Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 18, кастрычнік
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдняпроўе № 18, кастрычнік

Шоп-туры змянілі напрамак

БедностьБеларусы масава ездзяць на рынак ва ўкраінскі горад Хмяльніцкі на закуп танных тавараў.

Нягледзячы на 12-гадзінную дарогу ў аўтобусе, доўгае чаканне на пераходзе мяжы і мытны дагляд, шоп-туры ў Хмяльніцкі карыстаюцца шалёнай папулярнасцю.

Магілёўскія модніцы звычайна едзяць на ўкраінскі рынак двойчы на год – вясной і восенню, каб апрануцца з галавы да ног і сэканоміць прыстойныя грошы.

– Я перад вяселлем з’едзіла ў Хмяльніцкі і не пашкадавала, – расказвае магіляўчанка. – Вельмі вялікі выбар, і ўвесь строй мне абыйшоўся ў 90 долараў. А ў нас толькі арэнда плацця каштуе 80 долараў! Розніца істотная. Накупляла шмат рэчаў і сэканоміла за адзін раз каля дзвюх соцень долараў.

– Мы раней едзілі ў Расію, у Маскву на закуп тавараў: не на продаж, а каб накарміць і апрануць усю нашу вялікую сям’ю, – дзеліцца спосабам сэканоміць жыхарка сельскага раёна. – Аднак цяпер пераарыентаваліся на Хмяльніцкі. Тут усё танней, чым у нас, больш чым у два разы!

Дзесятак магілёўскіх турфірм цяпер актыўна працуюць на Украіну, і навыперадкі замаўляюць для кліентаў аўтобусы. А тых, хто жадае паехаць у Хмяльніцкі альбо ў Адэсу на "7-мы кіламетр" (гэта яшчэ адзін папулярны шоп-накірунак), так шмат, што некаторыя арганізацыі і прадпрыемствы арганізуюць транспарт спецыяльна для сваіх супрацоўнікаў.

Гандаль на рынку ў Хмяльніцкім пачынаецца на золку. Тут прымаюць любую валюту. У адным месцы там аб’яднаны больш дзесятка спецыялізаваных рынкаў, таму магілёўскія турфірмы нярэдка выдаюць сваім кліентам схему-план, каб людзі не згубіліся.

Галоўнае правіла украінскага шоп-тура – везці дадому не болей за 35 кілаграм, каб не мець праблем з мытнікамі. А таксама не набываць бытавую тэхніку: яе кошт разам з мытай будзе амаль аднолькавы з цэнамі ў беларускіх крамах.

Паездка ў Хмяльніцкі і зваротна каштуе у сярэднім 65 тысяч рублёў. Зручна таксама дабірацца цягніком, але квіток будзе каштаваць даражэй – 100 тысяч рублёў.

Сяргей Гутарэвіч

26.10.2007

Выпіў і закусіў за старую паўмільённую банкноту

СуррогатЖыхар Быхаўскага раёна затрыманы за махлярства: мужык знайшоў у хаце купюру ў 500 тысяч рублёў 1998 года і вырашыў зноў пусціць яе ў "абарачэнне".

40-гадовы і раней судзімы вясковец адправіўся ў райцэнтр, і ў краме мікрараёна Колас заплаціў старой купюрай за некалькі бутэлек спіртнога і прыстойную закуску да напояў.

Прадавачка, якой прадстаяла даць здачы 450 тысяч рублёў, нібыта засумнявалася, але пакупнік ўпэўнена растлумачыў жанчыне, што такая буйная грашовая купюра толькі што паступіла ў абарачэнне ў Беларусі. Што ж, трэба прызнаць: з цяперашнім узроўнем цэн такое тлумачэнне было цалкам дарэчы.

Падман раскрыўся пасля таго, як паўмільёна "старымі" рублямі трапілі з выручкай у адзін з магілёўскіх банкаў. На тое, каб устанавіць асобу прадпрымальнага пакупніка, міліцыі спатрэбілася амаль два месяцы.

Сам жа вясковец, калі да яго прыйшлі, не адмаўляў сваёй віны: маўляў, знайшоў выпадкова, купюра была амаль што новая, спакусіўся на дармавыя грошы.  Цяпер у дачыненні да махляра вядзецца крымінальная справа.

Сяргей Гутарэвіч

25.10.2007

Пабудаваў замак – раскажы пра грошы

Домик из денегУладальнікам катэджаў павышанай камфортнасці давядзецца распавесці пра крыніцы сваіх даходаў.

Праверыць законнасць атрымання грошай і пабудовы катэджаў мае намер камітэт дзяжкантролю. Пра гэта аб’явіў кіраўнік КДК Зянон Ломаць у часе барацьбы з незаконнымі пабудовамі на берагах рэк і азёраў.

Навядзенне парадку на зямлі працягнецца разбіральніцтвам з сучаснымі палацамі, замкамі і крэпасцямі, якія ўзведзены вакол гарадоў. Зянон Ломаць заявіў, што гэта работа пачалася ў Мінскай вобласці, дзе катэджаў павышанай камфортнасці ўжо налічылі з паўтысячы. Размова ідзе ад пабудовах плошчай 600-700-800 квадратных метраў, якія каштуюць у раёне 500 тысяч-мільёна даляраў.

Гавораць, калі ўладальнікаў гэтых катэджаў просяць прадставіць дэкларацыю і растлумачыць, адкуль узяліся грошы, яны моцна крыўдзяцца. Некаторыя спасылаюцца на пазыкі, узятыя ў Расіі. А ў некаторых выпадках сапраўдных гаспадароў не могуць знайсці, бо афіцыйным уладальнікам палаца аказваецца якая-небудзь бабуля. Праўда, у КДК лічаць – работа гэта толькі яшчэ пачынаецца.

– Я хачу падкрэсліць: усе, хто законным чынам пабудаваў свае катэджы, няхай не хвалююцца і спяць спакойна, – паведаміў Зянон Ломаць у Магілёве. – Але калі чалавек не можа даказаць, адкуль узяў грошы, то, значыць, недзе не заплаціў падаткі, падмануў дзяржаву. У нас такіх прыкладаў тысячы. Так што мы будзем цікавіцца і, калі ўбачым парушэнні, будзем ужываць прадугледжаныя законам меры.  

Рэдкі шараговец не задумываўся пра тое, дзе і якім чынам можна чэсна зарабіць грошы на пабудову вялікіх сучасных дамоў. Усе хочуць сацыяльнай справядлівасці і пакарання для злодзеяў. Аднак далёка не ўсе вераць, што барацьба супраць пабудаваных на нелегальныя і скрадзеныя грошы супер-дамоў будзе паспяховая.

– Я мяркую, што чыноўнікі і  камерсанты лёгка адкупяцца ад пытанняў пра крыніцы даходаў, – лічыць магіляўчанка.

– Можа і так, але добра, што хоць нехта будзе гэтым афіцыйна цікавіцца, і багачы будуць не так нахабна сябе паводзіць, – разважае іншы чалавек. – Хаця ўсё гэта, канечне, пахне папулізмам, бо ў Беларусі парламенцкія выбары зусім не за гарамі.

Сяргей Гутарэвіч

24.10.2007

Нас становится меньше

Бабушки и ноутбукЖители Могилевщины всё чаще умирают от отравления алкоголем, несчастных случаев и травм.

С начала этого года население области сократилось более чем на пять тысяч жителей. Около полутора тысячи потеряно из-за отрицательного сальдо миграции, почти 3,5 тысячи – по причине превышения уровня смертности над рождаемостью.

Согласно данным статистики, в новом веке в области ежегодно умирает более четырех тысяч человек трудоспособного возраста. Основной причиной смертей являются несчастные случаи, отравления и травмы (более 34 процентов в числе умерших). Болезни системы кровообращения откатились на второе место (31,4 процента), новообразования находятся на третьем (менее 15 процентов).

Все больше людей гибнет от отравления алкоголем. В прошлом году смертность по этой причине оказалась и вовсе рекордной – 48,5 процента на 100 тысяч населения.

Все это происходит на фоне роста производства так называемого плодово-ягодного вина, которое скоро станет едва ли не самым дешевым продуктом в белорусских магазинах.

– Показательно, что у нас в городе до сих пор есть рюмочные, весь смысл работы которых сводится к одному: налить клиенту спиртное и продать маленький бутерброд для закуски, – говорит один из могилевчан. – Значит, кому-то выгодно, чтобы народ пил?

Пьянство зачастую является основной причиной роста и других смертельных случаев: автомобильных аварий, утоплений, самоубийств, производственного травматизма.    

Сергей Гутаревич

20.10.2007

В Могилеве уменьшили пособия роженицам

МалышиВместо полутора миллионов рублей молодые мамы из городского бюджета смогут получить чуть более трехсот тысяч.  

Могилевский горисполком решил существенно сократить выплату бюджетной материальной помощи при рождении детей. Чиновники объясняют этот шаг увеличением размера государственного пособия и уверяют, что общая сумма финансовой поддержки существенно не изменится.

До этого единовременное пособие выплачивалось в размере 50 базовых величин семьям горожан при рождении третьего ребенка и последующих детей. Только в 2007  году такие пособия получили более 200 горожанок.

Теперь же материальная помощь из городского бюджета сверх государственных пособий ограничена 10 базовыми величинами, что на сегодняшний день составляет 310 тысяч белорусских рублей. Предусмотрено оказание материальной помощи из средств городского бюджета каждому 10-тысячному жителю (начиная с 370-тысячного), родившемуся в областном центре.

– Я не очень понимаю такие действия городских властей, – комментирует ситуацию одна из могилевчанок, мать троих детей. – Каким бы большим ни было государственное пособие, расходы на ребенка все равно очень большие. И те 300 тысяч, которые сейчас готов выплачивать горисполком, не смогут стать существенным подспорьем в семейном бюджете и хоть каким-то стимулом к рождению еще одного ребенка. А полтора миллиона были действительно ощутимой суммой.

– Тем более обидно, что такое решение городские власти приняли накануне празднования Дня матери, – говорит другая жительница областного центра.

Демографическая ситуация в Могилеве и области остается сложной: с начала года население Могилевщины сократилось более чем на пять тысяч человек из-за высокого уровня смертности и внешней миграции.

Рождаемость в Могилеве в этом году по сравнению с прошлым увеличилась. Однако специалисты связывают это прежде всего с демографическим взрывом, который произошел в СССР 20 лет назад. По прогнозам, через два-три года уровень рождаемости снова пойдет на спад.

Сергей Гутаревич

15.10.2007

"Залаты шлягер" спяваў, а яго пачынальнік сядзіць за кратамі

У Магілёве прайшоў папулярны фестываль. А кампазітар Уладзімір Браілоўскі, які стаяў ля яго вытокаў, ужо больш за тры гады адбывае пакаранне ў калоніі.

Сёлета фестываль доўжыўся толькі тры дні, канцэрты праходзяць у Магілёве і Бабруйску. З "зорак" прыехалі літоўскі оперны спявак Віргіліус Нарэйка, італьянцы Рыкарда Фольі і група "Рыкі і поверы", а таксама Мікалай Гнацюк, Людміла Сенчына, Аляксандр Буйноў ды іншыя. Большасць з іх ужо гасцявала раней у Магілёўскай вобласці.

Ідэю "Залатога шлягера" распрацаваў і ажыццявіў колішні кіраўнік абласной філармоніі Уладзімір Браілоўскі. Ён праводзіў фестываль у першы тыдзень лістапада: калі свята Кастрычніцкай рэвалюцыі ўжо знікла, а звычка святкаваць засталося. Людзі ішлі на канцэрты за настальгіяй, успамінамі маладосці. Ідэя атрымала падтрымку самога Аляксандра Лукашэнкі і шпарка развівалася. Рэтра-канцэрты дапоўніў конкурс маладых кампазітараў. Сярод яго лаўрэатаў ёсць вядомыя цяпер спевакі. Напрыклад, Наталля Падольская.

Аднак неўзабаве Браілоўскага затрымалі і абвінавачылі ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовым становішчам. 59-гадовага кампазітара напрыканцы 2005 года асудзілі на 9 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Ён не прызнаў сваю віну, і тлумачыў заблытанасць фінансаў рэаліямі беларускага шоу-бізнеса. Цяпер Браілоўскі сядзіць за кратамі, і там ужо напісаў кнігу пра музыку і музыкантаў.

Яго адвакат паведаміў, што Браілоўскі, на жаль, не падпадае пад бліжэйшую амністыю. Паводле правілаў, для гэтага трэба вярнуць нанесены ўрон, а зрабіць гэта з турмы немагчыма.

Нягледзчы на адсутнасць галоўнага натхняльніка "Залатога шлягера", кіраўніцтва вобласці імкнецца фестываль рэанімаваць. Праграма сёлетняга фестывалю даволі сціплая, але 90 адсоткаў квіткоў напярэдадні адкрыцця былі раскуплены, хаця і каштавалі нятанна: ад 20 да 100 тысяч рублёў. Квіткі актыўна набывалі прадпрыемствы і прафсаюзныя камітэты.  

Арганізатары запэўнілі публіку, што фанаграм на фестывалі не будзе. У кантракты спевакоў заклалі "жывое" гучанне, а суправаджэнне забяспечваў Прэзідэнцкі аркестр. Прыемная навіна, тым больш магілёўцы дасюль памятаюць, як аднойчы на канцэрце Сафіі Ратару знянацку забарахліла "плюсавая" фанаграмма, але ніхто нават не засаромеўся…

Кіраўніцтва вобласці лічыць, што ў "Залатога шлягера" ёсць будучыня. Верагодна, што ў наступныя гады на фестывалі будзе праводзіцца конкурс дзіцячай песні і вакальна-інструментальных ансамбляў.

Сяргей Гутарэвіч

15.10.2007

Клічаўскія сяляне зрабілі журавінныя плантацыі

У пасёлку Ганчанскім вяскоўцы ўтварылі таварыства добраахвотнікаў і засадзілі буйнаплоднымі журавінамі участкі ляснога балота.

У ганчанскіх сялянаў няшмат магчымасцяў атрымаць працу і добры заробак: гаспадарку тут ліквідавалі, засталіся толькі лясгас, торфапрадпрыемства і школа. Таму самыя прадпрымальныя аб’ядналіся ў кампанію, якая на адпрацаваных тарфяных палях вырошчвае журавіны.

Гэтую справу пачаў яшчэ ў 1990-ыя гады Аляксей Несцярэнка, настаўнік музыкі. Цяпер ён кажа, што спрацавала інтуіцыя – сёння журавіны даюць магчымасць зарабіць на жыццё яму і дзесятку калегаў па таварыству.

Праўда, за гэтым стаіць вялікая праца і выдаткі. Першаадкрывальнікам давялося набываць пасадачны матэрыял, саджаць журавіны маленькімі чаранкамі і палоць іх, а потым змагацца з марозам і спякотай. Але дапамагла прырода: малады бярозавік абараніў журавіны ад сонца і халадоў, а бабры зрабілі плаціну, якая забяспечыла плантацыі вільгаццю.

Цяпер буйнаплодныя журавіны выспяваюць у натуральным балоце. Гэта незвычайна вялікія, сакавітыя чырвона-ружовыя ягады. Яны экалагічна чыстыя – тут няма ўгнаенняў і іншай хіміі, а таксама і свабодныя ад радыёнуклідаў – верхні слой глебы на плантацыях спярша знялі, а ўжо потым высаджвалі журавіны.

Сёння пад журавіннымі плантацыямі заняты 4 гектары леса, яшчэ 3 гектары свабодныя для новых сябраў таварыства. Усе вяскоўцы, якія хочуць далучыцца, запрашаюцца. З кожнай соткі цяпер атрымліваюць 50 кілаграм журавінаў, а ў перспектыве павінна быць яшчэ болей.

Напрыклад, адзін з гаспадароў Іван Пархамовіч, які мае участак у 10 сотак, ужо здаў паўтоны журавінаў. Спажывецкая кааперацыя сёлета плаціць 4 тысячы за кілаграм ягад. Такім чынам, ён зарабіў 2 мільёны рублёў – нядрэнны дадатак да сямейнага бюджэту. І сезон збору ўраджаю яшчэ не завершаны.  

Клічаўшчына вядомы як край лясоў і балотаў, і чаму б тут не выкарыстаць прыродныя, натуральныя ўмовы для вырошчвання смачных і карысных для здароўя журавінаў? Плантатары з Ганчанскага лічаць, што гэты бізнес можа стаць перспектывай для  іх пасёлка.

– Мы ў стане стварыць новыя працоўныя месцы, – упэўнены лідар таварыства Аляксей Несцярэнка. – Яшчэ іншыя адпрацаваныя тарфянікі можна засадзіць журавінамі. Патрэбна толькі праца і ўпартасць – вынік будзе. Журавінамі можна зарабіць і сабе на жыццё, і на развіцццё пасёлка Ганчанскі.

Сяргей Гутарэвіч

09.10.2007

Галоўны падазраваемы не прызнае сваю віну

Пострадали детиТрагедыя здарылася на шашы "Мінск-Магілёў" паблізу вёскі Княжыцы Магілёўскага раёна.

Старэйшыя школьнікі ішлі па збочыне – вярталіся ўначы з дыскатэкі дадому, ва ўсіх былі флікеры. Аднак аўтамабіль "Форд-Сіера" літаральна размятаў падлеткаў па шашы, а вадзіцель збег з месца здарэння.

Вынікі наезду жахлівыя. 15-гадовая дзяўчына памерла на месцы. Стан яе сяброўкі, якой цяпер займаюцца нейрахірургі, ацэньваецца як здавальняючы. Адзін з хлопчыкаў пераведзены з рэанімацыі ў траўматалогію – у яго пералом нагі і іншыя пашкоджанні. А вось яшчэ адзін падлетак дасюль знаходзіцца ў рэанімацыі ў беспрытомнасці. Шматлікія раненні дазваляюць медыкам пакуль толькі спадзявацца на паляпшэнне стану школьніка.

Галоўнага падазраваемага супрацоўнікі ДАІ хутка знайшлі і затрымалі. Ім аказаўся 37-гадовы мужчына, ахоўнік мясцовай гаспадаркі "Авангард". Побач з вартаўніцкай, дзе ён спаў п’яны, стаяў аўтамабіль з характэрнымі пашкоджаннямі.

Таксама высветлілася, што яго напярэдадні раніцай затрымлівалі ў стане алкагольнага ап’янення і адабралі правы вадзіцеля. Аднак ці сапраўды ён праз 15 гадзін, нягледзячы ні на што, зноў сеў за руль – прадстаіць разабрацца следству.

Мужчына сцвярджае, што не мае дачынення да наезду на дзяцей. Ён гаворыць, што спаў і нічога не памятае. Ідзе расследванне. Калі віна вяскоўца будзе даказана, яму пагражае зняволенне да пяці гадоў.

Уся вёска Княжыцы ў шоку. Яшчэ не пазабылася тут трагедыя, якая здарылася ўзімку.  Маршрутнае таксі збіла дваіх першакласнікаў, якія шлі на заняткі і пераходзілі дарогу: хлопчык загінуў на месцы, дзяўчынка памерла праз паўгады. Участак шашы каля вёскі Княжыцы Магілёўскага раёна апошнім часам атрымаў вядомасць як вельмі небяспечны.

Паводле інфармацыі ДАІ Магілёўскай вобласці, за 9 месяцаў на дарогах рэгіёна загінулі ў дарожна-транспартных здарэннях 124 чалавекі, сярод іх – 15 дзяцей. Яшчэ 740 атрымалі траўмы і калецтвы.

Сяргей Гутаревіч

08.10.2007

Мужчына зрабіў дзяцей сабутыльнікамі

Лицо девочкиУ Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу трапілі двое малых з вострым алкагольным атручэннем.

"Хуткая дапамога" даставіла з вёскі Брылі Магілёўскага раёна ў абласную бальніцу позна ўвечары двух хлопчыкаў – 15 і 10 гадоў. Медыкі ў дыягназе не сумняваліся: алкагольнае атручэнне. Усю ноч п’яных дзяцей давялося прыводзіць у норму і лячыць.

Як потым высветлілася, танным алкаголем малых пачаставаў дарослы чалавек: 42-гадовы мужчына, рабочы УКП "Днепр". Ён шукаў кампанію для таго, каб выпіць. І, не знайшоўшы дарослых сабутыльнікаў, прапанаваў выпіць дзецям.

Мужыку, які спаіваў дзяцей, цяпер пагражае штраф у памеры 10 базавых велічынь. А хлопчыкі пайшлі на папраўку і ўжо выпісаліся дадому.

У Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы гавораць, што гэта не першы і, на жаль, далёка не апошні выпадак атручэння дзяцей алкаголем. Прычым размова ідзе не толькі пра выпадкавасці, калі малыя дабіраюцца да алкаголя, памылкова глытаюць яго і труцяццца. Нярэдка здараецца так, што малых частуюць танным віном п’яныя дарослыя, а падлеткі часам пачынаюць піць і самі. Дзіцячае п’янства стала праблемай для грамадства.

Сяргей Гутарэвіч

04.10.2007

Кому на Могилевщине живется хорошо

Купюры. Бел. деньгиВ разных отраслях экономики Приднепровья размер средней зарплаты отличается в несколько раз. Это официально. А на деле?

По официальным данным, номинальная начисленная среднемесячная зарплата работников отраслей народного хозяйства Могилевской области в августе превысила 688 тысяч рублей и за год выросла на 19,5 процента. Но это, как говорится, средняя температура по больнице.

Считается, что в социально стабильном обществе разница в доходах представителей самой зажиточной и самой бедной групп населения должна быть не более пятикратной. Например, в Швеции этот показатель едва превышает трехкратный рубеж. На Могилевщине официально учтенные средние зарплаты работников разных отраслей экономики разнятся в три-четыре раза.

Самые высокие зарплаты по данным статистики в августе этого года были в проектно-изыскательских организациях – более 1 миллиона 454 тысяч рублей. Около 850 тысяч рублей в месяц заработали труженики трубопроводного транспорта и строительно-монтажных организаций.

В это же время, в сфере здравоохранения области средняя зарплата не дотянула до 600 тысяч рублей, в образовании и культуре едва превысила показатель в 500 тысяч, в искусстве – 450 тысяч рублей.

А самыми низкооплачиваемыми оказались работники организаций общественного питания. Здесь средняя зарплата в августе составила лишь 362 тысячи рублей. Это в четыре раза меньше, чем у работников проектно-изыскательских организаций.

– Причем статистика не ведет ежемесячный учет доходов предпринимателей и работников некоторых других отраслей, – подчеркнул в разговоре лидер одной из профсоюзных организаций. – Поэтому реальный разрыв между доходами наиболее и наименее обеспеченных работников будет куда более значительным. Нельзя же на полном серьезе проектировщиков и инженеров-строителей называть самыми зажиточными жителями области.

Сергей Гутаревич

01.10.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: