Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 17, верасень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдняпроўе № 17, верасень

Дзеці атруціліся грыбамі

Лицо девочкиДзвое малых у Магілёўскай вобласці апошнімі днямі трапілі ў бальніцы пасля таго, як пачаставаліся восеньскімі грыбамі.

12-гадовая дзяўчынка з вёскі Дзямідавічы Касцюковіцкага раёна паела разам з бацькамі сабраныя ў лесе масляты і на наступны дзень была шпіталізавана ў раённую бальніцу, прычым у стане непрытомнасці. Цяпер школьніца знаходзіцца пад наглядам медыкаў у Магілёве. Ёй стала лепей.

У сярэдне-цяжкім стане трапіў у рэанімацыю 11-гадовы аматар лясных грыбоў з горада Магілёва. Ён паеў разам з сям’ёй апенькі і атруціўся.

Дарослыя ў абодвух выпадках не пацярпелі. У звяз з гэтым магілёўскія медыкі нагадваюць: дзецям да 12 гадоў не рэкамендуецца ўжываць лясныя грыбы. Як, дарэчы, і састарэлым людзям, бо гэта цяжкая ежа.

– Трэба быць асцярожнымі з дарамі леса, – такія каментары даюць у Магілёўскім абласным цэнтры эпідэміалогіі, гігіены і грамадскага здароўя. – Не трэба збіраць грыбы, якія не ведаш. Таксама прычынай артучэння могуць стаць не толькі ядавітыя паганкі, але і парушэнне тэхналогіі прыгатавання звычайных, прыдатных для ўжывання грыбоў.

Гэтыя два выпадкі з дзецьмі адкрылі восеньскі "сезон" артучэнняў грыбамі.

Апошнім часам такіх задрэнняў не было: сёлета відавочна не грыбны год, а жнівень увогуле быў сухі.

Цяпер цёплае восеньскае надвор’е і невялікія дажджы паспрыяюць з’яўленню грыбоў. На магілёўскіх рынках прадаюць у асноўным лісічкі альбо апенькі. Праўда, каштуюць яны нятанна: невялікае вядро лісічак – 15 тысяч рублёў.

Сяргей Гутарэвіч

28.09.2007

На старажытныя камяні квапяцца чорныя археолагі

Старажытныя камяні, МагілёўУ лесе пад Бялынічамі ёсць таямнічае месца: вялізны каменны крыж і валуны з малюнкамі. Тамтэйшы Стоўнхэндж ужо пачалі раскрадаць. А дзяржава спіць.

Шэры крыж вышынёй у чалавечы рост стаіць на збочыне лясной дарогі каля вёскі Заазер’е. Крыж распрасцёрты, рэльефны: ён нібыта абдымае прастору. Паўсферай ад яго размешчаны некалькі дзесяткаў камянёў, і амаль на кожным малюнак: крыж, чалавечак, стрэлка, галінка, трохкутнік і гэтак далей.

Магілёўскія журналісты назвалі гэты месца Заазерскім Стоўнхэнджам, па аналогіі з англійскімі таямнічымі камянямі. А знайшлі яго дзеці з краязнаўчага гуртка Эсьмонскай школы разам з настаўніцай гісторыі Таццянай Шастак. У адным з паходаў вырашылі адпачнуць і прыселі на лясны камень. За тым часам вялікі крыж яшчэ ляжаў на зямлі, а затым ужо яго паднялі і ўмацавалі леснікі.

Бялыніцкія краязнаўцы спрачаюцца, што гэта за месца?

– Я лічу,  тут дакурганны некропаль, – гаворыць журналіст Міхась Карпечанка. – Непадалёк гарадзішча: там людзі жылі, а тут – хавалі. Камяні – гэта надмагільныя помнікі.

– А я мяркую, што гэта капішча, – пярэчыць Таццяна Шастак. – Такім чынам размяшчаліся ідалы ў свяцілішчы. У цэнтры – вялізная статуя, а паўсферай – камяні.

Між тым, старыя вяскоўцы ўпэўнены, што пад крыжом і камянямі ў 1812 годзе пахаваны французскія ваеначальнікі. Французы за тым часам сапраўды адступалі праз заазерскія балоты, але камяні і знакі на іх значна старэйшыя у. Тым больш, на старых могілках каля суседняй вёскі Майск ёсць багата каменных крыжоў з падобнымі малюнкамі і нават рунічнымі, як падаецца  краязнаўцам, надпісамі.

Увогуле расставіць усе кропкі над "і" маглі б навукоўцы, пасля правядзення археалагічных раскопак і вывучэння месца. Аднак нягледзячы на пагалоскі спецыялісты са сталіцы пакуль не прыезджалі да камянёў. Ва ўсякім разе, у Бялынічах пра гэта не ведаюць.

Затое цяпер актывізаваліся чорныя археолагі. Так падаецца, што з леса знік камень, на якім быў выбіты малюнак чалавечка. Камяні перавернуты і перасунуты. Таму бялыніцкія  краязнаўцы заклікаюць паспяшацца ўсё зафіксаваць і вывучыць. Яны лічаць, што мясцовыя ўлады маглі б аб’явіць Заазерскі Стоўнхэндж дзяржаўнай каштоўнасцю і даглядаць гэты помнік мінуўшчыны.

– Разумееце, цікава жыць, калі разумееш, што ты не адзін, што за тваімі плячыма шмат стагоддзяў, – працягвае Міхась Карпечанка. – І людзі, якія жылі да цябе, пакінулі табе спадчыну. Ёсць сэнс задумацца: а што застанецца пасля нас?..

Сяргей Гутарэвіч

27.09.2007

Лічыльнікі вучаць эканоміць грошы

Счетчик на водуУ Бабруйску прыборы ўліку вады далі такую яе эканомію, што знікла неабходнасць будаваць новую свідравіну.

Масавая ўстаноўка лічыльнікаў вады ў Магілёўскай вобласці пачалася ў лютым. Паводле планаў, іх трэба ўсталяваць ва ўсіх шматкватэрных дамах. Агульная колькасць – 167 тысяч штук. Цяпер выканана 30 адсоткаў задання. І, з улікам працы ў мінулыя гады, на гэты момант расход вады ў палове кватэраў рэгіёна кантралюецца непасрэдна гаспадарамі.

Кіраўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі скардзіцца, што цяжка было пераламіць псіхалогію людзей. Больш чым лозунгамі і заклікамі, жыхароў удалося пераканаць скідкамі: на працягу трох гадоў ўладальнікі лічыльнікаў плацяць за ваду на 20 адсоткаў меней. Акрамя гэтага, вопытным шляхам выяўлена: рэальнае спажыванне вады значна ніжэйшае за ўстаноўленыя нормы, якія трэба аплачваць без лічыльнікаў.  

– Канечне, я пастаўлю прыбор, – не сумняваецца знаёмая магіляўчанка. – У большасці маіх суседзяў ужо ёсць свае лічыльнікі. І калі ў якой баблуі пацячэ ўнітаз, то я разам з ёй падзялю гэты фінансавы цяжар. А так буду плаціць сколькі спажыву, і не болей. Тым больш, увесь дзень я на працы, а на выхадныя з’язджаю на лецішча.

– А мне лічыльнік не патрэбен, – мае іншы погляд гаспадар кватэры ў Бабруйску. – Толькі што зрабіў рамонт, і нічога разбураць не буду. Ды і вада танная – я здольны заплаціць.

Вада сапраўды атрымліваецца пакуль недарагая – 256 рублёў за тысячу літраў. Аднак у яе цане палову скаладаюць выдаткі за энергію, таму рост тарыфаў на ваду непазбежны. А спецыялісты падлічылі, што ўстаноўка лічыльніка (цяпер гэта каштуе каля 160 тысяч рублёў, можна с растэрміноўкай да шасці месяцаў) акупіцца ў сярэднім за тры гады.

Акрамя гэтага, чалавек, які мае свой прыбор уліку, аўтаматычна эканоміць ваду. Таму што разумее: гэта выліваюцца яго грошы. У Магілёўскай вобласці раней за ўсіх сур’ёзна заняліся ўстаноўкай лічыльнікаў вады ў Бабруйску. Напярэдадні кампаніі там ужо вырашылі будаваць новую свідравіну, бо гораду не хапала вады. А цяпер пайшла такая эканомія, што не толькі адпала неабходнасць будаваць – а можна ставіць у рэзерв некаторыя з тых, якія працуюць. Пра гэта паведаміла абласное ўпраўленне ЖКГ.

Найбольш блізкія да поўнага ўсталявання лічыльнікаў вады ў шматкватэрных дамах сельскія раёны: большую часць працы выканалі ў Чэрыкаве, Слаўгарадзе, Мсціславе, Бялынічах і Клічаве. Але там і аб’ёмы непараўнальныя з абласным цэнтрам і Бабруйскам. Зато новая кампанія па ўстаноўцы лічыльнікаў будзе датычыцца прыватнага сектара – там, дзе водаправод праведзены ў дамы.

Паводле апошніх апытанняў, 40 адсоткаў насельніцтва – за ўстаноўку індывідуальных прабораў уліку вады, прыкладна 20 – катэгарычна супраць, а 35% яшчэ не вызначыліся канчаткова. Менавіта апошнюю частку цяпер актыўна пераконваюць: устанавіце лічыльнікі і вучыцеся эканоміць грошы.

Сяргей Гутарэвіч

25.09.2007

Могилев переживает свадебный бум

NevestyВ прошедшие выходные в областном центре установлен рекорд по количеству бракосочетаний.

По 122 пары в неделю расписываются. До этого рекорд (101 свадьба) принадлежал 7 июля, где число, месяц и последняя цифра года сложились в три магические семерки.  

У городского ЗАГСа в субботу было не протолкнуться. Около 60 свадеб – это почти в два раза больше, чем обычно. И у каждой процессии свой кортеж по десятку машин.

Чтобы избежать конфликтов и хаоса, специально прибывший сотрудник ГАИ выстраивает машины стройными рядами. Но они все равно сумели занять практически все пространство большой Советской площади. Особенно выделялись два лимузина, которые с трудом маневрировали на этой импровизированной стоянке.

Молодые и свидетели толклись на крыльце единственного в городе Дворца бракосочетаний в ожидании своей очереди, стараясь не нервничать. Гости коротали время в расположенной поблизости пиццерии к удовольствию ее владельцев. Говорят, каждый год бывает, что молодые, так и не дождавшись своей очереди, успевают разругаться и уже не являются на роспись. Но в этот раз обошлось без скандалов.

Современные могилевские молодожены уже давно не ездят возлагать цветы к памятнику Ленину. Но по местам боевой славы проезжают обязательно: комплексы "Буйничское поле" и "Землянка", вечный огонь на Советской площади, фонтаны в сквере 40-летия Победы входят в обязательную программу маршрутов свадебных кортежей. Появились и новые места: старый город, Полыковичская криница. В зоосаде по этому случаю для жениха, невесты и свидетелей предусмотрели бесплатный вход.

Экономить и скромничать на бракосочетании нынче не модно. Наоборот: многие стараются выделиться из общей массы размахом. Молодые заказывают лимузины, арендуют троллейбусы и речные катера, подъезжают к ЗАГСу на мотоциклах, купаются в кринице и фонтанах. Были случаи, когда женихи приезжали за невестами на белых жеребцах.

Недостаток денег уже давно не смущает: на проведение свадеб можно взять банковский кредит. Правда, есть случаи, когда кредит еще не погашен, а недавние молодожены уже в разводе.

Сергей Гутаревич

24.09.2007

Новая праца для сялянаў – прыёмныя бацькі

РебенокСельскія сем'і актыўна бяруць на выхаванне дзяцей-сірот. Вяскоўцы дапамагаюць гаротным малым і атрымліваюць за гэта грошы.

У Верхнетошчыцкім сельскім савеце Быхаўскага раёна ў прыёмных і апекунскіх сем'ях выхоўваюцца 22 дзіцяці. Толькі ў адной вёсцы Ніжняя Тошчыца такіх сем'яў ужо шэсць, і яшчэ дзве аформілі дакументы і чакаюць дзяцей.

Таісія Раманькова і яе муж узялі на выхаванне чацвёра дзяцей. Спачатку – хлопчыкаў-двайнятаў, якія два гады да гэтага жылі ў прытулку. Іх сапраўдная маці прымусова лечыцца ад алкагалізму, а бацька катэгарычна адмовіўся клапаціцца пра дзяцей. У сем гадоў хлопчыкі важылі 17 і 13 кілаграм! Цяпер малыя выраслі, паздаравелі, паспяхова вучацца і перасталі хаваць гасцінцы пад падушкамі ў боязі, што іх адбяруць.

Потым у сям'і Раманьковых з'явіліся дзве сястрычкі. У ранейшым жыцці ім давялося начаваць у сабачай будцы ўзімку…

– Маці піла і рыгала, а мы ёй тазікі падстаўлялі, – па-дзіцячы адкрыта расказвае дзевяцігадовая малая. – А маці Таіса глядзіць за намі, дапамагае з урокамі і… любіць нас.

– У нас бялізны не было, – узгадвае яе старэйшая сястра. – Харчаваліся ў суседзяў, калі было можна. Таму аднойчы сабраліся і самі прыйшлі ў прытулак. Дзякуй, што нас узялі ў сям'ю. У гэтым домы мы адчуваем сябе абароненымі.

З няўдалых, праблемных сем'яў і іншыя дзеці, якіх прынялі ў сем'і ў Ніжняй Тошчыцы. Цяпер яны ходзяць у школу, добра ядуць і апранаюцца, вучацца зносіцца з людзьмі і жывёламі, дапамагаюць новым бацькам ў гаспадарцы.

Таісія Раманькова была першай у вёсцы, хто рызыкнуў узяць на выхаванне дзяцей-сірот. Гэта адбылося больш за тры гады таму. З тых часоў у Ніжнюю Тошчыцу прыехалі  ў сем'і 14 дзяцей з сацыяльных прытулкаў.

Звычайна бяруць дзяцей тыя вяскоўцы, якім ужо за 40 і якія маюць дарослых дзяцей, якія з'ехалі з вёскі ў пошуках лепшай долі і заробку. У Ніжняй Тошчыцы сапраўды цяжка знайсці працу: тутэйшую гаспадарку, як слабую і стратную, далучылі да суседняй. Таму для тутэйшых жанчын стаць прыёмнымі бацькамі-выхавацелямі яшчэ і матэрыяльна выгадна.

Напрыклад, сям'я, дзе выхоўваюцца чацвёра прыёмных дзяцей, атрымлівае больш за мільён рублёў – гэта калі лічыць разам заробак і дзяржаўную дапамогу на дзяцей. Але іх трэба карміць і апранаць, набываць для іх шмат патрэбных рэчаў. Таму, гэта нешмат. Каб падтрымаць належны ўзровень дабрабыту, усім такім сем'ям даводзіцца трымаць вялікую гаспадарку – жывёлу і палеткі.

Да прыёмных і апякунскіх сем'яў у вёсках не ўсе ставяцца адназначна станоўча.

– У іх асабісты інтарэс – матэрыяльны, – лічыць недобразычлівец. – І яны становяцца прыёмнымі бацькамі ды апекунамі з прычыны беспрацоўя і безграшоўя.

Аднак на гэта бацькі адказваюць, што не ўся соль – у грошах. Яны гавораць, што любяць дзяцей і лічаць іх за родных. Так ці інакш, а колькасць сем'яў, якія выхоўваюць сірот, усё павялічваецца. Малыя ажывілі вясковыя вуліцы – там, дзе амаль не засталося дзяцей і моладзі. І сяляне цяпер мяркуюць, што прыёмныя дзеці, можа быць, застануцца тут жыць і працаваць, і перарвуць паступовае выміранне, дадуць вёсцы новае дыханне і новае жыццё.

Сяргей Гутарэвіч

22.09.2007

У Магілёве спрабуюць увесці моду на здароўе

КурениеУ навучальных установах Магілёўшчыны цыгарэты  абменьваюць на цукеркі. А па тэлефону можна атрымаць рэкамендацыі спецыялістаў.

У Беларусі праходзіць Фестываль здаровага ладу жыцця. Яго мэта – пераканаць людзей, каб яны больш клапаціліся пра захаванне і ўмацаванне свайго здароўя.

Напрыклад, у Магілёўскай вобласці расце колькасць анкалагічных захворванняў. Прычым траціна сёлета пастаўленых на ўлік у анкадыспансеры – жанчыны, якія захварэлі на рак малочнай залозы. І, больш таго, 17 адсоткаў – рак ужо 3-й альбо 4-й ступені. У вобласці сёння працуе толькі чатыры спецыялісты-мамолагі, і таму для ранняй дыягностікі рака малочнай залозы і эфектыўнага лячэння жанчын трэба навучыць навыкам самаагляду і пераканаць іх, што гэта неабходна для здароўя.

Натуральна, што прычынамі розных захворванняў з'яўляюцца многія фактары, але здаровы лад жыцця – зусім не апошні ў гэтым спісе.

–  Калі цёплым вечарам выйсці ў цэнтр Магілёва, то можна пабачыць мноства маладых людзей, якія паляць цыгарэты, п'юць піва і кідаюць смецце прама пад ногі, – абураецца галоўны санітарны ўрач вобласці Ігар Гаеўскі. – У нас вялізная праслойка насельніцтва ігнаруе ўсе заклікі весці здаровы лад жыцця і проста самаразбураецца.

Медыкі папярэджваюць, што такія паводзіны да дабра не давядуць. Асноўнымі прычынамі смяротнасці працаздольнага насельніцтва Магілёўскай вобласці з'яўляюцца хваробы кровазвароту (51,7%), траўмы і атручэнні (17,9%) і анкалогія (14,2%).

За два тыдні на Магілёўшчыне запланавана нямала акцыяў у межах Фестывалю здаровага ладу жыцця. У навучальных установах адбудзецца абмен цыгарэт на цукеркі. Для гэтага набыты 500 кілаграм мятных "Тюнс", што таксама лічаць за прафілактыку грыпа.

Замест прымусовых паходаў на сумныя лекцыі праходзіць акцыя "Уведай сябе сам". У буйных гандлёвых цэнтрах і аптэках працуюць пасты, дзе кожны чалавек хутка і бясплатна можа праверыць свой ціск, узровень глюкозы ў крыві, суадносіны вагі і росту. Рэкамендацыі спецыялістаў можна атрымаць штодня на тэлефоннай "гарачай лініі".

Сяргей Гутарэвіч

21.09.2007

В Могилеве взялись за базары

ХопіцьГородские власти требуют от хозяев рынков либо навести порядок, либо уйти из этого бизнеса.

Этот год может оказаться последним в деятельности двух мини-рынков города Могилева. Перед остальными городскими рынками замаячила перспектива смены собственника и превращения в крытые торговые центры.

Предприниматели же считают, что под видом заботы о покупателях кроется нечто иное, и вспоминают слова одного из корифеев могилевской частной торговли: "Снова всё решат без нас. Однако по прежнему опыту знаем: любая компания будет проведена за счет предпринимателей и покупателей".

По мнению же властей, собственники рынков, получая ежегодно сотни миллионов рублей от арендной платы, на создание нормальных условий для продавцов и покупателей тратят сущий мизер.

Список претензий властей к рынкам довольно солидный: антисанитария, нарушение правил торговли, произвольное установление графиков работы, реализация товаров сомнительного происхождения и качества, отсутствие элементарного благоустройства. На двух могилевских рынках нет даже туалетов.

Всего в Могилёве работают 19 рынков, на которых насчитывается 3600 торговых мест. Несколько лет назад руководство областного центра взяло курс на реорганизацию рынков. В Могилеве один за другим стали появляться торговые центры, в которые переселилось уже около тысячи предпринимателей.

Теперь горисполком практически поставил ультиматум организациям, которые владеют рынками: или наведите порядок до конкретного срока, или будет рассмотрен вопрос об изъятии земли и продаже ее с аукциона. Мол, от инвесторов, желающих построить на базарных местах крытые торговые центры, отбоя не будет.

Сергей Гутаревич

20.09.2007

У Магілёве ліквідуюць дзіцячую малочную кухню

Ребенок с молокомБацькі малых збіраюць подпісы, каб адмяніць рашэнне ўладаў.

Напрыканцы кастрычніка ў Магілёве зачыніцца дзіцячая малочная кухня. Кіраўніцтва аховы здароўя Магілёва лічыць, што малочныя кухні – гэта ўчорашні дзень. Іх стваралі пасля вайны, тлумачаць чыноўнікі, каб забяспечыць дзяцей малаком, якога не хапала. А сёння прамысловасць вырабляе спецыялізаванае дзіцячае харчаванне, якое зроблена па сучасным тэхналогіям, мае гарантыю бяспекі і працяглы тэрмін захоўвання.

Аднак у бацькоў на гэта ёсць свае аргументы.

– Яшчэ нядаўна прадукцыю малочнай кухні называлі ўнікальнай, – гаворыць маці. – І, нягледзячы на запэўніванні, што рознага харчавання хопіць усім, я сваёй дачцэ спецыяльны кефір з першага разу набыць у краме не магу.

– Калі дзіцё здаровае, то праблем з харчаваннем сапраўды няма, – падхоплівае яшчэ адна жыхарка Магілёва. – Але спецыяльнае харчаванне для хворых дзяцей заўсёды набывалі на малочнай кухні. Гэта бяспечна для дзяцей і зручна для бацькоў!

Так, сёння ўжо не трэба, як напрыканцы 1980-х, выстаіваць чэргі альбо набываць "па вялікім блаце" дзіцячыя сумесі, пюрэ і сокі. Аднак і прадукцыя малочнай кухні заўсёды цанілася бацькамі. Штодня ў кожны гарадскі раён дзіцячае харчаванне, расфасаванае ў маленькія бутэлькі і пакункі, прывозіць аўтамабіль малочнай кухні. Яно няшмат каштуе, але прадукцыю кухні лічаць за карысны, смачны і экалагічны прадукт.

Паслугамі малочнай кухні карыстаюцца каля паўтысячы малых, і прыкладна палова з іх – льготнікі.

Паводле рашэння Магілёўскага гарвыканкама, апошнім разам малочная кухня прыгатуе харчаванне для сваіх маленькіх кліентаў 23 кастрычніка. Але бацькі, якія настроены супраць закрыцця малочнай кухні, працягваюць збіраць подпісы і звяртацца ў розныя інстанцыі. Праўда, надзея ў іх невялікая: у Мінску і іншых абласных цэнтрах малочныя кухні ўжо зачынілі.

Сяргей Гутарэвіч

19.09.2007

Пенсіянерка стала студэнткай

Аптека59-гадовая жанчына паступіла ў Магілёўскі медыцынскі каледж. Яна хоча атрымаць дыплом фармацэўта і адкрыць прыватную аптэку.

Галіна Канстантынаўна Пракапенка ўжо мае вышэйшую адукацыю: у свой час яна закончыла хімічны факультэт Белдзяржуніверсітэта і выкладала ў агралесатэхнічным каледжы ў пасёлку Буйнічы Магілёўскага раёна. Цяпер яе педадагічная кар’ера завяршаецца з прычыны пенсійнага ўзросту.

– Пенсіянеркам звычайна прапануюць працоўныя месцы прыбіральшчыц і вахцёрак, – тлумачыць жанчына. – А мне падаецца прыдатнай прафесія фармацэўта. Тым больш, у нашым пасёлку няма ніводнай аптэкі, а з дымломам фармацэўта я змагу адкрыць прыватную сельскую аптэку. І людзям будзе добра, і я атрымаю працоўнае месца.

Акрамя жадання не сядзець дома і працаваць, у Галіны Канстанцінаўны ёсць і матэрыяльная зацікаўленасць – атрымліваць заробак у дадатак да пенсіі. Пакуль жа яна будзе, акрамя пенсіі, мець стыпендыю. Яна паспяхова прайшла тэсціраванне і трапіла на бюджэтнае аддзяленне. І хаця студэнтку Пракапенка папярэджваюць, што пасля навучання яе накіруюць на працу па размеркаванню, жанчыну гэта зусім не пужае. "Я хачу працаваць!" – запэўнівае яна.

Галіну Канстанцінаўну падтрымалі муж і два дарослыя сыны. Яны лічаць перспектыўнай ідэю адкрыць сельскую аптэку. Навучанне будзе доўжыцца два гады: у медкаледжы да незвычайнай студэнткі добразычліва паставіліся і выкладчыкі, і дзяўчыны-аднакурсніцы.

У Магілёўскай вобласці, паводле некаторых звестак, гэта першы пасля зняцця ўзроставага цэнзу выпадак, калі ў навучальную ўстанову паступіла асоба пенсійнага ўзросту.

Сяргей Гутарэвіч

13.09.2007

На Могилевщине появится музей Адамовича

Алесь АдамовічДочь знаменитого писателя добилась открытия музея в деревне Глуша.

3 сентября Алесю Адамовичу исполнилось бы 80 лет. Накануне Бобруйский райисполком принял решение создать в поселке Глуша музей, посвященный творчеству  и жизни этой знаковой фигуре национальной культуры.

Семья Адамовичей проживала в Глуше с 1928 года. Местной аптекой заведовала мама будущего художника слова, Анна Митрофановна. Много лет спустя поселок и аптека были описаны Алесем Адамовичем в повести "Война под крышами", а жители Глуши стали прототипами этого литературного произведения.  

Аптека закрылась почти десять лет назад. Примерно тогда же у дочери писателя Натальи Адамович-Шувагиной возникла идея создания музея. Варианты открытия тематического уголка в поселковом клубе или библиотеке представлялись несоответствующими вкладу писателя в белорусскую литературу и публицистику.

Пару лет назад по Глуше прошел слух, что ветшающее здание бывшей аптеки разберут на дрова. Тогда Наталья Александровна предприняла новый поход по инстанциям.

– У этого здания есть особая аура, своя история, в том числе связанная и с именем моего отца, – считает Наталья Адамович-Шувагина. – К тому же, на местном кладбище похоронена семья Адамовичей и сам писатель.

Предложение о создании музея Алеся Адамовича поддержано Бобруйским райисполкомом и управлением культуры Могилевского облисполкома. Уже принято решение о приеме здания аптеки в районную коммунальную собственность. В этом году планируется найти источники финансирования, чтобы в будущем провести ремонт здания и благоустройство.

По предварительным задумкам, в Глуше разместится экспозиция, посвященная не только жизни писателя и главным темам его творчества (вторая мировая война, каратели, блокада Ленинграда, авария на ЧАЭС), но и самой Глуше.

Сергей Гутаревич

05.09.2007

У Шклове адзначылі Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускай пісьменнасціКіраўнікі Магілёўшчыны ледзь не ўпершыню прамаўлялі са сцэны свята па-беларуску. Праўда, у іх выступах выявіліся праблемы з правільным націскам.

У аднаго з чыноўнікаў атрымалася "велі`ч беларускага пісьменства", у іншага –"высокі ў`зровень развіцця культуры". Аднак сам факт, што начальства ўмее чытаць па-беларуску, прыемна здзівіў многіх.

Свята ў Шклове было вялікім і шумным. Кожны сельскі раён Магілёўшчыны арганізаваў свой падворак, дзе імкнуўся прадэманстраваць свае дасягненні, мінулыя і сучасныя, у сферы духоўнасці, культуры, асветы, пісьменства.

Ідэі некаторых падворкаў надзвычай цікавыя. Напрыклад, Крычаўскі гісторыка-краязнаўчы музей прывёз старажытныя кнігі. "Обед душевный" Сімяона Полацкага 1681 года выдання можна было не толькі паглядзцець, але і паліставаць! Гэты зборнік пропаведзяў за савецкім часам музей набыў за 500 рублёў, а цяпер яна не мае цаны.

З вёскі Лясная Слаўгарадскага раёна прывезлі старажытныя абразы і царкоўныя старадрукі. Адзін з абразоў на выставе – Святога Міколы Цудатворцы – мае паходжанне рэпутацыю цудатворнага. Ён быў "свячны" – пераходзіў з хаты ў хату, і разам з ім у вайну ратаваліся ў лесе ад карацеляў вяскоўцы.

Глускі раён прадставіў хату-чытальню, якая існавала ў вёсцы Катка ў 1920-30 гады. Заклікі пра ўсеагульную пісьменнасць, чырвона-чорныя агіткі ў кубічным стылі і раннія творы Купалы на паліцах. У сучаснай бібліятэцы ў аграгарадку Катка – еўрарамонт, кампутар, бібліятэкары-энтузіясты, новая літаратура (уключна ўсяго Купалу) і паўтысячы чытачоў.

Госці Дня беларускай пісьменнасці губляліся ў разнастайнасці сувеніраў у Горадзе майстроў. Там была і традыцыйная беларуская саломка, і вышыванкі, і кераміка. Напрыклад, з пасёлка Глуша Бабруйскага раёна, вядомага як радзіма Алеся Адамовіча, прыехалі школьнікі, якяі займаюцца ганчарным майстэрствам. А крычаўскія школьнікі прадавалі гліняныя свістулькі, якія яны робяць па старажытным тэхналогіі і ўзорам. "Вершніка на качцы" – тыповую крычаўскую цацку ў старадаўнія часіны – можна было набыць за 5 тысяч рублёў.

На кожным падворку танчылі народныя танцы, чыталі вершы беларускіх аўтараў, спявалі беларускія песні. Праўда, на маладзёжнай сцэне БРСМ зусім забыліся, што адзначаюць Дзень менавіта беларускага пісьменства: там упарта спявалі па-расейску і дэманстравалі дзяржаўныя колеры – некалькі маладых людзей у чырвона-зялёных строях звыкла махалі сцяжкамі.

Найбольшае расчараванне чакала тых, хто меркаваў на свяце беларускага пісьменства набыць добрую кнігу. Тое, што прадставілі беларускія выдавецтвы, прыцягнула няшмат цікаўных. Бадай што толькі маляўнічыя альбомы пра прыроду Беларусі вылучаліся на агульным фоне. Дарэчы, насупраць кніжных павільёнаў арганізаваліся гаспадарчыя крамы: там можна было набыць тазікі і каструлі. Але народ не палічыў гэта за памылку – сельскія жыхары актыўны цікавіліся посудам, а таксама і распродажам садовых раслінаў.

Аднак увогуле на свяце ў Шклове ўсё ж панавала беларуская мова – і ў рэкламных расцяжках, і ў новых назвах вуліц імя Купалы і Коласа, і на падворках. Няхай часам беларускасць была лубочная, але ўсё ж была – што вельмі важна для Магілёўшчыны, памежнай і пераважна рускамоўнай.

Сяргей Гутарэвіч

03.09.2007

Критика властей скукожилась до неприличия

Книга жалобВ Могилеве государственные издания теряют подписку. В том числе из-за того, что стараются не обижать местных чиновников.

Ровно в два раза за год сократилось количество критических публикаций, которые направлялись государственными СМИ на реагирование в Могилевский горисполком. За 8 месяцев 2006 года таких материалов было 40, с начала этого года – всего 20.

В областном центре выходят одна городская и две областные государственные газеты, есть два канала телевидения, студия радио. Представители городской администрации нарастающую лояльность журналистов объясняют налаженным сотрудничеством и общностью интересов. Но есть и другие мнения.

Один из жителей пригородной могилевской деревни Вторые Полыковичи вспоминает, как сельчане на протяжении нескольких лет неоднократно обращались в Могилевский горисполком с просьбой отремонтировать участок дороги, чтобы была возможность продлить на одну остановку в сторону деревни маршруты городских троллейбусов и автобусов. Получив отписки от чиновников, люди позвонили в местную газету. В результате, критическая публикация также привела к формальному ответу должностного лица. Ремонт дороги так и не начался, и сельчане просто прекратили за него бороться, не видя перспектив.

– Местная государственная газета будет критиковать мелких чиновников, но не главу города или региона, – высказывает свое мнение один из могилевчан, который также обращался за помощью в СМИ. – Журналисты не хотят ни с кем ссориться. Зачем им кого-то критиковать?

Похоже, излишняя лояльность прессы начинает раздражать и самих чиновников. Во всяком случае на недавнем совещании председатель горисполкома высказал недовольство падением тиражей местных газет и беззубостью журналистов. Своим подчиненным он даже посоветовал чаще заглядывать на городской Интернет-сайт, где могилевчане в активно и открыто критикуют бездействие городских чиновников в решении многих актуальных проблем оМогилева.

Сергей Гутаревич

14.09.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: