у гандлі павялічылася на 20 адсодкаў, і яшчэ да гэтага ў памежнай з Расіяй Магілёўскай вобласці хапае пунктаў нелегальнага продажу сурагатных алкагольных напояў. Сяргей Гутарэвіч 03.05.2007
Міласэрнасць грукаецца ў сэрцы
Магілёўскі Чырвоны Крыж – старэйшы ў Беларусі, а апякункай яго калісьці была расійская імператрыца Аляксандра Фёдараўна. Юбілейная акцыя "Міласэрнасць і мы" ўрачыста пачалася на плошчы Зорак у абласным цэнтры. Праваслаўны святар айцец Сергій звярнуўся да прысутных з пропаведдзю: – Як праява любові да людзей цяпер міласэрнасць адраджаецца. Трэба памятаць, што ёсць тыя, каму горш за нас, і яны маюць патрэбу ў клопаце. У акцыі браў удзел валанцёрскі атрад Беларуска-Расійскага універсітэта "Крыніца міласэрнасці". Тры дзесяткі студэнтаў эканамічнага факультэта ўзялі пад апеку тры сям’і, якія выхоўваюць дзяцей інвалідаў, і 12 невылечна хворых дзяцей з хоспіса. – Чалавеку ўласціва жаданне дапамагчы іншым, – лічыць 19-гадовы Яўген Бяляеў. – Калі я бачу ўсмешку на тварах дзяцей, мне вельмі прыемна, і адчуваю, што дабрыня можа змяніць свет. Мяркую, беларусы – міласэрныя людзі. – Цяжка пагадзіцца з такой высновай, – умяшаўся ў гутарку шараговец. – Калі на вуліцы ляжыць чалавек, то рэдка хто падыйдзе пацікавіцца – п’яны ён альбо яму дрэнна і патрэбна дапамога. Так, міласэрнасць грукаецца ў сэрцы людзей, але, на жаль, толькі зрэдку. – Трэба выхоўваць міласэрнасць у сабе і сваіх дзецях, – раіць валанцёрка Вольга Цупрынава. – Калі разам з дзіцём вы пакорміце бяздомнае кацяня, ён ніколі не пакрыўдзіць жывёлу. Калі вы разам дапаможаце чалавеку ў бядзе, ён навучыцца спагадліва ставіцца да людзей. А ўвогуле трэба часцей усміхацца адзін аднаму! Сяргей Гутарэвіч 09.05.2007 |
Гэты тыдзень, які ў народзе называюць русальным, стаў рэкордным на Магілёўшчыне па колькасьці водных ахвяр. За трое сутак – шэсць тапельцаў.