Прыдняпроўе № 14, чэрвень
|
Шклоўцы баяцца за свае агуркі
На радзіме Лукашэнкі завяршаецца будоўля завода газетнай паперы. Агуркаводы мяркуюць, што прадпрыемства пашкодзіць экалогіі і, адпаведна, заробкам. Завод, які паводле планаў будзе вырабляць 40 тысяч тон газетнай паперы на год з яловай дранкі, павінен запрацаваць напрыканцы гэтага года. Абсталяванне для сучаснай вытворчасці пастаўляецца з Карэліі і краін Захаду, будоўля ідзе поўнай хадой, урад кантралюе графікі работ. Калі яшчэ толькі абмяркоўвалася перспектыва пабудовы ў Шклове завода газетнай паперы, думкі мясцовых жыхароў на гэты конт падзялілся: адны віталі ідэю, бо завод у перспектыве дасць працу паўтысячы чалавек, іншыя выказвалі перасцярогі – а ці не пашкодзіць буйное прадпрыемства экалогіі сельскага раёна і традыцыйнаму шклоўскаму бізнесу вырошчвання агуркоў? Шклоўшчыну нездарма называюць агурковай краінай: жыхары Магілёўшчыны ўпэўнены, што тыя гурочкі – самыя смачныя і самыя натуральныя. Тлумачаць непаўторны смак сваіх агуркоў па-рознаму: асаблівымі кліматычнымі ўмовамі Рыжкавіцкай нізіны, старажытнымі ілавымі адкладаннямі былога рэчышча Дняпра, перададзенымі ў спадчыну сакрэтамі майстэрства продкаў: маўляў, колькі Шклоў стаіць, столькі тут і агуркі. – Мы працуем на агурках усёй сям’ёй, – расказвае Людміла. – І прычына гэтаму адна – трэба зарабляць грошы. За ўдалы сезон можна ледзь не на аўтамабіль зарабіць. Вось толькі што будзе далей з нашымі плантацыямі, калі запрацуе завод? Беларускі ўрад запэўніў шклоўскую грамадскасць: там будуць самыя сучасныя ачышчальныя збудаванні. Хутчэй за ўсё, пастаўленыя еўрапейскай фірмай. Маўляў, экалогія тут пралічана, праблем не чакайце. Аднак некаторыя ўжо цяпер бачаць трывожныя прыкметы пераменаў. – Сёлета неўраджай агуркоў, – лічыць пакупніца. – Таму што яны вельмі дарагія. Да нядаўняга часу на магілёўскім рынку літаральна некалькі прадаўцоў з лёгкасцю утрымлівалі цану пяць тысяч рублёў за кілаграм – даражэй за заморскія бананы ды апельсіны. Апошнімі днямі можна ўжо набыць кілаграм шклоўскіх агуркоў за 3 тысячы, і за 2,5 тысячы – прама ў Шклове. Але мне патлумачылі, што агуркоў проста мала. – Не, агуркі растуць, – адказвае прадавачка. – Проста цяпер іх не вельмі шмат з-за надвор’я: ноччу прахалодна, а ўдзень – спёка. Аднак экалогія Шклоўшчыны нас таксама моцна турбуе. Ад гэтага залежыць і рэпутацыя шклоўскага агурка. Днямі санітарныя службы забаранілі купацца ў Дняпры пад Шкловам. У вадзе знайшлі нейкія небяспечныя бактэрыі, іх у пяць разоў болей за норму. Можа, гэта і не звязана з заводам – ён жа яшчэ не працуе, але шклоўцы адразу ўзгадалі пра экалагічную небяспеку вытворчасці цэлюлозы. Сёлета ў райцэнтры плануюць усталяваць помнік агурку. Шклоўцы на гэта жартам кажуць: каб толькі не стаў ён надмагільным. Сяргей Гутарэвіч 15.06.2007
Адкрыўся прыватны летнік для бедных дзяцей
У лагеры "Адраджэнне", які месціцца паблізу бялыніцкай вёскі Прыбар, штогод адпачывае паўтысячы сацыяльна неабароненых малых. Лагер пабудавала Хрысціянская дабрачынная грамадская арганізацыя "Табея" з Магілёва. Тут аздараўліваюцца дзеці з са шматдзетных і бедных сем’яў, сацыяльных прытулкаў, дзіцячых дамоў. Прымаюць малых, якія сапраўды маюць патрэбу ў клопаце і дапамозе. Аднойчы, узгадваюць выхавацелі, сюды прыйшла дзяўчынка з суседняй вёскі. Аказалася, у малой толькі адно плацце, і пасля лазні ёй не было ўва што пераапрануцца. У лагеры кормяць і апранаюць, імкнуцца перавыхаваць падлеткаў, якія ўжо трапілі пад увагу праваахоўчых органаў. Дзеці аздараўляюцца абсалютна бясплатна. "Табея" прыцягвае сродкі замежных дабрачыннікаў – з Германіі, Галандыі, Швецыі. Кіраўнік арганізацыі Павел Бродаў лічыць, што арганізаваць аздараўленне дзяцей у Беларусі танней за іх замежныя вандроўкі. У "Табеі" прапануюць спонсарам самім набываць на свае грошы харчы для летніка. Нядаўна актывіст Чырвонага Крыжа набыў у бялыніцкай краме тавараў на 2 тысячы еўра. Бяруць удзел у агульнай справе і айчынныя спонсары. Магілёўскі хлебзавод цэлы сезон бясплатна адпускае хлеб для летніка, мясакамбінат дае мяса і каўбасы, а Раманавіцкая птушкафабрыка – курынае мяса і яйкі. У лагеры працуюць валанцёры – актывісты "Табеі". Гэта дабрачынная арганізацыя аб’ядноўвае перад усім пратэстантаў. Між тым, сам лагер носіць свецкі характар, аднак ён у той жа час вольны ад афіцыйнай ідэалогіі і патрыятычнага выхавання. Рыбалка, купанне, спартыўныя гульні – так праходзіць аздараўленне дзяцей. Назва летніка "Адраджэнне" звязана з будучым неперспектыўнай вёскі Прыбар. Мяркуецца, што праекты "Табеі" у гэтай вёсцы дадуць тутэйшым працу і заробак. Сёлетняй восенню запрацуе новы будынак пансіяната сумеснага пражывання для адзінокіх і нямоглых. У ім у кастрычніку змогуць пасяліцца тры дзесяткі састарэлых людзей, але ўжо цяпер заяў на пражыванне ў інтэрнаце атрымана ўдвая болей. Сяргей Гутарэвіч 13.06.2007
Минторг обиделся на частную торговлю
Министр торговли Беларуси Александр Иванков назвал одну из главных проблем, которая мешает развиваться государственным магазинам, особенно в сельской местности. Это – нездоровая конкуренция со стороны индивидуальных предпринимателей. Такими мыслями министр поделился во время своей недавней поездки в Горецкий район. По словам Александра Иванкова, с начала 1990-х 86 процентов всей собственности бывшей госторговли перешло в частные руки. Магазины продавались с главным условием: в течение трех лет сохранять изначальный профиль объекта. Но с тех пор пять таких сроков минуло. И в итоге, по мнению министра, за последние 15 лет нарушились генеральные схемы размещения торговой сети. Проще говоря: есть немало примеров, когда вместо магазинов открылись офисы, вместо хлеба торгуют одеждой и так далее. В этом его поддержал первый зампредседателя Могилевского облисполкома Игорь Щербаков, назвав вакханалией постоянный процесс открытия, закрытия и переспециализации частных магазинов: – В Могилеве вместо овощных магазинов открываются мебельные. А за овощами надо другой раз человеку чуть ли не за пять километров идти. Так куда местная власть смотрит, выдавая на такую торговлю разрешения? В таком же стиле рассуждали и местные руководители потребкооперации. Говоря о трудностях выполнения показателей по розничному товарообороту, они упирали на большую конкуренцию со стороны частного бизнеса, особенно в городах. Отсюда два предложения. Первое: многовато у частников лицензий на право торговли самыми ходовыми товарами – водкой, сигаретами и хлебом. Надо уменьшить. Второе: лучшие торговые места – потребкооперации. Вот тогда и случится ее расцвет. – При этом забылось, что именно во многом благодаря изворотливости и энергии предпринимателей у нас пропали дефициты, – высказал свое мнение по поводу услышанного один из авторитетных представителей частного бизнеса. Пока представители госторговли жалуются, предприниматели ищут новые формы обслуживания, чтобы привлечь покупателей. В тех же Горках, например, в частном продовольственном магазине "Перекресток" ежемесячно через терминалы оплачивается 3-10 процентов выручки, тогда как в магазинах райпо – чуть более 0,5 процентов. По уровню самообслуживания покупателей Могилевщина плетется в хвосте других областей республики. Сергей Гутаревич 12.06.2007
Вандалы продолжают уродовать могилы
Неизвестные злоумышленники искорежили несколько памятников на одном из центральных кладбищ Могилева. Польское кладбище, расположенное по улице Лазаренко, подверглось нападению вандалов. По данным сотрудников Ленинского РОВД, с конца мая по начало июня повреждены четыре памятника на могилах горожан. Некоторые из них оказались поваленными, другие – расколоты. Не спасла даже специальная, довольно толстая арматура. Сотрудниками правоохранительных органов возбуждено уголовное дело за надругательство над могилами. – Несколько лет назад милиция нашла виновников подобного правонарушения, но их не наказали, – говорит один из представителей могилевской польской общины. – А если бы возмездие последовало, может, и другие задумались бы. Человек должен бояться хоть Бога, хоть дьявола. А если он оскверняет могилы, то у него уже ничего святого не осталось. – На кладбище есть очень красивые старинные памятники, и молодежь сюда нередко приходит вечерами пивка попить, – рассказывает житель близлежащего дома. – Ночью здесь охраны нет, хотя люди обращались в горисполком с такой просьбой. И это проблема не только Польского кладбища, а и любого другого. Недавно вандалы опоганили городское кладбище и в Бобруйске. Задержаны трое подозреваемых молодых людей, один из которых – несовершеннолетний. С 2003 года количество преступлений на кладбищах Могилевской области увеличивается примерно на 50 случаев ежегодно. Один из самых громких примеров вандализма – похищение бронзового бюста с могилы Героя Советского Союза Андрея Мельникова. Кстати, это происшествие также случилось на Польском кладбище. Накануне последних выборов в местные Советы, депутат облсовета Владимир Василенко выступил с предложением к белорусскому парламенту ужесточить наказание за хищения и вандализм на кладбищах. Но официального ответа пока не последовало. Сергей Гутаревич 09.06.2007
Кінутыя агароды ператвараюць у сады
Падзевічы – неперспектыўная вёска. Кольскаць жыхароў у ёй памяншаецца, а састарэлыя вяскоўцы не маюць сілаў апрацоўваць зямлю і адмаўляюцца ад агародаў. Зямля зарастае пустазеллем. Цяпер кінутыя гаспадарамі палеткі засадзілі ляснымі дзічкамі яблынь і грушаў. На ўчастку болей за гектара рабочыя саўгаса "Падзевічы" высадзілі некалькі соцень дрэваў. На наступную вясну іх плануюць прышчапіць культурнымі гатункамі. Зробіць гэта жыхар суседняй вёскі Заполле, якога ў гэтых мясцінах клічуць "мічурынцам". Сяргея Мінчука ў Заполлі лічылі за дзівака, а ён яшчэ і ганарыўся рэпутацыяй нераўнадушнага чалавека. Некалькі гадоў таму малады вясковец папрасіў мясцовую гаспадарку аддаць безгаспадарны ўчастак зямлі непадалёк ад яго хаты, каб пасадзіць там грамадскі сад. – У нашых мясцінах актыўна садзілі сады ў 1960-х гадах, а потым іх выкарчавалі, – расказвае садавод-аматар. – А людзям было шкада, бо ўсім хочацца прыгажосці. Ды і каб малым было дзе яблыка сарваць. Вось я і пасадзіў сад – для ўсіх вяскоўцаў. Прасцей, канечне, лайдачыць, але самае галоўнае ў жыцці чалавека – зрабіць добрую справу. Сяргей, у якога не было грошай на ажыццяўленне сваёй мары, вынайшоў танны спосаб: пасадзіць дзічкі, а потым прышчапіць іх. Ідэя Мінчука працуе і цяпер. А за дзівака яго больш не лічаць: гаспадар сада збірае ўраджай яблык і перадае іх у школу ды дзіцячы садок на харчаванне дзяцей. Гэта яго прыватная, але грамадска-карысная ініцыятыва. Бліжэйшым будучым сады з’явяцца і ў іншых вёсках. Напрыклад, у Дручанах, дзе таксама ёсць вольныя ўчасткі зямлі. Набываць саджанцы – гэта дорага, грошай не стае ні ў мясцовага сельвыканкама, ні ў гаспадаркі. А вось знайсці ў лесе дзічкі і прышчапіць іх – калі ласка. Для добраўпарадкавання невялікіх вёсак, дзе засталося няшмат жыхароў, патрабуюцца немалыя сродкі. Там трэба разбіраць безгаспадарныя дамы, але і гэта не вырашае праблемы запусцення. Часта зямлю, якую кінулі людзі, проста засаджваюць лесам. А ў Бялыніцкім раёне пасадзілі сад, ад якога людзям будзе і карысць, і задавальненне. Сяргей Гутарэвіч 08.06.2007
Под Чаусами фермер строит деревню для туристов
В Чаусском районе местный фермер решили построить новую деревню под шутливым названием Лупиловка с отдыхом и рыбалкой. Близлежащий пруд уже зарыблен форелью и прочей экзотической для этих мест рыбой. Рядом появятся 20 деревянных домиков для отдыхающих. Клиентам предложат также водные развлечения, зимой — катание на снегоходах и санях. Современные фермеры стараются выживать, пробуя себя в иных сферах, нежели традиционные прежде растениеводство и животноводство. Агроэкотуризм попадает сразу в несколько государственных программ: возрождение села, оказание услуг населению. А значит – появляются перспективы финансовой и административной поддержки со стороны местной власти. В Кличевском районе фермерское хозяйство пробует выращивать клюкву, в Дрибинском – разводить рыбу. По статистике, на Могилевщине фермеры сейчас занимаются в основном растениеводством. Лишь 12 процентов хозяйств содержат скот, поголовье которого сокращается год от года. Сегодня на всех приходится тысяча коров и полторы тысячи свиней. Не велик и вклад в общий объем областного урожая: 2,8 процента зерна, 1,7 процент овощей и 1 картофеля в 2006 году. При этом 16 процентов фермерских хозяйств работают с убытками, а значит, их перспективы на посевную следующего года весьма призрачны. – Большая часть нынешних фермеров – это аксакалы, которые начинали минимум лет десять назад, – говорит фермер Виктор. – Сегодня же взять землю и начать ее распахивать, заводить скот – занятие бесперспективное. В 1995 году на Могилевщине насчитывалось 522 фермерских хозяйства. Сейчас – 289. Только в прошлом году 39 предприимчивых селян прекратили свою деятельность. Главная причина – трудности ведения хозяйства. – Колхозам помогают техникой, удобрениями, семенами, топливом, списывают долги по кредитам, – объясняет Виктор.–.Сейчас вкладывают огромные деньги в обустройство агрогородков. Но все, что падает с неба, а не зарабатывается – не ценится и в прок не идет. А мы найдём способы выжить. Хотя бы через тот же агроэкотурзим. Сергей Гутаревич 06.06.2007
Дзіця пацярпела ад стыхійнага сметніку
У краснапольскай вёсцы Тур’е 9-гадовы хлопчык абпалiўся ў яміне са смеццем. Стыхійныя сметнікі не проста псуюць паселішчы – яны небяспечныя. Хлопчык паступіў у цяжкім стане ў бальніцу. Пашкоджана агнём амаль пятая частка цела, малому робяць аперацыі па перасадцы скуры. Людзі пачалі звальваць смецце ў яміну, якая ўтварылася ў выніку выкарчоўкі дрэваў каля сажалкі. Адкіды перыядычна спальвалі. Мясцовыя ўлады цяпер запэўніваюць, што самым бліжэйшым часам яміна будзе засыпана пяском. Няўжо нельга было зрабіць гэта раней, не чакаючы бяды?.. Стыхійныя сметнікі былі і застаюцца вялікай праблемай для сельскіх раёнаў вобласці, дзе часта проста не існуе сістэмы вывазу смецця. І хоць абласное кіраўніцтва пагражае звальненнямі старшыням сельсаветаў і камунальнікам, несанкцыянаваных сметнікаў не становіцца меней. – А якая праблема? – шчыра здзіўляецца вясковая бабуля. – Кідаем пад ногі ды топчам! Больш няма як збавіцца ад непатрэбнага... Паводле меркавання эколагаў, застаюцца моцна засмечанымі прыватны сектар Магілёва, лесапаркі, тэрыторыя каля гаражоў, берагі рэчак і азёр. Сёлета ўжо выпісалі за засмечаванне больш за мільён рублёў штрафаў, але фізічна немагчыма кантраляваць усю тэрыторыю горада. – Трэба прывучаць людзей з дзяцінства не смеціць, – лічыць магіляўчанка Святлана. – А таксама нядрэнна было б зацікавіць гараджанаў рублём у здачы другаснай сыравіны. Усюды валяецца пластыкавая тара з-пад піва і ліманадаў, а яе можна здаваць і перарабляць. Вялікія надзеі ўскладаюцца на пабудову смеццевага заводу ў Магілёве, які ўлады абяцаюць здаць у наступным годзе. Ён, паводле планаў, будзе пераапрацоўваць 100 тысяч тон смецця, вымаць з яго ўсю другасную сыравіну і вырабляць арганічнае ўгнаенне – біягумус. Сяргей Гутарэвіч 04.06.2007
Да прыёмнай сям’і дзеці былі як Маўглі
Куліковы прыехалі ў Беларусь з Казахстану, і неўзабаве сувязістка ды вадзіцель сталі бацькамі-выхавальнікамі. Першае прыёмнае дзіця яны прыдбалі ў інфекцыйным аддзяленні раённай бальніцы. Маці малога забівала сваіх нованароджаных дзяцей, а старэйшы сын проста цудам застаўся жывы. Гэты хлопчык не ведаў, што такое ложак: клаў анучу на падлогу і спаў. А таксама моцна здзіўляўся, калі яму прапаноўвалі есці болей за раз на дзень. Любімца сям’і Рустама знайшлі ў Магілёве літаральна на паперці. Яго кінулі каля царквы , і прозвішча ён атрымаў па назве вуліцы – Брусаў. А імя проста пасавала для хлопчыка з відавочнымі ўсходнімі каранямі. Дзяўчынка з’явілася, калі Таісія Кулікова прачытала ў газеце пра жахлівы выпадак у адной з вёсак: жанчына зарубіла бабулю сякерай, а дачка забойцы засталася зусім адна. Малую забралі ў сям’ю, і яна спачатку збірала з падлогі крошкі ежы. Дарэчы, усе дзеці, якіх бралі на выхаванне Куліковы, першыя гады хацелі "жыць за абедзеным сталом": пачуццё галоду праходзіла праз вельмі доўгі час. Адна са старэйшых дзяўчынак расказвала, што маці падымала яе пасярод ночы і пасылала за бутэлькай. П’янкі ў хаце не сканчаліся, і здача пустых бутэлек была звыклай справай для малых. Амаль усіх сваіх выхаванцаў Куліковым давялося вучыць самым элементарным рэчам: есці, мыцца, не баяцца выходзіць на вуліцу. Практычна беларускія Маўглі... Куліковы не хаваюць: іх дзеці – праблемныя, з цяжкай спадчыннасцю, ім нялёгка вучыцца і зносіцца з равеснікамі. – Бацькі то п’яніцы, то злачынцы, пазбаўленыя правоў. І каб дрэнныя гены перавярнуць на добры лад, патрэбны высілкі і час. А самая вялікая радасць у нашай працы – гэта калі дзіця мяняецца. Яны ўсе – нашы, шкадуем і любім! Куліковы жывуць у доме, якія набыў для сям’і Беларускі дзіцячы фонд. Бацькі атрымліваюць заробак і дапамогу на дзяцей. Раённыя ўлады плацяць за камунальныя паслугі. І ўсё роўна грошай для 14 чалавек хапае толькі ўнацяг. Адзенне, абутак, ласункі, цэлая гара канцтавараў... Спіс патрэбаў вялікі. Каб не свая гаспадарка, на дзяржаўную дапамогу не пражылі б. Для даведкі: Сёння ў Беларусі налічваецца больш за 30 тысяч сіротаў, у тым ліку сацыяльных. Дзіцячыя дамы сямейнага тыпу лічаць за прыдатную форму выхавання сіротаў. Іх цяпер у Магілёўскай вобласці каля двух дзесяткаў. Сяргей Гутарэвіч 01.06.2007 |