Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе №15, ліпень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдняпроўе №15, ліпень

Што рабіць з бацькамі-алкаголікамі?

МусоркаУ Магілёўскім раёне п'яніцаў спрабуюць перавыхаваць талакой. Вельмі павольна, аднак справа пачала зварушвацца з мёртвай кропкі.

Судовыя выканаўцы, нарколагі, псіхолагі, прадстаўнікі пракуратуры і сацыяльных устаноў збіраюць у сельсаветах мясцовых выпівохаў і вядуць выхаваўчыя гутаркі. Іх пераконваюць кінуць рызыкоўны лад жыцця і звярнуць увагу на сваіх дзяцей, пакуль іх не адабралі.

Жанчына, якая ў кабінеце закрывае вочы сонечнымі акулярамі, п’яным голасам агрызаецца на спробы пабудзіць элементарныя мацярынскія, пачуцці. У яе трое дзяцей, мужа няма. Старэйшы жыве ў сваякоў, а хлопчык 10 гадоў і 5-гадовая дзяўчынка з маці. Брудная хата, п’яны сужыцель. Яна спрабавала кінуць піць, але зноў сарвалася.

Яе сяброўцы 27 гадоў, сын і дачка ў дзіцячым доме. Іх маці няма дзе жыць, яна блукае па знаёмых і не можа ўладкавацца на працу. Ёй абяцалі дапамагчы з працай і інтэрнатам. Але заяўленае жаданне пачаць нармальнае жыццё, забраць дзяцей пакуль пад сумнівам: паводле ўласнага прызнання, кабета даўно не наведвала малых і нават не тэлефанавала ў дзіцячы дом, каб пацікавіцца імі.

На ўвесь Вейнянскі сельсавет усяго з дзесятак сем’яў, дзе бацькі п’юць. Аднак справіцца з імі неверагодна цяжка. Уладкоўваюць на працу – кідаюць яе праз тыдзень. Дасылаюць у ЛПП – вяртаюцца і пачынаюць піць нанова. Запрашаюць на сходы і заклікаюць да сумлення – пасля размовы ідуць у суседнюю краму адзначыць дзень прафілактыкі п’янства пляшкай таннага віна.

Менавіта з гэтай прычыны старшыня сельсавета прапануе пасылаць алкаголікаў у аддаленыя сельскія раёны, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай аварыі, і выхоўваць іх працай у лагерах па вырошчванню рапса...

У адной з вёсак жыве жанчына, у якой васьмярых дзетак адабралі. Сялянка жыве за кошт дзяржаўнай дапамогі на дзявятае дзіцё – і то за палову, бо чатску пералічваюць на ўтрыманне іншых малых. Зараз яна цяжарная дзясятым.

Вельмі нярэдка такія гора-мамашы ў судовых працэсах ад пазбаўленні іх бацькоўскіх правоў заяўляюць: "Забірайце! Я сабе яшчэ нараджаю". А потым сацыяльным работнікам даводзіцца кантраляваць, каб выдаткаваныя грошы на новых дзяцей пайшлі на харчы і адзенне для малых, а не на гарэлку. Аднак часта гэта не ўдаецца – ад іх проста збягаюць.

Каб не жылі п’яніцы за кошт сваіх няшчасных дзяцей, на месцах просяць даваць льготы і грошы не ўсім, хто нараджае дзяцей, – а тым, хто хоча лепшага жыцця для сябе і сваіх малых. Жахаў з жыцця сельскіх п'яніцаў хапае. Судовыя выканаўцы, напрыклад, расказвалі: аднойчы ў хаце на свае вочы бачылі, як немаўляты-блізняткі спалі ў шафе, закіданыя анучамі. У пакоі не было ні ацяплення, ні бялізны, таму ад марозаў ратавала толькі шафа.

І ўсё ж арганізатары прафілактычных гутарак лічаць, што нягледзячы ні на што, трэба "дзяўбсьці"  – вынік абавязкова будзе. Ва ўсялякім разе за паўгады такой працы колькасць сацыяльна небяспечных сем’яў у Магілёўскім раёне паменшылася.  

Сяргей Гутарэвіч

31.07.2007

Помнік Агурку на радзіме Лукашэнкі

28 ліпеня ў Шклове адбудзецца вялікае свята. Галоўнай падзеяй на ім стане адкрыццё скульптуры у гонар славутых тамтэйшых агурочкаў.

Гэта будзе персанаж-жарт:месціч у выглядзе агурка з пупышкамі, аднак пры пінжаку, гальштуку-бабачцы і капялюшы з лісця. У адной руцэ – кашолка з агуркамі, у іншай – кветка, таксама агурковая. Скульптуру ўсталююць каля Палаца культуры Шклова, і "агурок" будзе нібыта ісці на гарадскі рынак, які месціцца непадалёк.

Эскіз распрацаваў магілёўскі майстар Андрэй Вараб’ёў, а адлілі агурка ў бронзе ў Магілёўскім інстытуце тэхналогіі металаў. Дарэчы, сам скульптар жартам называў свой твор "Агуродцам".

Як сымбаль "агурковай краіны" Шклоўшчына атрымала вядомасць на ўсю краіну пасля абрання на пасаду кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. З таго часу гэты невялікі сельскі раён непадалёк ад Магілёва знаходзіцца на асаблівым становішчы радзімы прэзідэнта, і ганарлівыя шклоўцы саспелі да таго, каб усталяваць помнік агурку – гародніне, якая іх корміць.

Агуркаводства – гэта спрадвечны занятак тутэйшых, цяпліца ёсць на кожным падворку, і за ўдалы сезон уладальнік плантацыі можна набыць аўтамабіль. Адзіная перасцярога шклоўцаў: ці не паўлывае негатыўна на якасць іх агуркоў завод газетнай паперы, які паводле планаў павінен запрацаваць напрыканцы года.

Свята агурка ў Шклове будзе сёлета праводзіцца другім разам. Гавораць, што ідэю цяперашні кіраўнік райвыканкама Валерый Іваноў падглядзеў у Суздаля. Гандлёвыя рады і канцэрты дапоўняць выступленні лепшых спецыялістаў у справе вырошчвання агуркоў: яны абяцаюць падзяліцца сакрэтамі майстэрства, спосабамі кансервацыі агуркоў і прыгатавання з іх смачных страваў.

А ўрачыстае адкрыццё помніка Агурку запланавана на 10 гадзіну раніцы бліжэйшай суботай.

Сяргей Гутарэвіч  

26.07.2007

В Могилеве построят аквапарк

ПаводокГородские власти всерьёз озаботились идеей возведения в областном центре аквапарка. Чиновники надеются, это привлечёт туристов.

Проект уже разработан австрийской фирмой, она же поставит оборудование. Инвестиционный проект парка водных аттракционов оценивается в 8,5 миллиона евро. Осталось самое сложное – найти инвестора.

За последние несколько лет в Могилеве появилось много новых мест для отдыха: несколько боулингов и бильярдных клубов, открытые кафе, современные дискотеки, пешеходная Ленинская улица. Но все это не решает проблемы семейного и детского отдыха. Исправить ситуацию и призван аквапарк – давняя мечта городского руководства.

Предполагается, что аквапарк разместится на площади около 12 тысяч квадратных метров. В нем будут бассейны, открытый ледовый каток, бильярд, фитнес-центр, тенисные корты, кафе и бары. Срок строительства – полтора года, окупаемость – 4-5 лет.

Горисполком готов выделить будущим заказчикам строительные площадки в лучших местах. Например, у дворца культуры химиков, что недалеко от центра. Или в районе пригородной деревни Буйничи, где уже есть популярный в народе зоосад и развлекательный этнокомплекс "Белорусская деревня". Но где найти  деньги? По крайней мере, в городском бюджете такой суммы нет.

Иностранные инвесторы уже интересовались проектом парка водных развлечений, но, как стало известно, им хотелось бы иметь в партнерах не государственные, а частные структуры.

– Бюджетные деньги надо вкладывать не в аквапарк, а в дороги, ремонт домов, – считает коренная могилевчанка Вера Березина. – Если же за это возьмется иностранная фирма – я только за: будет куда с внуками сходить.

– Аквапарк – это не роскошь, а примета времени, – уверены в горисполкоме. – Его строительство – серьёзное инвестиционное предложение, равного которому в Могилёве ещё не было.

Сергей Гутаревич

24.07.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: